Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
Ен прасачыў абрад пахавання, пры якім целы нябожчыкаў спальвалі, а попел разам са слязніцамі закопвалі. Як вызначыў ЯТышкевіч, «на шыі было сем буйных пацерак, з якіх дзве каралавыя, гранёныя, іншыя шкляныя; каля правага пляча вялікае кальцо з вітага срэб-
ра далікатнай работы для падтрымання драпіроўкі сукенкі» 6. У адным з курганоў археолаг заўважыў, што «на макаўцы галавы, дзё заплятаецца каса, меўся срэбраны абадок, які быў звіты ў некалькі кружкоў, і побач ляжалі рассыпаныя 131 пацерка, але невядома, ці яны з шыі, ці імі была расшыта сукенка». Я. Тышкевіч робіць вывад аб багацці мясцовых курганных пахаванняў, аб высокім мастацтве вырабу ўпрыгожанняў. Далей аўтар публікацыІ адзначыў, што не ўсюды звычай пахавання быў аднолькавы, бо знаходзіў і няспаленыя астанкі. Ен думаў, што «магілы (курганы.— Г. К.) гэтыя насыпаны тады, калі ўжо спыніўся абрад спальвання целаў,
г. зн. у пачатку ўвядзення хрысціянства» 7. Развіваючы гэтую думку, Я. Тышкевіч піша, што сасуды ў галовах былі ў якасці «слязніц», а «вуголле клалі пад цела толькі для захавання іх» 8. Думка археолага пра
час спынення пахавання курганным спосабам, якую ён выказаў яшчэ ў першай палове XIX ст., заслугоўвала ўвагі як новая, больш пэўная.
Пазней, зрабіўшы паездку з навуковымі мэтамі па краінах Еўропы, Я. Тышкевіч у адрозненне ад 3. Даленгі-Хадакоўскага зазначыў, што курганы ёсць усюды, толькі яны маюць розныя назвы. ЯТышкевіч прыкмеціў, што курганы, напрыклад у Ірландыі, выконваюць яшчэ ролю месца ахвярапрынашэння, чаго ён не мог сказаць аб мясцовых помніках гэтага роду, якія «на Русі Літоўскай называюцца валатоўкамі» 9.
Вывучыўшы вялікую колькасць курганоў на Беларусі, вучоны звярнуў увагу на вырабы з металу. Праводзячы класіфікацыю металічных рэчаў, ЯТышкевіч зрабіў правільны вывад, што сплаў бронзы быў вядомы старажытным жыхарам Беларусі раней, чым жалеза 10.
Вывучаючы пахавальны інвентар крывіцкіх курганоў, ЯТышкевіч першы ўказаў на іх асаблівасць — скроневыя кольцы ў жанчын. Спосаб вызначэння па форме скроневага кальца тэрыторыі засялення крывіцкіх плямёнаў унікальны для свайго часу. Гэта адкрыццё беларускаму вучонаму ўдалося зрабіць дзякуючы параўнальна-тыпалагічнаму метаду. Гіпотэза даследчыка ў далейшым распрацоўвалася і ўзбагачалася новымі данымі ў працах A. А. Спіцына ", а яшчэ пазней А. У. Арцыхоўскага 12, В. П. Левашовай 13.
Болып багатыя, чым пад Мінскам, знаходкі ў курганах ля Заходняй Дзвіны далі Я. Тышкевічу падставу сцвярджаць, што жыхароў Падзвіння звязваў гандаль з аддаленымі землямі14, дзе рамяство стаяла на больш высокім узроўні. Яшчэ да ўтварэння Вялікага княства Літоўскага насельніцтва Беларусі, як падкрэсліваў археолаг, не толькі забяспечыла сябе жалезам сваёй вытворчасці, але і вывозіла яго 15. Ен вёў раскопкі і ў іншых раёнах Беларусі. У курганах пад Слуцкам ён выявіў
жаночыя ўпрыгожанні. На жаль, слаба ім апісаны інвентар 30 курганоў на р. Гайна. Я. Тышкевіч на матэрыялах сваіх жа раскопак даказаў, што ў старажытных жыхароў краю, а таксама Літвы, Жмудзі і Інфлянтаў, не было адсталасці ў вырабе бытавых прадметаў і прылад працы, а значыць, і не было варварства. Як доказ ён прыводзіў мноства знаходак з металаў іе. Гэты тэзіс і на сённяшні дзень да канца не высветлены і ставіцца некаторымі даследчыкамі пад сумненне. A. Р. Мітрафанаў не лічыць «варварства славян» такім ужо страшным злом у эпоху ваеннай дэмакратыі.
Я. Тышкевіч стаяў ля вытокаў статыстычнага метаду параўнання, які аказаўся для яго паспяховым і які даў магчымасць падлічыць багатыя і бедныя курганныя пахаванні 17. Ен зрабіў вывад аб сацыяльнай няроўнасці ў старажытным грамадстве. Багатыя курганы належалі «славутаму роду, бо знойдзеныя намі ўпрыгожанні ў старажытныя часы вельмі дорага каштавалі, асабліва пацеркі...» 18
Вывучаючы пахавальны і іншыя абрады славян і іх суседзяў — літоўцаў, латышоў, ЯТышкевіч прыйшоў да вываду пра іх блізкасць. Яны, напрыклад, пакланяліся аднаму богу Перуну, вужакам, магутным старым дрэвам. У тых і другіх пры пахаванні ставілі нябожчыку посуд і клалі прылады працы. Доўга захоўваўся язычніцкі абрад трупаспалення. Вучоны лічыў, што па лагойскіх курганах славян можна прасачыць падабенства з балцкімі насельнікамі, а паколькі яны тэрытарыяльна знаходзіліся непадалёк адны ад другіх, то і мелі сувязі, хаця гэтыя плямёны былі рознага паходжання |9. Гэта думка ЯТышкевіча была новай для яго часу, пазнейшыя археалагічныя раскопкі падмацавалі яе, сёння яе прытрымліваецца нямала вучоных. Так, A. Р. Мітрафанаў лічыць, што ў сярэдняй Беларусі была распаўсюджана балцкая культура, але яна знаходзілася пад вялікім уплывам славян 20.
Я. Тышкевіча цікавілі таксама і гарадзішчы. Саму назву археалагічнага помніка ён лічыў славянскай, бо на Жмудзі такіх назваў не сустракаў. Там ёсць слова pilcalnis, якое абазначае «насыпаная гара». Аднак, як адзначае даследчык, на тэрыторыі «губерняў Беларусі» 21, Мінскай, частцы Гродзенскай, Віленскай іх было мноства..., а назвы вёсак і ўрочышч пачынаюцца словамі Гарадок, Гарадзішча, Гарадзец, Гародна і г. д.» 22. Я. Тышкевіч, як 3. Даленга-Хадакоўскі, лічыў, што гарадзішчы не з’яўляюцца абарончымі ўмацаваннямі, а толькі абрадавымі.
Я. Тышкевіч, як і Р. Друцкі-Падбярэзскі, звярнуў увагу на замкі як на ўмацаваныя аб’екты, абведзеныя каналамі і валамі. Ен назваў старажытныя замкі ў Мінску, Слуцку, Друцку, Заслаўі, Лагойску і іншых месцах, коратка расказаў пра іх. Тлумачыў паходжанне тэрміна «замак» ад «замыкаць». Да больш позніх адносіў замкі ў Лідзе, Крэве, Гальшанах, Міры, якія па сваёй будове блізкія да замкаў Заходняй Еўропы. Вучоны меркаваў, што іх маглі будаваць рамеснікі з Германіі або з суседняй Польшчы, але мясцовыя ўмельцы і самі маглі асвоіць еўрапейскае замкавае дойлідства.
Археолаг упершыню даў дэталёвае апісанне каменных сякер, молатаў, булаў, кліноў і г. д. У дадатку да кнігі змешчаны малюнкі знаходак. Археалогію ён дзяліў на чатыры часткі: уласна археалогія, нумізматыка, гліптыка, палеаграфія. Цяжка сёння згадзіцца з такім падзелам, бо ў пр'адмет археалогіі як навукі ён уключыў, напрыклад, вывучэнне летапісцаў. Хаця агульнавядома, што археолагі ў сваёй практычнай дзейнасці не раз бяруць у рукі летапісныя крыніцы. У цэлым жа гэта сфера археаграфіі. Такі падзел Я. Тышкевічам археалогіі ў наву-
Лрхеалагічныя знаходкі Я. П. Тышкевіча
ковай сістэме польскі археолаг А. Абрамовіч лічыць банальным і канвенцыяльным 23. ЯТышкевіч бачыў у пашырэнні археалагічных даследаванняў перспектыву адкрыццяў, вялікую будучыню навукі, хоць пакуль што яна не мае такіх довадаў, як іншыя дысцыпліны, паколькі многае тут будуецца на здагадках і гіпотэзах. У археалогіі гэта першыя крокі24.
У сваёй навуковай дзейнасці Я. Тышкевіч трымаў у полі зроку даследаванні археолагаў і краязнаўцаў суседніх народаў. Ен адзіны з беларускіх археолагаў псршай паловы XIX ст., хто адправіўся за мяжу да сваіх калег па вопыт, пабываў у музеях розных краін. Асаблівую цікавасць у яго выклікалі матэрыялы Капенгагенскага музея старажытнасці, у якім у кожнай з трох залаў падкрэслена бачыўся адпаведны падзел па трох эпохах: каменя, бронзы, жалеза. У гэтым была заслуга вядомага археолага К. Томсена. Сам метад экспанавання ў музеі археалагічных матэрыялаў настолькі аказаўся арыгінальным і прыцягальным, што ЯТышкевіч перанёс яго і ў свой лагойскі музей, а пазней — і ў Віленскі музей старажытнасцей 25.
Вывучаючы скандынаўскую археалогію, ЯТышкевіч знайшоў у ёй шмат падабенства са славянскай. Так, у прыладах працы паўночных плямён ён беспамылкова заўважыў, што спачатку выкарыстоўвалася бронза, а пазней жалеза 20— як і ў славян. Захапіўшыся разглядам падабенства прадметаў, ЯТышкевіч вельмі мала сказаў пра іх адрозненне.
Я. Тышкевіч не раз звяртаўся і да збору беларускіх помнікаў пісьмен-
ства. Акрамя збору і выдання старадаўніх грамат і актаў27 Я. Тышкевіч выдаваў знойдзеныя ім мемуары28. Даследчык выдаў гадавік для археолагаў, нумізматаў і бібліёграфаў29.
Я. Тышкевіч быў захоплены вывучэннем краю, асабліва знаёмага з дзяцінства Барысаўскага павета30. 3 дапамогай краязнаўцаў-актывістаў КАдамовіча, П. Чачота, М. Чарноцкага, Ф. Чаховіча, В. Твардоўскага, Я. Ваньковіча, Ю. Тышкевіча, К. Тышынскага, В. Гарноўскага і іншых даследчыкаў стварыў грунтоўнае для таго часу комплекснае апісанне Барысава і Барысаўскага павета31. Метад збору звестак для гэтай кнігі не быў новым, але была новай сама форма падачы матэрыялаў. Мусіць, таму з поля зроку даследчыка не выпалі этнаграфічныя і лінгвістычныя матэрыялы, помнікі старажытнасці краю. Ен апісаў хроніку гістарычных падзей Барысава, Лагойска і іншых найбольш значных населеных пунктаў павета. Прывёў погляды Т. Нарбута і I. Данілевіча на першую дату ўпамінання Барысава ў пісьмовых крыніцах, але сам назваў 1199 г., пагадзіўшыся з Т. Нарбутам, хоць у сваёй працы Я. Тышкевіч прыводзіць і іншыя даты — 1102, 1127 (1128). Менавіта на дату 1127 (1128), якая ўзята з вядомай працы В. М. Тацішчава, і належала б звярнуць больш пільную ўвагу. Яна пасля доўгіх дыскусій прынята сёння гістарычнай навукай 32. Спаслаўшыся на працу А. Нарушэвіча 33, Я. Тышкевіч апісаў Барысаўскі замак. Драўляны замак дастаяў да сярэдзіны XIX ст.34
Як і Р. Друцкі-Падбярэзскі, ён правільна арыентаваўся ў вызначэнні месцазнаходжання старажытнага горада, указаўшы, што ранні Стара-Барысаў быў аддалены ад сучаснага горада Барысава на чатыры вярсты 35. Думку ЯТышкевіча пацвердзіў сваімі раскопкамі археолаг Г. В. Штыхаў, які даказаў, што Барысаў зараджаўся там, дзе зараз сядзіба саўгаса «Стара-Барысаў» 36. I. ЯТышкевіч і пазнейшыя даследчыкі гісторыі гэтага горада лічаць паходжанне назвы па імені князя Барыса, хаця М. А. Ткачоў прапанаваў слушную гіпотэзу, што назва горада пайшла ад назвы р. Барысы, якая існавала ў раннім сярэднявеччы і пазней знікла, застаўшыся толькі на ранейшых аксанаметрычных картах. Я. Тышкевіч падрабязна расказаў пра мясцовыя княжацкія дынастыі, якія ўладалі Барысавам, апісаў некаторыя гістарычныя падзеі, што адбыліся ў межах Лагойскага графства.
Сляды жыцця славянскіх плямёнаў ЯТышкевіч бачыў усюды: у тапаніміцы, у помніках археалогіі, фальклоры, этнаграфіі. У гэтай рабоце ён задумваўся над загадкамі «валатовак» — старадаўніх магіл ці курганоў, якія так называліся не толькі ў Барысаўскім павеце, але і на Віцебшчыне і на поўначы Магілёўшчыны. Першымі такімі назвамі, што бытуюць каля Полацка, зацікавіўся 3. Даленга-Хадакоўскі. ЯТышкевіч жа звязвае з імі паходжанне тапонімаў Вяляцічы, Вяляты, Волатава Магіла, Валатоўская Слабада і г. д. Нават у песні, іпто бытавала ў Вяляціцкім старостве Барысаўскага павета, ёсць выраз «Цераз валатоўкі».