Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
Амаль у такой жа манеры напісана і яго кніга падарожжаў «Успаміны Палесся, Валыні і Літвы»4, куды ўключаны і нарыс «Пінск і яго ваколіцы».
Наступнай працай з’яўлялася гісторыя Вільні. Аўтар пісаў не толькі пра горад, але і пра падзеі, якія звязвалі яго з наваколлем, са старажытналітоўскай дзяржавай. Тут сустракаем і апісанні камянёў у Заходняй Дзвіне, якія даследчык няправільна звязваў з імем мінскага князя Барыса Усеваладавіча, што княжыў у канцы XI ст.5 Археолаг Г. В. Штыхаў лічыць, што гэтыя камяні напачатку былі паганскімі бажкамі, a пасля па загаду полацкага князя Барыса Усяславіча, памерлага ў 1102 г., для барацьбы з пагаыствам быў высечаны крыж і надпіс «Господн помозн рабю своему Борнсу» 6.
Адначасова з ЯТышкевічам і Р. Друцкім-Падбярэзскім працаваў I. Крашэўскі над «Апісаннем Барысаўскага павета» 7. Яно таксама краязнаўча-этнаграфічнае. У параўнанні з папярэднікамі аўтар паўшоў далей: яго нарыс вылучаецца вострай публіцыстычнасцю, выкрывае тых, хто вінаваты ў цяжкім становішчы людзей.
I. Крашэўскі пакінуў невялікую гісторыка-краязнаўчую нататку і пра Брэст8. Ен не толькі выкарыстоўваў, але і аналізаваў гістарычныя крыніцы. Так, ім былі заўважаны недакладнасці ў «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага, паколькі, як выказаўся I. Крашэўскі, многае там узята ад анекдотаў і легенд 9.
Пра I. Крашэўскага як пра археолага мала пішуць у гістарычнай літаратуры. Тым не менш цікава разгледзець яго навуковыя канцэпцыі, яго ацэнку зробленага ў вывучэнні старажытнасцей. Работа «Мастацтва ў славян» 10 найбольш паказальная ў гэтых адносінах, бо аўтар шмат месца адвёў старажытнасцям Беларусі. I гэта зразумела, калі ўспомніць, што I. Крашэўскі працаваў у бібліятэцы і музеі братоў Тышкевічаў у Лагойску. Даследчык цікавіўся раскопкамі А. Кіркора, К. Гаворскага, К. Тышкевіча, Я. Тышкевіча, Т. Нарбута, У. Сыракомлі і інш. Упершыню на беларускіх археалагічных матэрыялах вывучалася старажытнае мастацтва. А перад гэтым даследчык зрабіў падарожжа па краінах Еўропы, пабываў у музеях Рыма і Неапаля.
Некаторыя археолагі, як Т. Валынскі, скептычна ставіліся да навуковых публікацый I. Крашэўскага, паколькі аўтар нібыта адвольна абыходзіўся з фактамі п. На самой жа справе I. Крашэўскі першым здолеў улавіць гармонію паміж рознымі звесткамі і фактамі, якія яму трапляліся ў розных крыніцах. Зацікаўленасць археалогіяй да I. Крашэўскага прыйшла яшчэ ў 1840 г., з гадамі стала яго захапленнем. Як калекцыянеру, яму дарылі свае знаходкі А. Кіркор, А. Плятар і іншыя археолагі, аб чым успамінаў А. Плуг, які бачыў у Крашэўскага на сценах, паліцах і стэлажах старажытныя прадметы, а таксама старадаўнюю зброю і вайсковы рыштунак І2.
Як і большасць археолагаў, I. Крашэўскага цікавіла праблема паходжання славян, якія, на яго думку, пад уздзеяннем кельтаў і пад іх націскам прыйшлі з захаду 13. Аб «заходнім» паходжанні славян і зараз
пішуць у навуковай літаратуры14. Адносна паўночна-ўсходніх славян ён прытрымліваўся нарманскай тэорыі.
Вывучыўшы вялікую колькасць прадметаў археалагічных раскопак, даследчык размеркаваў іх паводле матэрыялу, з якога яны зроблены, як гэта рабіў раней дацкі археолаг К. Томсен. I. Крашэўскі ўпершыню выказаў меркаванне, што паміж гэтымі трыма галоўнымі эпохамі няма выразных граніц, а захоўваюцца нейкі час пераходныя стадыі ад адной культуры да другой 15. Кіруючыся прынцыпамі дацкага археолага, выкарыстоўваючы матэрыялы знаходак мясцовых і замежных даследчыкаў, I. Крашэўскі фактычна пацвердзіў томсенаўскую
I. I. Крашэўскі, Фота з медальёна 1879 г.
«тэорыю трох эпох».
Падганяючы пад схему трох эпох падзел абрадаў пахавання, I. Крашэўскі спрабаваў знайсці ў іх адрозненні ў блізкіх на часу магілах. Да першай эпохі (камення) адносіў пахаванні ў каменных трунах, якія папярэднічалі абраду спалення цела. Для прыкладу браў скіфскія пахаванні. Важнейшай асаблівасцю гэтай культуры, на думку даследчыка, былі каменныя бабы, якія ўзвышаліся на кургане. На Беларусі такімі каменнымі трунамі ён лічыў раскапаную К. Гаворскім пад р. Начай «групу круглых курганоў, абкладзеных каменнем, якія расцягнуліся на дзвесці квадратных сажняў» ,6.
I. Крашэўскі меў рацыю, калі глядзеў на каменныя сякеры як на прылады працы каменнага веку 17, а не як на фетышы.
Эпоху бронзы на Беларусі, Літве і Польшчы даследчык вызначаў па старажытных прыладах працы з медзі і ўпрыгожаннях з бронзы, а сярод абрадаў асноўным лічыў «абрад неспалення цела». Плямёны эпохі бронзы, на думку Крашэўскага, прыбылі з усходу. Да эпохі жалеза ён адносіў курганныя пахаванні, калі труны рабіліся ў форме «хатак», што адрознівала іх ад папярэдніх эпох, датаваў курганы Беларусі, Літвы і Польшчы VII ст. да н. э. Гэта даціроўка недакладная, але для нас важныя зараз выяўленыя ім матэрыялы.
I. Крашэўскі марыў стварыць карту славянскіх старажытнасцей І8, a таксама планаваў падрыхтоўку археалагічнага слоўніка. Хаця ён не быў археолагам-практыкам, аднак увесь час сачыў за даследаваннямі і публікацыямі А. Кіркора, Я. Тышкевіча, К. Тышкевіча, К. Гаворскага, А. Плятара, Р. Зянькевіча. Многім з іх даваў магчымасць выступіць у
часопісе «Атэнэум», які сам выдаваў. Вакол I. Крашэўскага групаваліся не толькі пісьменнікі, але і вучоныя краю. У 1874 г. ён удзельнічаў у міжнародным з’ездзе археолагаў у Стакгольме, а трыма гадамі раней — у археалагічным кангрэсе ў Балоніі. I. Крашэўскі з’яўляўся ганаровым членам Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцей. У сувязі з 50годдзем з дня нараджэння I. Крашэўскаму было нададзена ганаровае званне доктара навук. Да яго навуковай спадчыны яшчэ будуць звяртацца спецыялісты розных галін ведаў.
У. СЫРАКОМЛЯ (КАНДРАТОВІЧ) (1823-1862)
У. Сыракомля (Людвік-Францішак-Уладзіслаў Аляксандравіч Кандратовіч), выкарыстоўваючы беларускую тэматыку, пісаў па-польску і па-беларуску. За параўнальна кароткае жыццё паспеў зрабіць шмат і як паэт, гісторык, публіцыст, краязнавец, этнограф, фалькларыст, літаратуразнавец. У. Сыракомлю яшчэ захаплялі археалогія, лінгвістыка, музеязнаўства і калекцыянерства.
Нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля ў Смольгаве Бабруйскага павета Мінскай губ.1 у сям’і беззямельнага беларускага шляхціца. Пасля заканчэння дамініканскіх школ у Нясвіжы і Навагрудку пайшоў працаваць у нясвіжскую канцылярыю Радзівілаў. Тут ён змог пазнаёміцца з багатым архівам і не менш цікавай музейнай калекцыяй. Гэта не магло не абудзіць у юнага У. Сыракомлі дапытлівасці да гісторыі, бо поруч з ім тут працаваў вопытны архіварыус А. Дабравольскі — знаўца архіваў, прыхільнік вывучэння гісторыі краю. Юнаку тут была магчымасць глыбей зразумець кантрастнасць жыцця ўладароў і змізарнелай беларускай вёскі, поўнай гора і нястачы.
Пазней У. Сыракомля арандаваў фальваркі. Апошнім яго прыстанішчам стала Барэйкаўшчына 2 каля Вільні. Там ён і памёр у 39-гадовым узросце, пакінуўшы вялікую літаратурную і навуковую спадчыну.
У сярэдзіне XIX ст. імя У. Сыракомлі як паэта не сыходзіла са старонак прагрэсіўнай перыёдыкі. Яму блізкай заставалася і гісторыя краю. У 1861 г. за ўдзел у антыўрадавай маніфестацыі «вясковы лірнік» трапіў у турму. Толькі цяжкая хвароба, а затым смерць «вызвалілі» яго.
Праца ў нясвіжскім архіве дала магчымасць У. Сыракомлю па першакрыніцах напісаць нарыс «Нясвіж» (1844) для «Старажытнай Польшчы» М. Балінскага 3. Ужо ў першай публікацыі аўтар змог узвысіцца над стракатасцю фактаў і даць іх у храналагічнай паслядоўнасці. Абмаляваўшы найбольш важныя ваенныя баталіі, ён раскрыў некаторыя бакі жыцця тагачаснага Нясвіжа, высока ацаніў гарадскія мастацка-архітэктурныя славутасці, перш за ўсё замак з яго багатымі радзівілаўскімі калекцыямі. Усе даследчыкі гісторыі Нясвіжа не могуць абысціся без гэтай найбольш поўнай гісторыі горада, абгрунтаванай рэдкімі архіўнымі матэрыяламі.
У пісьме Адаму Плугу У. Сыракомля прызнаваўся, што любіць запісваць легенды, успаміны, песні і што ў яго «ёсць цэлая кніжачка такіх замалёвак» 4. Сярод шматлікіх краязнаўчых публікацый У. Сыракомлі найбольш каштоўнай з’яўляецца «Падарожжа па маіх былых ваколіцах». 3 першых старонак чытач адчувае сыракомлеўскі стыль, грамадзянскую пазіцыю палкага публіцыста.
Віленскі цэнзар заўважыў антыпрыгонніцкі характар кнігі, у карэктуры выкрасліў шмат «шкодных» месц. У раздзеле «Вёска і народ» ayTap з гонарам пісаў пра «мужыцкае племя»: «Наш селянін не піша і не
чытае гісторыі, але, верачы ў якое-небудзь сваё мясцовае паданне, з пагардай паглядае на шляхецкую расу, інстынктыўна адчуваючы, што яны пр'ыбыльцы адкульсьці, а ён —■ тутэйшы жыхар і гаспадар тутэйшай зямлі» 5.
Выключна насычаны фактамі ў «Падарожжах...» раздзел, які прысвечаны Нясвіжу і яго ваколіцам. Мстрыку горада аўтар пачаў з 1224 г. і давёў гісторыю горада да канца XVIII ст.
Краязнавец расказаў і пра іншыя найбольш цікавыя ў гістарычных і этнаграфічных адносінах населеныя пункты (Любча, Мір). Ен правільна меркаваў, што Мірскі замак маладзейшы за Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі6. Параўноўваючы цагляную муроўку Крэўскага і Меднікаўскага замкаў,
прыйшоў да вываду, што яны У. А. Сыракомля
адносяцца да аднаго часу7.
Падобна I. Крашэўскаму, У. Сыракомля разглядаў гісторыю краю без адрыву ад падзей агульнадзяржаўных, агульнаеўрапейскіх. Яго «Падарожжы...» напісаны таленавіта, узнёсла, гістарычна і этнаграфічна дакладна. У беларускім краязнаўстве XIX ст. гэта лепшы ўзор апісання краю.
Кожнай новай працы У. Сыракомлі папярэднічала вялікая работа па збору і даследаванню разнастайных матэрыялаў (хронікі, самі гістарычныя даследаванні, знаёмствы на месцах з помнікамі краю). Напрыклад, перш чым узяцца за напісанне манаграфіі пра Мінск, аўтар вывучаў шырокае кола крыніц, у тым ліку і лацінскія хронікі, аб чым ён пісаў А. Марціноўскаму8. Усё ж апублікаваны матэрыял з’яўляецца толькі часткай працы, якую жонка У. Сыракомлі — П. Кандратовіч назвала «Апісаннем Мінска» 9. Тут У. Сыракомля разгледзеў важнейшыя этапы гісторыі горада. Архітэктура Мінска, на думку аўтара, дастаткова запамінальная: цэрквы, касцёлы, тэатр і іншыя пабудовы. Ен выказаў здагадку, што горад у даўнія часы пачаў забудоўвацца з заходняга боку, а затым яго засяленне прасоўвалася на ўсход. Увесь факталагічны матэрыял аўтар абгрунтоўваў рознымі крыніцамі. Асобны раздзел ён прысвяціў развагам пра мараль мінчукоў, асвету, ахову здароўя І0.