• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    У 80—90-х гадах XIX ст. дзеля развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі плённа працавалі В. А. Шукевіч, М. А. Янчук, А. П. Смародскі, I. Ф. Завіша, М. В. Доўнар-Запольскі, С. Ю. Чалоўскі, Ф. В. Пакроўскі, М. В. Фурсаў, Г. X. Татур, I. I. Далгоў, A. К. Марэль і інш. Адны з іх вялі раскопкі помнікаў розных археалагічных эпох, другія займаліся сістэматызацыяй выяўленых помнікаў і складалі карты асобных паветаў і цэлых губерняў, іншыя ж паспявалі рабіць і тое і другое. Фактычна к канцу XIX ст. уся Беларусь была ахоплена археалагічным вывучэннем. Як мы ўжо заўважылі, вяліся раскопкі не толькі асобных відаў помнікаў, але і былі сур’ёзныя намеры вывучыць прыроду культуры крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, Чорнай Русі і інш. Склалася пэўнае ўяўленне пра межы гэтых плямёнаў.
    У навуковай дзейнасці мясцовых археолагаў у другой палове XIX ст.
    шмат дапамогі аказалі Пецярбургскае і Маскоўскае археалагічныя таварыствы. Асаблівуго актыўнасць праяўляла Маскоўскае таварыства, якое было створана па ініцыятыве A. С. Уварава і якое з 1869 да 1911 г. правяло 15 усерасійскіх археалагічных з’ездаў. Праводзіліся яны ў розных гарадах і тэрытарыяльна згуртоўвалі на месцах даследчыкаў старажытнасцей. Для Беларусі і Літвы такім з’явіўся IX Археалагічны з’сзд, які праходзіў у Вілыіі з 1 да 14 жпіўпя 1893 г. Сама падрыхтоўка да з’езда выклікала вялікую патрэбу ў дадатковых даследаваннях, правядзенні новых экспедыцый.
    На Магілёўшчыне падрыхтоўкай да з’езда кіраваў мясцовы губернатар A. С. Дамбавецкі — дасведчаны краязнавец, рэдактар трох тамоў «Спробы апісання Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1882—1884). Ён перапісваўся са старшынёй падрыхтоўчага камітэта з’езда П. С. Уваравай, дасылаў у Маскву і Вільню матэрыялы археалагічных раскопак на спецыяльныя выстаўкі, пасля выставак прасіў рэчы вярнуць пазад, паколькі яны павінны экспанавацца ў Магілёўскім музеі 23. A. С. Дамбавецкі праяўляў асаблівую цікавасць да археолагаў, якія вялі раскопкі ў Падняпроўі,— У. 3. Завітневіча, С. Ю. Чалоўскага, М. В. Фурсава і інш. Надаваў вялікае значэнне выкананню археалагічнай карты Е. Р. Раманавым 24.
    Разгледжаныя тут некаторыя аспекты навуковай дзейнасці археолагаў і краязнаўцаў сведчаць, што кожны з іх не проста фіксаваў помнікі, даследаваў іх, а рабіў першыя спробы сінтэзаваць ужо вывучанае. Рабіліся вывады па асобных групах помнікаў, якія складалі арэал культуры насельнікаў. У гэтым галоўная перавага новага перыяду развіцця археалогіі і гістарычнага краязнаўства перад ранейшым — «дваранскім» перыядам.
    У перыяд капіталізму не знізілася і колькасць прыватных археалагічных калекцый. Сярод калекцыянераў вызначаліся унікальнасцю сваіх збораў, асабліва па нумізматыцы, А. Ельскі, В. Шукевіч, А. ГутэнЧапскі, М. Гаўсман, Г. Тэадаровіч, В. Федаровіч, М. Тышкевіч, Ф. Саковіч і інш. А аматар археалагічных збораў генерал Язерскі сваю калекцыю з тысячы каменных сякераў у 1867 г. даставіў з Магілёўскай губерні на парыжскую выстаўку. Калекцыі некаторых даследчыкаў станавіліся своеасаблівымі хатнімі лабараторыямі-музеямі (напрыклад, В. А. Шукевіча ў Начы Лідскага павета).
    Адна з самых багатых археалагічных калекцый на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX ст. была ў В. П. Федаровіча (1848—1911) — віцебскага краязнаўца, ініцыятара выдання зборніка «3 ваколіц Дзвіны». Свае археалагічныя зборы ён пачаў з набыцця матэрыялаў раскопак з розных паветаў Віцебшчыны, а пасля і Магілёўшчыны, Віленшчыны, Міншчыны, Гродзеншчыны. Акрамя багатых курганных знаходак М. Ф. Кусцінскага ў калекцыі Федаровіча былі падборкі прадметаў нумізматыкі, сфрагістыкі, геральдыкі, а таксама этнаграфіі. Пасля смерці ўладальніка калекцыі яго справу прадоўжыў сын — В. В. Федаровіч, ад якога матэрыялы перайшлі ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей, часткова гэтыя матэрыялы захаваліся.
    Вялася падрыхтоўка да археалагічнага з’езда ў Віленскай, Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губернях. Напрыклад, В. А. Шукевіч (1852—1912) упершыпю вёў даследаванні помнікаў археалогіі Чорнай Русі. За дзесяцігоддзе, якое папярэднічала з’езду, ён апісаў больш за 300 раскапаных ім аб’ектаў, пераважна каменных магіл. Зыходзячы са свайго вопыту практычнай работы, Шукевіч упершыню спрабаваў вы-
    значыць атрыбутыўнасць гэтых пахаванняў і межы распаўсюджанпя населыіікаў Чорнай Русі.
    У галіне археалогіі В. А. Шукевіч вывучаў помнікі каменнага веку, а таксама эпохі бронзы і ранняга жалезнага веку (латэнскі перыяд), яцвяжскія, літоўскія могільнікі, курганы-жальнікі. Толькі на тэрыторыі былога Лідскага павета да пачатку XX ст. ім даследавана 120 каменных магіл, а да першай сусветнай вайны— 170 пахаванняў. В. А. Шукевіч першы сярод беларускіх археолагаў даследаваў каменныя магілы тыпу жальнікаў XIII—XIV стст.25, падрабязна апісаў руіны Лідскага замка і зрабіў абмеры. В. А. Шукевіч даследаваў помнікі археалогіі каля Віцебска, Лепеля, каля воз. Дрысвяты. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і ў правядзенні IX Археалагічнага з’езда ў Вільні. У сваім двары Бядулішкі (Нача) з матэрыялаў уласных раскопак сабраў калекцыю археалагічных, нумізматычных, сфрагістычных прадметаў, а таксама калекцыю матэрыялаў антрапалогіі; меліся ў яго зборы і прадмсты мастацтва. Некаторыя рэчы з калекцыі В. А. Шукевіча трапілі ў музеі Пецярбурга, Масквы, Кракава, Варшавы, Вілыіі.
    Многія сучасныя даследчыкі звяртаюцца да навуковай спадчыны ранейшых археолагаў, бяруць у іх тое каштоўнае, што і зараз не страціла навуковай вартасці. Вядома, улічваюцца магчымасці таго часу і ніхто не патрабуе ад першапраходцаў узроўшо сённяшніх дасягненняў. «Гістарычныя заслугі,— пісаў У. I. Ленін,— прызнаюцца не па тым, чаго не далі гістарычныя дзеячы параўнаўча з сучаснымі патрабаваннямі, a па тым, што яны далі новага параўнаўча са сваімі папярэднікамі» 26.
    МУЗЕЙНАЯ СПРАВА I АХОВА ПОМНІКАУ
    Адкрыццё музеяў у Пецярбурзе, Маскве, Адэсе, Керчы, у гарадах Прыбалтыкі спрыяла развіццю музейнай справы на Беларусі, дзе меўся вопыт у збіранні і сегрэгацыі калекцый, а таксама ў стварэнні экспазіцый. Аднак нельга перабольшваць значэнне гэтых збораў для навукі, бо рэдка калі яны станавіліся аб’ектам даследавання. Доказам таму можа служыць вопыт захоўвання радзівілаўскай калекцыі ў Нясвіжскім замку, калі практычна доступ да яе быў закрыты.
    Як у Расіі, так і ў болыпасці краін Еўропы краязнаўцы і археолагі былі звязаны з арганізацыяй і дзейнасцю музеяў старажытнасцей. На Беларусі захапленне краязнаўствам і археалогіяй спалучалася з музейнай справай у Т. Нарбута, ЯТышкевіча, К. Тышкевіча, А. Кіркора, У. Сыракомлі і некаторых іншых. Менавіта музейны бок дзейнасці, неабходнасць ссгрэгацыі археалагічных прадметаў прывялі К. Томсена да адкрыцця «сістэмы трох эпох», якая адыграла выключную ролю ў сусветнай археалогіі. Значэнне музейнай справы, як мы ўбачым далей, у станаўленні гістарычнага краязнаўства і археалогіі выключна важнае.
    Пасля ўваходу Беларусі ў склад Расіі актыўным збіральнікам старажытнасцей быў М. П. Румянцаў (1754—1825), арганізатар гуртка гісторыкаў і археографаў у Гомелі. Ён асабіста рыхтаваў экспедыцыі для пошуку старажытных помнікаў; вывучаў манастырскія бібліятэкі; асігнаваў на патрэбы навукі 300 тыс. руб., за што яго называлі «касірам рускай славеснасці». Ен заахвочваў да даследчыцкай дзейнасці I. 1. Грыгаровіча. У гомельскім палацы мецэната паступова назбіралася мноства рэліквій гісторыі і мастацтва краю, тое, што пазней стала асновай вядомага Румянцаўскага музея *. У гэтай нумізматычнай калекцыі меліся цэлыя скарбы і асобныя манеты, якія былі выяўлены на тэрыторыі Беларусі. Доступ да іх, як і да іншых каштоўнасцей, што сталі фондавым матэрыялам Румянцаўскага музея, пазней быў адкрыты ўсім даследчыкам, аб чым у 1831 г. паведамлялася ва ўсе губерні Расійскай імперыі 2. Пра гэта тлумачылася і ў спецыяльнай запісцы. Асобным параграфам статута былі абумоўлены «Правы чыноўнікаў музеума», якія «знаходзяцца на дзяржаўнай службе, карыстаюцца ўсімі яе перавагамі і посяць мундзір, які прысвоены дэпартаментам народнай асветы» 3. Так пачынаўся агульнавядомы рускі музей, задума стварэння якога пачала рэалізоўвацца на беларускай зямлі, як і сам збор яго ранніх матэрыялаў4.
    3 вывазам гомельскіх калёкцый у Пецярбург не перапынілася цікавасць да музейнай справы. Новы ўладальнік Гомеля Паскевіч прыбудаваў да палаца вялізную вежу, у якой размясціў музей. Акрамя каштоўнай бібліятэкі тут былі старыя рукапісы, шэдэўры жывапісу і скульптуры, фарфор, срэбра, нефрыт, бронза, прадметы антычнасці. Унікальныя багацці музея рабаваліся пад час апошняй вайны 5.
    Разам з гродзенскім мецэнатам А. Тызенгаузам падарожнічала па
    Музейная калекцыя гармат у Нясвіжы
    Еўропе Ганна Казіміраўна Ябланоўская (1728—1800)—калекцыянерка, этнограф, эканаміст, дачка генерала артылерыі К. Сапегі. Яна захапілася зборам антыкварыяў. Была ў Парыжы, Рыме. У сваім маёнтку Сямяцічы Гродзенскай губ. сабрала унікальную бібліятэку, калекцыю медалёў, этнаграфічных матэрыялаў, прадметаў з косці, а таксама мела еўрапейскай славы «кабінет натуральнай гісторыі».
    Полацкі музей быў адчынены ў 1787 г. пры мясцовай езуіцкай калегіі (з 1812 г.— акадэмія), у адрозненне ад радзівілаўскага і іншых прыватнаўладальніцкіх музеяў яго маглі наведваць выкладчыкі і навучэнцы ўстановы. У экспазіцыі Полацкага музея сустракаліся выпадковыя археалагічныя знаходкі6. Тут жа былі розныя дакументальныя рукапісныя матэрыялы, старадрукаваныя кнігі, шматтысячная бібліятэка па розных еўрапейскіх мовах. Магчыма, тады тут быў малавядомы, пазпсй страчаны Полацкі летапіс, якім карыстаўся В. М. Тацішчаў.
    Каля 50 гадоў праіснаваў Полацкі музей, пакуль у 1830 г. міністэрства асветы Расіі нс прыняло рашэнне аб закрыцці піярскага вучылішча, музея і бібліятэкі, хоць папячыцель навучальнай акругі Р. I. Карташэўскі выступаў супраць закрыцця. Ён даказваў, што музей і бібліятэку неабходна пакінуць для Беларусі, дзе непараўнальна цяжэй іх камплектаваць7, і прапаноўваў псрадаць кнігі 12 павятовым вучылішчам. Частка бібліятэкі засталася на месцы, 256 пудоў кніг вывезлі, музейныя рэдкасці адправілі ў Маскву, Пецярбург, Вільню і іншыя гарады. Сярод іх былі чатыры мазаічныя карціны, некалькі твораў мастацтва з бурштыну, медалі і іншыя экспанаты. Кіруючыся ўказаннямі пецярбургскага прафесара Папова, былі адабраны лепшыя творы жывапісу для Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў8. У паштовым рэестры зафіксавана, што адпраўлена з Полацка дзве скрыні на 160 перагародак кожная, а яшчэ дзве скрыні для карцін і тры скрыні з унікальным сонечным гадзіннікам, мазаічнымі карцінамі, антыкварнымі прадметамі культу. Частка іюлацкіх скарбаў траніла ў Маскоўскі універсітэт і іншыя навучальныя ўстановы, а рэшту адправілі ў Вільшо, Віцебск і іншыя гарады. Загадкай застаецца лёс полацкіх архіўных матэрыялаў. Толькі значна пазней іх частку адшукаў у цэйхгаузе Сімбірска аматар вывучэння старажытнасцей А. У. Жыркевіч 9. Яму ўдалося знайсці лі-