• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    Камепная баба, выяўленая ў двары Зубкі каля Клецка
    Нягледзячы на цяжкасці ў дзейнасці Археалагічнай камісіі, яна з’явілася першай у краі навукова-даследчай арганізацыяй, якая змагла не толькі ацаніць назапашаны вопыт, але і сваімі ідэямі захапіць новае
    пакаленне даследчыкаў, якім выпала жыць і працаваць ужо ў наступнай гістарычнай эпосе. Фактычна быў пакладзены пачатак кантролю за археалагічнымі раскопкамі, бо пасля кожнага экспедыцыйнага лета на разгляд камісіі выносіліся навуковыя справаздачы, даклады, а самі матэрыялы станавіліся экспанатамі Віленскага музея старажытнасцей.
    У Віцебску і Полацку існавалі «музеумы розных прадметаў лясной гаспадаркі». У адпаведнасці з інструкцыяй ляснога дэпартамента дзяржаўных маёмасцей сюды дасылалі рэчы, якія часта не мелі ніякіх адносін да профілю музеяў. Больш прыходзіла матэрыялаў па этнаграфіі57.
    Немалы ўплыў на развіццё цікавасці да помнікаў мінулага беларускага народа аказалі навуковыя таварыствы, якія знаходзіліся за межамі Беларусі. Створанае ў 1846 г. Рускае археалагічнае таварыства мела сваіх памочнікаў і на Беларусі. Праўда, доўгі час гэтае таварыства не мела спецыяльнага беларускага аддзела. Толькі ў 1908 г. з’явіўся аддзел «літоўскіх старажытнасцей», куды было аднесена і вывучэнне беларускіх археалагічных і гісторыка-краязнаўчых матэрыялаў. Аднак гэта не азначае, што тут раней не цікавіліся Беларуссю. Матэрыялы з гэтага краю паступалі і захоўваліся ў музеі пры Рускім археалагічным таварыстве, аб чым сведчаць пратакольныя запісы паседжанняў. Так, археалагічныя знаходкі прыводзілі з Віцебскай і Мінскай губерняў58. Улічваліся ўсе аб’екты археалогіі (з XI ст. да 1700 г.). Акрамя таго, таварыства звярталася да насельніцтва з просьбай паведамляць пра розныя знаходкі, а таксама пра помнікі архітэктуры, археалогіі, асаблі-
    ва цІкавілася яго старажытнымі рэчамі ў культавых будынках 59, нават рассылала праграму сваіх збораў, якая распаўсюджвалася і па Беларусі60.
    «Калі ў наваколлі новай вёскі,— звярталася Археалагічнае таварыства,— знаходзяцца гарадзішчы, курганы, месцы былых баёў, рэшткі старажытных збудаванняў, то ў такім выпадку апісваць даўнія аб’екты, а пра новыя паведамляць толькі іх назву, каб прывязаць да мясцовасці» 61. Археолагі з Пецярбурга прасілі таксама паведамляць мясцовыя назвы розных частак помніка, а таксама народныя паданні.
    У 1856 г. цыркулярна распаўсюджвалася новая «Запіска Археалагічнай камісіі імператарскага Археалагічнага таварыства аб праграме збору звестак пра помнікі даўніны» 62. Гэты дакумент у адрозненне ад папярэдняга дапаўняўся пытаннямі аб ахове і магчымым рамонце некаторых помнікаў.
    Рассылаліся надрукаваныя праграмы для статыстычнага апісання Віленскай губ. Як водгук на іх паступалі рукапісныя матэрыялы, дзе аўтары заўсёды трымаліся толькі адной статыстыкі, а часта давалі краязнаўчыя апісанні гарадоў, мястэчак і самога губернскага цэнтра.
    Карысць ад такіх зваротаў да насельніцтва была відавочная. Але яшчэ і да таго, як узніклі гэтыя «запіскі», людзі добраахвотна здавалі свае знаходкі ўладам.
    У археалогіі не апошняс месца займае нумізматыка. Асаблівае значэнне надавалася і надаецца мапетпым скарбам. Іх пошукі амаль ніхто ніколі не планаваў. Яны часцей за ўсё адшукваліся выпадкова. Калі ў наш час многія манетныя скарбы трапляюць у музеі, дык у XIX ст. яны або зусім траціліся для навукі, або, перайшоўшы праз некалькі рук, даходзілі да зацікаўленых асоб. Гісторыя знаходак скарбаў на тэрыторыі Беларусі, як і ў многіх краінах, была таксама даволі драматычная, і яна дае яскравыя прыклады для характарыстыкі нс толькі ўзроўню навукі, але і адносін розных слаёў насельніцтва да гэтых помнікаў мінулага. Часта непісьменны селянін праяўляў большую сумленнасць, чым памешчык ці чыноўнік у адносінах да выяўленага ў зямлі старадаўняга скарбу.
    Дылетанцтва панавала не толькі сярод непісьменных ці малапісьменных нізоў, гэтым у большасці выпадкаў вызначаліся і адукаваныя вярхі. Толькі нязначная частка манетных скарбаў і іншых каштоўнасцей трапляла ў музеі. Вызначальнікамі манет былі нешматлікія дапаможнікі. Карысталіся маскоўскім выданнем 1834 г. «Апісання старажытных рускіх манет». Спецыяльна гербам Вялікага княства Літоўскага прысвячалася работа Б. Кёнэ 63. Для аматараў геральдыкі некаторую інфармацыю даваў «Гербоўнік польскі» К. Нясецкага 64. Аб польскіх медалях мелася работа Ф. Бянткоўскага, у якой сярод апісаных 879 экземпляраў 21 манета была з Нясвіжа б5.
    He толькі нумізматыкай, геральдыкай і сфрагістыкай вычэрпвалася цікавасць народа да мінулага роднага краю. Збіраліся звесткі пра старажытныя прадметы культу ў цэрквах, касцёлах, мячэцях. 3 такімі запытаннямі ў 1829 г. мінская епархія разаслала свае анкеты. Адказаў прыйшло шмат, аднак у большасці выпадкаў гэта былі звычайныя казённыя адпіскі. Здзіўляе тая акалічнасць, што нічога істотнага не паведамілі культавыя ўстановы з павятовых цэнтраў, хоць тут звычайна канцэнтравалася шмат розных прадметаў антыкварыяту 66.
    Збіраў звесткі пра гістарычныя помнікі на беларускай зямлі заснаваны ў 1837 г. музей старажытнасцей пры Кіеўскім універсітэце, які 88
    прасіў у тым жа 1837 г. прысылаць «рознага роду старажытнасці, што заслугоўваюць увагі і з якіх можна мець карысць для навукі» 67. Усе дасланыя матэрыялы, як тлумачыцца ў інструкцыі, павінны пайсці ў музей пры Кіеўскім універсітэце.
    Найбольшую цікавасць выклікала знаходка каля Віцебска шэрага дзікага каменя з адлюстраваннем постаці з некаторым падабенствам да чалавека. Да гэтага «дзіва» пацягнуўся народ. Пачаліся разгадкі, хто гэта ўвасоблены ў граніце. Занепакоіўся віцебскі губернатар I. С. Жыркевіч, якому даносіў пра зборышчы людзей епіскап полацкі і віленскі Ісідар, тлумачачы небяспеку, ад якой «могуць быць шкодныя вынікі» 68. Няўменне растлумачыць помнікі, іх прызначэнне і выклікала такое рэагаванне ў людзей, царкоўнікаў, прадстаўнікоў улады.
    У Рагачоўскім павеце выявіліся дзве медныя гарматы з гербамі, якія былі адліты ў Жлобіне ў 1769 г. вядомым майстрам-ліцейшчыкам Крыстофам Чахоўскім. Пасля двухгадовай валакітнай перапіскі музейныя рэліквіі адправілі ў Кіеў69. Гэта ўжо прыклад настойлівасці тых, хто жадаў выратаваць помнік.
    У спецыяльным пісьме пецярбургскія вучоныя звярталіся да жыхароў Расійскай імперыі адносна збору акамянеласцей, рабіўся напамінак пра косці насарогаў, мамантаў. Хоць і мала, але былі водгукі, былі і пасылкі з матэрыяламі, якія ішлі да мясцовых губернатараў. Акамянелае дрэва вагой 25 фунтаў з в. Сляпцы Мазырскага павета было дастаўлена ў 1832 г. губернатару Скапіну70. «Незвычайнага аб’ёму і велічыні» костку знайшоў селянін з в. Хлясіна Рослаўскага павета 71. Ды і сам мінскі губернатар рассылаў просьбы паведамляць яму пра рэшткі старажытных жывёл, а таксама пра археалагічныя знаходкі і іншыя прадметы даўніны72.
    Царская адміністрацыя не дбала пра ахову помнікаў. He выпрацаваны быў прынцып адбору аб’ектаў пад ахову. Часта кіраваліся старым пятроўскім указаннем браць тое, «что зело старо н необыкновенно». Паступалі звесткі ў Акадэмію навук у Пецярбург пра кепскі стан помнікаў гісторыі і культуры на Беларусі.
    Яшчэ ў 1819 г. Ю. Нямцэвіч пісаў пра разбурэнні замка ў прадмесці Пінска (Лешч) і нагадаў пра захаванасць толькі дзвюх вежаў. У Заполлі, каля Пінска, гэты ж падарожнік убачыў руіны яшчэ аднаго замка. Тыя ж «эмоцыі» ён зведаў і ў Навагрудку 73. Тут знаходзіўся ў занядбанні вядомы гістарычны замак — помнік архітэктуры часоў Вялікага княства Літоўскага. Мясцовы гараднічы паводле ўказанняў гродзенскага губернатара ў лютым 1802 г. аддаў загад разбіраць вежы, a камень выкарыстоўваць на брукаванне вуліц Навагрудка 74. Гэта збудаванне і ў той час было ўжо ў кепскім стане, але не катастрафічным. Толькі вайна 1812 г. перашкодзіла да канца разабраць увесь замак. Такія выпадкі былі не адзінкавыя. Нарэшце дзяржаўныя органы кіравання вымушаны былі ў 1824 г. даць распараджэнне, каб ніякія старажытнасці ў «прнобретенных от Польшн губерннях не былн разбураемы без особенной осмотрнтельностн» 75.
    Патрэбны былі больш радыкальныя меры. 31 снежня 1826 г. Мікалай I выдаў «высочайшее повеленне», у якім гаварылася «о доставленнн сведеннй об остатках древннх зданнй в городах н о запреіценнн разрушать оные». Аднак тут жа ўдакладніў: «Разрушать нх не должно, но н чннпть ненужного не надобно, а поддержнвать одне ворота нлй такне здання, в которых есть нужные помешення...»76
    Ажыццяўляць кантроль за выкананнем на месцах царскага загаду
    даверылі малакампетэнтнаму органу — дэпартаменту дзяржаўнай гаспадаркі і публічных будынкаў. Апошні і рассылаў па ўсіх губерпях свае цыркуляры, якія датычыліся помнікаў архітэктуры. Прадпісвалася здымаць планы помнікаў, вызначаць іх пашкоджанасць і складаць каштарысы на рамонт ці рэстаўрацыю. У тлумачальпай запісцы павінна быць сказана, для чаго будуць выкарыстаны адноўленыя збудаванні77.
    Прапаноўвалася анкета для мясцовых чыноўнікаў, якія павінпы былі даць вычарпальныя адказы. Была істотная парада: для складання планаў, выканання замалёвак помнікаў старажытнасцей раілася запрашаць кампетэнтных у гэтай справе людзей.
    На першы погляд гэта разумная мера афіцыйных улад павінна была даць свой плён. Аднак на месцах часцей за ўсё не знаходзілася дасведчаных людзей і выконвалі яе старасты, гараднічыя, нават паліцыя. Вось чаму многія з іх нават і адказаў не давалі, а тыя, хто адважваўся даваць, могуць выклікаць толькі здзіўленне і расчараванне. Вось адзін з такіх узораў адказа. Гараднічы з Копыся з дапамогай каморніка Ялмашэвіча склаў план мясцовага ўмацавання. У запісцы сказана: «Крепость состонт пз землн насыпаная. Об оной знать не можем. Обросшая дерном, от Днепра днкнм камнем накачана»78. За «выкананую» работу гараднічы прасіў магілёўскага губернатара заплаціць «пагонныя вёрсты ад Копыся да Магілёва і назад» 79.
    Пра помнікі паступалі адказы, якія складаліся з двух слоў: «Таковых нет». Вельмі рэдка сустракаюцца поўныя апісанні старажытных аб’ектаў. Падрабязна апісана Рагачоўскае замчышча, якое абнесена крапасным валам, што падмываецца вадой р. Друць. Як паведамляў аўтар гэтай запіскі, на месцы былога замка ўзвышаецца драўляны псеўдагатычнага стылю касцёл. У гэтай жа запісцы, адрасаванай губернатару, прыводзяцца крыніцы, якімі карыстаўся даследчык80.