Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
У сярэдзіне XIX ст. узніклі дамашнія музеі і галерэі ў Веліжы Віцебскай губ., Чарэі, Слуцку, Віцебску36. У сярэдзіне XIX ст. заснавалі значную дамашнюю калекцыю графы Чапскія ў сваім маёнтку Станькава пад Мінскам 37.
У канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў XIX ст. пачаў ствараць калекцыю дамашняга музея вядомы краязнавец і вучоны Аляксандр Карлавіч Ельскі (1834—1916). У сваім маёнтку Замосце Ігуменскага павета ён сабраў мноства манет, медалёў, прадметаў старажытнай зброі, рэчаў гістарычнай значнасці, рукапісы. У яго сямітысячнай бібліятэцы можна было сустрэць фаліянты рэдкіх выданняў. Ён ездзіў па Беларусі, наладжваў сувязі з аматарамі старажытнасці і такім чынам змог сабраць унікальны для таго часу музей. Яго зборы часткова загінулі, часткова былі вывезены ў іншыя гарады — Львоў, Кракаў, Вільню 38.
У маёнтку Шо на Віцебшчыне Іосіф Жаба сабраў вялікую нумізматычную калекцыю, большасць якой складалі манеты, знойдзеныя на тэрыторыі краю. Захоўваліся ў яго бібліятэцы аўтографы, дакументы, бібліяграфічныя рэдкасці. Віцебскі карэспандэнт «Кур’ера Віленьскага» пісаў, што бібіятэка I. Жабы адчынена «для ўсіх, хто добрасумленна імкнецца да святла», і выказаў думку, што гэтую бібліятэку варта прызнаць за «маці сярод прыватных бібліятэк Віцебшчыны» 39.
Вядомым калекцыянерам лічыўся ў той час і паланізатар Тадэвуш Чацкі (1765-—1813), які, жывучы на Беларусі, стараўся не прапусціць ніводнага горада, маёнтка, двара, старой сядзібы, бібліятэкі, касцёла, царквы дзеля прэстыжнага збору рукапісаў, кніг і інш. 40. Ен меў у Крамянцы ўласныя нумізматычны і натуралістычны кабінеты.
У зборы мінскага калекцыянера Міхаіла Гаусмана41 знаходзіліся
Будынак Віленскага універсітэта, дзе знаходзіўся музей старажытнасцей
прадметы археалагічных экспедыцый, матэрыялы быту беларусаў. У яго была добра падабраная калекцыя старажьттных манет, выяўленых на тэрыторыі краю. Дапамагаў яму ў зборы матэрыялаў бацька беларускага паэта Янкі Лучыны— Люцыян Неслухоўскі, а таксама Т. Дабкевіч, Г. Раманоўскі і інш. У канцы свайго жыцця М. Гаусман арганізаваў археалагічную выстаўку і запр'асіў на яе ўсіх, каму ён быў абавязаны плённымі зборамі4а. Выстаўка засведчыла ўменне калекцыянера весці мэтанакіраваныя зборы матэрыялаў, паводле якіх няцяжка прасачыць усе тры археалагічныя эпохі.
Настойліва збіраў музейныя калекцыі літаратар Юрый Кабылінскі43. У яго «хатнім кабінеце» былі карціны розных мастакоў, пераважна яго сучаснікаў, а таксама старыя выданні, манускрыпты. У гэтым музеі захоўваўся рукапісны зборнік жартаў «Тысячы фацэцыяў і адна». Ю. Кабылінскі сябраваў з В. I. Ду-
ніным-Марцінкевічам, у спектаклях якога ён разам з ім выступаў на мінскай сцэне 44.
Рэдкімі матэрыяламі доўгі час папаўнялася прыватная калекцыя ў двары Савічы Слуцкага павета. У палацы вёўся архіў родаў Алелькавічаў, Хадкевічаў, Вайніловічаў яшчэ з пачатку XVII ст. Паводле каталога, у бібліятэцы мелася каля 5 тыс. кніг. У палацы шмат было сабрана прадметаў мастацтва, разьбы па дрэве, сярод іх і мэбля з аздобай. Усе каштоўнасці загінулі пры пажары 6 лютага 1918 г.
У прыватных калекцыях і музеях знаходзіліся найбольш каштоўныя рухомыя помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Абмежаваная магчымасць або ўвогуле недаступнасць іх вывучэння і агляду рабіла гэтыя каштоўнасці здабыткам толькі прывілеяваных асоб. У выйгрышы заставаўся адзін бок справы — ахова помнікаў. I таму вопыт арганізацыі агульнадаступных музеяў у Расіі, Прыбалтыцы, Заходняй Еўропе падказваў ідэю стварэння падобнай установы і на Беларусі, якая б аб’ядноўвала на добраахвотных асновах матэрыялы прыватных калекцый і музеяў. Пачатак паклаў ЯТышкевіч. Яшчэ ў 1852 г. ён паслаў у Пецярбург пісьмо з дадаткам — праектам музея старажытнасцей. Доўга ішлі бюракратычныя перапіскі, пакуль у красавіку 1855 г. афіцыйна не было дазволена адчыніць музей старажытнасцей у Вільні. Губернатару і кіраўніцтву Віленскай навучальнай акругі даручаўся кантроль за дзейнасцю музея. У адной з буйнейшых залаў бібліятэкі універсітэта пачаліся работы па стварэнні экспазіцыі, прынцыпам якой быў тэматычны, а па сутнасці пакалекцыйны паказ. Экстэр’ер музея ўпрыгожвалі гербы Віленскай, Ковенскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў.
У штат супрацоўнікаў музея ўвайшлі археолагі, краязнаўцы, этно-
графы, гісторыкі, пісьменнікі, сярод іх Яўстафій Тышкевіч, Канстанцін Тышкевіч, Адам Кіркор, Міхаіл Балінскі, Уладзіслаў Сыракомля, Тэадор Нарбут, Міхаіл Гамаліцкі, Ігнат Ходзька, Мікалай Маліноўскі. Усе яны мелі публікацыі, вопыт даследчыцкай і збіральніцкай работы, a некаторыя і вопыт стварэння экспазіцый. Пры музеі была арганізавана Віленская археалагічная камісія. Статут і нраграма музея і Археалагічнай камісіі былі агульнымі. Правадзейным і ганаровым членам музея і Археалагічнай камісіі ўручаліся дыпломы ўстаноўленага ўзору.
Старшынёй Віленскага музея старажытнасцей і Археалагічнай камісіі выбралі Яўстафія Тышкевіча, віцэ-старшынёй— Міхаіла Балінскага, сакратаром — Уладзіслава Сыракомлю. Былі абраны правадзейныя члены музея і члены-супрацоўнікі. Усяго 40 чалавек.45 Афіцыйная цырымонія адкрыцця адбылася 17 красавіка 1856 г.
Першы найбольш буйны ўзнос у фонды музея зрабілі браты Тышкевічы (матэрыялы археалагічных раскопак, творы мастацтва, бібліятэка) 46. Нумізматыку, геральдыку, кнігі перадаў У. Сыракомля. Асабістыя творы, рукапісы, рэдкія гістарычныя рэчы ахвяравалі А. Кіркор, I. Ходзька, Т. Нарбут, I. Крашэўскі, М. Балінскі і інш.
Знайшліся і іншыя ахвяравальнікі, якія лічылі за гонар здаць свае зборы антыкварыяў з надзеяй, што іх матэрыялы будуць прадстаўлены ў экспазіцыі.
У кнізе рэгістрацыі музейнага фонду значацца самыя розныя экспанаты, якія паступалі з далёкіх і блізкіх гарадоў і мястэчак. Слалі іх шаснаццацігадовы гімназіст Францішак Багушэвіч, пазней вядомы беларускі паэт, настаўнік з Гродзеншчыны Ігнат Кулакоўскі, калекцыянер і выдавец Казімір Буйніцкі з Падзвіння, а таксама А. Кабылінскі са Случчыны, А. Кастравіцкі з-пад Мінска, Я. Будкевіч з Магілёўшчыны 47. Сярод прысланых у музей матэрыялаў былі наканечнікі стрэлаў, каменныя сякеры, прасліцы, акамянеласці, шмат манет, творы мастацтва. Нехта Марцін Капуцкі з Маладзечна даслаў выяўлены ім скарб манет колькасцю каля 100 штук, Міхаіл Тышкевіч перадаў 143 старажытныя манеты. Іх заносілі ў кнігу пярвічнай рэгістрацыі фондаў. Коратка запісваліся толькі асноўныя звесткі аб прадметах. У 1856 г. Віленская археалагічная камісія сваім спецыяльным зваротам прасіла ўсіх зацікаўленых асоб рабіць ахвяраванні для музея старажытнасцей 48.
Паводле «Перечневого каталога предметов в Внленском музее древпостей», у 1856 г. было зарэгістравана 1,5 тыс. адзінак захавання археалагічных матэрыялаў, 1 тыс. налічвалі рэчавыя помнікі гісторыі, рукалісы, аўтографы, гравюры, карты, дыпломы. Нумізматычная калекцыя дасягала 3 тыс. грашовых знакаў, мелася 750 адзінак — прадметаў з KaMenn 49, у тым ліку 387 каменных сякераў. Мастацкія палотны, творы дробнай пластыкі і выяўленчага мастацтва маглі б скласці самастойную галерэю. Складзены ў 1858 г. А. Кіркорам каталог уключаў больш за 10 тыс. адзінак захавання.
Музей меў аддзелы: археалагічны, мастацтва, мінералагічны, арніталагічны. Археалогія была прадстаўлена тымі матэрыяламі, якія былі выяўлены ў асноўным на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Асобна экспанаваліся курганныя знаходкі, якія Я. П. Тышкевіч прывёз са Скандынавіі для практычнага параўнання з адпаведнымі мясцовымі ўзорамі50. Найбольшы раздзел экспазіцыі займалі матэрыялы курганных раскопак, праведзеных на Беларусі51.
Калекцыя з умоўнай назвай «прадметы, якія маюць міфалагічнае значэнне», налічвала 40 рэчаў. Сюды ўваходзілі акрамя літоўскага
Адна з залаў Віленскага музея старажытнасцей бажка грому Пяркунаса (Перуна) скульптуры мангольскага, кітайскага ідалаў і іншыя экспанаты. У музеі былі таксама прадметы са старадаўніх замкаў, зброя XIX ст., слуцкія паясы,
У нумізматычным аддзеле экспазіцыі ў 1858 г. значылася 3247 адзінак захавання, з іх 246 «рускіх мапет і медалёў», 698 — «літоўскіх і рускіх». На жаль, месца знаходак многіх манет не было вызначапа. Пры вывучэнні грашовых скарбаў не звярталася ўвагі па колькасную перавагу тых ці іншых манет.
Віленскі музей старажытнасцей шмат у чым пераняў вопыт прыватнаўласніцкіх музеяў. Так, музейная экспазіцыя яго падпарадкоўвалася не храналогіі, а тэматыцы.
Мэтай Віленскай археалагічпай камісіі было ажыццяўленне раскопак на тэрыторыі Беларусі і Літвы, каб пасля гэтыя матэрыялы паступалі ў музей і сталі аб’ектам навуковага даследавання. Старшынёй з’яўляўся Я. П. Тышкевіч, віцэ-старшынёй — М. I. Балінскі, а членамі — Т. Я. Нарбут, К. П. Тышкевіч, A. К. Кіркор, I. I. Крашэўскі і інш. Дзейнічала Археалагічная камісія з 1855 па 1865 г., пакуль па загаду Мураўёва яе не ліквідавалі. Усё ж дзесяць гадоў работы з’явіліся для камісіі вельмі насычанымі і плённымі: слуханне дакладаў аб археалагічных раскопках, абмеркаванне рэфератаў па пытаннях краязнаўства, археаграфіі, дыскусіі па праблемах выяўлення, вывучэння і выдання дакументаў. Члены камісіі распрацавалі метадычную інструкцыю. Сумеснымі намаганнямі складаўся археалагічны слоўнік. Большасць матэрыялаў мясцовых даследчыкаў друкавалася ў «Запнсках Внленской археологнческой комнсснн».
3 арганізацыяй Віленскай археалагічнай камісіі і Віленскага музея старажытнасцей пытанні збору экспанатаў, археалагічных, этнаграфічных, археаграфічных і іншых экспедыцый вырашаліся калегіяльна.
Члены Віленскай археалагічнай камісіі' і супрацоўнікі музея старажытнасцей пастаянна падтрымлівалі цесныя сувязі з навуковымі арганізацыямі Расіі, Англіі, Швецыі, Даніі, Швейцарыі Фрапцыі і інш.52
Ішоў абмен навуковай інфармацьь яй, кнігамі, а таксама былі асабістыя сустрэчы 53. Усё гэта павышала аўтарытэт археалагічнай камісіі і музея і абавязвала быць на ўзроўні навейшых дасягненняў навукі.
Паўстанне 1863—1864 гг. закранула і Віленскую археалагічную камісію. Улады павялі вайну з так называемай «польскай інтрыгай»^ Музей рэвізавала створаная Мураўёвым камісія. Экспанатфі прызнаваліся «шкоднымі». Іх канфіскоўвалі і адпраўлялі ў Маскву, перадавалі Румянцаўскаму музею 5l4t’. Рэвізія музея перайшла ўсе межы аб’ектыўнасці і выклікала незадавальненне ў грамадскасці. Ранейшая мураўёўская камісія была прызнана некампетэнтнай і заменена новай. 256 экспанатаў музея вярнулі назад у Вільню 55. Некаторыя з гэтых матэрыялаў пазней трапілі ў Гісторыка-этнаграфічны музей Літоўскай ССР, а таксама ў Нацыянальны музей у Варшаве56 і іншыя месцы