• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    3 таго ж Рагачова земскі суддзя рапартаваў, што «каля Дняпра, справа па цячэнні ракі, пад Кісцянямі і Вішчынам... ёсць толькі земляныя акопы ў невялікай колькасці і на невялікай плошчы. Другі акоп каля вёскі Зборава па левую руку Дняпра» 8І. На самой справе гэта былі не «акопы», а курганы. Пра рагачоўскія помнікі старажытнасцей у архівах сустракаецца многа цікавых матэрыялаў. Трэба меркаваць, што ў гэтым павеце імі займаўся нейкі для таго часу дасведчаны чалавек. У другіх жа гарадах мясцовыя чыноўнікі нічога не выявілі.
    Інфармацыі пра помнікі старажытнасці сабралася небагата. Некаторыя з іх проста разбураліся, як, напрыклад, Мікольская царква ў Магілёве ці шматлікія археалагічныя аб’екты, і такія (Ьакты даходзілі да цэнтра навукі Расіі — Пецярбурга. Вось чаму ў 1837 г. па краіне прайшла новая хваля апытанняў. На пісьмо Мінскага цывільнага губернатара давалі адказы перш за ўсё чыноўнікі. Калі гараднічыя Вілейкі, Мазыра і іншых гарадоў нічога не маглі адказаць, то слуцкі гараднічы I. Андрыеўскі аптымістычна заявіў, што гатоў збіраць звесткі пра мясцовыя старажытнасці і перш за ўсё звесткі пра павятовы цэнтр 82.
    Невядомы краязнавец Міхаіл Лукашэвіч старанна апісаў помнікі Пінска. Ен указаў на знаходжанне каля р. Піны землянога ўмацавання, якое «мае выгляд правільнага паўкруга, папярэчнік даходзіць да шасцідзесяці сажняў, было абводнена, як можна заўважыць па ўпадзінах. якія засталіся, ровам...»83 Аўтар дакладной запіскі зрабіў апісанне і пінскага замка, ад якога засталіся сляды рова і вала: «Даўжыня сцяны больш за дваццаць сажняў, вышыня паўразбураных варот да двух
    сажняў, а па другой — у тры... Замак цікавы тым, як абарончае ўзвядзенне для Караліна і Пінска. Паўночна-заходні бок быў пануючым над будынкамі абодвух частак горада. Дарогі, якія вялі ў Валынскую губерню, у Брэст, Мінск, былі зусім. адкрыты на значнай прасторы» 84. Тут ужо не проста інфармацыя, а спроба заглянуць у глыбіню вякоў, спроба ўявіць выгляд старажытнага помніка Пінска ў гады найлепшага стану, абгрунтаваць узнікненне помпіка менавіта тут, а не ў іншым месцы. М. Лукашэвіч указаў таксама і на Ляшчынскі манастыр, узнікненне якога адносіў да часоў Уладзіміра Манамаха. Яго цікавілі і мясцовыя курганы, у сутнасці якіх ён яшчэ не мог разабрацца 85.
    Даволі падрабязную «ведамасць» пра замкавыя ўмацаванні ў Радашковічах склаў у 1838 г. Ігнат Марцінкоўскі86, маючы на ўвазе абарончае збудаванне каралевы Боны. Замак стаяў паміж дзвюма рэчкамі — Гуйкай і Вязынкай, меў умацаванні. Інфарматар зрабіў абмеры замчышча, успомніў пра вежы і інш. Пазней гэты аб’ект вывучалі А. Я. Міцянін, М. В. Вараксін87, a М. А. Ткачоў даў уяўленне аб прынцыпе пабудовы і абарончым значэнні гэтага замка 88.
    С. Папейка з Маладзечна апісаў мясцовае замчышча над р. Вушой і рэшткі палацавага збудавання XVII—XVIII стст., зрабіў абмеры землянога вала 89. Пра гарадзішча ў Насілаве каля р. Азярышча паведамляў нехта Г. Сарока з Вілейскага павета 90. Б. Дзядзіцкі даслаў інфармацыю пра земляныя ўмацаванні ў Гарадку, што ў 18 км на поўдзень ад Маладзечна.
    He без удзелу тады ўжо добра вядомага даследчыка-археолага К. Тышкевіча складалася даведка аб Лагойскім замчышчы 91.
    Абавязкі па ахове помнікаў гісторыі і культуры былі ўскладзены на паліцыю. Як нельга лепш характарызуе гэты казённы падыход такі прыклад. Органы ўнутраных спраў у Полацку не маглі разабрацца, што ў гэтым горадзе мае каштоўнасць для гістарычнай навукі, і афіцыйна паведамілі, што ў горадзе ніякіх старажытнасцей не выяўлена, акрамя дома Пятра I. I толькі тады, калі з Пецярбурга прыйшло новае пісьмо-напамінанне аб велічных помніках дойлідства — Сафійскім саборы і Спаса-Ефрасіннеўскай царкве, полацкая паліцыя як магла, так і апісала тутэйшыя манастыры і цэрквы 92.
    Нават тое, што захавалася да XIX ст., цяпер разбуралася. У пэўнай меры ў гэтым разбурэнні помнікаў адыграла сваю найгоршую ролю вайна 1812 г. Такі лёс напаткаў замак у Маладзечне, які напярэдадні вайны належаў роду Агінскіх, а пасля вайны перайшоў ва ўладаннне вядомага кампазітара і дыпламата Міхала Агінскага (1765—1833). Апошні ўжо не аднаўляў маладзечанскі замак, які быў узведзены на месцы былога старажытнага ўмацавання. Так пазней і прадаўжала ўсё гэта рушыцца да поўнага знішчэння сцен, якія сяляне разбіралі для сваіх патрэб. Гэтак жа разбіраліся сялянамі навакольных вёсак сцены геранёнскага і гальшанскага замкаў. Для сваіх гаспадарскіх патрэбаў развозілі жыхары мястэчак Крэва цэглу з вядомага гісторыка-архітэктурнага помніка. Здзіўляе і тое, што ўсе гэтыя акты вандалізму здараліся тады, калі царом быў падпісаны ў 1848 г. новы ўказ аб ахове помнікаў.
    У гэтым указе закраналіся пытанні аховы тых культавых будынкаў, якія па сутнасці з’яўляліся помнікамі старажытнасці. Вось чаму ў 1848 г. вёўся рамонт царквы і старажытнага манастыра ў Барунах Ашмянскага павета 93, у 1854 г.— манастыра бернардзінак у Беніцы таго ж павета 94.
    Для захавання полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай царквы яшчэ ў 1831 г. мясцовыя ўлады вырашылі пачаць яе рамонт. Спецыяльна агаворана было, што ўнутры помніка старажытнабеларускага дойлідства ёсць роспісы, якія да таго ж з’яўляюцца яшчэ і помнікам пісьменнасціэ5. Генерал-губернатару віцебскаму, смаленскаму і магілёўскаму ўказвалася з боку пецярбургскай вярхоўнай улады на неабходнасць папераджальпых ахоўна-рэстаўрацыйных работ: «Для захавання яс (царквы.— Г. К ) ад пашкоджання ў непагадзь за кошт казны зрабіць сваё распараджэнне» 96. Губернатар адмовіўся ўзяць на сябе такую адказнасць, спаслаўшыся на тое, што «ў маёнтку Спас жыве пан Ігнат Пяткевіч, які няхай і рамантуе» 97. Чыноўнікі з міністэрства ўнутраных спраў вырашылі перадаць Спаса-Ефрасіннеўскую царкву ў ведамства грэка-расійскага духавенства. I нават пасля гэтага доўга яшчэ цягнулася перапіска, пакуль высвятлялі, хто ж возьме на сябе адказнасць, хто будзе рабіць рамонт і як 98. Праз тры гады было аб’яўлена, што помнік архітэктуры адрамантаваны, і ў 1834 г. тут пачалося адпраўленне службы. Прыкладалася і гістарычная даведка, у якой расказвалася пра лёс гэтага храмаАкрамя таго, знаходзім такія ж даведкі пра Барысаглебскі, або Бельчыцкі, манастыр 10°. Невядомы аўтар даведкі аказаўся няўдалым даследчыкам гісторыі Полаччыны. Хаця ён прывёз апісанне крыжа Ефрасінні Полацкай, які быў выкананы майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. 101, а таксама пералічыў найбольш каштоўныя рэчы храмаў, аднак зрабіў памылкі: Бельчыцкі манастыр узведзены не ў 1220 г.!02, а ў пачатку XII ст. 103 Барысам Усяславічам, а не Генвілавічам.
    На Беларусі ў эпоху феадалізму выпадкі рамонту, такія, як старажытнага храма ў Полацку, хаця і рэдка, але былі. Затое не сустракалася ніводнага навукова абгрунтаванага прыкладу рэстаўрацыйных работ па аднаўленні помнікаў архітэктуры і археалогіі. Звычайна рабілі цякучы рамонт старажытных збудаванняў, пераважна культавых. He было выпадку правядзення хоць невялікага рамонту якога-небудзь нежылога замка. Таму і не дзіва, што прыходзілі ў заняпад і разбураліся колішнія фартэцыі ў Лідзе, Навагрудку, Крэве, Міры, Крычаве, Гродне, Геранёнах, Старым Быхаве, Смалянах, Ляхавічах і ў іншых месцах. Гэта характарызавала адносіны адміністрацыі да помнікаў старажытнасці, калі словы розных указаў і распараджэнняў разыходзіліся з іх рэальным выкананнем. Толькі часам пасля напамінкаў зверху (як гэта было, напрыклад, у Гродзенскім губернскім праўленні ў сярэдзіне XIX ст.) пачыналі збіраць звесткі аб стане помнікаў і рабілі некаторыя крокі па іх ахове 104. Дарэчы, у Гродзенскай губ. збор звестак пра курганы, гарадзішчы, нумізматычныя скарбы даручаўся статыстычнаму камітэту І05. Гэтым камітэтам, напрыклад, складзена была гістарычная даведка пра Каложскую царкву І06.
    Усе прыведзеныя прыклады паказваюць, у якім дрымучым стане знаходзілася справа аховы і выкарыстання помнікаў старажытнасці на Беларусі. А гэта ў сваю чаргу з’яўлялася часткай агульнага працэсу станаўлення гістарычнага краязнаўства і археалогіі Беларусі.
    Музейна-збіральніцкая дзейнасць на Беларусі дапаўняла працэс станаўлення археалогіі і краязнаўства. Менавіта калекцыянерства стала пачаткам музейнай справы. Хаця калекцыянерства насіла прыватнаўласніцкі характар, аднак яно засцерагло ад звычайных страт каштоўныя гістарычныя рэліквіі.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Яшчэ ў сярэднявеччы зарадзілася звычайная патрэба ў апісанні сваёй мясцовасці, цэлага рэгіёна, у фіксацыі ўсяго адметнага, што з часам пераходзіла ў свядомы адбор краязнаўчых матэрыялаў. Пачыналася з аматараў-адзіночак, а ўжо ў сярэдзіне XIX ст. дасягнула арганізацыйных формаў вывучэння краю. Такімі з’явіліся перш за ўсё Віленская археалагічная камісія і Віленскі музей старажытнасцей, а пазііей музеі ў губернскіх цэнтрах — Магілёве, Віцебску, Гродне, Мінску.
    Даследчыкамі, намаганнямі якіх беларуская археалогія і гістарычнае краязнаўства атрымалі шырокае прызнанне і вядомасць, у той час былі 3. Даленга-Хадакоўскі, Т. Нарбут, Я.Дышкевіч, К. Тышкевіч, А. Кіркор, М. Кусцінскі, У. Завітневіч, В. Шукевіч, Е. Раманаў і інш. За невялікім выключэннем, у жыцці тагачасных даследчыкаў былі і цяжкія гадзіны ссылак, адлучэння ад любімых заняткаў, вымушаныя эміграцыі (3. Даленга-Хадакоўскі, А. Кіркор, Р. Друцкі-Падбярэзскі, Я. Чачот, У. Сыракомля і інш.), што з’явілася вынікам іх прагрэсіўных поглядаў, нязгоды з тагачасным ладам насілля і бяспраўя.
    Аналіз разнастайных матэрыялаў па гісторыі вывучэння беларускіх старажытнасцей сведчыць, што ўжо ў дарэформенны перыяд археалогія вылучылася ў самастойную галіну ведаў, перажыла важны этап свайго станаўлення. Яе даныя хоць і рэдка, але пачалі выкарыстоўвацца для рэканструкцыі гістарычнага мінулага.
    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі не адставалі ад іншых раёнаў Расіі і суседніх дзяржаў: даследчыкі паводле матэрыялаў раскопак заўважылі ўзаемаўплывы розных этнакультур, асабліва славянскай і балцкай, вызначылі іх найбольш характэрныя рысы, карысталіся пры гэтым данымі тапанімікі, этнаграфіі, фалькларыстыкі, археаграфіі; з дапамогай параўнальна-гістарычнага метаду археолагамі падводзіліся вынікі даследаванняў помнікаў старажытнасцей, пераймаўся вопыт вучоных іншых краін, у прыватнасці ўслед за вядомым дацкім археолагам К. Томсенам на беларускім матэрыяле была пацверджана «тэорыя трох эпох»; археалагічныя раскопкі, іх матэрыялы давалі вучоным падставы рабіць тэарэтычныя вывады, адначасова набываўся вопыт палявых экспедыцый, выпрацоўвалася навуковая тэрміналогія; прадмет, які знаходзілі пры археалагічных раскопках, стаў набываць значэнне крыніцы, што адпаведна прывяло да пачатку навуковага рэчазнаўства; змяшчэнне матэрыялаў раскопак у экспазіцыях музеяў павышала аўтарытэт археалогіі ў даследаванні старажытнай гісторыі краю і ў гэтым аспекце яшчэ цяснейшая была сувязь з гістарычным краязнаўствам; у XIX ст. публікацыі пра асобныя знаходкі і матэрыялы археалагічных экспедыцый з’яўляліся на старонках перыядычных выданняў, звесткі краязнаўчага характару траплялі ў тагачасныя падручнікі, аб многім паведамлялася на пасяджэннях навуковых арганізацый Вільні, Масквы, Пецярбурга, Кіева, Кракава, Варшавы; вучоныя,