• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.  Генадзь Каханоўскі

    Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.

    Генадзь Каханоўскі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 120с.
    Мінск 1984
    67.39 МБ
    Палац у Лагойску
    сты з кнігі ганаровых наведвальнікаў Полацкага музея. Сустрэліся яму тут «некалькі пудоў копій з дагавораў XVI—XVII стст.» Усё гэта ў час грамадзянскай вайны бясследна знікла 10.
    Па-ранейшаму ў XIX ст. прыцягваў да сябе ўвагу Нясвіжскі музей. Большая частка матэрыялаў гэтага музея ў некалькі этапаў была падзелена паміж культурна-асветнымі і навуковымі ўстановамі Расіі і Украіны, тым не менш ён заставаўся і нават папаўняўся.
    Значную работу па вывучэнню нясвіжскіх калекцый у сярэдзіне XIX ст. правёў мясцовы краязнавец Э. М. Катлубай н. I ён змог данесці да сучаснага чытача ўяўленне пра старадаўнюю калекцыю, якую збіралі ў сваім замку на працягу амаль трох стагоддзяў дынастыі Радзівілаў. Сваю манаграфію 12 Э. Катлубай пачаў з факта адпраўкі музейных каштоўнасцей у кастрычніку 1813 г. у Харкаў. Аўтар спыніўся на гісторыі некаторых калекцый, у прыватнасці апісаў падборку партрэтаў Радзівілаў і г. д, Акрамя Нясвіжа калекцыі меліся ў Клецку, Капылі, Карэлічах, Цімкавічах. I там Радзівілы трымалі свае зборы «пад ключом». Нават створаная па загаду цара камісія мела права праверыць матэрыялы нясвіжскага, алыкскага архіваў пры ўмове, што нічога «не павінна быць публічна аб’яўлена» І3. Цяпер цяжка гаварыць аб экспазіцыі музея. Можна толькі здагадвацца па тых звестках, якія прасачыліся ў друк, што збор матэрыялаў ішоў па калекцыях.
    Адам Аўгусцінавіч Плятар акрамя археалагічнага і гістарычнага вывучэння краю займаўся калекцыяніраваннем прадметаў старажытнасцей для свайго дамашняга музея. У яго маёнтку Краслаўка Віцебскай губ. знаходзілася багатая бібліятэка, якая мела навуковас значэнне. He выключана, што скарбамі бібліятэкі і музея карысталася Эмілія Плятар 14, якая натхнёна вывучала іюмнікі духоўнай культуры Падзвіння.
    Частку антыкварыяў A. А. Плятар ахвяраваў Віленскаму музею старажытнасцей, а рэшта згарэла ў перыяд паўстання 1863—1864 гг. Яго 80
    археалагічную калекцыю складалі знаходкі, якія ён выявіў на тэрыторыі Віцебскай губ. і на беларуска-латгальскім паграніччы. Відаць, пад уплывам збораў A. А. Плятара фарміраваліся дамашнія калекцыі ў яго сваякоў Фелікса і Ігната Плятараў у Бяльмонтах пад Браславам, якія ў час імперыялістычнай вайны былі вывезены ў Петраград.
    He толькі сваяцкія сувязі, але і навуковыя інтарэсы звязвалі дом Плятараў з домам Тышкевічаў у Лагойску. Пры падтрымцы Пія Тышкевіча яго сыны Канстанцін і Яўстрафій арганізавалі к 1842 г. мясцовы музей, дзе змясцілі пераважна матэрыялы краязнаўчага характару, сярод іх археалагічныя — вынік уласных раскопак. Поруч з краёвымі знаходкамі асобна размяшчаўся раздзел прадметаў з Рыма, Фларэнцыі, Неапаля. Але не заходнееўрапеііскія рэліквіі вызначалі профіль музея. Усе, хто тут бываў, заўважалі агульны кірунак на экспанаванне знаходак, выяўленых на Беларусі — у Мінскай губ., на Лагойшчыне 15. Нумізматычная і геральдычная калекцыі Тышкевічаў налічвалі 1140 манет, медалёў, гербаў 16. У бібліятэцы захоўваліся старадрукі і рукапісныя кнігі.
    Цяжка меркаваць аб навуковасці апісання музейных экспанатаў, паколькі пра гэта дайшло вельмі мала звестак. Запісы вяліся на польскай мове, у іх часта меліся разыходжанні з народнымі назвамі рэчаў 17. Датаванне знаходак было на ўзроўні рэчазнаўства сярэдзіны XIX ст. Манеты сістэматызаваліся паводле геаграфічнага прынцыпу, аднак іх апісанне было няпоўным. Паводле каталога ўсе прадметы павінны займаць у музеі сваё адпаведнае месца. Экспазіцыя насіла тэматычны характар. Лагойскі музей братоў Тышкевічаў размяшчаўся ў дзвюх залах палаца — «вялікай» і «малой» 18. Гэта быў адзін з лепшых беларускіх прыватнаўласніцкіх музеяў таго часу. У 1846 г. К. Тышкевіч вёў перагаворы аб набыцці для Лагойскага музея калекцыі карцін кампазітара князя Міхала Клеафаса Агінскага, якімі ў гэты час уладала яго нявестка 19. Такім жа чынам ішло камплектаванне нумізматыкі, прадметаў археалагічнага паходжання.
    Пазней Тышкевічы арганізавалі яшчэ адну бібліятэку, а пры ёй «кабінет» з этнаграфічна-краязнаўчымі матэрыяламі ў сваім вотчынным маёнтку ў Астрашыцкім Гарадку20. Звесткі пра гэта лаканічныя.
    У адрозненне ад уладальнікаў Нясвіжскага музея, якія нікога не дапускалі да сваіх каштоўнасцей, браты Тышкевічы самі шырока карысталіся матэрыяламі для навуковых даследаванняў і давалі магчымасць пакарыстацца іншым. Тут плённа працавалі А. Кіркор, I. Крашэўскі, П. Шпілеўскі, П. Янкоўскі і інш. Частку музейных экспанатаў і навуковую бібліятэку лагойскія мецэнаты перадалі ў дар Віленскаму музею старажытнасцей. Выкарыстоўваючы вопыт зарубежных музеяў, у прыватнасці скандынаўскіх, К. і Я. Тышкевічы першымі так шырока прапагандавалі музейную справу, паказвалі ўсім даследчыкам яе вялікія магчымасці ў развіцці навукі і шчыра верылі ў перспектыву развіцця музеязнаўства.
    У пачатку XIX ст. Іяхім Храптовіч завяшчаў свой маёнтак Шчорсы разам з вялікай бібліятэкай, архівам і музеем сыну Адаму Храптовічу (1768—1844). Апошні значна пашырыў ранейшыя калекцыі новымі матэрыяламі, а таксама ўкамплектаваў і без таго багатую бібліятэку, пакладаючыся на густ беларускага паэта і фалькларыста Яна Чачота. У Шчорсы пацягнуліся гісторыкі, літаратары, краязнаўцы, этнографы. Зачарпнулі тут звесткі для сваіх твораў А. Міцкевіч, I. Крашэўскі, Я. Чачот і інш.
    3 пераходам усіх каштоўнасцей ад Адама Храптовіча да яго брата Іераніма яны не толькі не папаўняліся, але рэліквіі пачалі дарыць, раздаваць, прадаваць. У Шчорсы ўжо ехалі болып не даследчыкі, а спекулянты. Каштоўныя матэрыялы расплыліся ў розныя бакі свету, у тым ліку ў Варшаву, Кіеў, Пецярбург, Маскву. Пра веліч шчорсаўскіх збораў гаворыць такі факт, што яшчэ ў 1880 г. вядомы беларускі калекцыянер і даследчык Аляксандр Ельскі налічыў 20 тыс. тамоў літаратуры, хаця ў руках яго быў толькі каталог шчорсаўскай бібліятэкі 1780 г. Апошні ўладальнік Шчорсаў М. Бутэнеў прапіваў антыкварныя рэчы адну за другой або прайграваў іх у карты 2І.
    Непадалёку ад Вішнеўскага возера ў Дабраўлянах 22 з 1830-х гадоў пачаў збіраць музейную калекцыю Адам Гюнтар, які быў жанаты на сястры ўладалы-ііка Пастаўскага музея— артыстцы Аляксандры Тызенгауз. Дом Гюнтараў быў адным з правінцыяльных культурных цэнтраў Беларусі, куды з ахвотай прыязджалі В. Дунін-Марцінкевіч, Т. Зан, С. Манюшка, У. Сыракомля, А. Кіркор, А. Кон'цкі і іншыя, якія пакідалі ў «штамбуху» добразычлівыя водгукі, а часта дарылі дабраўлянскаму музею свае кнігі з аўтографамі, ноты, малюнкі, рэліквіі. У афармленні дабраўлянскага музея адыграў станоўчую ролю мясцовы мастак Казімір Бахматовіч (1808—1837) 23. Высока ацаніў мясцовы музей A. А. Кіркор, адзначыўшы цікавую калекцыю старажытных прадметаў, сярод якіх былі экземпляры зброі крыжаносцаў 24. Дабраўлянскі музей не меў аналагаў. У ім спалучалася інтэр’ернае і экстэр’ернас размяшчэнне экспанатаў, г. зн. у доме і вакол дома 25. Сюды былі звезены і пастаўлсны некаторыя характэрныя пабудовы бытавога прызначэння. Парк запаўняла мноства помнікаў, у тым ліку і язычніцкія бажкі. У гэтым шматгалоссі не было разладу, ва ўсім адчуваўся густ гаспадара Адама Гюнтара, панавала гармонія. У самім домс, які сваёй знешнасцю напамінаў музей, спецыяльна для яго былі заказапы стылізаваныя вокны і дзверы, аздобленыя мясцовым дэкорам, такая ж была мэбля. У Дабраўлянах знаходзіліся мастацкія творы Рустэма, Смуглевіча, Дамеля, Арлоўскага, шмат экспанавалася мініяцюр. Былі тут і творы антычнасці. Нейкая частка дабраўлянскай калекцыі трапіла і ў Беніцу 26, дзе была замужам за Швайкоўскім дачка А. Гюнтара. Другая дачка — пісьменніца Габрыэля Пузына (1815—1869)—перавезла таксама частку дабраўлянскіх рэліквій у Гарадзілава Ашмянскага павета, куды яна выйшла замуж.
    У 1842 г. Т. Зан наведаў Пастаўскі музей графа Канстанціна Тызенгауза і быў уражаны яго багатымі калскцыямі 27. Музей падзяляўся на два раздзелы: першы — арніталагічны, другі — карцінная галерэя. Экспанаваліся мастацкія палотны як мясцовых, так і зарубежных аўтараў28. Былі тут чучалы розных птушак. Другі аматар-арнітолаг Іосіф Слізень з Мсціжоў Барысаўскага павета ў сваіх дамашніх зборах меў калекцыю прэпаратаў насякомых і птушак. Асобна экспанаваліся ў хатнім музеі мясцовыя знаходкі прадметаў археалогіі.
    У полымі вайны беззваротна загінула калекцыя карцін мастака Валенція Ваньковіча ў Смілавічах і Шыпянах Ігуменскага павета. Разам з гэтым зборам страцілася бібліятэка, стары архіў Агінскіх, Вапьковічаў і Манюшкаў. Гэтымі матэрыяламі ў свой час карыстаўся кампазітар Станіслаў Манюшка. Тут быў напісаны яго твор «Страшны двор».
    Віленскі генерал-губернатар Ф. Я. Мірковіч 30 чэрвеня 1840 г. аглядаў музейную калекцыю Кабылінскага ў Мінску. Ен бачыў мінсралы, скамянеласці, антычныя рэдкасці, нумізматыку, а таксама Статут Вялі-
    кага княства Літоўскага і карту X. Калумба 2Э. Нешта накшталт хатняга музея ўбачыў I. Крашэўскі ў 1843 г. у Гарадцы каля Кобрына. Тут была нумізматычная калекцыя і карцінная галерэя, уладальнікам якіх быў Антон Урбаноўскі.
    Падарожнік з Польшчы Т. Трыплін, пабываўшы ў 1856 г. у гродзенскім домс князя Чацвяртынскага, убачыў некалькі старажытных іпабляў, булаваў, ружжаў, а таксама алейных малюнкаў. Ен лічыў, што гэта быў адзіны прыватны музей у горадзе 30. Магчыма, у бытнасць Т. Трыпліна гэта быў адзін вядомы прыватнаўласніцкі музей, аднак мы ўжо пісалі, што ў Гродне музейныя калекцыі сустракаліся і ў больш раннія часы — у А. Тызенгауза.
    Калекцыі старадаўніх прадметаў, пераважна мясцовага паходжання, меліся ў хатніх музеях у Дзядзілавічах Барысаўскага павета і ў Новых Дзявяткавічах Слонімскага павета, дзе былі сабраны нумізматыка і калекцыя зброі 31. У палацы Адама Браніцкага ў Росі Ваўкавыскага павета 32 у маёнтку Іосіфа Славінскага ў Раванічах Ігуменскага павета, у двары Лешня роду Саковічаў каля Маладзечна 33 меліся калекцыі антыкварных рэчаў, манускрыпты, рэдкія кнігі, творы мастацтва. У Шчучыне Лідскага павета захоўваліся ўзоры мастацтва, старадаўняя мэбля, посуд, а таксама 50 тамоў сямейнага архіва Друцкіх-Любецкіх 34. 3 увагай ставіліся да збору старажытных матэрыялаў у Паланечцы пад Навагрудкам, дзе акрамя даўніх «вырабаў з бронзы» і іншых рэліквій быў нумізматычны кабінет35. Так званая «малая збраёўня» была ў двары Пуслоўскіх у Песках Слонімскага павета. Акрамя гэтага ў доме былі старадрукі, мастацкая галерэя, архіў. Даволі значная археалагічная калекцыя мелася ў хатнім музеі ў Косіне Ваўкавыскага павета. Музей гэты знішчыўся ў час паўстання 1863 г.