Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
Як бы працягам «Падарожжа» з’явілася работа «Мазыршчына» 6. «...Увесь абшар Мазырскай акругі,— пісаў П. Шпілеўскі,— усеяны шмат68
лікімі кургапамі, магільнымі насыпамі — помнікамі старажытнага жыцця ў гэтым краі, сведкамі розных палітычных сутычак і ваенных пабоішчаў... Кожны з гэтых курганоў мае сваю легенду, свой летапіс, аповесць, што захаваліся ў вуснах народа» 7. Аўтар прывёў звесткі з гісторыі Мазыра аб разрабаванні горада татарамі8. 3 помнікаў старажытнасці П. Шпілеўскі ўпамінаў пра малавядомы Тураўскі замак.
У публікацыі «Археалагічная зпаходка»9 П. Шпілеўскі апісаў вельмі рэдкі экспанат Віленскага музея старажытнасцей — кальчугу са старажытнаславянскімі надпісамі, якую знайіплі ў Оршы ў 1856 г. пры будаўнічых работах ’°. 3 развіццём гістарычнай навукі, сцвярджаў аўтар, такія знаходкі будуць мець выключнае значэнне.
П. Шпілеўскі вывучаў беларускую мову, абрады, фальклор — усё, на чым ляжала пячатка старажытнай гісторыі народа. У прадмове да «Даследавання пра ваўкалакаў» ён пісаў са шкадаваннем, што мала хто з вучоных займаецца пазнанлем мінулага роднага краю. «На старонках нашых часопісаў пастаянна з’яўляюцца розныя даследаванні пра старажытнасці Афін і Рыма... А старажытнасці Заходняй Русі, асабліва ж Беларусі, як быццам лічацца занадта малазначнымі для таго, каб надрукаваць пра іх у якім-небудзь перыядычным выданні. He ведаю, чым вытлумачыць такую абыякавасць нашых вучоных да Беларусі. Ці не тым, што пра рымскія і грэчаскія старажытнасці лягчэй пісаць у кабінеце па замежных крьтніцах, а каб пісаць пра Беларусь, для гэтага неабходна ведаць яе? А Беларусь жа вартая таго» н.
Некаторую цікавасць для краязнаўцаў, этнографаў мае публікацыя П. Шпілеўскага «Беларусь у характарыстычных апісаннях...» 12 У адрозненне ад У. Сыракомлі, які беларусаў лічыў толькі нашчадкамі крывічсў, П. Шпілеўскі заўважыў, што «паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной ... жывуць там людзі беларускія, нашчадкі старажытных крывічоў і дрыгавічоў...»
Спадчына П. Шпілеўскага раскідана па розных выданнях.
Вялікі спіс прац П. Шпілеўскага, пераважна этнаграфічных і фальклорных, прыводзіць Г. К. Кісялёў у сваім нарысе «...Я жыў з імі, я рос сярод іх...» 13 «Такім чынам і мне прыходзілася рабіць, і толькі такім спосабам я мог паспець сабраць песні і прымаўкі беларусаў. Пры гэтым няшкода заўважыць, што для наведвання ігрышчаў неабходна ведаць беларускую мову» 14. У галіне археалогіі П. Шпілеўскі зрабіў няшмат, ён больш вядомы як этнограф, лінгвіст, краязнавец 15.
М. I. БЕЗ-КАРНІЛОВІЧ (1796—1862)
Па абавязку ваеннага тапографа генерал-маёр Генеральнага пітаба М. Без-Карніловіч вывучаў беларускія землі Падняпроўя і Падзвіння. ён напісаў ваенна-статыстычны агляд Віцебскай губ.’, у якім даў ацэнку правіянтных і дарожна-транспартных магчымасцей краю. Пры вядзенні геадэзічных работ на Віцебшчыне М. Без-Карніловіч зацікавіўся аб’ектамі старажытнай гісторыі: курганамі, гарадзішчамі, замчышчамі, землянымі валамі, фартэцыямі і іншымі помнікамі даўніны. Усё гэта вырашыў даследаваць і ў папулярнай форме выкласці ў асобнай кнізе «Гістарычныя звесткі пра славутыя мясціны на Беларусі...» 2 спадзеючыся, што гэты матэрыял паслужыць адпраўным момантам для тых, «хто прыме на сябе клопат скласці... падрабязнае апісанне».
М. Без-Карпіловіч — гісторык, этнограф і краязнавец. Паводле ар-
хіўных звестак, паходзіў са шляхты Магілёўскай губ.3, паводле іншых— нарадзіўся на Украіне, брат вядомага дзекабрыста A. В. Карніловіча. Меў ваенную адукацыю, у 1831 —1847 гг. кіраваў тапаграфічнымі здымкамі ў Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губернях і Беластоцкай акрузе. У студзені 1852 г. М. I. Без-Карніловіч «звольнены з ваеннай службы па сямейных абставіпах».
ён вывучыў шмат беларускіх, рускіх, польскіх археалагічных крыніц, з ваенна-пратакольнай пунктуальнасцю апісаў усе больш-менш значныя населеныя пункты Беларусі, пад якой разумеў толькі Віцебскую, Магілёўскую і заходнія паветы Смаленскай губ.
Продкамі беларусаў М. Без-Карніловіч лічыў не толькі крывічоў, але і радзімічаў. Тут даследчык памыляўся як у поглядзе на этнагенез беларусаў, так і на тэрыторыю іх рассялення. Гэту памылку адзначыў A. М. Пыпін 4. Даследчык пісаў пра Полацк як цэнтр крывічоў, які стаў пазней стольным горадам цэлай дынастыі мясцовых князёў5. Думка даследчыка пра тое, што Полацкае кпяства ў час нямецкай экспансіі нэ ўсход у 30—40-х гадах XIII ст. было яшчэ дастаткова моцна арганізаванай дзяржавай, якая перагарадзіла шлях варожым сілам, вельмі блізкая да той, якая існуе ў сучаснай гістарычнай навуцы 6.
Істотным метадалагічным прынцыпам з’явілася імкненне М. БезКарніловіча паказаць гісторыю асобных гарадоў або мясцовасцей у непарыўнай сувязі з гісторыяй агульнадзяржаўнай, агульнаеўрапейскай. Станоўчым было імкненне аўтара браць для свайго даследавання толькі дакументаваныя, падмацаваныя пісьмовымі крыніцамі матэрыялы. Так, разглядаючы гісторыю Віцебска7, М. Без-Карніловіч не назваў даты заснавання горада ці першага яго ўпамінання, не будучы перакананым у яе дакладнасці. Сучаснікі ж краязнаўца ўжо тады часта пісалі пра Віцебск, называючы розныя даты. М. Без-Карніловіч акрамя(гістарычнага экскурса ў мінулае Віцебска адным з першых сярод краязнаўцаў расказаў аб яго эканоміцы, мясцовых промыслах. Гаворачы пра помнікі горада, ён апісаў іх стан у сярэдзіне XIX ст.
Сярод гарадоў і старажытных умацаваных месц латвійска-беларускага пагранічча М. Без-Карніловіч вывучаў Дынабург, Краславу, Дзісну, Барысаглебск з замкам, люцынскі замак (1285) і інш. Да гісторыі ж Полацка М. Без-Карніловіч быў асабліва ўважлівым 8. Ен апісаў мясцовыя помнікі археалогіі, а таксама помнікі старажытнага дойлідства, спыніўся на эканамічным стане Полацка, з іншых гарадоў паўночнай Беларусі вылучаў Лспель9. Датай яго заснавання лічыў 1439 г. Ён упершыню разгледзеў гісторыю старажытнага Лукомля — сталіцы аднайменнага ўдзельнага княства '°, прывёў з «Павучання» Уладзіміра Манамаха першае ўпамінанне аб горадзе (1078) н, знішчаным у гэты год кіеўскім князем, апісаў мінулае Талачына, Чарэі, Краснаполля, Рагачова, Чэрыкава і іншых гарадоў.
Няма звестак, што М. I. Без-Карніловіч вёў археалагічныя раскопкі. Аднак вопыт і назіральнасць давалі яму магчымасць амаль беспамылкова ацэньваць важнасць помніка. Так, ён першым вызначыў месцазнаходжанне старажытнага Друцка (Дручаска) і расказаў аб яго гісторыі. Археалагічнымі даследаваннямі важнасць друцкага гарадзішча даказаў Л. В. Аляксееў |2, які фактычна і пацвердзіў думку ранейшага даследчыка. Спасылаючыся на работу С. Богуш-Сестранцэвіча «Аб Заходняй Русі», М. Без-Карнілавіч узяў у яго факт аб уладанні ў 1116 г. Друцкам князем Яраполкам Уладзіміравічам 13.
Гісторыка-краязнаўчыя агляды М. Без-Кар'іііловіча пра Магілёў,
Мсціслаў, Оршу, Смаляны, Чарэю, Бялынічы, Стары Быхаў, Талачын, Лукомль, Копысь, Баркулабава, Крычаў і іншыя мясціны Падняпроўя не стэрэатыпныя, як у болыпасці даследчыкаў таго часу, у яго менш апісальніцтва, а ббльш крытычнага падыходу да саміх крыніц, якія леглі ў аснову яго даведак аб розных населеных пунктах краю.
Узнёсла краязнаўцам абмаляваны горад над кручамі Дпяпра— Магілёў, назва якога, лічыць аўтар, пайшла ад вёскі Магілы 14. I ён знаходзіў тут старажытныя магілы. Шмат шкоды нанесена Магілёву ў час войнаў і ваенных канфліктаў у 1661, 1708, 1812 гг. У Гомелі ён бачыў земляное ўмацаванне насупраць млына, за рэчкаю, якое абведзена ровам. Відаць, былі сляды вала і рова. Умацаванне зроблена па загаду караля Зыгмунта Аўгуста І5.
Прыкметы ўмацаванага месца Без-Карніловіч сустракаў у Сакалішчы Полацкага павета. За 48 вёрст ад Полацка трапіліся яму рэшткі замка (1566 г.). Як заключае даследчык, дрысенскі ўмацаваны замак спачатку быў спалены ў 1386 г. князем Андрэем Альгердавічам, а пазней па загаду караля Зыгмунта Аўгуста быў адноўлены і ў 1565 г. «забяспечаны снарадамі і гарматамі. Кім ён пазней знішчаны, невядома. Слядоў няма. Вал раскапаны, а роў засыпаны» 16.
Чачэрск у XII ст. уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства. Даследчык бачыў у гэтым горадзе драўляны палац, у якім спынялася Кацярына II 17, а таксама выявіў мноства курганоў, якія ён памылкова адносіў да шведскіх. Падрабязна абмаляваў аўтар гісторыю Крычава, узнікненне якога адносіць да XIV ст. Тут у 1410 г. пасля бітвы з крыжакамі пабываў Ягайла. Палілі горад як маскоўскія, так і літоўскія войскі.18 Мястэчка Чарэя, паводле М. Без-Карніловіча, у XV ст. належала князям Пяструцкім. Па' шлюбу княжны Марыі Пяструцкай Чарэя дасталася Багдану Сымонавічу Сапегу, які заснаваў тут праваслаўны храм, што, паводле запісанага аўтарам падання, быў разрабаваны французамі ў 1812 г. На востраве Чарэйскага возера знаходзіўся даўні базіліянскі манастыр ,9. У мястэчку Маляцічы Чэрыкаўскага павета даследчыку нічога прыкметнага не кінулася ў вочы, акрамя цудоўнага касцёла, які, на яго думку, з’яўляўся копіяй рымскага храма св. Пятра. Належаў гэты помнік мураванага дойлідства С. I. Богушу-Сестранцэвічу20.
3 глыбокай пашанай, сардэчнай цеплынёй ставіўся М. Без-Карніловіч да беларусаў і характарызаваў іх як «працавітых, вясёлых, адкрытых душой, шчырых, гутарлівых» 21.
Даследчык прыслухоўваўся да легенд, паданняў, якія былі блізкія да рэальных з’яў жыцця, асабліва калі гэта адносілася да вытлумачэння абрадаў, вераванняў старажытнага чалавека. Ен запісаў каля Полацка са слоў старажылаў, што поруч з колішнім возерам Валоўе, якое знаходзілася на левым беразе Палатьт, амаль насупраць Багародзіцкага манастыра, было капішча Перуна 22
Назіраючы за той дваістай роляй, якую выконвала карчма ў беларусаў, ён падкрэсліў, што гэта месца, дзе не толькі адпачывалі пасля работы, але і вырашалі спрэчкі, заключалі ўмовы. М. Без-Карніловіч лічыць, што такая рада бярэ пачатак не ў XIX ст., а мае даўнюю традыцыю. Так і ў крывічоў у старажытнасці ўсё вырашалася на вечы 23.
Дзейнасць М. Без-Карніловіча вылучалася некаторай навізною пастаноўкі пытанняў аб паходжанні беларусаў, методыкай апісання гарадоў, імкненнем выкарыстаць пэўныя, правераныя матэрыялы і прадставіць іх на фоне агульнадзяржаўнай, агульнанароднай гісторыі. Шматлікія звесткі М. Без-Карніловіча па гісторыі Беларусі шырока