Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI - XIX стст.
Генадзь Каханоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 120с.
Мінск 1984
выкарыстоўваліся і выкарыстоўваюцца рознымі вучонымі і краязнаўцамі як адпраўныя.
М. Без-Карніловіч —• адзін з нешматлікіх даследчыкаў старажытнай гісторыі Беларусі, які ішоў сваім шляхам, ён амаль не наследаваў ранейшых вучоных, на многія пытанні гісторыі меў свае погляды, чым і цікавы ў гістарыяграфіі, археалогіі і краязнаўстве. Бсз прац М. БезКарніловіча, як і вышэйразгледжаных даследчыкаў, нельга ўявіць станаўленне беларускага гістарычнага краязнаўства і археалогіі Беларусі ў эпоху феадалізму.
* * *
Апошняя трэць перадрэформеннага перыяду XIX ст., нягледзячы на цяжкасці экапамічнага і палітычнага характару, з’явілася істотным звяном у гісторыі вывучэння археалагічных помнікаў і развіцці краязнаўства Беларусі. Дзякуючы навуковым і папулярызатарскім працам Яўстафія і Канстанціна Тышксвічаў, Адама Кіркора, Іосіфа Крашэўскага, Ксенафонта Гаворскага, Уладзіслава Сыракомлі, Паўла Шпілеўскага, Ігната Кулакоўскага, Іосіфа Ярашэвіча, Іосіфа Турчыновіча і іншых даследчыкаў, а таксама дзякуючы іх грамадскай дзейнасці археалогія зрабіла прыкметны крок да вылучэння з гістарычнай навукі ў самастойную галіну ведаў, хаця і ўключала многія дысцыпліны (а не толькі матэрыялы раскопак). Набывала археалогія некаторую стройнасць у методыцы даследаванняў. Вынікі ж абагульнення яшчэ рэдка з’яўляліся здабыткам гістарычнай навукі, хаця матэрыялы раскопак усё часцей траплялі ў экспазіцыі тагачасных музеяў і тым самым станавіліся рэкламай і стымулам да новых пошукаў, да навуковых даследаванняў помнікаў мінулага. Мясцовымі археолагамі і краязнаўцамі было шмат зроблена па вывучэнні гарадзішчаў, замчышчаў, курганоў, умацаванняў, у меншай меры старажытных гарадоў. Тэорыі і праблемы многіх з’яў, якімі захапляліся беларускія археолагі ў сярэдзіне XIX ст., і сёння не да канца вывучаны і адназначна ацэнены. Усё ж практычныя і тэарэтычныя даследаванні былі, бадай, ці не самым іх вялікім дасягненнем. Імёны вучоных Беларусі станавіліся ўсё больш вядомымі далёка за межамі роднага краю.
АРХЕАЛОГІЯ I КРАЯЗНАЎСТВА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
Рэакцыя рабіла свой уплыў на развіццё гістарычнай навукі, асабліва ў 60-х гадах XIX ст. Прафесар С.-Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. В. Каяловіч (1828—1891) пры непасрэднай дапамозе органаў унутраных спраў раз’язджаў па беларускіх паветах перш за ўсё з мэтай прапаганды праваслаўя і палітыкі царызму, выконваў іх сацыяльны заказ. Акрамя таго, ён збіраў матэрыялы для сваёй кнігі па гісторыі Заходняй Расіі *. Паралельна са збіраннем матэрыялаў для навуковых прац ён складаў спіс бібліятэк, архіваў, музейных калекцый для вызначэння іх каштоўнасцей. Асабліва яго цікавіла калекцыя музейных прадметаў і збор дакументаў у Нясвіжы 2.
Археалагічнае вывучэнне Лепельшчыны вёў М. Ф. Кусцінскі (1828—1905), які пад уплывам A. С. Уварава яшчэ з 1852 г. раскопваў курганы. Яму належыць прыарытэт у даследаванні вядомага Гнёздаўскага могільніка 3. Ен жа першым у гісторыі археалогіі пачаў складаць фататэку помнікаў старажытнасцей. У сваёй навуковай дзейнасці М. Ф. Кусцінскі арыентаваўся на Маскоўскае археалагічнае таварыства і на Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, з якімі ён пастаянна перапісваўся і нават дасылаў некаторыя матэрыялы раскопак 4. Ужо ў сталым веку археолаг вельмі актыўна ўключаўся ў падрыхтоўку да IX Археалагічнага з’езда ў Вільні. Ен прыводзіў у сістэму разведанае і вывучанае раней, рыхтаваў па выніках сваіх даследаванняў рэфератыўны даклад5, склаў археалагічную карту свайго павета.
Кампетэнтным краязнаўцам Віцебшчыны быў A. М. СемянтоўскіКурыла (1821 —1893). Ен прыехаў на Падзвінне напярэдадні паўстання 1863—1864 гг. Лічыўся ён у спісе давераных асоб Віцебскай губ. як капітан рускай арміі6. Семянтоўскі вельмі актыўна стаў вывучаць край з пункту гледжання археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, прыроды. Па просьбе Пецярбургскай Акадэміі навук ён выяўляў і вывучаў помнікі археалогіі, найперш зацікавіўся Барысаглебскім манастыром, яго архітэктурна-будаўнічымі асаблівасцямі. Сам даследчык раскопкамі не займаўся, але ён пільна сачыў за раскопкамі іншых археолагаў, фіксаваў помнікі для сваёй карты. Пры гэтым Семянтоўскі ўпершыню правёў класіфікацыю археалагічных аб’ектаў паводле іх колішняга прызначэння. Улік помнікаў вёў па кожным павеце Віцебскай губ. Усяго даследчыкам апублікавана каля 150 навуковых прац, прысвечаных Беларусі. Найбольш грунтоўным даследаваннем з’яўляецца кніга «Беларусскне древностн» 7 са змешчанымі ў ёй 106 малюнкамі розных прадметаў старажытнасцей.
У 70—80-х гадах XIX ст. у галіне археалогіі і гістарычнага краязнаўства Беларусі пачынаюць з’яўляцца праблемныя і факталагічныя артыкулы новага пакалення вучоных, найперш Е. Р. Раманава, А. П. Сапунова, а таксама I. Ф. Завішы, Р. Г. Ігнацьева, М. М. Турбіна і інш.
Ужо ў 17 гадоў Е. Р. Раманаў (1855—1922) захапіўся краязнаўствам.
Пачалося з вывучэння матэрыяльнай культуры. Яго зацікавіла сама прырода помнікаў археалогіі. Даследчык шмат вандраваў па Беларусі, каб сабраць пра іх звесткі, пачынаў класіфікаваць помнікі старажытнасці паводле эпох і іх даўняй прыналежнасці. Адной з ранніх публікацый вучонага была нататка пра Барысаў камень 8, у якой аўтар не выказаў новых гііютэз у параўнанні з папярэднікамі.
Е. Р. Раманаў вывучаў курганы.Ен прапанаваў свой, па той час арыгінальны, новы метад раскопак: здыманне пластоў зямлі да палавіны насыпу, а пасля з паўночнага і паўднёвага бакоў на адлегласці 1 аршына прапаноўваў пракопваць траншэі да мацерыка. Стоячы ў гэтых траншэях, рабочыя прадаўжалі тонкімі слаямі здымаць зямлю з астатняй часткі кургана, аж пакуль поўнасцю не будуць выяўлены астанкі9. Гэты спосаб не зусім адпавядае сучаснаму, але гэта была раманаўская навінка ў методыцы археалагічных даследаванняў, больш прагрэсіўная ў параўнанні з раней разгледжанымі кіркораўскай і тым болып нарбутаўскай.
Пад уплывам новых веянняў моды на складанне археалагічных карт і Раманаў узяўся за стварэнне карты Магілёўскай губ. На жаль, яна не была выдадзена, і яе рукапіс, перайшоўшы праз некалькі рук, аказаўся ў Львоўскім гістарычным архіве 10. 3 выяўленых намі матэрыялаў відаць, што вучоны ўсе вядомыя яму помнікі старажытнасці на тэрыторыі губерні падзяляў па відах, а храналагічна —■ па эпохах. У асобныя падраздзелы вылучаны ім каменныя крыжы, камяні з надпісамі, камяні з выявамі, нават асобна вылучыў камяні. «са ступнёй». Улічыў даследчык усе вядомыя гарадзішчы, «гарадцы», курганы, валы земляныя і г. д.11
Е. Р. Раманаў стварыў аналагічныя карты Гродзенскай і Віцебскай губерняў. У рабоце над археалагічнай картай Віцебшчыны дапамагаў яму А. П. Сапуноў. Выданне такіх карт падводзіла вынік работы многіх ранейшых археолагаў, дэманстравала ступень вывучанасці краю.
Беларускі вучоны прынцыпова ставіўся да кожнага акта вандалізму ў адносінах помнікаў гісторыі і культуры. Так, у 80-х гадах XIX ст. ён дачуўся, што пры земляных работах быў разбураны Люцынскі могільнік на захадзе Віцебскай губ. і сам тут жа выехаў на месца. Раманаў правёў тут раскопкі да канца, а выяўленыя прадметы перадаў у музей 12, а пра некаторыя падрыхтаваў публікацыі.
За сваё жыццё Е. Р. Раманаў сабраў звесткі больш як пра 1 тыс. помнікаў археалогіі на тэрыторыі Беларусі. У пераважнай большасці сам стараўся іх убачыць, абмераць, апісаць 13. Яго археалагічпая, этнаграфічная і фалькларыстычная дзейнасць не раз адзначалася ўзнагародамі.
У 1902 г. па ініцыятыве гэтага вучонага ў Магілёве створана Таварыства па вывучэнні Беларускага краю (у 1913 г. рэарганізавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губ.— Г. К ) і пры гэтым жа таварыстве быў арганізаваны гісторыка-этнаграфічны музей. Раманаў марыў пра беларускі універсітэт, пра далейшае развіццё навукі.
Энцыклапедычнасцю ведаў вызначаўся віцебскі краязнавец і гісторык А. П. Сапуноў (1851 —1924). Ен прайшоў шлях ад радавога даследчыка да прафесара Маскоўскага археалагічнага інстытута. Поруч з педагагічнай працай Сапуноў вёў шырокую пошуковую работу старажытных архіўных матэрыялаў па гісторыі Віцебшчыны. Сабраныя дакументы ўвайшлі ў арганізаванае ім выданне «Внтебской старнны», якое стала помнікам беларускай археаграфіі. Сабраны Ім матэрыял дазволіў
весці груптоўныя краязнаўчыя даследаванні па гісторыі асобпых населеных пунктаў, асабліва такіх, як Віцсбск, Полацк, Браслаў, Лепель, Чашнікі і інш. Пры гэтым звярталася ўвага на помнікі археалогіі і архітэктуры. Многія з гэтых матэрыялаў увайшлі ў яго манаграфію «Река Западная Двнна» І4, пазней у «Нсторнческнй очерк Вптебской Белорусспн» 15, «Памятннкн времен древшіх п новейшнх в Вптебской губерннн» 1С. Ва ўсіх гэтых працах ёсць краязнаўчы і археалагічны матэрыял. А. П. Сапуноў акрамя Віцебшчыны цікавіўся Магілёўшчынай, пісаў пра яе. Ён жа складальнік і каментатар «Матерналов по нсторйн н географнн Днсненского н Внлейского уездов...» 17 У гэтай кнізе таксама шмат ёсць звестак пра помнікі старажытнасці.
А. П. Сапуноў быў ініцыятарам стварэння Віцебскага царкоўна-архсалагічнага музея (1893 г.), Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909 г.), вельмі дбайна адносіўся да аховы помнікаў старажытнасці, часта выступаў на розных пасяджэннях, чытаў лекцыі па гісторыі Бсларусі18.
Пры падрыхтоўцы да IX Археалагічнага з’езда ў Вільні штогод праводзіў экспедыцыі ў Мінскай і Магілёўскай губернях У. 3. Завітневіч (1853—1927). Ен даследаваў 647 курганоў, упершыню ўзяўся грунтоўна вывучаць пахавальны абрад дрыгавічоў, лічыў тыповым пахаваннем насельнікаў гэтага племя пахаванне «на гарызонце». Археолаг праводзіў даследаванні ля Бабруйска, Мазыра, Рэчыцы. Цяжка было ў той час пісаць аб межах плямён, найперш дрыгавічоў. Завітневіч зрабіў такі крок першым 19.
Міхал Федароўскі (1853—1923) у гісторыю беларускай навукі ўвайшоў не толькі як "фалькларыст і этнограф, але і як археолаг. Па праву члена розных навуковых таварыстваў ён вёў археалагічныя раскопкі, пераважна ў заходняй частцы Беларусі, капаў курганы, умацаваныя паселішчы, могільнікі і інш. М. Федароўскі адным з першых на Беларусі зацікавіўся старажытнымі паселішчамі эпохі бронзы і нават неалітычнымі, так званымі «крэмневымі стаянкамі» 20. Большасць археалагічных знаходак ён дасылаў на працягу 15 гадоў (1877—1892) 3. Глогеру ў яго маёнтак Яжэва, які таксама цікавіўся беларускімі старажытнасцямі. Усяго Федароўскі пераслаў 3. Глогеру каля 11 тыс. прадметаў археалогіі2І. Некаторыя археалагічныя экспедыцыі М. Федароўскага той жа 3. Глогер і асвятляў у друку22. Археалагічныя раскопкі Федароўскі праводзіў да 1902 г. У 1904 г. ён увогуле пакінуў Беларусь. Даследчык шмат выступаў у другу і як краязнавец. Вядомы яго публікацыі пра Віцебск і яго ваколіцы, Пружаны, Слонім, Ваўкавыск, Навагрудчыну, Бераставіцу, Свіслач.