Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч
Ала Раманчук, Валер Ярмоленка
Памер: 61с.
Мінск 2017
Ала Раманчук Валер Ярмоленка
НАШЫ СЛАВУГЫЯ ЗЕМДЯКІ
Серыя акадэмічная. Заснаваная ў 1988 годзе
Ала Раманчук Валер Ярмоленка
АРХОНТ
МЁРТВАГА
ГОРАДА
Кароль КасцюшкаВалюжыніч
мінск «ТЭХНАЛОГІЯ»
2017
УДК 902/904(47+57) (092)+ 929КасцюшкаВалюжыніч
ББК 63.4(2)
P21
Галоўны рэдактар серыі
Зьміцер Санько
На франтыспісе — партрэт Караля КасцюшкіВалюжыніча. Здымак канца XIX пачатку XX cm.
Раманчук, А.
P21 Архонт мёртвага горада : Кароль КасцюшкаВалюжыніч / Ала Раманчук, Валер Ярмоленка. — Мінск : Тэхналогія, 2017. 61 с., [9] арк. іл., партрэт. — (Нашы славутыя землякі).
ISBN 9789854582887.
У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Караля КасцюшкіВалюжыніча (1847—1907) — славутага археолага, заснавальніка і першага дырэктара музея старажытнага Херсанеса, пра яго сенсацыйныя адкрыцці, сярод якіх гарадская брама, храм з ківотам, стэла з Прысягай херсанесцаў, “базіліка ў базіліцы”, вежа Зянона.
Для шырокага кола чытачоў.
УДК 902/904(47+57) (092)+929КасцюшкаВалюжыніч
ББК 63.4(2)
ISBN 9789854582887
© Раманчук А„ Ярмоленка В.. 2017
© Афармленне. НВК “Тэхналогія", 2017
ПРАДМОВА
На паўночным беразе Чорнага мора, якое калісьці называлася Понтам Аксінскім — Негасцінным морам, але па меры асваення яго абшараў элінамі стала называцца Эўксінскім — Гасцінным, размяшчаліся шматлікія гарады, і адзін з іх Херсанес. Яму належыць асаблівае месца ў гісторыі народаў, якія насялялі землі Усходняй Еўропы. Тут, у Корсуні — пад такім назовам Херсанес згадваецца ва ўсходнеславянскіх летапісах, — больш за тысячу гадоў таму адбылася падзея, якая мела вялікае цывілізацыйнае значэнне: менавіта тут узяў хрост князь Уладзімір. Адсюль святло хрысціянства распаўсюдзілася па Кіеўскай Русі.
Адным з тых, хто пранікаў у таямніцы гістарычнага развіцця Херсанеса, быў наш суайчыннік — Кароль (Карл) КасцюшкаВалюжьшіч. Дзейнасць яго — сістэматычныя раскопкі херсанескага гарадзішча і стварэнне музея (Сховішча старажытнасцяў) — сённяшнім ягоным землякам малавядомая. Але прыслухаймася да слоў тых людзей, якія мелі магчымасць ацаніць ягоны ўклад у вывучэнне руін старажытнага горада ў гады, калі ён працаваў у Херсанесе.
У пачатку XX стагоддзя на старонках адной з сталічных расейскіх газет з’явіўся вялікі артыкул пра раскопкі ў Херсанесе, у якім гаварылася: ‘Тэты перакананы, праніклівы і энергічны навуковец заслугоўвае таго, каб яго ведалі і памяталі ўсе, хто цікавіцца справай археалогіі ў Расеі ўвогуле і асабліва лёсам Херсанеса, — гэта К. К. КасцюшкаВалюжыніч, сябаркарэспандэнт Імператарскай археалагічнай камісіі, загадчык раскопак і Сховішча старажытнасцяў у Херсанесе”.
Дзякуючы раскопкам К. КасцюшкіВалюжыніча сталі вядомымі шматлікія хрысціянскія храмы і квартальныя капліцы, прасочана лінія фартыфікацыйных збудаванняў, якія абаранялі горад ва ўсе перыяды яго існавання. Гэтыя матэрыялы, як і адкрытыя ім жылыя памяшканні, вуліцы, калодзежы для вады, рыбазасольныя цыстэрны, вадасцёкі і рэшткі водаправода, сталі істотным укладам
5
у аднаўленне тапаграфіі горада, пра які археолаг і вайсковы інжынер, стваральнік Графскай прыстані ў Севастопалі і партовых збудаванняў у Ялце А. БэрцьеДэлягард (1842—1920) пісаў: “У Херсанесе нам адкрываецца ўвесь побыт, уся культура візантыйскага горада. Гэта тым больш важна, калі ўспомніць яго значэнне ў нашай гісторыі, палітычнай і асабліва царкоўнай”.
Мастак Д. Струкаў, які наведаў Крым у 1876 годзе, пісаў пра стан справаў у Херсанесе: “Для захавання помнікаў Херсанеса розныя таварыствы ўжываюць нейкія захады, але ў выніку выяўляецца: бяздзейныя выканаўцы, не разумеючы важнасці і значэння аховы ддўніны, у бальшыні выпадкаў не знаёмыя з прыкметамі, паводле якіх адрозніваюць старажытныя прадметы, што маюць гістарычнае значэнне, ад прадметаў, не вартых захоўвання, — не могуць выканаць патрабаванні ўказаў, распараджэнняў, таму ў наш час у храмах і манастырах помнікі даўніны знішчаюцца або пераходзяць за бесцань скупшчыкам”. Гэтыя словы толькі збольшага сведчаць пра тыя цяжкасці, з якімі сутыкнуўся К КасцюшкаВалюжыніч, і пра тыя праблемы, якія яму давялося вырашаць, калі ён у 1888 годзе быў прызначаны адказным за раскопкі ў Херсанесе.
К. КасцюшкуВалюжынічу не належаць такія сенсацыйныя адкрыцці, пра якія пісала сусветная прэса пад час раскопак Г. Шлімана ў Троі. Ягоная заслуга ў іншым: у паслядоўным “прачытанні” старонак мінулага аднаго з элінскіх цэнтраў, які ўзнік у эпоху Вялікай грэцкай каланізацыі ў Паўночным Прычарнамор’і, і ў захаванні яго помнікаў.
Херсанес нашых дзён — гэта не толькі гарадзішча, унесенае ў 2013 годзе ў спіс аб’ектаў Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Херсанес стаў адным з найбуйнейшых навуковадаследчых цэнтраў, дзе працуюць гісторыкі з розных краін і праходзяць практыку студэнты вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку Уральскага федэральнага ўніверсітэта (Екацярынбург). Маладыя людзі прыязджаюць з далёкага ад Крыма горада, які ў гады Другой сусветнай вайны стаў прытулкам для знаходак Херсанеса.
Гэта адзіны комплекс — музей пад адкрытым небам: гарадзішча і буйная экспазіцыя. І сярод знаходак, экспанаваных у антычнай і сярэднявечнай залах, істот
6
нае месца займаюць артэфакты, знойдзеныя ў зямлі К КасцюшкамВалюжынічам.
Аўтары спадзяюцца, шточытачы атрымаюць уяўленне пра жыццёвы шлях Караля КасцюшкіВалюжыніча, наколькі дазваляюць старонкі гэтага кароткага нарыса, змест якога грунтуецца пераважна на матэрыялах архіваў. Рыхтуючы яго, мы трымаліся парады гісторыка часоў Аляксандра Македонскага Калісфена: “Таму, хто спрабуе пісаць штонебудзь, варта, не беручы фальшывага тону, проста выкладаць факты сваёй мовай, як гэтага патрабуюць апісаныя справы”.
* * *
Пад час падрыхтоўкі выдання мой суаўтар Валер Ярмоленка сышоў на вечны супакой. Нас пакінуў чалавек, які вельмі шмат зрабіў для папулярызацыі ўкладу беларусаў у сусветную навуку і культуру. Няхай жа наша з ім супольная праца ляжа галінкай лаўра на алтар навукі як памятка пра ўсё зробленае гэтым вялікім патрыётам Беларусі.
Ала Раманчук
СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ СТАРАЖЫТНАГА ХЕРСАНЕСА
Развіты грэцкі поліс * Пагроза з боку суседзяў * Страта аўтаноміі * “Перліна ў кароне Візантыйскай імперыі” * З’яўленне першых хрысціянскіх храмаў * Калыска праваслаўнай веры * Росквіт і заняпад старажытнага горада * Аддадзены агню і мячу
Херсанес Таўрыцкі (стар.грэц. Xepmvpooc; — паўвостраў; у візантыйскі час — Херсон, які на генуэзскіх мапах пазначаўся як Сарсона) размяшчаўся на Гераклейскім* паўвостраве, складовай частцы Крыма. На працягу дзвюх тысяч гадоў Херсанес быў значным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам Паўночнага Прычарнамор’я.
Верагодна, Херсанес быў заснаваны ў апошняй чвэрці VI стагоддзя да Нараджэння Хрыстова. Праз стагоддзе пасля заснавання горад заняў плато паміж цяперашнімі Каранціннай і Пясочнай бухтамі, пазней межы дзяржавы даходзілі да сучаснай Еўпаторыі і мыса Тарханкут — у яе склад уваходзілі Калос Лімен (Цудоўная гавань) і Керкінітыда, адкуль херсанесцы атрымлівалі хлеб. Гэта быў тыповы грэцкі поліс — рабаўладальніцкая рэспубліка з дэмакратычнай формай кіравання.
Горад меў шырокія гандлёвыя сувязі: з Малой Азіі, астравоў Эгейскага мора і гарадоў мацерыковай Грэцыі везлі высакаякасныя віны і аліўкавы алей, мармур, размаляваны посуд і некаторыя прадметы раскошы. Херсанесцы былі пасярэднікамі ў гандлі з варварамі, што жылі на поўнач ад іх. Значную долю экспарту складалі скуры, жывёла, футры, мёд, воск і, магчыма,
* Па назове метраполіі Херсанеса Гераклеі Пантыйскай, што ляжала на паўднёвым беразе Чорнага мора.
8
збожжа. Тэрыторыя Гераклейскага паўвострава (бліжэйшая хора* поліса) была размежаваная — тут знаходзіліся надзелы і сядзібы, на якіх зелянелі вінаграднікі і сады, раслі агародныя культуры. У Херсанесе атрымалі развіццё і рамёствы: ганчарная, кавальская, ліцейная, будаўнічая і кастарэзная справы. Жыхары горада былі выдатнымі мараходамі і рыбакамі.
Херсанесцы мелі і ўласных гісторыкаў. Аднаму з іх — Сірыску, які праўдзіва апісаў узаемастасункі дзяржавы з Баспорскім царствам, — грамадзяне прысвяцілі адмысловы дэкрэт (другая палова III стагоддзя да Нар. Хр.).
Мірную працу часам парушалі напады суседзяў: з поўначы скіфаў, з усходу баспорскіх цароў. Прасоўванне скіфаў прывяло ў другой палове II стагоддзя да Нар. Хр. да страты Керкінітыды (далейшая хора дзяржавы); быў разбураны Калос Лімен, і херсанесцы былі вымушаныя звярнуцца па дапамогу да пантыйскага цара Мітрыдата VI Еўпатара**, які накіраваў у Таўрыку войска на чале з палкаводцам Дыяфантам. Аб’яднанымі сіламі (Херсанеса і Понта) Дыяфант разграміў скіфаў (110—107 гады да Нар. Хр.), але платай за дапамогу стала страта аўтаноміі — поліс трапіў пад пратэктарат Пантыйскага царства.
Пасля смерці Мітрыдата VI, зацятага ворага Рыма, Херсанес атрымаў статус “вольнага горада”, улада ў якім належала невялікаму колу ўплывовых, вяльможных і багатых грамадзянаў, што арыентаваліся на Рым. У 60х гадах I стагоддзя да Нар. Хр. для адбіцця новай небяспекі з боку скіфаў у Таўрыку былі накіраваныя рымскія легіёны. 3 гэтага часу Херсанес паступова ператвараецца ў фарпост рымскіх войскаў у Паўночным Прычарнамор’і. У яго цытадэлі, змяняючы і дапаўняючы адно аднаго, стаялі падраздзяленні I Італійскага,
* Хора (грэц./тра месца, зямля) — тэрыторыя, якая выкарыстоўвалася грамадзянамі антычнага поліса для заняткад сельскай гаспадаркай. З’яі)лялася структурнай часткай болыйасці антычных полісад.
** Дынаст Пантыйскага царства, размешчанага у Малой Азіі; скончыі) жыццё самагубствам (63 год да Нар. Хр.) пасля атрымання весткі пра здраду сына Фарнака II, якога ён зрабі^ уладаром Баспорскага царства. Рымляне абвясцілі Фарнака "сябрам і хаі)руснікам рымскага народа".
9
XI Клаўдзевага і V Македонскага легіёнаў, а ў гавані базаваліся караблі рымскага флоту; у горадзе была і стаўка ваеннага трыбуна, які камандаваў сухаземнымі і марскімі сіламі ў Крыме.
Размяшчэнне рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія забяспечвалі абарону ад неспакойных паўночных суседзяў, барацьба рымскага флоту з пірацтвам спрыялі росквіту Херсанеса ў першыя стагоддзі нашай эры. У гэты час рамантавалі і ўмацоўвалі гарадскія сцены, будавалі новыя храмы, тэрмы (лазні), правялі некалькі нітак водаправода. Перыядычна ў горадзе чаканілі манеты. Да традыцыйных імпартаваных тавараў дадаўся бронзавы і шкляны посуд; узнікла і свая вытворчасць вырабаў са шкла; гарадскія майстры рабілі рознай формы судзіны, пакрытыя чырвоным лакам; на мясцовы рынак паступалі вострыя прыправы і духмяныя рэчывы. Маштабнага развіцця дасягнуў рыбазасольны промысел: пад час раскопак выяўлена больш за сто рыбазасольных цыстэрнаў, у некаторых з іх можна было прыгатаваць да 30—40 тонаў вострага соўсу — гарону.