• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч  Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч

    Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Памер: 61с.
    Мінск 2017
    17.45 МБ
    25
    Няма сумневу, што і Кароль КасцюшкаВалюжыніч з часам стаў бы выдатным горным інжынерам. Для гэтага ў яго было ўсё — і здольнасці, і імкненне. Усе выхаванцы падрыхтоўчых курсаў Інстытута Корпуса горных інжынераў навучаліся па паскоранай праграме гімназій і пасля іх заканчэння аўтаматычна залічваліся на першы курс Інстытута. Здарылася, аднак, інакш. Каралю КасцюшкуВалюжынічу скончыць Горны інстытут не давялося. Магчыма, праз свае “касцюшкаўскія” ідэалы, а паводле іншых сведчанняў — як сваяк вядомага правадыра паўстання, Кароль 20 верасня 1865 года быў звольнены з пятага падрыхтоўчага класа і пакінуў сталіцу.
    Менавіта тут дарэчы яшчэ раз нагадаць пра размову Мікалая II і графа А. Бобрынскага, калі апошні імкнуўся патлумачыць, што К. КасцюшкаВалюжыніч асабліва настойваў на напісанні прозвішча з “Ц”, а не з “Т”, каб ягонае імя не суадносілі з Тадэвушам Касцюшкам (парасейску прозвішча кіраўніка паўстання 1794 года пісалася “Костюшко”). На іх родавыя сувязі паказвае артыкул у адным з першых апублікаваных у Расеі энцыклапедычных слоўнікаў — Бракгаўза і Эфрона, дзе гаворыцца: “Касцюшка (Kosciuszko) — шляхецкі род герба Рох; яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя падзяліўся на некалькі галін: КасцюшкаўВалюжынічаў, КасцюшкаўХабалтоўскіх, КасцюшкаўСяхновіцкіх і проста Касцюшкаў. У канцы XVII і пачатку XVIII стагоддзя Уладзіслаў Касцюшка быў пінскім стольнікам. Ягоным унукам быў Андрэй Тадэвуш Касцюшка”.
    ПАД ХЕРСАНЕСКАЙ ЗОРКАЙ
    Вяртанне дадому * Праца на чыгунцы * Першыя падарожжы * Пераезд у Крым * Залатое дно для гістарычнай навукі * Самаахвярная служба любімай справе * Шмат цікавых знаходак * "Два Херсанесы" * Таямніцы старажытных напластаванняд
    У 1865 годзе Кароль вярнуўся ў Новае Сяло і, як сказана ў аўтабіяграфіі, “працаваў на сельскай гаспадарцы ў бацькоўскім маёнтку”. Праз тры гады, у 1868 годзе, ён паступіў на працу ва ўправу ДынабургВіцебскай чыгункі на пасаду памачніка галоўнага інжынера “з прычыны добрага ведання нямецкай мовы”.
    Праца была звязаная з улікам матэрыяльных каштоўнасцяў. КасцюшкуВалюжынічу даводзілася наведваць Каўказ і Урал, Сярэднюю Азію і Сібір — грузы з таварных цягнікоў часам прападалі, і ён часта выязджаў на неабсяжныя прасторы Расеі па судовых справах. У 1879 годзе Кароль паехаў у Севастопаль лячыцца ад хваробы лёгкіх. Там пачаў працаваць ва ўправе ЛазоваСевастопальскай чыгункі (спачатку на пасадзе канторшчыка, а пасля — старшага бухгалтарарахункавода). Паўтара дзясятка гадоў (18671881) працаваў на розных участках Расейскай чыгункі. Гады ў сырым Пецярбурзе, праца на чыгунцы, няспынныя пераезды драматычна адбіліся на ягоным здароўі: увосень 1881 года ён пакінуў службу з уласнага жадання, а ў 1882м перанёс цяжкую аперацыю: з прычыны абсцэсу яму было выдалена лёгкае. Лекары рэкамендавалі назаўжды пасяліцца ў Крыме. І ён, як пісаў у аўтабіяграфіі, “валодаючы некаторай маёмасцю”, набыў дом у Севастопалі, дзе і пражыў да свайго скону.
    Максім Горкі калісьці сказаў: “Крым для гістарычнай навукі — залатое дно. Гэта натуральна — у ім квітнелі такія раскошныя кветкі элінскай культуры,
    27
    як Херсанес, Пантыкапея”. Нядзіўна, што старажытнасці Крыма прыцягнулі ўвагу К. КасцюшкіВалюжыніча. Цяжка сказаць, калі дакладна ў нашага земляка ўзнікла цікавасць да гісторыі, але ўжо ў 1882 годзе ён заснаваў Гурток аматараў гісторыі і старажытнасцяў Крыма з музеем і бібліятэкай. Галоўнымі задачамі гуртка абвяшчалася “ахова ад спусташэння, раскрадання і продажу за мяжу мясцовых старажытнасцяў”.
    У студзені 1885 года К. КасцюшкуВалюжыніча абралі таварышам (намеснікам) дырэктара Севастопальскага гарадскога банка (ён заставаўся на гэтай пасадзе да 1890 года). А ў 1888 годзе, паводле рэкамендацыі віцэпрэзідэнта Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў У. Юргевіча, яго запрасілі да вядзення работ у Херсанесе. Да 1891 года ён сумяшчаў службу ў банку і неаплатныя заняткі археалогіяй. Раскопкі набывалі ўсё больш шырокі маштаб, і Касцюшка быў вымушаны звярнуцца да А. Бобрынскага з пррсьбай аб фінансаванні гэтых работ: “Паспяховае вядзенне археалагічных раскопак у Херсанесе абумоўлена галоўным чынам маёй нязменнай прысутнасцю на месцы працы. Да 1 студзеня гэтага года я служыў па выбарах кіраўніцтва Севастопальскага гарадскога банка з забеспячэннем 1200 руб. на год і мог, вядома, наведваць херсанескія раскопкі толькі ў вольны час. He шукаць далейшай службы мне не дазваляюць матэрыяльныя сродкі, але, любячы занятак археалогіяй і ўсведамляючы, што магу быць карысны для справы, даручанай мне Камісіяй, я мушу прапанаваць наступнае — ці не будзе мэтазгодным прызначыць мяне загадчыкам раскопак з забеспячэннем 1200 руб. на год”. Просьба К. КасцюшкіВалюжыніча цалкам вытлумачальная, калі ўлічваць, што ён быў галавой вялікай сям’і: меў трох сыноў (Пётра, Павел і Зьміцер) і чатырох дачок (Лізавета, Любоў, Марыя і Аксеня)*.
    * Пётра (нар. 1874) — штурман далёкага плавання; Лізавета (нар. 1876) — жонка капітана Касовіча; Павел (нар. 1877) — паручнік флоту; Любоі) (нар. 1879)  жонка паручніка В. Рота, які стаў памачніком К. КасцюшкіВалюжыніча; Марыя (нар. 1881); Зьміцер (нар. 1884) — штурман далёкага плавання; Аксеня (нар. 1890).
    28
    Захопленасць гісторыяй Крыма абумовіла “навуковыя экскурсіі” Касцюшкі: ён наведаў помнікі Чарнаморскага ўзбярэжжа ад Севастопаля да Керчы*. Прафесійная цікавасць, а таксама неабходнасць пошуку работнікаў не аднойчы прыводзілі К. КасцюшкуВалюжыніча ў Керч, дзе ў старажытнасці знаходзілася сталіца Баспорскага царства — Пантыкапей (стар.грэц. IJavtiKanaiov — рыбны шлях). Першапачаткова невялікі горад, заснаваны ў канцы VII стагоддзя да Нар. Хр. выхадцамі з Мілета на ўзбярэжжы Малой Азіі, ён ад 480 года да Нар. Хр. пачаў ператварацца ў буйны палітычны і эканамічны цэнтр. У эпоху Вялікага перасялення народаў Баспорскае царства знікла з карты Таўрыкі. Праўда, на тэрыторыі былога Пантыкапея, які зваўся ў першым тысячагоддзі Баспорам, існавала невялікае паселішча. Цяпер руіны антычнага горада можна бачыць на гары Мітрыдат. Да яе вяршыні вядзе Вялікая Мітрыдатава лесвіца з 423 прыступак, збудаваная ў 18331840 гадах. Свой назоў гара атрымала на імя пантыйскага цара Мітрыдата VI Еўпатара.
    У ваколіцах Керчы размешчаныя знакамітыя скіфскія курганы і руіны невялікіх гарадоўспадарожнікаў сталіцы Баспорскага царства — Мірмекія, Цірытакі, Німфея. Ад I стагоддзя па Нар. Хр. дайшоў склеп з дзівоснай фрэскай, якая паказвае выкраданне Аідам Персефоны (“Склеп Дэметры”): поўным трагізму поглядам праводзіць Дэметра калясніцу, што забірае дачку.
    Да пазнейшага часу адносіцца цытадэль ЕніКале (1703). Безумоўна, пералічыць усе помнікі Усходняга Крыма немагчыма, аднак варта адзначыць, што напярэдадні прызначэння на раскопкі ў Херсанес К. КасцюшкаВалюжыніч збіраўся пераехаць у Керч, пра што сведчыць ягоны зварот у Імператарскую археалагічную
    * Зразумела, Касцюшку былі вядомыя адкрыцці іншых навукоўцаў, напрыклад працы гісторыка, археолага, этнографа Арсеня Маркевіча (18551942), які паходзіў з Берасця і ў 1918 годзе знаходзіўся ля вытокаў стварэння Сімферопальскага ўніверсітэта. Да пазнейійага часу адносіцца дзейнасць Глеба БончАсмалоўскага (18901943), які паходзіў са шляхты Ігуменскага павета і якому належыць адкрыццё ў Крыме стаянкі выкапнёвага чалавека (неандэртальца) у пячоры КіікКоба (19231924).
    29
    камісію з просьбай прызначыць яго на вакантнае месца дырэктара Керчанскага музея: “З’яўляючыся загадчыкам Музея старажытнасцяў, я змагу прыносіць карысць прадмету, горача мною любімаму”, — пісаў ён А. Бобрынскаму.
    На шчасце для Херсанеса, яму было адмоўлена. Калі ў 1888 годзе даследаванне Херсанеса Таўрыцкага перайшло ў распараджэнне камісіі, Касцюшка стаў памачніком выдатнага расейскага візантыніста Н. Кандакова*, кіраўніка раскопак да 1891 года. 3 гэтага часу да канца зямных дзён КасцюшкаВалюжыніч самааддана служыў любімай справе. За ўсю гісторыю вывучэння гарадзішча ніхто не адкрыў гэтулькі помнікаў, не пакінуў пасля сябе такога велізарнага ліставання і дасканалай, з пазіцый таго часу, дакументацыі, як К КасцюшкаВалюжыніч.
    Менавіта становішча спраў у Херсанесе і выклікала зварот графіні П. Уваравай да Аляксандра III, што стала штуршком да пачатку сістэматычных раскопак пад кантролем археалагічнай камісіі. Яе старшыня, А. Бобрынскі, у 1887 годзе ў рапарце ў Міністэрства імператарскага двара адзначыў, што ў Херсанесе ў адрозненне ад Пампеі цяжка чакаць вялікіх і хуткіх вынікаў: “Там захавалася ўсё, тут — толькі падмуркі, бо Херсанес няраз зазнаваў разбурэнні ад розных плямёнаў, якія не шкадавалі помнікаў мастацтва, часта не пакідалі каменя на камені. Але можна аднавіць падмуркі, адкрыць новыя помнікі старажытнага побыту, пахаваныя пад зямлёй. Неабходны даследаванні не толькі тэрыторыі ў межах абарончага муру, але і наваколля горада, дзе на падставе знаходак манет магчыма выяўленне слядоў старажытнага, давізан
    * Нікадзім Кандакод (1844—1925) — візантыніст і гісторык мастацтва; правадзейны сябар Акадэміі мастацтвад і Пецярбургскай акадэміі навук; прафесар Наварасійскага (Адэса, 1877— 1888, 1919), Пецярбургскага (18881897), Сафійскага (19201922), Карлавага (Прага, 19221925) універсітэтад, старшы захавальнік Аддзялення Сярэдніх вякод і эпохі Адраджэння g Эрмітажы, сябар Імператарскай археалагічнай камісіі, Маскодскага археалагічнага таварыства. У 1919—1920 гадах быд памачніком рэдактара газеты Добраахвотніцкай арміі “Южное слово”. У 1920 годзе эмігравад. Стварыд у Празе школу візантыназнадства.
    30
    тыйскага Херсанеса* і дзе зусім ле было ніякіх навуковых раскопак”,
    Пісаў А. Бобрынскі і пра неабходнасць стварэння ў Херсанесе музея.
    Такім чынам, запрошанаму загадчыкам раскопак Каралю КасцюшкуВалюжынічу трэба было прывесці тэрыторыю гарадзішча ў парадак, арганізаваць сістэматычнае даследаванне помнікаў, а ў перспектыве — стварыць музей непасрэдна ў Херсанесе.
    Першыя два гады, як пісаў ён пазней, пераследавалася адна мэта: сабраць як мага больш цікавых знаходак, каб паказаць значэнне раскопак, бо ён лічыў, што археалагічная камісія “прызнае нязручным рабіць штогадовы буйны грашовы выдатак, калі раскопкі не прывядуць да добрых вынікаў”. І сапраўды, ужо ў першы год работ, у 1888 годзе, атрымалася выявіць майстэрню па вытворчасці тэракотавых фігур (з мадэлямі), шматлікія фрагменты антычнага посуду, манету III стагоддзя да Нар. Хр.  сведчанні ранняга існавання Херсанеса на беразе Каранціннай бухты. І хоць гэта былі яшчэ не самыя старажытныя знаходкі, яны выклікалі сумнеў у сведчанні старажытнагрэцкага географа і гісторыка Страбона**, які пісаў пра два Херсанесы. Але КасцюшкуВалюжынічу яшчэ трэба было даказаць, што Херсанес, які ён адкрываў, бесперапынна існаваў на адным месцы з часу заснавання.