• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч  Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч

    Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Памер: 61с.
    Мінск 2017
    17.45 МБ
    51
    вынікі апошніх раскопак, хіба не так? Прайшоў амаль цэлы год, як я быў у Вас. За гэты час мае заняткі ішлі наперад не так хутка, як я хацеў бы”.
    А ў 1906 годзе ён пісаў: “Здарэнне ў Севастопалі прымусіла мяне турбавацца за Вас і за Херсанес”. Гаворка ідзе пра падзеі 1905 года, у сувязі з якімі К. КасцюшкаВалюжыніч накіраваў у Пецярбург рапарт (18 лістапада 1905 года) і дадаў “Адозву Севастопальскага гораданачальніка”. У рапарце ён паведамляў: «У часе расстрэльвання крэйсера “Ачакаў”, які стаяў на рэйдзе першым да выхаду ў мора побач з Херсанесам, некалькі выпушчаных па крэйсеры снарадаў зрабілі пералёт, разарваліся над херсанескім гарадзішчам (шкоды не нарабілі).
    А першай гадзіне ночы на 17 лістапада галоўны завадатар збунтаванага войска адстаўны капітан 2га рангу Шміт і ягоны сын былі прывезеныя пад моцным канвоем з браняноснага карабля “Расціслаў” на паравым катэры да малой прыстані каля музея і адсюль адпраўленыя на галоўную гаўптвахту фартэцы. З’яўленне ў цёмную ноч узброеных матросаў на плошчы музея моцна напалохала ўсіх нас, асабліва вартаўніка.
    Работнікі пры раскопках увесь час паводзілі сябе бездакорна і, нягледзячы на эпідэмію забастовак, не прапусцілі ніводнага дня 1 не выказалі новых прэтэнзій і патрабаванняў...», таму Касцюшка прасіў павялічыць усім плату на 20 кап. (з 80 кап. да 1 руб.).
    Вось выпіс з паслужнога спіса ад 9 студзеня 1906 года: “Карл Казіміравіч КасцюшкаВалюжыніч, тытулярны саветнік (веравызнанне рымскакаталіцкае), з 11 студзеня 1903 года вызвалены за выслугу гадоў; да судовай адказнасці не прыцягваўся; прадстаўлены да калежскага асэсара з 11 студзеня 1906 года. Mae ордэны: св. Ганны — 3 ст„ св. Станіслава  3 ст.; прадстаўлены да ордэна св. Станіслава  2 ст. Клас пасады  VI. Ганну атрымаў у 1897 годзе 13 красавіка за працавітасць 1 заслугі ў даследаванні Херсанеса”*.
    Раскопкам К КасцюшкіВалюжыніча спадарожнічалі і ўдача, і навуковая інтуіцыя. Уважлівае вывучэнне месцаў будучых даследаванняў гарадзішча спрыяла ягоным адкрыццям. Адзін з работнікаў так казаў пра
    * Apxig Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры (С.Пецярбург), фонд 1/1891, справа 149, аркушы 6971.
    52
    яго: «Былі б сродкі — мы з Карлам Казіміравічам такіх бы тут спраў нарабілі, такіх бы рэчаў накапалі, што толькі глядзі ды любуйся. Бо Карл Казіміравіч гэтую музыку выдатна разумеюць; яны нібы праз зямлю ўсё бачаць. Скажуць: “Пётра, вось тут бы капнуць, тут, маўляў, нямала што знойдзецца”».
    Ен ажыццявіў маштабныя раскопкі плошчы старажытнага горада: адкрыў жылыя кварталы і вуліцы, крамы і майстэрні, грамадскія будынкі і багата дэкараваныя цэрквы з мазаічнымі падлогамі, сістэму водазабеспячэння і капітальныя абарончыя збудаванні. Рабіў даследнік раскопкі і паза межамі Херсанеса — у раёне мыса Фіялент і на беразе Казачай бухты, на Гераклейскім паўвостраве. Праўда, яны былі нядоўгімі, і сістэматычнае даследаванне хоры Херсанеса пачалося толькі ў 60х гадах XX стагоддзя.
    У зацішным жытле на пустэльным беразе, дзе калісьці кіпела жыццё грэцкага горада, вывучаў ён рэчавыя помнікі мінуўшчыны. У яго не было сталых памачнікоў, акрамя зяця, афіцэра В. Рота, чарцёжніка М. Скубетава* ды тых найманых работнікаў, якія працавалі на раскопках на працягу многіх сезонаў. Разам з Касцюшкам, які апісваў і вызначаў многія тысячы знаходак, яны адкрылі больш за 1000 метраў абарончага муру, аснова якога залягала часам на 5метровай глыбіні, 12 манументальных вежаў, з якіх найбольш вядомай з’яўляецца вежа Зянона, больш за 10 буйных храмаў і шматлікіх квартальных капліц, жылых кварталаў і каля 2000 пахаванняў на некропалі.
    Заслугі К. КасцюшкіВалюжыніча, археолагапрактыка, у даследаванні антычнай спадчыны агульнапрызнаныя**. Ягонае імя з павагай вымаўляецца нашчад
    * Марцін Скубетаў (1872—?; npanaij без вестак), чарцёжнік у Херсанесе ў пачатку XX стагоддзя; у 1900 годзе браў удзел у пабудове браняносцаў "Расціслаў" і “12 апосталаў’’ у Нікалаеве.
    ** Варта адзначыць яшчэ двух нашых суайчыннікаў, якія даследавалі антычную спадчыну. Гэта Максімілян Рыла з Падароска і Жыгімонт Мінейка зпад Гальшанаў.
    Максімілян Рыла (1802—1848) скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію, вучыўся ў Віленскім універсітэце. Потым прадоОжыў навучанне ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў званне прафесара філасофіі. У 1839 годзе заснаваў у Бейруце Азіяцкі
    53
    камі на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Матэрыялы раскопак Касцюшкі выкарыстоўваюць гісторыкі і нашых дзён, а дзейнасці даследніка прысвячаюцца артыкулы і навуковапапулярныя працы*. Без звароту да яго навуковай спадчыны — матэрыялаў раскопак — немагчыма стварэнне цэласнага ўяўлення пра гісторыю ХерсанесаХерсона.
    У Херсанесе, як пісаў у канцы XIX стагоддзя А. Бобрынскі, “хопіць справы і месца для правільнага вядзення раскопак яшчэ на доўгія гады”**. Вялікая роля ў ператварэнні Херсанеса ў музей пад адкрытым небам належыць Іне Антонавай (19262000), выпускніцы Ленінградскага ўніверсітэта, якая да прызначэння дырэктарам Херсанескага музея ў 1951—1955 гадах працавала старшым інспектарам аддзела па ахове помнікаў у Херсонскай вобласці. Яе вялікая заслуга — у арганізацыі рэстаўрацыйных майстэрняў, у стварэнні такога выдання, як “Паведамленні Херсанескага музея”, у выданні букле
    * Напрыклад, гл.: Антонова 14. А. Основатель Херсонесского музея // Крымскйй архйв (Сймферополь). 1997. № 3. С. 57—67: Антонова 14. A. К. К. КосцюшкоВалюжйнйч — основатель Херсонесского музея // Nomos: Kwartalnik religioznawczy (Krakyw). 1999/2000. № 28/29. S. 2940; Романчук A. H. Возрожденйе антйчного города. Свердловск, 1991.
    ** Бобрйнскйй A. А. Путевые заметкй от лйчного впечатленйя от Петербурга, Москвы, Харькова. Сймферополя, Бахчйсарая, Альмы, Ннкермана, Севастополя, Херсонеса, Ялты // Архід 1нстытута гісторыі матэрыяльнай культуры (С.Пецярбург), фонд 25/1891, справа 22, аркуш 13.
    калегіюм, з 1844 года — рэктар Рымскага калегіюма. Упершыню даследавад руіны старажытнага Вавілона. Ахвяравад музею Ватыкана багатую калекцыю археалагічных знаходак.
    Жыгімонт Мінейка (/8401925) за ддзел у паўстанні 18631864 гадоў быў высланы на Нерчынскія руднікі, змог уцячы адтуль і дасягнуць Едропы. У Парыжы скончыд Вайсковую акадэмію (1868) і як вайсковы інжынер брад удзел у будадніцтве першых чыгунак у Грэцыі. Апынудшыся ў Эпіры, ён захапіўся археалогіяй і стад адкрывальнікам знакамітага g старажытнасці свяцілішча Зедса ў Дадоне. Ён нагэтулькі ддала спланавад раскопкі, што выявід акропаль, храм з велічнай каланадай, статуі і вялікую колькасць таблічак з адказамі аракула. Так, дзякуючы ягоным работам, і стала вядомае другое пасля Дэльфад свяцілішча, пра якое згадвалі антычныя адтары.
    54
    таў і даведнікаў па Херсанесе*. Пры ёй намаганнямі некалькіх універсітэтаў пачатае адначасовае даследаванне аднаго з кварталаў у партовым раёне, створаная новая экспазіцыя ў двух будынках, адпаведна дзвюм гістарычным эпохам — антычнай і сярэднявечнай. У цяперашні час збор музея налічвае больш за 200 тысяч экспанатаў, многія з якіх унікальныя. А запаведнік займае плошчу каля 30 гектараў. Значная частка яе яшчэ не вывучаная, але ў наш час з’явіліся новыя магчымасці планавання даследаванняў археалагічных аб’ектаў. Папярэднюю выведку робяць з выкарыстаннем аэрафотаздымкаў на значных абшарах, якія ў бліжэйшыя гады, бадай, не будуць раскапаныя. Гэта вывучэнне і хоры антычных цэнтраў Паўночнага Прычарнамор’я, і непасрэдна херсанескага гарадзішча**.
    На пасадзе загадчыка Сховішча мясцовых старажытнасцяў напоўніцу раскрыўся талент К. КасцюшкіВалюжыніча. І архіўныя дакументы дазваляюць прасачыць не толькі гісторыю раскопак і фармаванне музейнай калекцыі, але збольшага ўявіць і асобу гэтага незвычайнага чалавека***.
    У Браслаўскім і Верхнядзвінскім гістарычнакраязнаўчых музеях К. КасцюшкуВалюжынічу — адкрывальніку таямніц старажытнага Херсанеса і найцікавейшых старонак сусветнай гісторыі — прысвечаны экспазіцыі, матэрыялы для якіх перададзены адным з аўтараў гэтай кніжкі. Можна спадзявацца, што з часам у гэтых раённых цэнтрах з’явяцца вуліцы яго імя, мемарыяльная табліца і бронзавы бюст на гранітным пастаменце. Ён заслужыў гэта бязмежнай адданасцю навуцы і самаахвярнасцю.
    За перыяд 1888—1907 гадоў К. КасцюшкаВалюжыніч апублікаваў толькі тры невялікія артыкулы ў “Вестках Таўрыцкай вучонай архіўнай камісіі” і “Запісках
    * Пра гэта гл.: Шацко Г. О. І. А. Антонова і археологічне дослідження Херсонеса // Археологія. 2000. № 4. С. 123—125.
    ** Вынікі аэрафотаздымкі херсанескага гарадзішча g 2005 г. выкладзены р публікацыі: Романчук A. Н., Фйлйппов В. А. Результаты прймененйя разведочной аэрофотосьемкй западной частй Херсонеса Таврйческого в 2005 г.: Научный доклад. Севастополь: Тюмень; Екатерйнбург, 2005.
    *** Гл. пра гэта: Романчук A. Н. К. К. КосцюшкоВалюжйнйч: Этюды повседневностй. Saarbriicken, 2014.
    55
    Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў”. Ён збіраўся абагульніць вынікі 20гадовых раскопак, але... не паспеў.
    Навуковыя ідэі і гіпотэзы, якія ўзніклі ў пачатковы перыяд даследавання Херсанеса, пазней атрымалі развіццё. Гэта характэрна і для такога аспекту дзейнасці Касцюшкі, як стварэнне музейнай экспазіцыі і клопат пра ахову помнікаў гарадзішча. Першым аглядам ягонай працы ў стварэнні музея стала штогадовае асвятленне вынікаў раскопак у газетных нарысах М. Энгеля. Іх змест сведчыць, як паступова, з пачаткам сістэматычных даследаванняў, гарадзішча набывала выгляд музея пад голым небам; спынілася бессістэмнае выкопванне старажытнасцяў ды іх крадзеж. Пазней аўтар аб’яднаў нарысы ў кнігу*. Адзін з карэспандэнтаў К. КасцюшкіВалюжыніча пісаў пра яе: “Праца гэтая надзвычай цікавая таму, што аўтар спрабуе абагульніць вынікі Вашай шматгадовай працы; яна напісаная, аднак, не ў строга навуковым сэнсе, а белетрыстычна. Відавочна, аўтар хацеў папулярызаваць навуковыя пытанні, звязаныя з гісторыяй Херсанеса. Ну і за тое дзякуй!”
    У гэтых нарысах пра вынікі раскопак і найбольш характэрныя знаходкі адлюстравана таксама з’яўленне некаторых навуковых гіпотэз, інфармацыя пра створаны Касцюшкам музей, сведчанні пра складаныя ўзаемадачыненні першага загадчыка гарадзішча і кіраўніцтва манастыра. Менавіта ўсведамленне сваёй ролі ў захаванні помнікаў Херсанеса абумовіла змаганне Караля КасцюшкіВалюжыніча і з манастыром, што займаў частку тэрыторыі гарадзішча, і з некаторымі чыноўнікамі Вайсковага ведамства, якія будавалі ў межах старажытнага муру казармы, парахавы склеп ды іншыя вайсковыя аб’екты. Безумоўна, ён быў не адзіным, хто разумеў значэнне помнікаў Херсанеса для гістарычнай навукі, але менавіта на ягоную долю выпала не толькі “здабыць” неацэнныя скарбы, але і захаваць іх.