• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч  Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч

    Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Памер: 61с.
    Мінск 2017
    17.45 МБ
    Жудасна становіцца ад думкі, што не дажыву да новага музея. А мне так хацелася б самому ўсё ўладкаваць і спарадкаваць у новым будынку. Калі праект стварэння Херсанескай археалагічнай станцыі не сустрэне спачування, то справе далейшага навуковага даследавання Херсанеса будзе нанесены смяротны ўдар. Выхаваўчае значэнне раскопак для рускага народа будзе страчанае, і за Херсанесам застанецца толькі адна роля — пастаўляць матэрыялы для археалагічных архіваў”*.
    28 верасня 1907 года каля ЯлтыЯліты, на мысе АйТадор, пачаліся раскопкі рымскай фартэцы Харакс. У часе наведвання гэтых раскопак К. КасцюшкаВалюжыніч трапіў пад доўгую залеву і прастудзіўся, што мела трагічныя наступствы. Больш за месяц хвароба працякала вяла, але пад канец лістапада абвастрылася. Як на тое, у пакоі, дзе знаходзіўся хворы, было вельмі сыра і халодна. Моцны запаленчы працэс закрануў адзінае лёгкае. Самаахвярны даследнік не дажыў да адкрыцця новага музея ў асобным адмысловым будынку. 14 (27 паводле новага стылю) снежня К. КасцюшкаВалюжыніч памёр ад вострай пнеўманіі і сэпсісу ў лякарні Чырвонага Крыжа. Ягоная жонка Марыя Паўлаўна, народжаная Рэвільёці, удава шляхціча Джаксона, пасля
    * Архід Нацыянальнага запаведніка “Херсанес Тадрыцкі", справа 41, аркуш 60.
    46
    смерці К КасцюшкіВалюжыніча жыла з дачкой Марыяй у Севастопалі на вул. Малая Марская; ёй і аслепламу пад час Расейскаяпонскай вайны сыну Пятру была прызначаная пенсія. Сямейны архіў К. КасцюшкіВалюжыніча захоўваўся ў дачкі, якая пераехала разам з маці ў Бахчысарай, а перад Вялікай Айчыннай вайной  у Харкаў. Сын яе (унук Караля), вайсковы будаўнік, у 1938 годзе быў рэпрэсаваны як асоба шляхоцкага паходжання. А любімая ўнучка Вольга ў 1923 годзе выйшла замуж за Арманда Хамэра* — амерыканскага мультымільянера, які няраз быў у Расеі.
    К. КасцюіпкаВалюжыніч памёр за дватры месяцы да выхаду на пенсію. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, ён збіраўся прысвяціць сябе напісанню капітальнай кнігі пра Херсанес, частка раздзелаў якой ужо была створана. Касцюшка добра ўсведамляў сумныя перспектывы свайго здароўя і ўсе апошнія гады, асабліва за два месяцы да смерці, працаваў з рукапісамі (на жаль, яны бясследна зніклі ў гады Другой сусветнай вайны).
    Пра тое, што даследнік паслядоўна і мэтанакіравана збіраў матэрыялы для будучай кнігі, сведчыць ягоны архіў, у якім сабраныя копіі дакументаў, што адносяцца да перыяду да 1888 года, лісты ягоных карэспандэнтаў і копіі адказаў на іх, выразкі з газет, дзе асвятляліся вынікі раскопак. Найлепшым адлюстраваннем намераў К. КасцюшкіВалюжыніча з’яўляецца рапарт справавода археалагічнай камісіі, які пасля скону даследніка павінен быў выбраць для адпраўкі ў Пецярбург матэрыялы: «Знайшоўшы архіў у выдатным стане — у адпаведных тэчках, я адабраў для адпраўкі ў Камісію матэрыялы раскопак да 1908 года і нявыдадзеныя працы Касцюшкі. Працы наступныя:
    А)	Цалкам гатовая да друку праца пра амфарныя ручкі з шматлікімі табліцамі.
    Б) Атлас арнаментаў на донцах чарналакавых судзінаў.
    В)	Корпус херсанескіх манет у злепках.
    Г) Корпус надпісаў на грузілах.
    Д) Корпус разных камянёў у злепках.
    Е)	Пачаты адразу з некалькіх канцоў “Нарыс гісторыі і археалогіі Херсанеса”».
    * Хаммер А. Мой двадцатый век: Путй й встречй. М., 1988.
    47
    Напружаная арганізацыйнадаследніцкая праца забірала ў нашага героя амаль увесь час. Відаць, таму ён мала пісаў для публікацый. Тым не менш загадчык раскопак надаваў вялікае значэнне папулярызацыі гісторыі Херсанеса. Збольшага гэтую задачу выконвалі артыкулы ў мясцовым “Крымскім весніку”. Калі чытаеш іх, адчуваецца значны ўплыў Касцюшкі. Больш за тое, ствараецца ўражанне, што некаторыя наўпрост “надыктаваныя” ім (на асобных выразках з газет прысутнічаюць ягоныя выпраўленні і ўдакладненні). Пра тое сведчаць і рэдакцыйныя заўвагі, у якіх адзначаецца, што інфармацыя “ласкава перададзеная К. К ”.
    Незадоўга да смерці К. КасцюшкаВалюжыніч пісаў П. Уваравай: “Як архонт* мёртвага горада, я пасяліўся на яго руінах, заўсёды знаходжуся там і хацеў бы нават быць пахаваным у Херсанесе, але, як паганец, паводле меркавання тутэйшых святых айцоў, вядома, не заслужыў такога гонару”. Аднак жа ён заслужыў “такі гонар”: ягоная магіла размешчаная непадалёк ад цэнтральнай плошчы старажытнага горада, які, дзякуючы ягоным працам, стаў запаведнікам і атрымаў сусветную вядомасць.
    * Архонт (стар.грэц. ap/cov  начальнік, кіраўнік; ад &рху  пачатак, улада)  найвыйіэйшая службовая асоба Q старажытнагрэцкіх полісах.
    КАБ ЧАС
    HE ЗРУЙНАВАЎ
    ЗРОБЛЕНАГА
    Звароты з прэфіксам “най” * Беды Херсанеса як асабістая драма * Вынікі раскопак у працах іншых навукодцаў * Успаміны сучаснікад * Бясконца адданы Херсанесу * Неспакойныя падзеі у Севастопалі * Паслужны спіс і дзнагароды * Талент, інтуіцыя і ддача
    У шматлікіх лістах, якія захаваліся да нашага часу, адрасанты  калегі і сябры Імператарскай археалагічнай камісіі  звярталіся да Караля КасцюшкіВалюжыніча са словамі: “найсумленнейшы”, “найпрацавіцейшы”, “найдабрэйшы”, “найсціплейшы”, “найакуратнейшы”, “найгасціннейшы” і г. д. І гэта не фармальнае захаванне звычайных у тыя гады правілаў добрага тону — гэта шчырая праўда. Ягонае клапатлівае стаўленне да работнікаў, бескарыслівае імкненне дапамагчы людзям, акуратнае вядзенне археалагічнай дакументацыі пацвярджаюць такія характарыстыкі.
    Жыццё нашага героя часам было вельмі цяжкім. Усё, што несла шкоду Херсанесу, ён успрымаў як асабістую драму  узвядзенне манастырскіх будынкаў, размяшчэнне артылерыйскіх батарэй на гарадзішчы... Ен змагаўся, як мог, але і з ім змагаліся: адзін з настаяцеляў манастыра пісаў на яго даносы, вінавацячы яго, каталіка, у свядомай варожасці да праваслаўнага манастыра; старшыня археалагічнай камісіі граф А. Бобрынскі тлумачыў яму, што інтарэсы Вайсковага ведамства стаяць вышэй за археалагічныя; масцітыя вучоныя, бываючы ў Херсанесе праездам, крытыкавалі ягоныя раскопкі, “якія вядуцца без пэўнага плана”, і сістэму захоўвання экспанатаў у музеі.
    Касцюшка ж тым часам акуратна падшываў усе дакументы, дадаючы пазнаку: “Для будучага гісторыка Херсанескага музея”. Адказваючы на заўвагі пра
    49
    адсутнасць строгага плана раскопак, ён пісаў: “Дазволю сабе спытаць: ці былі б адкрытыя каштоўныя эпіграфічныя помнікі, між якіх першае месца займае Прысяга, каб не было раскопак на плошчы ў цэнтры горада? Ці можна паручыцца, што ў той час (магчыма, праз дзесяць гадоў), калі раскопкі дайшлі б нарэшце да плошчы, дзе стаіць асвечаны ў 1891 годзе храм і дзе сёння растуць пасаджаныя дрэвы,  манастырскае начальства дазволіла б перакапаць гэтую плошчу? А між тым менавіта тут і адкрытыя найбольш каштоўныя помнікі, з ліку якіх дастаткова згадаць Прысягу, мармуровыя з надпісамі пастаменты да статуй, невялікае каменнае скляпенне з надпісам XII стагоддзя, мармуровага льва ды купель”. І адначасова прапаноўваў: “Беручы пад увагу галоўным чынам бюджэт і неадкладную неабходнасць выратаваць ад забруджвання і разбурэння ўсё тое, што ўжо адкрыта на працягу чатырох гадоў, — усе адкрытыя храмы, як, напрыклад, тыя два, што з паўднёвага боку сабора, — трэба ўсё гэта прывесці ў ахайны выгляд, паставіць паказальнікі, згодна з даведнікам, які неабходна выдаць у недалёкай будучыні”.
    Паказчыкам таго, што КасцюшкаВалюжыніч паспяхова пераадольваў усе цяжкасці, з’яўляюцца словы старшыні Імператарскай археалагічнай камісіі А. Бобрынскага: “Памятаеце, гэта было ў дні поўнага зацьмення? Для Херсанеса новае сонца з тае пары свяціла так ясна і няспынна; Вашая нястомная энергія, Вашыя цярпенне і акуратнасць прывялі да вынікаў, якімі Вы можаце з поўным правам ганарыцца. Ніхто — нават з заўзятых скептыкаў — не будзе адмаўляць і сумнявацца ні ў важнасці раскопак у Херсанесе, ні ў факце, што адкрыццём гэтай крыніцы навуковага святла мы цалкам абавязаныя Вам... Вы ўзбагацілі музей каштоўнымі прадметамі старажытнага побыту і выявілі цэлы том разбураных старонак мінулага”.
    Дзякуючы працам К КасцюшкіВалюжыніча змагла з’явіцца кніга Д. Айналава “Руіны храмаў”, шматлікія публікацыі эпіграфічных знаходак В. Латышава і ягоны фундаментальны корпус надпісаў “Inscriptiones antiquae orae Septentrionalis Ponti Euxini”, які не страціў навуковага значэння і ў нашыя дні. Аўтар манаграфіі “Нарысы з гісторыі Херсанеса ў VIX стагоддзях па Нар. Хр.”
    50
    Д. Шастакоў* пісаў пра загадчыка раскопак: «Я згадваю сваё знаёмства з ветлівым і сімпатычным гаспадаром херсанескіх раскопак улетку 1903 года, калі мне ўдалося скарыстацца ягоным кіраўніцтвам пры азнаямленні з помнікамі Херсанеса. Згадваю яго несканчоны, жывы і надта цікавы аповед пра Херсанес і яго старажытнасці пад час нашых гутарак на беразе мора або ў маленькім кабінеце, каля ягонага “дзіцяці”  Херсанескага музея, які ніколі не пуставаў. Прычым частыя наведнікі заўсёды сустракалі з боку К. КасцюшкіВалюжыніча гатоўнасць да тлумачэння старажытнасцяў». Бясконца адданы Херсанесу, ён імкнуўся падзяліцца бачаннем гісторыі горада з кожным, хто прыязджаў у Севастопаль на навуковыя экскурсіі.
    У 1898—1901 гадах помнікі Керчы, Херсанеса і Ольвіі вывучаў ангельскі гісторык, прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта Эліяс Ховэл Мінз (18741953), які пісаў пазней у адным з лістоў: “Пад час знаходжання там я быў заняты азнаямленнем з раскопкамі ў Херсанесе Таўрыцкім, якія праводзіў тут К. КасцюшкаВалюжыніч. Ён дазволіў мне карыстацца сваёй бібліятэкай і азнаёміцца з ягонымі дэталёвымі справаздачамі па кожным сезоне”.
    Захаваўся ліст Э. Мінза да К. КасцюшкіВалюжыніча, пасланы праз год пасля наведвання Херсанеса: “Вельмішаноўны Кароль Казіміравіч! Як маецца слаўны горад Корсунь? І загадчык раскопак у ім? Спадзяюся, што ўсё ідзе рукою, што Вы здаровыя і што манахі не надта замінаюць добрай справе. Дзе Вы капаеце сёлета? І якія цуды здабываеце з сырой зямлі? У нас цяпер дождж ліе бязлітасна, але я быццам бачу перад вачыма сіняе мора, Каранцінную бухту і белы мыс, на якім калісьці ўзвышаліся храмы Херсанеса. Ці пачалі будаваць выдзелены музей? Імператару вельмі спадабаліся
    * Дзмітрый Шастакоў (18691937) — візантыніст і гісторык культуры з казанскай дынастыі гісторыкаў; aijmap першай навуковай працы з гісторыі сярэднявечнага Херсона (пра яго гл.: Шмелева Л. М. Казанскйе антйковеды Шестаковы — унйверсйтетская дйнастйя // Нсторйкй в пойске смыслов: сб. научных статей й сообіценнй участнйков Всероссййской научной конф., посвяіценной 90летйю co дня рожденйя проф. A. С. Шофмана й 60летйю co дня рожденйя проф. В. Д. Жйгулйна. Казань, 2003. С. 175179).