• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч  Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч

    Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Памер: 61с.
    Мінск 2017
    17.45 МБ
    Упершыню Друя згадваецца ў “Хроніцы” Мацея Стрыйкоўскага пад 1386 годам у складзе беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. У гэты ж час князь Андрэй Полацкі выступіў супраць Крэўскай вуніі (1385) і “Полацак, Дрысу, Друю і немалую частку Русі з дапамогай крыжакоў апанаваў”. У верасні 1579 года ў Друі спыняўся вялікі князь Сцяпан Батура, які вяртаўся з войскам зпад Пскова. У XVI стагоддзі тут было створана рукапіснае Друйскае евангелле — адзін з шэдэўраў беларускай рукапіснай кнігі. У 1618 годзе Друя атрымала магдэбургскае права і герб: віціна з разгорнутым ветразем на сярэбраных хвалях у блакітным полі.
    Найбольш старажытная частка Друі размяшчалася ў вусці Друйкі. Тут у 1701 годзе прыпыняўся цар Пётр I. У XVIII стагоддзі праз Друю праходзіў гандлёвы шлях з Pace! ў Рыгу і Каралявец*. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прыдруйск увайшоў у склад Расеі, а ў Друі размяшчаліся памежныя войскі Рэчы Паспалітай. 3 канца XVIII стагоддзя тут праходзіў паштовы тракт ПецярбургВена. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Друя ўвайшла ў склад Расейскай імперыі. У 1904 годзе тут было 359 дамоў, 52 крамы, прыстань, 3 гарбарні, 275 рамеснікаў. Штогод праводзілася восем кірмашоў. Дзейнічалі тры праваслаўныя царквы, касцёл і дзве сінагогі**.
    Адносна ландшафту Друя займае выключнае становішча: узгорысты рэльеф, звілістая пойма Друйкі, шырокая і паўнаводная Дзвіна... Вежы храмаў Друі і Прыдруйска ствараюць адзіную архітэктурнапрасторавую кампазіцыю, аб’яднаную блакітнымі каралямі Дзвіны і зялёнымі масівамі берагоў.
    * Кёнігсберг, Прусія; цяпер Калінінград, Расея.
    ** Hedemann 0. Dzisna і Druja: Magdeburskie miasta. Wilno, 1934.
    21
    Самым трагічным для Друі стаў 1920 год  паводле Рыжскай дамовы (11.08.1920) да Латвіі цалкам адышлі тры паветы Віцебскай губерні: Дзвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі, а ад Дрысенскага павета — цалкам Прыдруйская, амаль уся Пустынская і палова Сушкоўскай воласці, якія былі далучаныя да сучаснага Краслаўскага раёна Латвіі. Беларускалатвійская мяжа пралягла не далей за адзін кіламетр ад Новага Сяла. І да верасня 1939 года Друя была ў складзе Польшчы. Цяпер Друя знаходзіцца ў памежнай зоне Рэспублікі Беларусь; уезд у гэтую зону грамадзяне Беларусі і яе рэзідэнты ажыццяўляюць пры ўмове папярэдняга тэлефанавання ў Дзяржаўны памежны камітэт.
    У 1866 годзе каля Дрысы (сучасны Верхнядзвінск) была пракладзеная чыгунка Полацак—Дзвінск. Чыгуначная станцыя Дрыса з’яўлялася галоўным пунктам вывазу лёну за мяжу: праз яе штогод адпраўлялі да 240 тысяч пудоў ільновалакна; у 1905 годзе ў горадзе жыло каля шасці тысяч чалавек. Наведваў Кароль КасцюшкаВалюжыніч і Дзвінск (былы Дынабург), і Полацак, балазе праз ягоныя мясціны ў абодва бакі ішла чыгунка. У Полацку захапляўся старажытным Сафійскім саборам.
    Такой была малая радзіма Караля КасцюшкіВалюжыніча пры ягоным жыцці. Яшчэ да апошняй вайны ў Новым Сяле знаходзілася памежная застава. А цяпер гэтае некалі люднае паселішча дажывае свой век; старажыхароў тут ужо няма. Пад шатамі лісцёвага лесу — былога прысядзібнага парку — сёння можна пабачыць, але ў вельмі запусцелым выглядзе, тое, што раней было панскай сядзібай, з сажалкай і невялікім азярцом сярод палявога раздолля. Дом, вядома, не захаваў першапачатковага выгляду: дах стаў шыферным, а раней быў гонтавым; але сцены, размяшчэнне пакояў, ваконныя і дзвярныя прахоны, ганак і галоўная печ захавалі ранейшыя рысы.
    Можна спадзявацца, што з часам родавы маёнтак Караля КасцюшкіВалюжыніча будзе адноўлены, і ў ім размесціцца музей даследніка Херсанеса Таўрыцкага як філіял Браслаўскага краязнаўчага музея. Тады можна будзе чакаць сюды наплыву турыстаў з розных краін, бо і мясціны тут надзвычай прыгожыя: вольная даліна лагоднай Дзвіны з крутым правым берагам, па
    22
    крытым лісцёвым лесам. Па ўсім відаць, што Кароль у маладыя свае гады любіў тут гуляць*.
    Друя стала месцам нараджэння яшчэ аднаго знакамітага гісторыка. У апошняй чвэрці XIX стагоддзя тут з’явіўся на свет хлопчык, якому было наканавана стаць адным з найвыдатнейшых візантыністаў XX стагоддзя  Уладзімір Беняшэвіч (1874—1938).
    Пасля заканчэння з залатым медалём Віленскай 1й гімназіі (1893) Уладзімір Беняшэвіч атрымаў вышэйшую адукацыю на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (1897) з дыпломам 1й ступені 1 быў пакінуты ва ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Згодна з традыцыяй тых часоў, яго накіравалі для ўдасканалення адукацыі ў Заходнюю Еўропу, дзе ён вывучаў старажытныя рукапісы ў бібліятэках і архівах, слухаў лекцыі ў Ляйпцыгскім, Берлінскім і Гайдэльбергскім універсітэтах Германіі**.
    У. Беняшэвіч няраз наведваў Афон, Сінай і святыя месцы Палестыны, знаёміўся з помнікамі Егіпта, Грэцыі ды Малой Азіі, вывучаў рукапісы ў архівах Пецярбурга, Масквы, Вены, Берліна, Мюнхена, Парыжа, Венецыі, Рыма, Фларэнцыі, Неапаля, Афінаў. Пазней працаваў у бібліятэках на Блізкім Усходзе, у Стамбуле, у сховішчах рукапісаў Афона, Ерусаліма, Каіра і манастыроў вострава Патмас. Нястомны даследнік пільна пераправяраў тэксты, ставячы перад сабой усё новыя пытанні і спрабуючы знайсці на іх адказы. Пад час паездак ён наведаў 49 бібліятэк! Вынікі ягоных навуковых пошукаў выліліся ў капітальныя працы, сярод якіх перш за ўсё варта назваць чатырохтамовае выданне “Нарысаў з гісторыі Візантыі” (СПб., 1912—1915).
    Таленавіты вучоны даследаваў больш за 3000 рукапісаў, з іх каля тысячы апісаныя ім упершыню. Ягоныя магістарская і доктарская дысертацыі былі адзначаныя прэміямі Расейскай акадэміі навук (1905 і 1914 гады). Ён быў ганаровым сябрам Афінскага таварыства візантыністаў, сябрам Страсбургскай акадэміі
    * Бубала А. Ф. Вяртанне на Радзіму // Дзвінская прадда. 2006. № 89. 94, 98.
    ** Ермоленко В. А. Основоположнйк россййского вйзантйноведенйя // Гісторыя: праблемы выкладання. 2006. № II. С. 51—52.
    23
    навук, сябрамкарэспандэнтам Баварскай (Мюнхен) і Прускай (Берлін) акадэмій навук. У 1928 годзе рыхтаваўся да абрання ў акадэмікі AH СССР, але замест гэтага апынуўся ў высылцы (Кем, Салавецкія лагеры). Уладзіміра Беняшэвіча абвінавацілі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці ў сувязі з “чысткай” у Акадэміі навук, пад час якой з 1790 (штатных і звышштатных) супрацоўнікаў былі звольненыя 648*. Праз пяць гадоў У. Беняшэвіча, дзякуючы хадайніцтву А. Эйнштэйна і Ф. Нансена, вызвалілі. Але ў 1937 годзе яго зноў арыштавалі і 27 студзеня 1938 года расстралялі разам з двума сынамі.
    Мяркуючы па архіве К. КасцюшкіВалюжыніча, з Уладзімірам Беняшэвічам ён не ліставаўся. Але цалкам магчыма, что пад час аднаго з наведванняў Друі даследнікі маглі сустрэцца — у горадзе з 4—5 тысячамі жыхароў многія ведалі адзін аднаго. Праўда, У. Беняшэвіч быў на 27 гадоў маладзейшы за земляка.
    Дзед Караля браў удзел у драматычных падзеях 17941795 гадоў і знаходзіўся не ў апошніх шэрагах змагароў за свабоду пад кіраўніцтвам славутага Андрэя Тадэвуша Касцюшкі. Бацька ж ягоны, паводле некаторых звестак, быў таксама неабыякавы да пазнейшых падзей  паўстання 1863—1864 гадоў, накіраванага на адраджэнне Рэчы Паспалітай і аднаўленне свабоды беларускага народа.
    Маці Караля звалі Лізаветай. Яна была адукаванай жанчынай і навучыла сына чытаць і пісаць з малых гадоў. Хлопчык з дзяцінства выдатна ведаў нямецкую мову, свабодна цытаваў Гайнрыха Гайнэ і Ёгана Вольфганга Гётэ; добра валодаў таксама французскай мовай.
    Прапрадзед нашага героя Іван меў сына Івана, у якога быў сын Казімір Захар, які і ёсць бацькам Караля. Каралёвы браты былі старэйшыя за яго: Тодар — на 9 гадоў, Пётра — на 3 гады і Казімір — на год.
    Атрымаўшы добрую хатнюю адукацыю пад наглядам маці, у жніўні 1859 года, ва ўзросце 12 гадоў, Кароль КасцюшкаВалюжыніч, сын тытулярнага саветні
    * Пра гэта гл.: Перченок Ф. Ф. Академйя наук. на “велйком переломе” // Звенья: Нсторйческйй альманах. М., 1991. Вып. I. С. 208; Брачев В. С. “Дело” академйка С. Ф. Платонова // Вопросы ucmopuu. 1989. № 5. С. 117129.
    24
    ка, паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне (у ліку штатных выхаванцаў) Інстытута Корпуса горных інжынераў. У той час гэта была прэстыжная закрытая вайсковая навучальная ўстанова, якая славілася высокім роўнем адукацыі; у яе прымалі ў асноўным дзяцей небагатых дваран. Інстытут рыхтаваў геолагаў, шахтабудаўнікоў, горных электрамеханікаў, горных інжынераў і маркшэйдэраў. Пазней сталі рыхтаваць металургаў і нафтавікоў.
    Магчыма, выбар месца навучання быў зроблены бацькам Караля, які бываў у сваіх сваякоў у Магілёве. А там кожнае лета праводзілі славутыя прафесары Пецярбургскага ўніверсітэта, браты родам з Амсціслава — геолаг Сцяпан Куторга (1805—1861) і гісторыкэлініст Міхаіл Куторга (1809—1886). Старэйшы з іх, Сцяпан, заснаваў Расейскае мінералагічнае таварыства і сабраў вялікую калекцыю скамянеласцяў, якая склала аснову Палеанталагічнага аддзела музея пры Пецярбургскім універсітэце. Таксама ён быў бліскучым лектарам і таленавітым педагогам — студэнты сыходзіліся на ягоныя лекцыі з усіх факультэтаў. Самай важкай працай навукоўца стала 10вярстовая геалагічная карта Пецярбургскай губерні (1852), адзначаная Дзямідаўскай прэміяй Пецярбургскай Акадэміі навук і Канстанцінаўскім медалём Расейскага геаграфічнага таварыства. Вялікі поспех мела і яго навуковапапулярная кніга “Псторыя зямной кары”, якая спрыяла зацікаўленасці расейскай моладзі геалогіяй і горнай справай.
    СанктПецярбургскае Горнае вучылішча за свае заслугі перад сусветнай горнай навукай яшчэ тады лічылася найлепшай горнай школай у свеце. На другое месца ставілі Фрайбэргскую горную акадэмію, заснаваную ў Германіі ў 1765 годзе; вядомая таксама і Кракаўская горная акадэмія ў Польшчы, заснаваная ў 1919 годзе.
    Інстытут Корпуса горных інжынераў у Пецярбурзе карыстаўся папулярнасцю сярод моладзі беларускіх губерняў, бо яго выпускнікі добра ўладкоўваліся ў жыцці і былі матэрыяльна забяспечанымі людзьмі. Многія з іх сталі знакамітымі горнымі інжынерамі з рэпутацыяй сусветнага маштабу. Згадаем, напрыклад, Караля (Карла) Багдановіча (1864—1947), шляхціча з Віцебскай губерні. Ён стаў вядомы ў сусветнай навуцы дзякуючы шырокамаштабным экспедыцыйным даследаванням геалогіі ЦяньШаня, Паміра і высакагорнага Тыбета.