Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч
Ала Раманчук, Валер Ярмоленка
Памер: 61с.
Мінск 2017
У ходзе дыскусіі, на вынік якой у значнай меры паўплывалі археалагічныя даследаванні 1888—1891 гадоў, было даказана, што Херсанес ад самага пачатку існаваў
35
на тым самым месцы, што і ў рымскім і візантыйскім перыядах.
Іншым дыскусійным пытаннем тых гадоў стала перыядызацыя фартыфікацыйнага будаўніцтва. Пачатак сістэматычнага апісання раскапаных участкаў фартыфікацыйнай агароджы быў пакладзены А. БэрцьеДэлягардам, які вялікую ўвагу аддаваў тапаграфіі мясцовасці.
У 18931894 гадах Касцюшка адкрыў фрагмент старажытнага абарончага муру ў паўднёвазаходнім куце гарадзішча. Імкнучыся працягнуць раскопкі, ён звярнуўся з афіцыйным лістом да настаяцеля манастыра архімандрыта Аляксандра, у якім гаварылася, што мур “паказвае ранейшыя абрысы Каранціннай бухты і вызначае плошчу, якую займаў старажытны горад”; 1 з тае прычыны, што ён “паварочвае на захад у кірунку манастырскага вінаградніку”, Кароль Казіміравіч просіць дазволу даследаваць дадзены ўчастак муру ў поўным аб’ёме.
Гэты факт можа падацца нязначным, але варта памятаць пра тое, што на тэрыторыі гарадзішча быў сад, існаваў двор для жывёлы 1 паша. Гэта не толькі замінала планамерным раскопкам, але і забруджвала як раскапаныя, так і яшчэ не вывучаныя ўчасткі горада. І, вядома, спрычынялася да канфрантацыі з манастыром.
Варта памятаць і тое, што манастыр быў праваслаўным, а Касцюшка вызнаваў каталіцтва, пра што яму разпораз нагадвалі. Так, пад час аднаго з канфліктаў яго абвінавацілі ў “іншавер’і”, а праз гэта і ў непаважлівым стаўленні да праваслаўных святыняў Херсанеса. Адказваючы на закіды, КасцюшкаВалюжыніч заўважыў, што базілікальныя храмы, якія ён раскопвае, пабудаваныя ў ранневізантыйскі час; яны аднолькава шануюцца і цэняцца і праваслаўнымі, і каталікамі, бо падзел цэркваў адбыўся пазней, у 1054 годзе*.
Старшыня археалагічнай камісіі А. Бобрынскі імкнуўся падтрымліваць Касцюшку, таму ў адным з ягоных лістоў да кіраўніцтва манастыра была звернутая ўвага на тое, што “брація не мусіць выконваць ролю экскурсаводаў; манастыру нельга вывозіць на раскопкі адкіды і пасвіць жывёлу на тэрыторыі гарадзішча”. Га
* Падрабязна гэты сюжэт разгледжаны (з вытрымкамі з архіўных дакументаў) у кнізе: Романчук A. Н. Возрожденйе антйчного города: Очерк ucmopuu йзученйя Херсонеса. Свердловск, 1991.
36
варылася пра неабходнасць перадачы ўсіх знойдзеных да 1888 года артэфактаў загадчыку раскопак (меліся на ўвазе царкоўныя старажытнасці з музея манастыра).
Кароль КасцюшкаВалюжыніч усведамляў, што стварэнне манастыра на тэрыторыі старажытнага горада было магчыма ў той час, калі пра яго значэнне і веліч яшчэ не ведалі. Але ён разумеў і тое, што, калі Херсанес ператварыўся ў славуты еўрапейскі цэнтр, скасаваць манастыр стала немагчыма. І ўсё ж спадзяваўся, што “яшчэ ўсё можа змяніцца да лепшага, калі толькі манастыр будзе існаваць для Херсанеса, а не Херсанес для манастыра”. І, бядуючы пра разбурэнні, якія чыніліся ў Херсанесе, пісаў 1 траўня 1904 года ў археалагічную камісію: “Чаму я не нарадзіўся на стагоддзе раней, я б схіліўся да ног імператрыцы і выратаваў бы Херсанес ад яго будучых ворагаў, якія прычынялі яму, пачынаючы з Крымскай кампаніі, і прычыняюць цяпер болей шкоды, чым гэта рабілі скіфы ды іншыя варвары”*.
Увага грамадскасці да Херсанеса не паляпшала стасункі з манастыром. Адзін з канфліктаў, які час ад часу разгараўся, быў выкліканы імкненнем К. КасцюшкіВалюжыніча даследаваць помнікі побач з Уладзімірскім саборам. Тут ранейшымі раскопкамі Адэскага таварыства (да 1888 года) было выяўлена некалькі храмаў, не вывучаных цалкам. Адзін з іх намерыўся даследаваць Касцюшка. Аднак работнікаў, якіх ён паставіў для раскопак, манастырскае кіраўніцтва выгнала. Больш за тое, гэта прывяло да калектыўнай скаргі манастыра на загадчыка раскопак у археалагічную камісію. Баронячыся, ён пісаў: «Базілікі, размешчаныя з паўднёвага боку новага храма, ніколі і нікім не даследаваліся. Спадзеючыся знайсці якіянебудзь сведчанні пра час пабудовы гэтых старажытных храмаў, я паставіў работнікаў перакапаць алтарныя часткі названых базілік, дзе няма ні каменнай, ні мармуровай падлогі. Базілікі гэтыя захаваліся толькі дзякуючы майму пра тое хадайніцтву. Наколькі дарагія манастыру “помнікі старажытнай святыні”, даказвае ўзвядзенне ў 1889 годзе на месцы капліцы з фрэскавым роспісам... гаспадарчай пабудовы».
* Архіў Нацыянальнага запаведніка "Херсанес Таўрыцкі", справа 41, аркуш 55.
37
Каб скласці ўяўленне пра ўмовы, якія суправаджалі дзейнасць К. КасцюшкіВалюжыніча, варта звярнуцца да слоў з іншага ліста ў Пецярбург: “Пасля забрукоўвання плошчы вакол новага сабора рэшткі гэтыя (руіны базілік. — Аўт.) уяўляюць упадзіны, у якія скідаецца смецце. Настаяцель кажа, што яны перашкаджаюць хрэснаму ходу”.
Ён адзначаў, што “распланаванне вакол сабора сад, сцяна, дом з паўночнага боку, выкананне работ, неабходных для добраўпарадкавання, прывядзе да знішчэння рэшткаў старажытных будынкаў”*.
У адным з праектаў добраўпарадкавання горада К. КасцюшкаВалюжыніч нагадваў, што землі пад манастыром і храмам св. Уладзіміра складаюць 112 дзесяцін. “І ўся гэтая тэрыторыя цэнтр старажытнага горада — з’яўляецца археалагічнай скарбніцай, не кранутай даследаваннямі і часткова не даступнай для раскопак”.
На захад за манастыром, на беразе мора размяшчаліся збудаванні Вайсковага ведамства: доўгай лініяй выцягнуліся батарэі і парахавыя скляпы. У антычны час тут знаходзіўся некропаль, таму пры будоўлі батарэй сустракаліся надмагільныя пліты, залатыя і сярэбраныя ўпрыгажэнні, манеты, посуд для духмяных рэчываў.
К. КасцюшкаВалюжыніч, паведамляючы пра дзейнасць Вайсковага ведамства, бедаваў, што “пры будаўніцтве парахавога склепа работнікі знаходзяць шмат старажытных манет ды іншых дробных прадметаў, з якіх, аднак, да гэтага часу мне не перададзена нічога, дарма што я своечасова звяртаўся з просьбай да начальніка інжынернай дыстанцыі і ягоных памачнікоў перадаваць мне ўсе знаходкі, а таксама паведамляць пра выяўленыя рэшткі старажытных збудаванняў. Цяпер я даведаўся з пэўнай крыніцы, што ў тых работнікаў старажытныя манеты купляюць паручнік Кавалёў і мясцовы таемны гандляр старажытнасцямі Буркоў. Таму я палічыў сваім абавязкам давесці пра гэта камісіі, пакорліва просячы прыняць належныя меры, каб мясцовыя чыноўнікі Вайсковаінжынернага ведамства звярталі на ўсё гэта ўвагу, як тое практыкавала
* Архід Нацыянальнага запаведніка “Херсанес Тадрыцкі", справа 40, аркуш 22.
38
ся раней, калі генералмаёр БэрцьеДэлягард, кіруючы будоўляй батарэі, паспяваў у той самы час не толькі зберагаць для навукі ўсе знаходкі, але і складаць планы выяўленых пабудоваў.
Пры гэтым не магу не звярнуць увагу на тыя абставіны, што нагляд за аховай адкрытых старажытных збудаванняў стаўся немагчымым ад таго часу, як манастыр з усімі сваімі пабудовамі аддзяліўся ад раскопак высокай сцяной і пачаў замыкаць браму, што вядзе да гарадзішча. У выніку херсанескія раскопкі з іх адкрытымі храмамі, капліцамі ды іншымі будынкамі руйнуюцца і забруджваюцца манастырскім статкам, работнікамі і ніжнімі чынамі размешчаных тут вайсковых часцін. 3 увагі на ўмовы, у якіх знаходзіцца Херсанес, а таксама ўлічваючы штогадовае наведванне гарадзішча тысячамі турыстаў, такі стан рэчаў недапушчальны”.
Спадзеючыся развязаць гэтую сітуацыю, ён пісаў 24 кастрычніка 1906 года А. Бобрынскаму: “Са страхам і надзеяй уручаю лёс шматпакутнага Херсанеса — рускага Корсуня — Вашай Міласці, і толькі Ваша гарачая любоў да Радзімы і дваццацігадовая праца на карысць Херсанеса даюць мне абсалютную ўпэўненасць у тым, што з боку Вашай Міласці будуць ужытыя ўсе захады для выратавання Херсанеса, што Вы пераканаеце Вайсковае ведамства ахвяравацца некаторымі выгодамі, якія зусім не маюць дзяржаўнага значэння, у інтарэсах забеспячэння за Херсанесам далейшых правоў раскопак, якія маюць сусветнае значэнне”*.
У 1895 годзе КасцюшкаВалюжыніч распачаў планамернае вывучэнне абарончага муру ў партовым раёне. Фартыфікацыйную агароджу Херсанеса да апошніх дзён жыцця ён лічыў адным з самых важных аб’ектаў даследаванняў. Гэтыя раскопкі працягваліся з перапынкамі да 1905 года і адкрылі значны ўчастак фартыфікацыі старажытнага горада. Як і вывучэнне цэнтральнай часткі гарадзішча, яны прынеслі звесткі, на падставе якіх стала магчымым скласці ўяўленне пра тапаграфію антычнага Херсанеса: “Раскопкі ў паўднёваўсходнім куце плошчы, перад храмам (саборам св. Уладзіміра. Аўт.),
* Apxiij Нацыянальнага запаведніка “Херсанес ТаЦрыцкі", справа 41, аркуш 125.
39
адбываліся плантажным спосабам. Ніжэй за ровень візантыйскага горада выяўленыя рэшткі старажытных пабудоваў з вялікіх пліт, абчасаных з абодвух бакоў і шчыльна прыгнаных без вапны. Характар муравання сцен і знойдзеныя тут чарапкі тонкага чарналакавага посуду высокай якасці даказваюць старажытнае паходжанне гэтых пабудоваў, а калі ўзяць пад увагу, што ўсе яны складаюць паўднёвую частку галоўнай вуліцы, то можна з пэўнасцю сказаць, што гэтая шырокая і прыгожая вуліца дасталася візантыйскаму гораду ў спадчыну ад старажытнагрэцкага Херсанеса і праходзіла праз яго акропаль. Тут павінны знаходзіцца найлепшыя храмы і помнікі; некаторыя з іх пад час раскопак знойдзеныя закінутымі паблізу, а менавіта стэла з грамадзянскай Прысягай, псефізма* ў гонар Дыяфанта і Арыстона, п’едэстал ад статуі Афіны”.
У 1901 годзе “Маскоўскія ведамасці” напісалі: “Раскопкі ў Херсанесе багатыя навуковымі сюрпрызамі, г. зн. такімі знаходкамі і адкрыццямі, якія адразу падважваюць цэлыя навуковыя тэорыі або адкрываюць зусім нечаканы погляд на старажытную гісторыю горада”. I гэта не перабольшванне.
Найбольш выніковымі сталі раскопкі 18991900 гадоў, якія дазволілі адкрыць старажытную браму, выявіць скляпы з залатымі і сярэбранымі ўпрыгажэннямі, якія прыцягнулі ўсеагульную ўвагу на выставе ў СанктПецярбурзе.
Пад час вывучэння ў 1899 годзе абарончага муру ў партовым раёне каля яго былі выяўленыя напластаванні грэцкага, рымскага перыядаў і пазнейшага часу, а таксама прысценнае надмагілле. Знойдзеныя эпіграфічныя помнікі сведчылі пра будаўнічыя працы, распачатыя на загад розных імператараў; да прыкладу, каля ўваходу ў горад знойдзены надпіс з імёнамі імператараў Феадосія і Аркадзія (канец IV стагоддзя н. э.). Пра даследаванні на гэтым участку КасцюшкаВалюжыніч пісаў: “Паводле таго значэння, якое ён меў у старажытныя часы, гэта найбольш цікавы пункт раскопак гарадзішча. Ён служыў для абароны старажытнага горада