Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч
Ала Раманчук, Валер Ярмоленка
Памер: 61с.
Мінск 2017
* Энгель М. Русская Помпея: Херсонес Таврйческйй. Очеркй археологйческйх йсследованйй. Заметкй й впечатленйя. Севастополь, 1903.
ПАСЛЯСЛОУЕ
3 даўніх часоў у студэнтаў, якія прыязджаюць на археалагічную практыку ў Херсанес, існуе традыцыя: прамаўляць словы вернасці Херсанесу ля магілы К. КасцюшкіВалюжыніча, паўтараючы словы адкрытай ім Прысягі херсанесцаў: “Я не здраджу Херсанесу...”*.
Гэтыя словы адлюстроўваюць жыццёвае крэда нашага героя. У адным з пасланняў у археалагічную камісію ён пісаў: “Я так адданы справе даследавання Херсанеса і, як фанатык, так далёка зайшоў, што вяртання няма! Для мяне развітацца з Херсанесам — усё роўна, што развітацца з жыццём”.
Некаторыя з сучасных археолагаў часам папракаюць Касцюшку ў тым, што ён не ўсведамляў значнасці сярэднявечных знаходак і комплексаў. Гэта не адпавядае сапраўднасці. Напрыклад, пра бронзавы крыж са славянізаванымі надпісамі даследнік казаў, што гэта сведчанне таго, адкуль прыйшлі да нас хрысціянства і культура.
* Вось тэкст Прысягі — дакумента, прынятага народным сходам, відаць, у неспакойныя гады, калі з поўначы і ўсходу навісла пагроза землям дзяржавы, калі ворагі дэмаяратыі пачалі ўзнімаць галаву і ў самім горадзе: "Клянуся Зеўсам, Зямлёй, Сонцам, Дзевай і багамі, багінямі і героямі алімпійскімі, якія валодаюць горадам і зямлёю і ўмацаваннямі херсанесітаў: я буду аднадумным наконт дабрабыту і свабоды горада і грамадзян і не аддам ні Херсанеса, ні Керкінітыды, ні Цудоўнай гавані, ні іншых умацаванняу і земляў, якімі херсанесіты валодаюць, нічога нікому — ні эліну, ні варвару, але буду ахоўваць для народа херсанесітаў і не парушу дэмакратыі, а ахвотнаму здрадзіць або парушыць не дазволю і не ўтаю разам з ім, але заяўлю гарадскім дэміургам, і ворагам буду ліхадуму і здрадніку, які наважыцца схіліць да аддзялення Херсанес або Керкінітыду, або Цудоўную гавань, або ўмацаванні і землі херсанесітаў, і буду служыць дэміургам як мага лепей і справядлівей для горада і грамадзян, народ ахаваю і не перадам на словах нічога таемнага ні эліну, ні варвару, што можа нашкодзіць гораду...”. Перакладнік помніка В. Латышаў пісаў, што сваёй захаванасцю “клятва херсанесітаў перасягае афінскую”, а паводле паўнаты зместу ёй няма роўных.
57
Найвышэйшая ўлада імператар і вялікія князі пад час візітаў у Севастопаль абавязкова аглядалі Херсанес, пра што можна меркаваць па Кнізе наведнікаў, заведзенай загадчыкам музея старажытнасцяў. Цікавасць царскай сям’і да раскопак мела станоўчы аспект. Яна спрычынілася да павелічэння асігнаванняў, а за адкрыццё старажытнагрэцкай брамы і скляпоў каля яе К КасцюшкаВалюжыніч атрымаў грашовую ўзнагароду.
У Кнізе наведнікаў адлюстраваная ў цэлым цікавасць да музея і раскопак. Сярод тых, хто працаваў са знаходкамі непасрэдна ў Херсанесе, значацца імёны такіх гісторыкаў, як М. Весялоўскі, А. Спіцын, І. Забелін, В. Латышаў, А. ЛапоДанілеўскі, Ю. Кулакоўскі, А. Арэшнікаў, Ф. Браўн, Г. Шлюмбержэ (аўтар даследаванняў па візантыйскіх пячатках). У ёй ёсць роспісы мастакоў і архітэктараў (В. Верашчагіна, А. Карзухіна, М. Чагіна), пісьменніка У. НеміровічаДанчанкі, артыстаў (М. Савінай, Ф. Горына), вышэйшых вайсковых чыноў. Сярод наведнікаў былі і проста аматары гісторыі. Наведвала Херсанес грэцкая каралева Вольга, герцаг спарцкі Канстанцін, прынц грэцкі Георгі.
Пасылаючы ў археалагічную камісію выпіску з Кнігі наведнікаў, КасцюшкаВалюжыніч адзначаў: “У 1898 годзе распісалася 3182, у 1899 годзе — 3434, 1900 годзе — 5128, 1901 годзе 6507, 1902 годзе 8151 чалавек”. Усяго ж за 1898—1902 гады ён налічыў 26 452 наведнікі. Вядома, гэтыя лічбы нельга параўнаць з сучасным “музейным бумам”, з тым патокам, які можна бачыць у нашыя дні каля дзвярэй Эрмітажа або нейкага іншага сталічнага музея, але рост зацікаўлення Херсанесам відавочны.
Звесткі з аўтабіяграфіі, паслужнога спіса, безумоўна, не даюць уяўлення пра асабістыя якасці К. КасцюшкіВалюжыніча, але ў адным з лістоў да яго карэспандэнт пісаў, што ён успамінае гасціннасць, якой быў зачараваны ў доме даследніка. Характэрнымі з’яўляюцца і словы ў Памятнай кнізе пра К. КасцюшкуВалюжыніча: “Мір праху, дарагі працаўнік на карысць навукі. Муляр Антон Калашнікаў”.
І, мусіць, менавіта самаадданая праца “на карысць навукі” галоўная рыса характару К. КасцюшкіВалюжыніча, які дзеля даследаванняў Херсанеса пагарджаў побытавымі выгодамі. Каб быць увесь час на раскопках, ён прыбудаваў да створанага ім Сховішча старажытнас
58
цяў некалькі памяшканняў. Захавалася апісанне ягонага працоўнага кабінета і жылля: “Склад старажытнасцяў і кватэра пры Складзе падобныя хутчэй на якінебудзь балаган або павець, чым на жылое памяшканне. Сцены нізкіх і цесных пакояў усюды пакрытыя плямамі, якія сведчаць пра надзвычайную вільгаць; у сталовай пад час праліўных дажджоў або раставання снягоў вада прасочваецца праз столь, печы страшна запушчаныя”*.
Сумленнасць, дабрыня, працавітасць і сціпласць спалучаліся ў ім з годнасцю і самапавагай, упэўненасцю ў сваім прызначэнні. Тонкая назіральнасць даследнікапрактыка дазваляла рабіць цікавыя (і правамерныя) гістарычныя высновы, але ён прыслухоўваўся і да меркаванняў сваіх суразмоўцаў. Аднак якім бы паважаным ні быў апанент, што абараняў іншы пункт гледжання, КасцюшкаВалюжыніч імкнуўся, грунтуючыся на матэрыялах раскопак, паказаць памылковасць ягоных высноў. У такіх выпадках ён быў непахісны. Нават на парозе смерці ён прыспешваў з раскопкамі абарончых муроў, якія пацвярджалі б ягоныя аргументы пра перыядызацыю іх будаўніцтва ў дыскусіі з А. БэрцьеДэлягардам. Ягоная невычэрпная працаздольнасць і бязмежная любоў да Херсанеса заклалі аснову вядомага цяпер на ўвесь свет запаведніка**.
І цалкам заканамерна, што калі КасцюшкаВалюжыніч памёр, не ўзнікла пытання, дзе ён знойдзе апошні прыстанак. Ён быў пахаваны ў двары манастыра, насупраць сабора св. Уладзіміра — на тэрыторыі херсанескага гарадзішча, як сказана ў некралозе, “каталіцкім і праваслаўным духавенствам супольна; настаяцель манастыра сказаў развітальнае слова, у якім пералічваліся шматлікія працы нябожчыка, яго дбайнае служэнне справе раскопак”.
На магіле, на сціплым пастаменце з шэрага каменю, узвышаецца мармуровая калона з раскопак Херсанеса. Яна стаіць як сімвал 20гадовай працы дзеля аднаўлення гісторыі старажытнага горада. На калоне надпіс: “Карл Казнмнровнч КосцюшкоВалюжнннч, заведуютнй
* 3 ліста дырэктара Керчанскага музея В. Шкарпілы (1853— 1918) В. Латышаву.
** Антонова Н. А. Основатель Херсонесского музея // Крымскйй архйв. 1997. № 3.
59
раскопкамн Херсонеса, род. 20го апреля 1847 г., сконч. 14го декабря 1907 г.” (даты пададзеныя паводле старога стылю. Адт.\
У год, калі вырашалася пытанне пра сістэматычныя раскопкі ў Херсанесе, графіня П. Уварава пісала: “Цяжкі і цярністы той шлях, па якім трэба прайсці даследніку Херсанеса”. Гэты “цярністы шлях” прайшоў Кароль КасцюшкаВалюжыніч. Матэрыялы ягоных раскопак зрабіліся неацэнным здабыткам навукі. Яны былі выкарыстаныя выдатным расейскім эпіграфістам В. Латышавым (1855—1921), увайшлі ў публікацыі нумізматычных знаходак захавальніка Гістарычнага музея А. Арэшнікава (1855—1933); справаздачы пра раскопкі сталі асновай пры стварэнні манаграфіі візантыніста Д. Айналава (18621939); вынікі штогадовых “археалагічных вышукаў” рэгулярна асвятляліся ў мясцовым і цэнтральным перыядычным друку. Нагадаем, што пазней серыя газетных нарысаў М. Энгеля, аднаго з аўтараў такіх паведамленняў, была апублікаваная як кніга.
Навуковая спадчына К. КасцюшкіВалюжыніча складае велізарны архіўны фонд (больш за 5 тысяч адзінак захоўвання) гэта копіі рукапісных справаздач, накіраваных у археалагічную камісію, фатаграфіі і чарцяжы, якія дакументуюць працэс раскопак, ліставанне з вядучымі навуковымі ўстановамі, гісторыкамі і прыватнымі асобамі. Да 2010 года частка архіўнага фонду Нацыянальнага запаведніка “Херсанес Таўрыцкі” была размешчаная ў адкрытым электронным доступе. Матэрыялы навуковага архіва К. КасцюшкіВалюжыніча да гэтага часу служаць крыніцай для вывучэння гісторыі і археалогіі Херсанеса Таўрыцкага.
Херсанескія раскопкі з’яўляюцца ўнікальным помнікам і нязменна вабяць да сябе шматлікіх гасцей з розных краін. Сярод даследнікаў руін Херсанеса XX стагоддзя можна было б назваць імёны многіх археолагаў, але асновы сістэматычных раскопак заклаў менавіта Кароль КасцюшкаВалюжыніч. І яшчэ не адно пакаленне гісторыкаў будзе звяртацца да навуковай і творчай спадчыны першага загадчыка гарадзішча, выкарыстоўваць сабраныя ім матэрыялы і даследаваць помнікі, адкрытыя нашым вялікім суайчыннікам.
3 М Е С Т
ПРАДМОВА....................................5
СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ СТАРАЖЫТНАГА ХЕРСАНЕСА....8
ПАЧАТАК ВЫВУЧЭННЯ КРЫМА ...................14
“HE ХАВАЮ СВАЁЙ ЛІЦЬВІНСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАСЦІ..." . .19
ПАД ХЕРСАНЕСКАЙ ЗОРКАЙ.....................27
АДКРЫЦЦЮ СПАДАРОЖНІЧАЕ ТАЛЕНТ..............34
СПРАВА ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ.........................44
КАБ ЧАС HE ЗРУЙНАВАЎ ЗРОБЛЕНАГА............49
ПАСЛЯСЛОЎЕ.................................57
0*
НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
Серыя акадэмічная
Навуковапапулярнае выданне
Раманчук Ала, Ярмоленка Валер
АРХОНТ МЁРТВАГА ГОРАДА
Кароль КасцюшкаВалюжыніч
Рэдактар Алеся Станкевіч. Макетаванне Уладзя Бурымская. Мастацкае афармденне Віталь Катовіч. Карэктар Марыя Кавальчук. Тэхнічны рэдактар Алесь Дрыбін
Падпісана да друку 25.08.17. Фармат 84x100 ‘/32. Папера афсетная. Гарнітура літаратурная. Ум. друк. арк. 3.12 + 0.78 укл. на крэйд. паперы. Ўл,выд. арк. 4,0. Наклад 750 паас. Замоаа № 39.
Выдавец і паліграфічнае выкананне НВК “Тэхналогія”. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы 1 распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/379 ад 01.07.14. Вул. Ляўкова. 19. 220007, Мінск. email: technalohija@gmail.com
КНІГ} СЕРЫІ “НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ”
Выйшлі з друку ў 19882017 гг.
Грыбкоўскі В., Гапоненка В„ Кісялёў У. Прафесар электраграфіі і магнетызму
Пра Якуба НаркевічаЁдку (18471905), адкрывальніка электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў
Мархель У. Вяшчун славы і волі
Пра Уладзіслава Сыракомлю (18231862), выдатнага паэтадэмакрата
Галакціёнаў С„ Яцкевіч Г. Рыцар навукі з Нянькава Пра Уладзіслава Дыбоўскага (1838—1910), таленавітага даследніка прыроды і фалькларыста