Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч
Ала Раманчук, Валер Ярмоленка
Памер: 61с.
Мінск 2017
Барацьба за ўладу, якая разгарэлася ў Рымскай імперыі ў III стагоддзі па Нараджэнні Хрыстовым, стала прычынай вываду з Крыма рымскіх легіёнаў, а з IV стагоддзя пад сценамі Херсанеса перыядычна з’яўляліся варвары (гуны, готы, пазней хазары, полаўцы і печанегі). Аднак магутны абарончы мур ратаваў горад, які стаў часткай Візантыйскай імперыі і называўся ад гэтага часу Херсонам. Выдатны візантыніст XX стагоддзя Дз. Абаленскі называў яго “перлінай у кароне Візантыйскай імперыі”. Пачынаючы з эпохі Канстанціна I* пачало мяняцца і аблічча горада: з’явіліся хрысціянскія храмы**. Аж да XIII стагоддзя горад быў фарпостам Візантыі ў Крыме, знаходзячыся на скрыжаванні вайсковапалітычных інтарэсаў Хазарскага каганата, Кіеўскай Русі, печанегаў і полаўцаў.
* Канстанцін Вялікі (272337 гады па Нар. Хр.) імператар з 306 года; у 313 годзе разам з сваім хаўруснікам Ліцыніюсам выдаў Міланскі эдыкт, які абвясціў роўнасць хрысціянскай веры (napogni з паганствам).
** Яшчэ g J стагоддзі g Херсанесе з’явіліся высланыя сюды паCAndogHiKi новай веры, якія пакутавалі ад смагі і голаду g каменяломнях; тут завяршыліся мукі Клімента I, чацвёртага рымскага папы.
10
І ўсё ж ён заставаўся ўскраінным для Візантыі месцам, дзе адбывалі высылку непажаданыя царкоўныя герархі і зрынутыя з пасады імператары. У сярэдзіне VII стагоддзя сюды быў адпраўлены папа Марцін, а ў канцы гэтага стагоддзя — пазбаўлены кароны імператар Юстыніян II. Потым, пасля вяртання на трон, ён выслаў у Херсон вяльможнага армяніна Вардана, які пад імем Філіпіка запанаваў тут пазней пры падтрымцы херсанесцаў і хазараў, праўда ненадоўга.
Раскопкі паказалі, што для Херсанеса, як і для некаторых іншых антычных цэнтраў, характэрна прастакутная сетка падоўжных і папярочных вулічных магістраляў (Ппадамава* планіроўка). У антычную эпоху ў яго цэнтральнай частцы размяшчалася галоўная плошча з грамадскімі і сакральнымі будынкамі, непадалёк ад порта знаходзіўся рынак, а на схіле пагорка тэатр.
Херсанескі тэатр, пабудаваны на мяжы IV і III стагоддзяў да Нар. Хр., змяшчаў каля 3000 гледачоў (усіх грамадзян). У перыяд рымскага панавання яго арэна выкарыстоўвалася для гладыятарскіх баёў. Калі хрысціянства стала афіцыйнай рэлігіяй Рымскай імперыі, тэатралізаваныя пастаноўкі сталі несумяшчальнымі з новай ідэалогіяй. 3 часам тэатр заняпаў, і на яго руінах былі пабудаваныя два хрысціянскія храмы. Адзін, размешчаны над архестрай, быў разабраны ў часе рэстаўрацыйных работ XX стагоддзя; другі вялікі крыжападобны храм — адкрыты К. КасцюшкамВалюжынічам. Гэтая старажытная пабудова захавалася і атрымала назоў “храм з ківотам”, бо ў ім быў знойдзены рэліквар з мошчамі. Херсанескі тэатр (адкрыты ў 1956 годзе) адзінае з вядомых у наш час збудаванне такога тыпу антычных гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я.
Як сведчаць агіяграфічныя** крыніцы, у I стагоддзі Херсанес наведаў апостал Андрэй, а пазней, у 60х гадах
* Гіпадам (паміж 485 і 405 гадамі да Нар. Хр.) архітэктар з Мілета, якому прыпісваецца стварэнне сістэмы новай (рэгулярнай) планіродкі з сеткай вуліц, якія перасякаюцца пад простым кутом. У Мілеце яна была выкарыстаная $ 479 годзе да Нар. Хр. пад час аднаі)лення горада, разбуранага персамі 9 494 еодзе да Нар. Хр.
** Агіяграфія (грэц. apos — святы і урасрт — пішу) — жыццяпіс святых.
11
IX стагоддзя, па дарозе ў хазарскія землі — стваральнікі славянскага пісьменства, салунскія браты Кірыла і Мяфод.
У канцы X стагоддзя каля сцен ХерсонаКорсуня з’явілася дружына князя Уладзіміра, якому пасля шматмесячнай аблогі гараджане, што пакутавалі ад нястачы вады, самі адчынілі браму. Тут Уладзімір прыняў хрост. У адным з палацаў горада ён чакаў прыбыцця з Канстанцінопаля пасольства з прынцэсай Ганнай, рука якой была яму абяцаная імператарам Васілём II за дапамогу ў задушэнні бунту прэтэндэнтаў на трон. Пасля хросту і шлюбных цырымоній Уладзімір пакінуў Херсон, вывез у якасці “здабычы” абразы і святароў трэба было хрысціць Русь. На памяць пра падзеі канца X стагоддзя на галоўнай плошчы Херсанеса, меркаваным месцы хрышчэння князя Уладзіміра, у 1861 годзе быў закладзены СвятаУладзімірскі сабор, а раней на тэрыторыі гарадзішча заснаваны манастыр. І заканамерна, што, асвятляючы раскопкі К. КасцюшкіВалюжыніча, журналісты канца XIX стагоддзя пісалі: “Стамільённы народ стане з часам шукаць тут калыску праваслаўнай веры, працавітыя археолагі стануць старанна здабываць з руінаў спустошанага горада рэчы далёкай мінуўшчыны, нямыя сведчанні той хрысціянскай даўніны, таго хрысціянскага ладу, які так урачыста быў перанесены адсюль”.
Пад час Чацвёртага крыжовага паходу (1204) крыжакі захапілі Канстанцінопаль. Імперыя распалася на шэраг дзяржаў. Сярод іх найбольш значнымі сталі Нікейскае і Трапезундскае царствы ў малаазійскіх межах былой дзяржавы; з апошнім да 1261 года да аднаўлення Візантыі — Херсон меў шчыльныя сувязі. У першай палове XIII стагоддзя свет стэпавых вандроўнікаў прыйШОЎ У РУХ> стварыўшы пагрозу народам Усходняй Еўропы. У студзені 1223 года ў Крыме, каля сцен Судака, з’явіліся татары; у тым самым годзе былі абрабаваныя судны, на якіх везлі падаткі з Херсона і гарадоў Крыма ў Трапезунд.
Дараванне імператарамі Візантыі гандлёвых прывілеяў італійскім купцам, генуэзскавенецыянскія супярэчнасці ў Чорным моры, перамяшчэнне галоўных гандлёвых шляхоў ва ўсходнюю частку Таўрыкі, дзе генуэзцамі былі заснаваныя гандлёвыя факторыі (КафаФеа
12
досія, СалдаяСудак), а па суседстве з Херсонам узвысілася Чамбала (Балаклава), — усё гэта мела негатыўныя наступствы для эканомікі Херсона.
У 1299 годзе паўднёвую і паўднёвазаходнюю Таўрыку спустошыла арда хана Нагая. He змог выстаяць і Херсон. Праз сто гадоў яму быў нанесены чарговы ўдар: у 1399 годзе цемнік Едыгей аддаў Херсон агню і мячу. Пасля гэтага ўзняцца гораду не было наканавана. У першай палове XV стагоддзя яшчэ тлела жыццё ў невялікім рыбацкім пасёлку, але неўзабаве насельнікі пакінулі і яго, і толькі на італійскіх мапах месца некалі славутага горада пазначалася як зручная карабельная стаянка.
У XVI стагоддзі пасол вялікага князя Сцяпана Батуры ў Залатую Арду Марцін Бранеўскі (?—1593), які паходзіў з беларускай шляхты, пісаў пра Херсанес: “Вартыя подзіву разваліны яскрава сведчаць, што некалі гэта быў цудоўны, багаты і слаўны горад грэкаў, шматлюдны і славуты сваёй гаванню. На ўсю шырыню паўвострава, ад берага да берага, яшчэ і цяпер узвышаецца высокі мур і шматлікія вежы з вялізных часаных камянёў. Гэты горад стаіць пусты, незаселены і ўяўляе сабой адны руіны і спусташэнне. Дамы абернутыя ў нівеч і зраўнаваныя з зямлёй...”
Марцін Бранеўскі быў адным з апошніх еўрапейцаў, якія наведалі Херсанес, — гэта адбылося ў 1579 годзе. На доўгі час прыбярэжная тэрыторыя, разам з Херсанесам, увайшла ў склад Крымскага ханства і была зачыненая для хрысціян. Толькі пасля Расейскатурэцкай вайны канца XVIII стагоддзя стала магчымым бачыць руіны Херсанеса і пачалося іх вывучэнне.
У Херсанесе няма настолькі велічных і сусветна вядомых помнікаў, як у Афінах або Рыме. Для навукоўцаўвізантыністаў значэнне Херсанеса ў тым, што горад існаваў бесперапынна ў антычны і сярэднявечны перыяды, што дазваляе прасачыць асаблівасці яго развіцця з VI стагоддзя да Нар. Хр. і ажно да XIV стагоддзя. Акрамя таго, у Новы час вялікая частка гарадзішча засталася вольнай ад забудовы, што дае археолагам магчымасць адкрываць тут цэлыя кварталы і нават гарадскія раёны.
ПАЧАТАК
ВЫВУЧЭННЯ КРЫМА
Крым адкрыўся для вывучэння * Камяні мёртвага горада * Будуючы Севастопаль, знішчалі Херсанес * Усведамленне значэння старажытных помнінау * Месца хрышчэння князя Уладзіміра * "Тут капаў, хто хацеў..."
Таўрыка, Таўрыда, Крым — невялікая трапецападобная частка сушы, што выступае ў мора, якая стала месцам сустрэч і суіснавання розных этнасаў. Па стэпавых абшарах тут няраз праходзілі орды варвараў, у гарах жылі таўры, памяць пра якіх захаваў ранні назоў паўвострава. 3 цягам часу на землях Крыма ўзнікла Скіфскае царства, ва Усходнім Крыме Баспорскае, і існавала дэмакратычная рэспубліка Херсанес Таўрыцкі. Пазней Херсанес (Корсунь) згадваўся ў летапісах у сувязі з візантыйскаўсходнеславянскімі дамовамі і паходам князя Уладзіміра, які пахрысціў Русь. 3 канца XV стагоддзя землі Таўрыкі ўваходзілі ў склад Крымскага ханства.
Пасля заканчэння Расейскатурэцкай вайны (17681774) у адной з балгарскіх вёсак было падпісанае пагадненне, якое ўвайшло ў гісторыю пад яе назовам — КючукКайнарджыйскі мір. Артыкулы гэтай дамовы замацоўвалі выхад Расеі на абшары Чорнага мора: яно стала адкрытым для расейскіх караблёў. 3 гэтага часу ўзбярэжжа, дзе размяшчаўся і старажытны Херсанес, стала аб’ектам цікавасці расейскіх і заходнееўрапейскіх гісторыкаў.
Пасля падпісання мірнай дамовы на месцы невялікай вёскі Ахціяр, недалёка ад Херсанеса, пачалося стварэнне Севастопаля. Фаварыт імператрыцы Кацярыны II, генералфельдмаршал Рыгор Пацёмкін (17391791), дарэчы, з паходжання ліцьвінбеларус, за заслугі ва ўладкаванні новых земляў атрымаў тытул князя Таўрыцкага.
У першыя гады будаўніцтва Севастопаля мёртвы горад выкарыстоўвалі як крыніцу матэрыялаў. Гістарыёграф Адміральскай калегіі, акадэмік П.С. Палас (17411811) пісаў, што “пры заняцці Крыма існавала
14
яшчэ вялікая частка муру, пабудаванага з адмысловых часаных камянёў, выдатная гарадская брама і значная частка моцных вежаў, з якіх адна стаяла над самай бухтай і яшчэ пры маім наведванні ў 1794 годзе знаходзілася ў прыстойным стане. Але пабудова Севастопаля стала прычынай знішчэння гэтага старажытнага горада”.
Севастопаль з часу ўзвядзення першых вайсковых пабудоваў пачатку XIX стагоддзя, безумоўна, вельмі змяніўся. Да канца XIX стагоддзя горад быў адноўлены пасля разбурэнняў, выкліканых Крымскай вайной. У дні знаходжання там Касцюшкі па праекце акадэмікаў архітэктуры К. Тона і А. Аўдзеева ў цэнтры горада пабудавалі Уладзімірскі сабор (18811888). Існаваў у горадзе і Марскі музей, у якім да пабудовы Сховішча старажытнасцяў К. КасцюшкаВалюжыніч прапаноўваў размясціць археалагічную экспазіцыю.
У другой палове XVIII стагоддзя з’явілася ўсведамленне гістарычнага значэння помнікаў Паўночнага Прычарнамор’я, імкненне сабраць і захаваць наяўныя звесткі пра іх. У 1782 годзе быў складзены “Акуратны план палажэння Ахціярскай гавані з старажытнымі гарадамі Ахціярам і Херсонам, якія ляжаць пры ёй”; пазней, на загад Р. Пацёмкіна, быў зроблены “План старажытнага Херсона”, а праз некаторы час “План руінаў старажытнага Херсона” (1786).