• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч  Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч

    Ала Раманчук, Валер Ярмоленка

    Памер: 61с.
    Мінск 2017
    17.45 МБ
    * Псефізма (стар.грэц. іуу<рюуа — рашэнне) — пастанова народнага сходу $ прыватным пытанні, у адрозненне ад закона, абавязковага для ўсіх грамадзян.
    40
    на працягу двух тысячагоддзяў, і для такой ролі ён адпаведна прыстасаваны. Раскопкі даюць адказ, дзе знаходзіўся старажытны Херсанес, што важна для вывучэння тапаграфіі і геаграфіі горада”. І даследнік зрабіў выснову: “Першыя выхадцы з Гераклеі, якія занялі пад горад невялікую палосу ўзбярэжжа з часткай выдатнай бухты, не маглі, вядома, адразу ж распачаць будоўлю такога манументальнага, адзінага ў сваім родзе муру. Старажытны Херсанес, безумоўна, у гэты час быў абнесены простай сцяной, ад якой яшчэ захаваліся нязначныя рэшткі з боку мора, дзе не палічылі патрэбным замяніць яе больш трывалай каменнай з яе ідэальнай муроўкай”.
    У перыбале*, каля антычнай брамы, К. КасцюшкаВалюжыніч адкрыў склеп, у плане Тпадобнай формы, з невялікімі нішамі. Ен лічыў, што склеп прызначаўся сцена або горадабудаўніку, таму што быў збудаваны адначасова з мурам. Ля ўваходу ў склеп знайшлі залаты пярсцёнак. Унутры стаяла шэсць бронзавых і пакрытых чорным лакам пасудзінурнаў з прахам, закрытых алавянымі вечкамі. На адной з бронзавых судзінаў  гідрыі**, выкарыстанай у якасці пахавальнай урны, — захаваўся надпіс: “Прыз ад Анакій”. Хутчэй за ўсё, яна была ўзнагародай грамадзяніну Херсанеса за перамогу ў спаборніцтве ў гонар Дыяскураў (сыноў Зеўса). Паступова з вільготнай зямлі, якая запаўняла урны, разам з крэмаванымі парэшткамі былі дастаныя залатыя пласцінкі з выявай Пана і ліста аканту, ажурныя залатыя каралі з пласцінкай, а на ёй  выява Генія, які грае на ліры, надзіва тонкай працы завушніца з падвескамі і выявай багіні Нікі на квадрызе.
    Кароль КасцюшкаВалюжыніч з гонарам паведаміў у археалагічную камісію: “Я шчаслівы, што маё прадказанне збылося і што не толькі ў Керчы знаходзяць упрыгажэнні з золата, камеі і шкляны посуд. Збудзецца яшчэ многае, што датычыць старажытнага Херсанеса... Ён, нарэшце, адкрыўся безапеляцыйна; і з глыбіні
    * Перыбал (грэц. nspi^oloq  акружнасць, абрыс)  агароджа вакол храма; тэрыторыя паміж вонкавай і нутраной сцяной.
    ** Гідрыя (стар.грэц. ібріа, ад йдшр — вада) — пасудзіна насіць ваду; мела дзве гарызантальныя ручкі і адну, размешчаную вертыкальна.
    41
    дзесяціаршыннай шахты, за некалькі крокаў ад манастырскага ўезда, пад брамкай з мармуровым парогам, якую з вялікімі цяжкасцямі і небяспекай удалося захаваць, падпёршы бярвёнамі, зноў выглянула на Божы свет брама старажытнага горада IV стагоддзя да Нараджэння Хрыстова, адмысловай муроўкі рустамі*, без вапны. Шмат стагоддзяў тапталі гэтае месца візантыйцы і татары, што жылі тут, і, нарэшце, сотні тысяч багамольцаў, турыстаў і вучоных, якія не падазравалі, што пад імі пахавана цэлая маленькая Троя з некранутымі магіламі знакамітых грамадзян. Дапусцім, што з гэтых магіл, ацалелых толькі дзякуючы штучнай засыпцы, падняццю сцяны і пракладванню дарогі ў рымскую эпоху, выяўлена пакуль адна. Але гэтая адна прыгажосцю вырабаў, а галоўнае — сваім статусам, даражэйшая, магчыма, за ўсе яшчэ не адкрытыя, бо яна змешчаная пад мурам на скале, адначасова з будаўніцтвам муру, усяго за адзін аршын ад прахону брамы. Таму, мяркую, яна належыць сцена і горадабудаўніку з пачцівай жонкай і дзецьмі”.
    Яшчэ два скляпы, прыбудаваныя да абарончага муру, былі выяўленыя побач. Тут таксама агледзелі шматлікія ўпрыгажэнні: залатыя каралі з падвескай у выглядзе матыля з устаўкамі з паўкаштоўных камянёў і каляровага шкла, скульптурка зайчыка з горнага крышталя.
    Раней лічылася, што Херсанес быў нагэтулькі бедны, што не меў нават уласнага посуду, і яго даводзілася ўвозіць. Але на ўчастку, прылеглым да вонкавага боку баявога муру, непадалёк ад вялікай флангавай вежы, былі выяўленыя керамічныя майстэрні: печы для абпалу посуду і высечаныя ў скале ямы для падрыхтоўкі гліны.
    Археалогію часам іранічна называюць “навукай пра чарапкі”. Вырабы з гліны  найбольш масавыя знаходкі. Пры вывучэнні шматпластавых помнікаў, да ліку якіх належыць Херсанес, керамічныя вырабы дазваляюць скласці ўяўленне пра час будаўніцтва або гібелі таго ці іншага збудавання. І паказальнае заключэнне Касцюшкі, зробленае пад час раскопак з вонкавага
    * Руст — камень, апрацаваны звонку наступным чынам: па перыметры рабілі гладкую вузкую палосу, а астатнюю паверхню апрацодвалі груба, што надавала сцяне будынка дэкаратыдны эфект.
    42
    боку абарончага муру. Ён пісаў: “...раскопкі палягалі тут у сістэматычным выдаленні з дапамогай ваганетак культурных напластаванняў асобных эпох: спачатку — верхняй, візантыйскай, пасля — рымскай і, нарэшце, — грэцкай аўтаномнай, да самай мацерыковай скалы, пры якой нават знайшлі некалькі прыладаў каменнага веку ў выглядзе крамянёвых і абсідыянавых скрэблаў. Тут на працягу многіх стагоддзяў выкідалі за сцяну чарапкі бітага посуду і іншую непатрэбшчыну, таму паслядоўныя раскопкі ў гэтым месцы нагэтулькі цікавыя і павучальныя, што маглі б служыць практычнай школай для асобаў, якія вывучаюць археалогію. Выдаляючы адно за адным напластаванні, вы можаце скласці поўны вопіс тых знаходак, якія адносяцца да пэўнай эпохі, бо, дзякуючы цалкам выключнай і пакуль не высветленай з’яве, сцены ўсіх трох названых эпох захаваліся ва ўсёй іх пачатковай красе, і да складзенага намі падрабязнага вопісу знаходак дадаецца яшчэ беспрэцэдэнтная архітэктурная ілюстрацыя!
    Вось месца, цалкам вартае таго, каб нашы навукоўцыархеолагі ў час вакацый чыталі лекцыі з гісторыі старажытнага Херсанеса, без усялякіх выдаткаў на туманныя карцінкі”.
    СПРАВА УСЯГО
    ЖЫЦЦЯ
    Змаганне на два франты * Сховішча мясцовых старажытнасцяд * Багаты збор антычных артэфактад Ф Падарожжа ў глыбіню стагоддзяі) * Набліжалася вайна... * “Жудасна ад думкі, што не дажыву да новага музея” * Апошняя экспедыцыя * Матэрыялы для будучай кнігі
    Кожны даследнік пераадольвае нялёгкі шлях сумневаў, барацьбы з сабой і спрэчак з апанентамі на шляху пошуку рэалій гістарычнага жыцця. Пры стварэнні музея  Склада мясцовых старажытнасцяў — К. КасцюшкуВалюжынічу давялося пераадольваць і супраціў манастырскага начальства, і неразуменне, якое часам праяўлялася з боку кіраўніцтва археалагічнай камісіі. “Наконт стварэння музея ў Херсанесе я сумняваюся. Многія добрыя рэчы, а можа быць — нават лепшыя, знаходзяцца ў музеях, і патрабаваць усё гэта назад для ўтойвання ў глухім сховішчы немагчыма”, — пісаў І. Талстой, гісторык, спецыяліст у галіне нумізматыкі.
    І ўсё ж у 1892 годзе ў збудаваным на беразе Каранціннай бухты будынку адкрыўся музей. Праўда, К. КасцюшкуВалюжынічу ўвесь час нагадвалі, што “цяперашняя калекцыя Вашага Склада мае часовае значэнне; археалагічная камісія паводле статута не засноўвае музеяў; ніводны спецыяліст не будзе вывучаць херсанескія старажытнасці па злепках і фатаграфіях, калі мае магчымасць вывучаць іх у Маскве ці Пецярбурзе па арыгінале. Пры гэтым выраб і злепкаў, і фатаграфій патрабуе новых выдаткаў, якія лепш скарыстаць на раскопкі. Продаж выданняў Камісіі пры Вашым Складзе, відаць, немэтазгодны. Ці варта адчыняць краму для трохчатырох чалавек? Мабыць жа, бальшыня Вашых наведнікаў багамольцы. Карысці ад гэтага для археалогіі не будзе”, — так пісаў К. КасцюшкуВалюжынічу В. Тызенгаўзэн, другая асоба ў археалагічнай камісіі.
    44
    Найбольш салідныя знаходкі штогод накіроўвалі ў сталічны Эрмітаж “для Найвышэйшага агляду” і ў Гістарычны музей. І ўсё ж Касцюшка лічыў, што Херсанескі музей можа паказваць шмат цікавага (прадметы, вывезеныя адсюль у іншыя музеі, фатаграфаваліся). Тут захоўваўся самы багаты збор грэцкіх і рымскіх надпісаў, узораў разьбы па мармуры розных часоў, калоны, капітэлі; разнастайныя прадметы старажытнага побыту: зброя, упрыгажэнні, амфары, тэракотавыя статуэткі, абломкі цудоўных вазаў з жывапісам, посуд разнастайных тыпаў і часоў, візантыйскі паліваны посуд, гіркі, шалі, падсвечнікі...
    У апісанні Сховішча старажытнасцяў, пададзеным у адной з публікацый тых часоў, гаворыцца: «Будынак быў падзелены на дзве часткі: у адной — памяшканне для вартаўніка з сям’ёй, у другой  памяшканне для знаходак. Экспанаты размяшчаліся па шафах, за шклом, развешваліся на сценах у строгім парадку, у залежнасці ад эпохі: паганскай і хрысціянскай. У шафах — слязніцы, каралі, кавалачкі золата, манеты, бранзалеты, крыжыкі, кубачкі, амфаркі, статуэткі, лямпачкі і мноства іншых надзвычай цікавых рэчаў. У розных месцах стаяць урны, гліняныя судзіны; далей — невялічкая каменная труна, знойдзеная ў катакомбе, у скале. На ёй грэцкія надпісы імёны памерлых. Тут і знакамітая стэла з прыгожым грэцкім надпісам, які выдатна захаваўся. Гэта — “грамадзянская Прысяга херсанесітаў”. Стан гэтых прадметаў даволі добры, і яны дужа імпануюць “паказному” боку.
    Агляд музея закліканы настроіць наведвальніка Херсанеса на “гістарычны лад”, пасля чаго дамы, вуліцы, завулкі, вялікія храмы, маленькія каплічкі, падвальныя паверхі, цыстэрны, вадаёмы пачыналі гаварыць і прымушалі думкамі перанесціся ў глыбіню стагоддзяў.
    Усё сведчыць пра тое, што пры сістэматычным размяшчэнні экспанатаў у прасторным каменным будынку музей у Херсанесе ўяўляе вельмі павучальную і цікавую карціну жыцця той старажытнай калоніі, якой Русь абавязаная першымі промнямі хрысціянскага святла».
    У гісторыі развіцця Херсанескага музея, калі не ўлічваць існаванне манастырскага Сховішча старажытнасцяў, самы цяжкі этап прыпаў на гады дзейнасці К. КасцюшкіВалюжыніча. На ягоную долю выпала змаганне,
    45
    у сутнасці, на два франты: з манастыром і з кіраўніцтвам Імператарскай археалагічнай камісіі, якая размяркоўвала знаходкі па розных музеях.
    На пачатку XX стагоддзя нарэшце было прынятае рашэнне аб узвядзенні спецыяльнага будынка для музея, але набліжалася Расейскаяпонская вайна. І К КасцюшкаВалюжыніч разумеў, што “для Херсанеса, які ніколі не дасягне значэння Рыма ці Афінаў, было б немэтазгодна будаваць статысячны музей нават тады, калі ў Расеі не было куды дзець грошы; у цяперашні ж цяжкі час нам варта зусім адмовіцца ад хадайніцтва пра асаблівую суму для музея. Але праз тое, што пабудова яго дужа неабходная як з прычыны перапаўнення цяперашняга сховішча, так і праз важныя вайсковыя меркаванні, трэба распачаць пабудову сціплага, але даволі прыстойнага і змяшчальнага музея.