Архонт мёртвага горада: Кароль Касцюшка-Валюжыніч
Ала Раманчук, Валер Ярмоленка
Памер: 61с.
Мінск 2017
Да канца XIX стагоддзя адносіцца стварэнне археалагічнага музея ў Феадосіі, распачатае на сродкі знакамітага мастакамарыніста Івана Айвазоўскага. Феадосія з’явілася на карце Таўрыкі ў VI стагоддзі да Нар. Хр.; у 1270х гадах генуэзцы заснавалі тут гандлёвую факторыю Кафу. Руіны фартэцы XIVXV стагоддзяў дайшлі да нашых дзён.
У 1821 годзе ў Крым былі накіраваныя акадэмік Генрых Карл Эрнст Кёлер і архітэктар Эжэн Паскаль. Па вяртанні яны падалі ўраду запіску, у якой пералічваліся помнікі, “вартыя захавання і вывучэння”. У 1827 годзе з ініцыятывы галоўнага каменданта партоў Чорнага мора віцэадмірала А. Грэйга* былі распачатыя археалагічныя
* Аляксей Грэйг (1775—1845: з паходжання шатландзец) — галоўны камандзір Чарнаморскага флоту і партор; віцэадмірал (18161833); пра яго гл.: Крючков Ю. С. Алексей Самуйловйч Грейг. М., 1984.
15
даследаванні херсанескага гарадзішча. Мэтаю раскопак з’яўлялася вызначэнне месца, дзе быў ахрышчаны князь Уладзімір. У 1829 годзе А. Грэйг пісаў оберпракурору св. Сінода, што па абавязку службы часта бывае ў Херсанесе, успамінае св. Уладзіміра, але са шкадаваннем бачыць, што “месца, якое было сведкам эпахальных падзей і іх бліскучым помнікам, застаючыся без усялякага нагляду, няспынна знішчаецца і штоз часам яно і зусім можа знікнуць, так што нават зацікаўлены не знойдзе і прыкмет існавання некалі знакамітага горада”.
Надалей раскопкі праводзіліся пад эгідай Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў, а ў сапраўднасці манахамі мясцовага манастыра. Кантролю за раскопкамі фактычна не было. Аднак варта адзначыць, што ў настаяцеля манастыра архімандрыта Яўгена атрымалася стварыць невялікі музей, частка знаходак з якога была адпраўлена на Політэхнічную выставу ў Маскву, дзе і згубілася.
Даследаванні, якія праводзіліся пад кантролем Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў, не набылі сістэматычнага характару. Праўда, былі выяўлены каштоўныя эпіграфічныя помнікі, некалькі хрысціянскіх храмаў. Пра той час старшыня археалагічнай камісіі А. Бобрынскі* пісаў: “Тут капаў, хто хацеў; захады ж, зробленыя дзеля захавання Херсанеса, — арганізацыя багадзельні, пераўтворанай у манастыр, афіцыйныя раскопкі Адэскага таварыства — не далі карысці, бо не было строга вызначанага плана; справу вялі асобы, якія не маюць ні дастатковых ведаў (манахі), ні сродкаў (таварыства)”.
Безумоўна, Адэскае таварыства гісторыі і старажытнасцяў, якое кантралявала раскопкі да 1888 года, імкнулася спрыяць захаванню помнікаў, пра што сведчаць шматлікія звароты да кіраўніцтва манастыра, які знаходзіўся на тэрыторыі гарадзішча; яно выдавала інструкцыі, спрабавала знайсці кіраўніка раскопак, але становішча не паляпшалася.
Вось адзін з дакументаў, які адлюстроўвае “дзейнасць” Адэскага таварыства па захаванні помнікаў Херсанеса: “Таварыства перакананае ў тым, што Ваша
* Аляксей Бобрынскі (1852—1927) сенатар; член Дзяржаўнага савета; у 1918 годзе эміграваў у Заходнюю Еўропу.
16
Правялебнасць не адмовіць у спрыянні мэтам, накіраваным на карысць Паўднёвага краю Расеі, і мае гонар звярнуцца да Вас з пакорнаю просьбай.
У межах даручанай Вам паствы знаходзяцца многія гістарычныя гарады і паселішчы, да гэтага часу большменш вядомыя. Тут увесь час выпадкова сустракаюцца старажытныя манеты, рэчы, камяні з надпісамі, посуд, пісьмовыя дакументы. Было б карысна для навукі, калі б пра такія знаходкі паведамлялі Таварыству, а яно, з свайго боку, тлумачыла і апісвала іх, а пра самыя цікавыя друкавала нататкі. Мясцовае духавенства, як асвечаны клас сярод таўрыцкага народанасельніцтва, у такіх выпадках можа вельмі памагчы.
Херсанеская мясцовасць, дзе цяпер стаіць манастыр, заслугоўвае археалагічнага даследавання больш за астатнія. Для гісторыі краю і археалогіі каштоўная кожная зробленая тут знаходка; таму вельмі пажадана, каб мясцовае начальства, ажыццяўляючы будаўніцтва, звярнула асаблівую ўвагу на выяўленне старажытных прадметаў, г. зн. манет, судзінаў, надпісаў і г. д., а таксама на паступовае складанне планаў адкрытых старажытных фундаментаў, што для будаўнічага камітэта цалкам магчыма.
Таварыства было б вельмі ўдзячнае, калі б херсанескія знаходкі засяроджваліся ў Адэскім музеі як цэнтральным у краі, і такім чынам запаўняліся б прагалы. У Херсанесе таксама трапляюцца прадметы, якія належаць да паганскай эпохі; Таварыства мяркуе, што херсанескі манастыр — не месца для захоўвання такіх знаходак”*.
Старшыня Маскоўскага археалагічнага таварыства графіня П. Уварава**, наведаўшы Херсанес з удзельнікамі археалагічнага з’езда, пісала ў 1884 годзе віцэпрэзідэнту Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў
* Са звароту да Епіскапа Та^рыцкага і Сімферопальскага Гурыя. 30.04.1868 (Apxiij Нацыянальнага запаведніка “Херсанес Тадрыцкі", справа 37, аркуш 4).
** Праско^я Уварава (18401924) ганаровы сябар Імператарскай Акадэміі навук (1895); жонка вядомага археолага А. Уварава (18251884), які g 1853 годзе даследавад адну з базілік Херсанеса, што носіць ягонае імя (“Уварадская базіліка”); пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі эмігравала § Сербію.
17
У. Юргевічу*: “На вялікі жаль, заўважыла, што айцец Пахом — поўны гаспадар даследавання руінаў горада. Між тым Вы, як віцэпрэзідэнт таго таварыства, якое ўзначальвае гэтую навуковую працу і пад адказнасць якога праводзіліся раскопкі, не маеце ў гэтай чыста навуковай справе ўлады, неабходнай для ратавання руін Херсанеса ад канчатковай іх гібелі. Ніхто з навукоўцаў, якія наведалі Херсанес, не мог зразумець, чаму справай, якую завочна вядзе Адэскае таварыства, загадвае асоба, зусім не вядомая навуцы”.
Толькі з 1888 года, калі на раскопкі ў Херсанес быў запрошаны К. КасцюшкаВалюжыніч, даследаванні пачалі набываць сістэматычны характар.
* Уладзіслаў Юргевіч (18181898) — археолаг і філолаг; выкладаў у Харкадскім універсітэце, тамсама абаранід магістарскую дысертацыю, а доктарскую у Адэсе; з 1889 года сябар Маскодскага археалагічнага таварыства; віцэпрэзідэнт (1883) Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцяі); з 1858 года працавад у Рышэльёўскім ліцэі (з 1865 года Наварасійскі дніверсітэт).
«НЕ ХАВАЮ СВАЁЙ ЛІЦЬВІНСКАЙ
НАЦЫЯНААЬНАСЦІ...»
Шляхоцкі род Касцюшкаў * Дзе нарадзіўся Кароль? * Архітэктурныя "сведкі’’ падзеяў * На абодвух берагах Дзвіны * Знакаміты зямляк * Любоў да Радзімы не ведае межаў * Хатняя адукацыя * Першы крок да Горнага інстытута * Скончыць вучобу не давялося
Першы загадчык херсанескіх раскопак Кароль КасцюшкаВалюжыніч нарадзіўся 2 траўня (20 красавіка ст. ст.) 1847 года ў родавым маёнтку Новае Сяло Дрысенскага павета Віцебскай губерні (цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці) у шляхоцкай сям’і. Род Касцюшкаў прызнаны Магілёўскім дваранскім дэпутацкім сходам (9 студзеня 1850 года, № 325), з унясеннем у 6ю частку дваранскай радаводнай кнігі. Род улічваецца з 1809 года.
У некралозе, надрукаваным у 1908 годзе, адзначана, што КасцюшкаВалюжыніч нарадзіўся ў Магілёве, “у старажытнай польскай радавітай сям’і”*. Аднак пра нацыянальную прыналежнасць К. КасцюшкіВалюжыніча захаваліся ягоныя ўласныя словы. У 1899 годзе старшыня археалагічнай камісіі, як гаворыцца ў дакументах, “быў ашчасліўлены” асабістым прыёмам імператара. На копіі запісу размовы, пасланай К. КасцюшкуВалюжынічу, пасля слоў А. Бобрынскага «КосцюшкоВалюжяннч, через “С” н “Ц”, Ваше Велнчество, а не Костюшко. Он особенно настанвает не смешнвать этн две фамнлнн...» пазначана
* Магілёў як месца нараджэння нашага суайчынніка падаецца g некаторых літаратурных крыніцах. Гэта, як і сцверджанне, што ён нарадзідся “д старажытнай польскай радавітай сям’і”, не адпавядае рэчаіснасці. Кароль нарадзіўся g беларускай шляхоцкай сям'і.
19
“Таму што не хаваю сваёй ліцьвінскай нацыянальнасці і рымскакаталіцкага веравызнання. К. КасцюшкаВалюжыніч”.
Бацькоўскі маёнтак Новае Сяло размяшчаўся на правым беразе Дзвіны пры вусці рэчкі Росіца, паблізу сённяшняй беларускалатвійскай мяжы, гтобач з сялом Друя. Маёнтак гэты, відаць, быў спраўным у спісах землеўласнікаў Новага Сяла на пачатак XX стагоддзя значыцца каталік Фёдар Казіміравіч КасцюшкаВалюжыніч з 220 дзесяцінамі зямлі; можна меркаваць, што Фёдар быў родным братам Караля Казіміравіча.
Хутчэй за ўсё, КасцюшкіВалюжынічы бралі хрост у Прыдруйску (цяпер Піедруя ў Латвіі, насупраць пасёлка Друя сучаснага Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці). Невялікі, але прыгожы касцёл у Піедруі добра захаваўся, дзейнічае і сёння. А вось лёс больш велічнага Траецкага касцёла ў Друі, пабудаванага ў 16431646 гадах, драматычны. У гады Другой сусветнай вайны была знішчаная ўся верхняя частка званіцы, а пасля вайны гэтая бажніца была аддадзеная пад склад мінеральных угнаенняў, якія вельмі пашкодзілі яе падлогу. У апошнія гады касцёл быў рэстаўраваны і перададзены вернікам. Такім чынам, у Друі захаваліся “сведкі” ўсіх гістарычных падзеяў апошніх трох з паловай стагоддзяў — касцёл Святой Тройцы і кляштар бернардынцаў. Касцёл “бачыў” войны і з расейцамі, і са шведамі, і з французамі, і з немцамі. Гэты комплекс лічыцца першым сакральным хрысціянскім каменным. збудаваннем на ўсёй Браслаўшчыне.
У пачатку XVII стагоддзя Друя была буйным гандлёварамесным цэнтрам, а дзякуючы замку — яшчэ і магутным абарончым пунктам на Дзвіне. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў Друі існавала больш за 300 дымоў і каля 100 корчмаў; жылі тут амаль 2000 чалавек: ганчары, ліцейнікі, злотнікі, шаўцы, рымары, кавалі, ткачы, краўцы, цесляры, сталяры, мечнікі, муляры ды іншыя рамеснікі. Былі і музыкі, і скамарохі, і “багамазы”.
3 сярэдзіны XIX стагоддзя, калі ў Новым Сяле жылі бацькі Караля, па святах жыхары маёнтка наведвалі Траецкі касцёл з арганам, куды сцякалася насельніцтва з усіх навакольных сёлаў і нават з Латгаліі: Прыдруйск і Друю праз Дзвіну злучаў паром.
20
Друя, дзе прайшлі дзіцячыя гады нашага героя, размешчаная на паўночным усходзе Браслаўскага раёна на левым беразе Дзвіны пры ўпадзенні ў яе рэчкі Друйкі. Цяпер у Друі паўтары тысячы жыхароў; у сярэдзіне ж XIX стагоддзя, калі нарадзіўся Кароль КасцюшкаВалюжыніч, іх было больш за паўчварты тысячы, а ў 1904 годзе — нават 5472 жыхары, сярод іх 3468 юдэяў, 853 каталікі, 616 праваслаўных і 535 старавераў.