• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня  Ўэстан Ла Бар

    Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня

    Ўэстан Ла Бар

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 48с.
    Мінск 1995
    12.74 МБ
    Ўэстан Ла Бар
    АСАБІСТАСЬЦЬ з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
    Ўэстан ЛА БАР
    Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
    Незалежная выдавецкая кампанія “Тэхналогія”, 1995.
    (© 1968/1980)
    Ніжэйшы тэкст зьмешчаны як 5 разьдзел у кнізе “Культура ў кантэксьце” — Weston La Barre. Culture in Context. Chapter 5 (119 — 140 pp.), "Personality from a Psychoanalitic Viewpoint”.
    Выдавецтва "Дьюк Юніверсіты Прэс”, г. Дюрэм, штат Паўночная Караліна (ЗША), 1980.
    Аўтарскія правы © 1980, Weston La Barre
    Нынейшы разьдзел мае за сваю базу адчыт, што быў прэ-зэнтаваны 5 лістапада 1966 года ва універсітэце Райса, г. Хью-стан, штат Тэхас, ды потым быў апублікаваны ў кнізе The study of Personality: An Interdisciplinary Appraisal, ed. Edward Norbeck, Douglas Price-Williams, and W. W. McCord.
    Аўтарскія правы © by Holt, Rinehart and Winston, Inc.
    У кнізе “Культура ў кантэксьце” перадрукавана з дазволу выдавецтва 'Толт, Райнгарт энд Ўінстан”.
    Усю адказнасьць за дадзенае выданьне нясе У. Марулік.
    © Мінск. Незалежная выдавецкая ка.мпанія "Тэхналогія”, 1995.
    Хіба неяк дзіўна зробіцйа, калі на сімпозіўме па псіхалогіі, зьявіцца прапанова наконт адмысловага разгледжаньня Фройда-вае псіхалогіі, бо ж і без таго ўплыў Фройда на нашыя часы сягае й дасягае як найдалей ды як найглыбсй. Кажучы словамі паэты Одэна, Фройд, ‘‘Хай ён часта памыляўся, а, здаралася, упрост убіваўся ў недарэчнасьць, для нас цяпер гэты чалавек ужо не проста асоба, але нейкі суцэльны клімат разважаньняў” [1]. Алс ж тая акалічнасьць, што знаёмства з псіхааналітычнай тэорыяй вельмі шырака распаўсюджана, хай зьвесткі пра фройдызм нярэдка атрыманы былі з другіх, калі ня з трэціх, a то й увогуле неведама зь якіх па чарзе рук, не становіць, аднак, гарантыі дакладнасьці агульнапрынятых уяўленьняў — ужо таму, што мы носім ў сабе глыбока захаваныя пабудкі, якія пануждаюць да скажэньня шмат якіх са знаходак Фройда. Таму й падаецца пажаданым нейкае падсумаваньне гэтага ўцяжлівага псіхааналізу на падставе першасных крыніцаў [2], Тут мне з самага пачатку варта ясна зазначыць, што, на маю думку, Фройд ня аднойчы ра-біў памылкі — прыкладам, у працы “Тотэм і Табу” (Totem and Taboo), гэная ягоная праекцыя Эдыпавага канфлікту на зусім ба-ечную, неаспрэчна міталагічную мінулую гісторыю роду людз-кога, — я маю на мысьлі ягоную тэорыю “першабытнае арды”, або зноў жа ў так званай “гідраўлічнай тэорыі лібідо”. якая закла-дае, што, быццам, энергія лібідо, колькасьці якой у розных асоб-нікаў не аднолькавыя, здольна, у межах цела, перацякаць, ад-вольна й свабодна, з аднаго органу або сістэмы да другога органу або іншай сістэмы цела1. Аднак тое, што ён зрабіў ды паклаў у
    1 Тэорыю “першаснае арды” зь ейнай “цыклапічнай сям'ёй” я адкідаю, выходзячы з антрапалагічных разважаньняў: найноў-шыя прыматалагічныя дасьледваньні аніяк не дадаюць веры ў гэткія змысьленьні; бо ж яшчы паляўнікі аустралапітэкі пэўна жылі сем'ямі — падобныя нуклеарныя радзіны павінны былі іс-наваць ў складзе большай, зь неабходнасьці супрацоўнай групы паляўнічых-самцоў, якім трэба было здабываць буйнага зьвера альбо паляваць на занадта рухомыя жывёлы. (Гл.: Уэстан Ла Бар. Людзкая жывёла (Weston La Barre, The Human Animal.
    3
    агульную скарбніцу, застаецца стрыжнем навачэснае псіхіатрыі, і да таго ж паасобныя часткі створанага Фройда.м шмат у чы.м за-своены былі ўсімі навачэснымі псіхалогіямі.
    Есць у псіхалогіі ад Фройда чатыры сутнасныя рысы, якія з самага нараджэньня гэтае навукі адразу паставілі яе па-за суполь-насьцяй астатніх псіхалогіяў:
    (1)	Псіхааналіз стаўся першай дактрынай у псіхалогіі, што на-сампраўдзе пачала бачыць ва ўсім целе чалавека мейсца, дзе даво-дзіцца жыць2. Асаблівыя асабістыя дасьведчаньні гэтага цела ды
    Chicago: Phoenix Books (paperback — y вокладцы), 1960, p. 346)). Крёбэр (Kroeber), падчас сваёй сьмерці найпярвейшы, як усе згаджаліся, антраполаг у сьвеце, зусім слушна ў сваім сла-вутым аглядзе “Тотэма й Табу” заве гэтую тэорыю прыповесткай тыпу “Дык і праўда што” (Just so), а што да поглядаў Фройда на татэмізм, дык яны цяпер паўсюдна адкідваюцца антраполагамі як нейкі этыялагічны міт. Тым ня менш, калі мець здольнасьць адрозьніваць інтуітыўныя здагадкі й прадчуваньні Фройда ад ягонае няўдалае антрапалогіі, дык той жа “Тотэм і Табу” шмат чаму навучыць нас. А так званая “гідраўлічная тэорыя лібідо” падаецца мне неверагоднай з поваду як анатамічных, гэтаксама й неўрафізіялагічных ды біялагічных мяркаваньняў. У гэтым, маю пэўнасьць, да мяне далучыцца бальшыня псіхолагаў.
    2 Псіхааналізу ня трэба статыстычна раскладаць чалавека на штучныя ды адвольна выбяральныя кавалкі, у нагрувашчаньні якіх калі й застаюцца крытычна важкія рознасьці “пар'аўналь-ных” вялічынь, дык яны альбо прыхоўваюцца, альбо не заўва-жаюцца, ня ўзгадваючы ўжо пра непазбежную страту маючых значэньне рысаў тае або іншае суцэльнае канфігурацыі, але наадварот, псіхааналіз павінен не выпускаць з вока жывую, суцэльную, дзейную ды дзеючую чалавечую істоту, якой яна ёсьць у рэальных сітуацыях. Псіхааналіз ня мае быць паніжаны да гэткае пераапранутае нэйрафізіялогіі, якая не жадае заўважаць “суб'ектыўныя” псіхалагічныя падзеі. I ён зусім не павінен абярнуцца ў адкрыта недачалавечую, жывёльную псіхалогію. Калі ўжо ў пацукоў няма нуклеарнае радзіны, за-ароны інцэсту, эдыпавага комплексу, культуры, сьвядомасьці, псіхозаў (хай псіхолагі-эксперыментатары, маючы ключыкі, за-пазычаныя з псіхааналізу, мелі былі досьледным шляхам да-весьці, што пацукоў, таксама як і іншыя жывёлы, магчыма зра-іць неўратычнымі), ані мовы, або артыкуляванага сімвалізму, дык на добра можна цьвердзіць, што аніводнае з гэтых кры-ычных для чалавека прылад нельга спаткаць сярод пацукоў, a гэта значыць, што й разважаць пра нешта гэткае тут няма ані-кага сэнсу. Больш таго — бо ж абаронныя механізмы чалавека ёсьць гэткімі, якімі яны ёсьць, — “кантраляваны эксперымент” (г. зн. “досьлед, якім можна кіраваць”) хутчэй за ўсё пакіруе пабудовай досьледу гэтак, што з эксперыментальнае сітуацыі бу-дуць выкінуты ўсе тыя небяспечныя ды непрыемныя адрыцьі, зь якіх менавіта нам можна было б таго-сяго даведацца пра сябе
    4
    завіласьці вывучэньня яго дзеля прыстасаваньня, калі, з уплывам часу, розныя часткі гэтага цела па чарзе набіраюць біялагічнага значэньня — асабліва ў сувязі з культурна ўладкаванымі пады-ходамі й патрабаваньнямі пэўнага дадзенага грамадзтва — пасту-пова надаюць кшталт індывідульнай асабістасьці, глыбінна фар-муючы структуру асобы3. Асабістасьці, прынайменей часткова, трэба вучыцца: індывідуальная будова дадзенае асобы кшталціцца шдывідуальнымі дасьведчаньнямі вось гэтага паасобніка, і вага таго, што перажыў кожны дадзены чалавек, у ягоным устрою, у структуры ягонае асабістасьці, упрост здумеваючая. Тым не меньш. псіхааналіз ёсьць паглыблена біялагічным у дачыненьні да падставовых дадзеных наконт “спэцыфікі біялагічнага гатунку” ды ўвогуле “біялогіі віду” і чуйна сочыць за канкрэтнымі сацы-яльнымі й культуровымі крынійамі вучэньня й навучаньня.
    (2)	Псіхааналіз ёсьць першай псіхалогіяй, якая ўзяла на сябе клопат зацікаўленьня мэтай (мэта тутака разумеецца як нешта супрацьлеглае працэсу) мысьленьня. Да Фройда ўсе разумелі, што
    ды трохі лепей укшталтаваць ды падбудаваць свае веды пра лю-дзей ды пра сябе; зь лепшага, выходзіць, падобныя досьледы здольны ставацца “выпрабаваньнямі”, “тэстамі”, а ладзяць іх нярэдка недарэчнымі, у сэнсе метадалогіі, спосабамі, хай гэткі тэст часам і сьцьвярджае слушнасьць тае альбо іншае гіпотэзы псіхааналізу, якая ўжо дастаткова падцьверджана клінічнай практыкай. Псіхааналіз ёсьць чымсьці падобным да антрапа-логіі, калі тая дасьледуе дзейныя группы ў іх дзеяньні, імк-нучыся вызваліць дасьледваньне ад ўсякага маніпуляваньня, — гэтак і псіхааналіз ёсьць натуралістычнай навукай “сачэньня за птушкамі”, бо не маніпулюе сваймі суб'ектамн вывучэньня, не заганяе іх, сваіх паддосьледных штучнымі хітрыкамі ў нейкія адмыслова абмежаваныя абставіны, і псіхааналіз усяго толькі назірае. Але ж і простае аглядваньне бывае навуковым: ці ж астраномія ня ёсьць навукай? хай яна й ня скідвае зоркі зь іхніх арбітаў.
    3 Як ужо псіхааналіз арыентуецца на цела, а тое, у функцыя-нальным сэнсе, ёсьць кросс-культуравым фэнаменам (г. зн. маг-чыма разглядаць чыннасьці людзкага цела ў нейкай культурнай пэрспэктыве), дык няма чаму дзівіцца, што культурова-асабіс-тасьцявыя дасьледаваньні групавога этасу таксама пачынаюцца ў межах пэўных псіхааналітычных рамак. Заклапочанасьць псіхааналізу мэтамі й сімвалічным зьместам мысьлення робіць яго яшчэ й прыдатным, да таго ж адзіным прыдатным з усіх на-прамкаў псіхалогіі, шляхам дасьледавання міту й рэлігіі. Толькі шкадаваць, што “сацыяльная антрапалогія” мела дэградаваць да нейкае нікчэмнае “алгебры крэўнага сваяцтва", якая апантана шукае ўзоры ды пабудовы, калі шмат якія з гэткіх людзкіх ад-носін ды сувязей магчыма тлумачыць не праз структурныя кан-цэпцыі, але псіхаананітычна знаходзячы для іх функцыяналь-ныя сэнсы й значэньні.
    5
    мысьленьне ёсьць папросту нейкім відавочным ды рацыянальным — інакш кажучы, разумным або разумовым — шляха.м адкры-ваньня й разведваньня натуры рэчаіснасьці. Псіхааналіз задаў быў цяжкі ўдар па гэткай няспраўджанай ды выгоднай для бескла-потных — бо ж прыемна ў такое верыць — веры, на ўзор таго, як тэорыя Капэрніка задала згубны цёс па геацэнтрычнай астрано-міі, у якой Зямля зьмяшчалася ў сярэдзіне сусьвету, або таксама вельмі падобна на той руйнуючы ўдар, што атрымала старая бія-логія, ставіўшая ў цэнтр чалавека, ад эвалюцыйнай тэорыі Дарўі-на. Бо Фройд убачыў у думаньні шмат складанейшую рэч, мена-віта — працэс дасягненьня міру паміж трыма змагаючыміся кож-ная з кожнай сіламі. Першыя дадзеныя псіхалогіі — гэта сьвя-домы розу.м. “Я мысьлю, значыць, я існую”, — казаў Дэкарт, і ўсе з нас перакананы ў рэчаіснасьці нашых уласных розумаў. Ад-нак сьвядомы розум адкідваецца колькімі псіхалогія.мі як нешта занадта “суб'ектыўнае” для дасьледаваньняў, і таму біхейвіярызм, узгадаем хаця б адну дактрыну, змушаны з парога адмаўляцца ад вывучэньня суб'ектыўных справаў у псіхалогіі. Фройд заве гэтую суб,ектыўную, свядомую. выканаЎчую дзеля прыстасаваньня частку душы словам “эга" (ego = я (лац.) ). Але ж эга. як мы пазьней пабачым, павінна служыць тром гаспадарам, а не ёсьць выключна паслухмяным падуладным самае толькі рэчаіснасьці.