Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
Ўэстан Ла Бар
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 48с.
Мінск 1995
26
пачаць лічыць непаўторныя ўнікальнасьці, дык будзе губляцца ўсьведамленьне іхніх розназначэньнёвых сутнасьцяў.
Калі ў звычайным чытачу яшчэ не прачнулася адпорнасьць, абуджаная нашым беглым аглядам дынамікі рознастайных нэў-розаў, псіхозаў ды псіхапатыяў (бо ж яму не ўласьціва нішто з узгаданых дынамік, хай у няздольным да чыну або пазбаўленым твару стопні), ды калі ён, гэты нармальны — бо ўжо не выпадае казаць на яго: звычайны — чытач здолеў вытрымаць нашае без-кампрамісавае сьцверджаньне рэальнасьці Эдыпавага комплексу (які існуе, па сутнасьці, у кожнай чалавечай істоце), дык усё ж, спадзяемся, мы дасягнем свайго ды зробім факт супраціўленьня псіхалагічна патрэбным чытачу, пачаўшы разглядаць цяпер новы матэр,ял, які з пэўнасьцяй павінен узьняць непакой у душы чы-тача, таму што мова будзе пра яшчэ адзін унівэрсальны комплекс. I тэма — вельмі далікатная, бо закранаецца абшар усеаагульнага дасьведчаньня, дзе кожны з нас спазнаў быў востры боль і які да-сюль застаецца балючым для ш.мат каго з нас. Гутарка будзе пра комплекс кастрацыі. хаця ён у са.мцоў не такі са.мы, як у самак.
У нейкі час, калісьці на прыпачатку жыцьця, кожны малы хлопчык і кожная малая дзяўчынка стаюцца сьвядомымі наконт фізічных адрозьненьняў супрацьлеглага полу. Для хлопчыка гэта значыць, што ёсьць такія асобы, у якіх няма таго, што ёсьць у яго, менавіта, зьнешніх гэніталіяў, дык выходзіць, што стварыла-ся сітуацыя, якая, як яму здаецца, паўстала толькі таму, што тыя, непадобныя да яго асобы, павінны былі неяк згубіць гэткую “нармальную” й успрыймаемую хлопцам, як нешта натуральнае, небам пасланае, частку ягонага цела, якая, да таго ж, ужо пры-носіць я.му прыемнасьці. 3 гэткае нястачы вынікае палохаючая мажлівасьць: ага, дык яго ж таксама можна пазбавіць таго ж, што страцілі тыя, іншыя, ці то ва ўкараньне за пажадаваньні, якія ў ім уздымаюць пачуцьцё віны, ці то як пакараньне за забароненыя прые.мнасьці, Як ужо на целе ёсьць колькі абшараў прыемнасьці, дык пагроза кастрацыі робіцца часткай шырэйшае “боязі адлучэньня” ад крыніцаў задаволеньня патрэбаў і ўзнагародж-ваньня, Калі ён нараджаўся на сьвет, ён спазнаў балесную “траў-му нараджэньня”, губляючы назаўсёды цалкавітае задаволеньне ўсіх ягоных патрэбаў ды надзейную ахову, якія былі ў яго, пакуль ён заставаўся ў фізіялагічным Раі, і якія ўспрыймаліся ў той час чы.мсьці належным, як мага болей натуральным; у тым страча-ным Эдэме кожнае ягонае мэтабалічнае пажаданьне абавязкова й безперапынна ўзнагароджвалася й задавальнялася. А цяпер трэба было вучыцца новым спосабам акісьленьня крыві, падтрыманьня патрэбнае тэмпературы цела, жывеньня й выбаўленьня ад ад-падкаў мэтабалізму (магчыма, колікі ў зноўнароджаных ня.маў-лятаў спатыкаюцца гэтак часта таму, што вельмі цяжка адразу
27
засвоіць мудрагелісты працэс страваваньня). У якасьці нейкае кампэнсацыі маці запрапанавала яму сваё малако, але з гэтага выйшла яшчэ адна пакутлівая страта, калі па пэўным часе малое сталі адымаць ад грудзей. Потым, ён вінен быў прайсьці праз туа-летны трэнінг, каб засвоіць не збыт захоплена вітаную дысцып-ліну даваньня рады з тым, што зьмяшчаецца ў целе чалавека — a вось цяпер зноў паўстае верагоднасьць развітаньня яшчэ й з род-нымі й даючымі прыемнасьць гэніталіямі (ясна, што кастрацыя для хлопчыка мае сэнс страты менавіта пэніса, пра тэстыкулы й мовы няма).
Што да малое дзяўчынкі, дык ёй сэксуальная розьніца здаецца знакам нейкага мінулага няшчасьця: ці то яе калісьці нясумленна пакрыўдзілі, ці то пакаралі за нейкую правіннасьць. Таму яна ад-чувае сябе абрабованай, паніжанай і зайздроснай, а разам з тым яна можа мроіць пра тое, што гэты орган аднойчы неяк вернецца, а мо вырасьце нейкім чароўным чынам. Відовішча крыві ў мэнструацыі з рэгулы спрыяе вяртаньню й адраджэньню жаночага комплексу кастрацыі напачатку перыяду палавога дась-пяваньня, калі яна можа зноў адчуць жахаючую напалоханасьць, убачыўшы гэткае новае ‘‘пацьверджаньне” ейнага “калецтва”. Да таго ж няўрымсьлівасьць патоку крыві, калі плынь не паддаецца спробам кіраваньня, ня толькі страшыць дзяўчыну, але й, часам, вядзе да паўтору ды адноўленага насіленьня праблемаў з выву-чэньнем гігіены, і тады ажыўшыя ўспаміны абуджаюць сорам. Жанчына можа зноў адчуць нейкую глыбінную пагрозу верагод-нага пашкоджаньня ўласнага цела падчас палавога злучэньня або нараджэньня дзіцяці. (Мужчыны гэтаксама могуць адчуваць жах перад магчымасьцяй пашкоджаньня сваіх гэніталіяў падчас сэксу-альнага спалучэньня, што знаходзіць свой выраз у фантазіяваньні наконт “vagina dentata”* ды ўвогуле ва ўсялякіх разважаньнях пра небязпечнасьць жанчын). Як ужо яна заўжды мае пры сабе тую сваю дамнеманую “абрабаванасьць”, дык жанчыны стаюйца здольнымі зноў прыдбаць памяць пра дзіцячую “зайздрасьць да пэніса”, хай і праўда, што шмат у якіх жанчын гэты комплекс прыгнятаецца й вельмі рана стаецца здушоным, выходзячы на па-верхню хіба толькі ў розных ірацыянальных сімвалічных патраба-ваньнях, — прыкладам. кабета можа захацець, каб яе трактавалі бы як мужчыну. “Бабскае зухвальства” не мае анічога агульнага да страчаньня; між іншага, яна заўжды ў стане выкарыстаць усе перавагі. якімі яна валодае падобна кожнай жанчыне.
У самцоў, аднак, з тае акалічнасьці, што пашкоджаньне або згубленьне зьнешніх гэніталіяў ёсьць ў іх заўжды рэальнай ды жа-хаючай імавэрнасьцяй, мужчынскі кастрацыйны комплекс ёсьць,
' Похва (вагіна) з зубамі (лац.). — Заўвага перакладчыка.
28
што вельмі характэрыстычна, моцна прыгнечаным і ўціснутым у самыя глыбокія нетры душы. Пакутлівасьць і ўцяжлівасьць мужыцкае моцы й адвагі мае сваім вытокам тую праўду, што мужчыне наканавана назаўжды заставацца жудасна безабаронным і да далікатнасьці ўражлівым на ўсялякія палохаючыя магчы-масьці. Кастарцыйны комплекс у самцоў часам набывае яшчэ складанейшай завіласьці, дзякуючы яшчэ мацней прыгнечанам й загнаным ў яшчэ глыбейшыя прадоньні падсьвядомасьці пачуць-цям пакрыўджанасьці ё зайздрасьці ў стаўленьні да жанчын і жаночага лёсу, — мужчына зайздросьціць вялізнай упэўненасьці кабеты ў належнасьці ёй права на дазволеную пасыўнасьць і аніяк не ганьбячую залежнасьць ад другіх, тым больш, што й ён сам, у малых хлопчыках, разкашаваў калісьці падобнымі ж выго-дамі, але потым мусіў быў памяняць безклапотнае дзяцінства на куды больш небязьпечную, бо патрабуючую ваяўнічае спабор-часьці актыўнасьць. Яшчэ сустракаецца зайздрасьць да жаночых грудзей, хай зазвычай выпадае мовіць пра нейкія сьляды яе, але, ва ўсялякім разе, ён неяк цьмяна адрозьнівае магчымасьці гэтага органу даваць прыемнасьць, якая, як ён спадзяецца, чымсьці падобная на радасьці валоданьня пэнісам; і ён нават гэтаксама зайздросны здольнасьці самкі прыдбаць сабе дзіця, пра якое або-два полы вельмі рана пачынаюць мроіць, выдумляючы свае фан-тазіі з дапамогай аральна-анальных дасьведчаньняў, набытых це-лам, пакуль яно знаёмілася з узгаданнымі й іншымі зонамі, — хай летуценьне й пра нешта невядо.мае, але летуценьнік марыць, гэтак бы мовіць, у тэрмінах назапашанага вопыту. Жудаснасьць мужчынскае зайздроснасьці ёсьць небязьпечнай та.му, што калі-некалі яна можа пераўтварыцца ў пачварнае жаданьне скончыць з усім тым раз і назаўжды. цалкавіта адсякаючы ўсю праблему; і ўжо вядома пра колькі выпадкаў, калі мужчыны хірургічна зрабілі сябе “жанчынамі”.
Нармальны дарослы, ва ўсялякім выпадку, імкнецца набыць сабе нейкую “пару”. t гэта — не бязглуздая й пустая мэтафара, але як найсампраўдзіўшая псіхалагічная рэальнасьць. Мужчына ж прыдбае нявычарпальную крыніцу пыхі й са.малюбнае фанабэрыі, ён можа выцягваць нязьлічоныя довады ў пацьверджаньне сваёй высокай вартасьці з таго, што пашанцавала ж займець у "маё-масьць” яму, а гэта — жанчына, у якое ёсьць усё тое, чаго яму не стае, і якая ўмее гэткае, чаму ён ніколі ня даў бы рады: жанчыны, напрыклад, здольны якімсьці чараўнічым спосабам стварыць са жмені крупаў ды купкі зеляніны пышны смачны пасілак. Хай сам ён застаецца ранейшым нязграбным шэрым драбам, аднак цяпер існуе мажлівасьць узнагароджваць сябе за прыраджоную сьціп-ласьць нястрыманым пасіленьнем ейнае жаночасьці. абрынаючы на яе сукенкі, футры, каштоўнасьці, уладкоўваючы супольнае
29
жытло, што. адначасова, пацьвярджае ягоную пасьпяховую муж-насьць. Ягонае эмацыйнае пашлюбнае атаесамленьне зь ёй можа й надалей заставацца сэксуальным, дык закаханы муж зазвычай адчувае вялікі непакой перад нараджэньне.м дзіцяці (і дасюль у прымітыўных людаў спатыкаецца так званая "кувада” — калі муж у самаробнай аматарскай драме ўдае, што гэта ён, а не жонка, “нараджае дзіця”). Сьвядома будучы бацька здольны адчуваць сябе вінаватым — яму няёмка за сваю агрэсіўную сэксуальнасьць самца, бо ж гэта ён "нарабіў гэткае, што яна цяпер гэтак цер-піць”; тым часам у ягонай падсьвядомасьці магчыма аднаўленьне ягоных уласных балючых пачуцьцяў: зайздрасьці да жаночае анатоміі, што дае ёй магчымасьць зрабіцца маткай, і кастра-цыйнага комплексу. Гэткаія адмоўныя эмоцыі здольны дасягнуць нават пункту, дзе пачынаецца літаральна нейкі новы “страх ад-лучэньня” ад крыніцы радасьці — ён пачынае палохацца, што дзі-ця адбярэ ў яго ягоны аб'ект прыемнасьці.
У адваротным кірунку назіраецца наступнае: жанчына сімва-лічна дастае пэніс у сваім мужчыне. Хай яна і застаецца шчыра жаночай, яна цяпер стала можа карыстацца агрэсіўнасьцю самца ў сваім мужчыне й цягнуць з гэтае акалічнасьці вялізныя, няхай і заступчыя, прыемнасьці. Яна можа ганарыцца ягонымі перамо-гамі й пакутаваць ад ягоных паразаў (жанчына здольна асабліва пяшчотна атаесамляць сябе з няўдачамі, таму што яна, з уласнага дасьведчаньня, вельмі добра й інтымна ведае боль і страту, бо адчувала тое ва ўласным целе). Дзівосна й забаўляльна нават, але для шмат якіх нармальных жанчын прыдбаньне дзіцяці несьвя-дома сімвалізуе прыдбаньне пэнісу; з пэўнасьцяй яшчэ й у сынах сваіх жанчына набывае дадатковае нагоды мець сваю заступчую асалоду з мужнасьці, якую яна гэтак старанна намагаецца рас-паліць у тых мужчынах, якіх яна кахае. Мужчынам, хіба, заста-ецца толькі слупянець ад тае сапраўды неверагоднае здольнасьці неаспрэчна жаночых жанчын атаесамляцца з укаханымі самцамі, тады як уласьцівая мужчыне мужнасьць, на якую ягоная сьвя-домасьць згаджаецца, загадвае яму адмаўляць саму магчымасьць існаваньня ў ягонай душы няўсьвядамляе жаночае кампанэнты, чаму ён і мусіць голасна хваліцца: “Ну, мне аніяк ніколі не зра-зумець тых кабет!”. (Але ж псіхалагічнае бацькоўства ў вельмі вя-лікім стопні складаецца з таго, чаму мужчына ў дзяцінстве навучыўся ад сваёй маткі, ды. поты.м, ад іншых жанчын).