• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня  Ўэстан Ла Бар

    Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня

    Ўэстан Ла Бар

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 48с.
    Мінск 1995
    12.74 МБ
    42
    рашанай праблеме, якая пасьпяхова вырашаецца другімі асобамі. Таму “нармальны” чалавек зусім слушна ды наса.мпраўдзе не пакутуе чынна ад нейкага “Эдыпавага комплексу”, што дакучае яму, прыкладам, тым, што не дазваляе яму кахаць іншых жанчын гэтаксама й тым самым чынам. як ён любіў сваю маці, і гэткае абмежаваньне можна лічыць “калецтвам”, што “нармальная” асо-ба “нармальна” ня робіць; тым не менш нават “нармальнаму” ча-лавеку даводзілася, ды й ці аднойчы, ставаць тварам у твар з Эдыпавым наканаваньнем. бо такі ўжо ёсьць лёс кожнага чалавека. Нармальны мужчына цалкам звычайна, як кажуць, паспаліта, спатыкае, калі яму пашчасьціць, матчыную чуласьць разам з, часам даволі-такі адвольнай, кахаючай згодай на ўспры-яцьце й суйснаваньне ў жанчыне, якую ён любіць; але ж гэтая жанчына — не ягоная маці, ды й ён, такса.ма, ёй ня сын. Гэтак-сама й нармальная жанчына зусім паспаліта знаходзіць, калі ёй пашанцуе, бацькаву сілу й кахаючую ахову й бязьпеку ў сваім чалавеку; але ён ёй — муж, а не бацька, як і яна — яму не дачка. Ды ўсё гэта. аднак, магчыма толькі таму, што сталая, дарослая любоў мае свае карані недзе ў глыбокі.м дзяцінстве.
    Цалкам наадварот з нэўротыкамі: нэўратычнае эга Функцыя-нальна пакалечана. яно — у чыннасным сэнсе — выглядае пач-варным, бо выказвае дрэнныя здольнасьці што да вырашэньня йснуючых прабле.маў, якія б тыя заданьні ні былі, таму што ўвесь той жудасны канфлікт. які ў свой час ахапіў-дзіцячую душу. у рэшце рэшт стаўся прыгнечаны.м і яго, у прыхаваным выглядзе, пашанцавала загнаць у несьвядомае. Аднак, знаходзячыся там, тое прыгнечанае змаганьне неяк тлее, бруіць і паграджае выбу-хам, — нібыта рандэля з шчыльна прыціснутай крышкай на ма-лым агню, унутры якой здаўна ўжо бурліць сумесь пары зь юш-кай, — і гэткая небязпека выбуху час ад часу дае сябе пазнаць ці то ў нейкім сімптоме, ці. другі.м разам, напружанай устрывожа-насьцяй, ды, зноў, у нэўратычным “паказваньні”10. Уся работа
    10 Зноў жа, існуе агромністае нагрувашчаньне непаразумень-няў наконт таго “паказваньня” або “аднаўленьня праз гульню” — “acting out”. У адрозьненьні ад паточных уяўленьняў, казаць пра “паказваньне” ў слушным сэнсе слова трэба тады, калі хво-ры ня ў стане вэрбальна — праз словы — акрэсьліць свае дакуч-лівасьці, але ён можа “паказаць” свой канфлікт, нібыта актор на сцэне тэатру, або магчыма адрозьніць праблему ўнутры рэаль-нага, што па-за межамі аналізу, жыцьця пацыента; праз пэўны час пацыент можа растлумачыць аналітыку тое, што ён ужо па-казваў, і праз словы. Хай гэткая “гульня ў паказваньне” не на-даецца на ролю зручнага спосабу камунікацыі, а часамі стаецца нават небязьпечнай, тым ня менш гэткім шляхам як аналіста, гэтак і пацыент дастаюць важкія дадзеныя для аналізаваньня. У паспалітым, паточным ужываньні “паказваньне” часта раўна-
    43
    тэрапіі, як цаласьць, ёсьць у тым, каб адкрыць застарэлыя за-бытыя пакуты й палохаючыя дасьведчаньні й жудасныя пабудкі ды ймкненьні й жалю годныя смутна прайграныя бітвы, дзеля таго, каб потым супрацьстаяць ім ды зразумець іх з дапамогай больш сталых рэсурсаў, якія здолела назапасіць ўжо дарасьлей-шая асоба; заданьні гэткага роду вырашаюцца спачатку ўскла-даньнем усяго цяжару на адважнага й не палохаючагося аналі-тыка. а потым, калі эга пацыента набярэ сілы, задача паступова перадаецца пацыенту. бо яму ўсё роўна трэба даваць рады нікуды не зьнікаючым праблемам ды, увогуле, належыць неяк самастойна кіраваць уласным жыцьцём. І ня трэба шукаць ува ўсім гэтым нейкага вядзьмарства, — тое, што выглядае ка магію, ёсьць папросту інтэлектуальна прыстойнай і эмацыйна шчырай барацьбой, болем і цяжкай працай. Аніхто не павінен спадзя-вацца зразумець Фройда, пакуль гэткая цікаўная асоба не па-жадае й ня здолее адбыць, тым альбо гэткім шляхам, пагрозьлівае й страхатлівае й палохаючае падарожжа ў мінулае. Але ж калі гэткі чалавек будзе здольны адважыцца на такое й зробіць гэта, ён (альбо яна) на ўласныя вочы й на ўласны капыл пабачыць — у сабе й для сябе — усе гэтыя рэчы.
    значна дэманстраваньню сваёй дурноты — або маніфэстацыі уласнага нэурозу. — на жаль, можна й у гэтым выпадку, лі-чыць, што людзі карыстаюцца спэцыяльнымі тэрмінамі, не ра-зумеючы іх сэнсу, а адмысловае словазлучэньне ператварылася ў яшчэ адно ходкае клішэ.
    44
    Спасылкі на літаратуру*
    1.	Г. Одэн [W.H.Auden]. Збор паэтычных творау У.Г. Одэна. — Ню-Ёрк: Ранда.м — Гауз. Інкорпорэйтад, 1945), р. 166. Гэты паэта мае пэўнае дакладнае й слушнае веданьне таго, дзеля чаго й пра што ёсьць той Фройд.
    2.	Галоўныя крыніцы гэта, перш за ўсё, творы самога Фройда: Растлумачэньні сноў (Поўны збор псіхааналітычных працаў Зыгмунда Фройда. рэдактар Джэймс Страчні (Strachney), “Standart Edition” — “Узорная рэдакцыя”. — Лондан: Хогарт-Прэс, лімітэд, 1953. тамы 4 й 5); Збор артыкулау Зыгмунда Фройда. — Ню-Ёрк: Бэйзік-букс, Інкорпорэйтад, т.З, 1959, — гэтаксама й выдавецтва Эйвон-Букс; Тры прынашэньні ў скарбніцу тэорыі полу. — Ню-Ёрк і Уошынгтон: Нэрвоўз-энд-Мэнтал Дысіз Паблішынг Кампані, 1930); гл. яшчэ ў: ГалоЎ-ныя творы Зыгмунда Фройда. — Ню-Ёрк: Модэрн Лайбрэры, 1938, рр.181 — 549, але пераклад Страчні ва “Узорнай рэдак-цыі” лепшы, — апублікаваны пераклад Страчні як у кніжцы ў вокладцы (“пэйпарбэк”), гэтак і ў “Узорнай рэдакцыі” — выданьне у вокладцы зрабіла выдавецтва “Бэйзік Букс”; таксама: Эга й Ід (ёсьць колькі перакладаў у расейскую мову, пад рознымі назвамі: “Я н Оно” ды інш.). — Лондан: Хогарт-Прэс, лтд., 1927; Па-за межамі прынцыпу прыемнасьці. — Лондан: Хогарт-Прэс, лтд. 1922 (колькі перакладаў у расей-скую мову пад назвамі: “По ту сторону прннцнпа удовольст-вня”, “За пределамн прннцнпа удовлетворення” ды інш.); Цывілізацыя ды яе невыгоды. — Лондан: Хогарт-Прэс, лі-мітэд, 1930 (пераклад у расейскую мову мае назву “Неудовлет-воренность культурой”) — апошнія тры вялікія артыкулы з узгаданых можна знайсьці й ва “Узорнай рэдакцыі”. Яшчэ варта пазнаёміцца, апроч твораў Фройда, з гэткімі класічнымі
    Усе назвы перакладзены з ангельскае мовы. Ангельскае на-пісаньне даецца толькі з мэтай палегчыць пошукі працы ў біб-ліятэцы. — Заўвага перакладчыка.
    45
    псіхааналітычнымі працамі як "Выбраныя артыкулы. Карала Абрагама” (Selected Papers of Karl Abraham). — Лондан: Хогарт-Прэс, лтд., 1927; Шандор Фэрэнцы (Sandor Ferenczi). Далейшы даробак да тэорыі й практыкі псіхааналізу. — Лондан: Хогарт-Прэс, лімітэд, 1926; Эрнэст Джоўнз (Е. Jones). Разважаньні пра практыку псіхааналізу. — Лондан: Хогарт-Прэс, лтд., 1928 ды Артыкулы пра псіхааналіз. — Балтымор: Уільямз энд Уілкінз Кампані, 1912 ды гэтаксама выдаветцтва Бікан (Beacon) (у вокладцы). Лепшыя ўводзіны ў фройдызм належаць пяру Карын Стывсн (Karin Stephen). Псіхааналіз і мэдыцына: Дасьледаваньне прагненьня Ўпасьці. — Лондан: Кэмбрыдж Юнівёрсіты Прэс, 1939; найлепшы кампендыюм — хіба кніга Фэніхэля (Fenichel), але гэты сьціслы выклад фройдызму ў адным томе патрабуе ўжо пэўнае знаёмасьці з тэмай і таму кнігу Ота Фэніхэль. Псіхааналітычная тэорыя нэурозу. — Ню-Ёрк: Ў.У. Нортан энд Кампані, 1945 можна раіць толькі падрыхтаванаму дасьледніку. Найвыдатнейшая біяграфія напісана была ўжо ўзгаданым вышэй Эрнэстам Джоўнзам: Эрнэст Джоўнз. Жыцьнё й праца Зігмснта Фройда. — Ню-Ёрк: Бэйзік Букс, 3 тамы, 1953-1957; можна набыць скарочаную вэрсію тае знакамітае біяграфіі ў кішэнёвым (у вокладцы) выданьні. Майстэрскае разуменьне Фройда й яго-нага жыцьця й дзейнасьці ў спадарожным яму культуровым кантэксьце выказаў гісторык з Йэйльскага унівэрсітэту, зна-каміты навуковец Пітэр Гэй (Gay). Фройд. жыды ды іншыя немцы (Peter Gay. Freud, jetis and other germans). — Ню-Ёрк: Оксфорд Юнівёрсіты Прэс, 1979.
    Пераклаў Алесь Каўтаскін. травень 1994 году, Масква.
    46
    ...сталым ёсць чалакек, які здольны да працы й да любові...
    З.Фрочд
    У эстон Ла Бар належыць даліку найвыдатнейшых амэрыкансмх навукоўйаў, спэцыяльнасьць якіх яны самі акрэсья.іваюць як культуровую антрапалогію (пад куіьтурай разумеецйа ўсё, чьм адрозьніваецца чалавек ад кожнае іншае жывое йстоты — зброя, танец, філазофія), а на бліжэйшых да нас абшарахяго б хіба палічылі этнографам альбо краязнаўцам. На жаль, не гледзячы на яго:ую выдатнасьць, доказам якой могуйь быць шматлікія спасылкі на ягонае імя ў літаратуры, даведацца пра яго велыа цяжка. Працаў ягоных па прастэры былога СССР таксама амаль няма. Усе ніжэй узгадваемыя зьвесткі паходзяць з тых кнігаў, якія ўсё ж такі пашанцавала знайсьці.
    У 1980 годзе ён займаў катэдру прафэсара антрапалогл ў Дзю-каўскім унівэрсігпэце стану Паўіючная Кераліна, горад Дзюрган, пасада была пачэсная, бо насіло бмя заснавальніка таго ж ВНУ Джэймса Б. Дзюка. Сёньня калі ён яшчэ жывы — dan ялу Божа даўгалецьце са здароўем! — прафэсару, мусіць, недзе каля 90 год бе першыя працы ён апублікаваў быў у сярэдзіне 1930 х гг Жйнаты, мае дачку й колькі (Оакладна невядома, але не менш за два) сыноў. Прафэсар шмат бадзяўся па планеце, выкладаў у розпых уі ізэр-сітэтах ЗША, напісаў мноства кнігаў, адна зь якіх — "Людз^ая жывёла» («The Human Animal») — сталася бэстсэлерам ды выда-валася за 1954-1980 гг. болый за тузін разоу.