Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
Ўэстан Ла Бар
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 48с.
Мінск 1995
Розьніца паміж паламі ня ёсьць, ва ўсялякім разе, небясьпеч-най, ці то для мужчын, калі “валоданьне” парай супрацьлеглага полу адлюстроўвае пэўны далейшы амфіміктычны трыўмф. Бо ў “гэнітальным характару”, які дасягае трывалага й непалохаючага панаваньня па-над сваёй уласнай сэксуальнай роляй і прыродай, кастрацыйны непакой пераадольваецца. Асобнік адчувае заміла-
30
ваньне да сваёй павіннасьці йснаваць у якасьці мужчыны альбо жанчыны. А што кепскага ды няслушнага можна знайсьці ў любові да іншага й непадобнага на ўласнае цела, калі асоба кахае чужое цела гэтаксама ж, як свае ўласнае? Кастрацыйны комплекс будзе, вядома ж, выяўляцца ў розных асобніках розным чынам, у залежнасьці ад таго, ці дазнаў, прыкладам, чалавек у хлопчыках адкрытае пагрозы пазбавіцца яго пэнісу, ці то яго так “жар-таўліва” дражнілі, ці ж пагроза мела “выхаваўчыя’’ мэты, бо він-ны схоплены быў на спробе мастурбацыі і да таго ж хлопчыка маглі звыш усялякае меры напалохаць бацькі: або спакусьлівая гістэрычная маці, або нестрымана небязпечны й не ведаючы пра літасьць бацька; або — калі мова пра асобу жаночага полу — ці ўпрауду належным чынам дзяўчынку рыхтавалі да першае мэнст-руацыі ... Увогуле канкрэтная сітуацыя залежыць ад шматлікае арды ўзгаданых і мноства іншых чыньнікаў, у тым ліку сьвядо-мага й несьвядомага вартасьцяваньняў асобнікам свайго ўласнага й супрацьлеглага полу, ад бацькоўскага стаўленьня да полу дзі-цяці, у прыватнасьці , ад спосабу ў які выяўляецца большая сім-патыя да дзіцяці, пол якога ня ёсьць такі, як у дадзенага асобніка з бацькоў, і гэтак далей.
Кастрацыйны комплекс тут стаецца зноў больш выкручастым з прычыны яшчэ аднаго шляху ўцягваньня ў справу бацькоў: мова — пра паўсюдны комплекс Эдыпа (у дачыненьні да самак часта кажуць “комплекс Электры”). Дзіця ці таго, ці другога полу звычайна мае са сваёй маткай стасункі аральна залежнага ка-ханьня (дзіця задавальняе свае патрэбы праз рот, з чаго вынікае ягоная — аральная — залежнасьць ад маці, якая “робіцца ўзьнёс-лай” — ператвараецца ў каханьне); іншымі словамі, дзіця зале-жыць ад маці й кахае яе таму, што яна — крыніца ягонага фізіялагічнага задавальненьня. Калі ж пазьней пераможна ўкрачае сэксуальнасьць, дык, у выпадку хлопца, апошні мае разьвітацца са сваім першым аб,ектам любові дзеля захаваньня й замацавань-ня ўласнае фізічнае мужнасьці ў працэсе спаборніцтва з больш моцным бацька.м — бацька папраўдзе валодае маткай як гэні-тальнай маёмасьцяй, у адрозьненьне ад дзіцяці, якое мае маці за алімэнтарную — жывячую, кормячую — сваю ўласнасьць. Дык, пра што ўжо вышэй была мова, хлопец, каб займець мужчынскую паўнавартасьць, ці, як кажуць, дзеля дасягненьня псіхалагічнае гэнітальнасьці, павінен будзе знайсьці сабе заменныя кабечыя аб'екты. гэта значыць, навязаць лучнасьць з іншымі са.мкамі за-мест роднае маткі, альбо яму давядзецца цалкам разьвітацца з усялякімі спадзяваньнямі на гэтэрасэксуальнасьць і застацца пры зафіксаванасьці на фалічны.м узроўні замілаванасьці да свайго ўласнага полу. Тады яму будзе наканавана йснаваньне ў стане го-масэксуала, альбо па-дзіцячаму прымацаванага да маткі й адчу-
31
ваючага жаданьне кахацца з мужчынамі аральна, бы псэўда-не-маўля, альбо ўдаваць з сябе кўазі-кабету, — гэта калі гамасэк-суальнае каханьне з мужчынамі здзяйсняецца анальна. Бо каб хлопец стаўся гэткім жа мужным, як ягоны бацька, юнаку трэба заставіць аб'ект бацькавага сэксуальнага каханьня бацьку, а сабе знайсьці нешта падобнае, хай іншае; яшчэ хлопцу трэба будзе памяняць мадальнасьць свайго цела ў дачыненьні да другога полу — пасіўна-аральная (у дзіцяці праз рот) сувязь павінна застацца ў маленстве, каб яе магла заступіць актыўна-гэнітальная арыен-тацыя магчымага злучэньня з асобай жаночага полу. (Тут зноў выходзіць на яў праўда пра розныя зонавыя мадальнасьці ка-ханьня, бо ж уся й усялякая любоў ёсьць клопата.м аб крыніцы лібіданознага ўзнагароджваньня, якога б роду й паходжаньня тая прыемнасьць ні была).
Дзіця дзявочага гатунку, з другога боку, павінна зьмяніць пол *
свайго аб'екту любові з матчынага на бацькаў. Як ужо яна пацяр-пела “кастрацыю”, дык дзяўчына, звычайна, трапляе, гэтак бы мовіць, бліжэй да ўсьвядамленьня сваіх сэксуальных ураеньняў пра раньнюю закаханасьць да бацькі, які зьяўляецца нямаведама адкуль як новая шмат магутнейшая ахоўная яе постаць, або, дакладней, як постаць, якая больш надаецца на ролю абаронцы, яшчэ дзяўчынка хутка разумее, што гэта — самец, адзін з тых, хто ў стане даць ёй дзіця. Аднак у вырашэньні “Электрынага” спа-борніцтва з маткай — яно менш страхатлівае за хлапечы Эдыпавы канфлікт з бацькам — дзяўчо павінна потым адшукаць іншага самца замест бацькі, каб кахаць таго іншага. Кабечая сэк-суальнасьць ёсьць у выніку складанейшай й вытварнейшай. Яна, у дадатак, ёсьць больш таямнічай і старанна хавае сябе. бо ж калі самец ніколі ня ёсьць у стане глосіць абвержаньні або адчуваць няпэўнасьць наконт паўстаньня сваёй сэксуальнай пабуджанасьці, дзяўчына часам сапраўды можа не ведаць, што ў ёй ды зь ёй у дадзены мо.мант адбываецца.
Хлопцам, хіба, даводзіцца ўцягвацца ў куды больш жорсткае змаганьне падчас дасьпяваньня. Яны павінны адыйсьні ад мален-ства на большую адлегласьць, чым тое выпадае для дзяўчын. Ім трэба шмат што зьмяніць у сваім стаўленьні да жанчын, каб пасіўная залежнасьць вызваліла мейсца для агрэсіўнага пана-ваньня; і яны павінны безперапынна ўвесь час даводзіць, што яны здолелі былі адбыць мужнае падарожжа й прайшлі ўвесь шлях ад дзіцяні да мужчыны. Аднак каханьне самца да жанчын, калі ўзяць пад увагу факт мацярынства, выглядае псіхалагічна нескамплікаваным і празрыстым. А вось тое. як лзяўчыны пры-ходзяць да любові да мужчын, падаецца справай больш мудраге-лістай, а калі разважаць, прыцягваючы факты пра ўзнага-роджваньне патрабаваньняў ранейшага дзяцінства, дык яшчэ й
32
занадта ць.мянай, бо больш незразумелай, чым мужчынская любоў да жанчын альбо жаночая любоў да ейнае ўласнае жано-часьці, — абедзьве атрыманы ад маці. Чаму мужчыны кахаюць жанчын — гэта аніякая ні задача: яны ж кахалі сваіх матак. A вось навошта жанчынам кахаць мужчынаў — пытаньне больш, чым праблематычнае. Часам на яго прабуюць адказаць дапуш-чэньнем, што, маўляў, дзяўчына папросту пераносіць сваю дзі-цячую залежнасьць з маці на бацьку. (Але навошта? Чаму? Ці то та.му, што ён ёсьць мацнейшым, дужэйшы.м ды больш надаецца на ролю ўладальніка, ахоўніка й абаронцы, чым абедзьве жа-ночыя постаці, маці й дачка? Ці таму, што ён, як самец, выглядае больш кахаючым і больш паблажлівым у сваім стаўленьні да дачкі, чым маці?) Іншае мяркаваньне глосіць, што жанчыны кахаюць мужчын, таму што ў апошніх ёсьць нешта, чаго няма ў кабет, альбо таму, што толькі мужчына здольны даць ім дзіця. Хай так, але ж гэткае тлумачэньне, як, дарэчы, колькі іншых, дае падставы абвінавачваць псіхааналіз у засяроджаньні на патрэбах і мяркаваньнях самцоў, вось, маўляў, яшчэ адна арыентаваная на мужчын псіхалогія, бо ж жанчыны ёсьць не папросту не-муж-чынамі, але яны — істоты sui generis* паводле сваіх уласных пра-воў. Яшчэ іншае тлумачэньне ў сваёю чаргу распавядае пра нар-цыстычную любоў мацярок да саміх сябе: гэткае іхняе каханьне ўцягвае ў сваё пашыраючае свой абсяг кола па матцы ейнае дзіця, а потым, гэткім жа чынам, і свайго ўкаханага — на матчын капыл — мужчыну, бо ж жанчыны фізіялагічна маюць большую коль-касьць шляхаў да каханьня, чым мужчыны. Магчыма, мужчынам аніяк нельга наблізіцца да вырашэньня гэткае завілае загадкі папросту таму, што ў іх няма жаночых целаў. He, сапраўды, жаночая сэксуальнасьць з пэўнасьцяй ёсьць вель.мі цяжкай для зразуменьня!
Псіхалагічная праўда пра дасьведчаньні й перажываньні роз-ных, неаднолькавых целаў, прынамсі, надаецца дзеля тлумачэнь-ня нейкае колькасьці адрозьненьняў у сэксуальным тэмперамен-це. Мужчыны павінны навучыцца адвазе, каб быць у стане су-працьстаць страху перад кастрацыяй ды пераадолець яго, каб дасягнуць сваёй мужнасьці й фізіялагічнае “суцэльнасьці”. Тым ня менш, якраз у самцу, да таго ж часта ў самым як ніхто най-мужным, магчыма абсерваваць наймацнейшае страхаваньне, пры-клада.м, гэткі адважны барацьбіт палохаецца кожнае магчы.масьці якой-небудзь хірургічнае апэрацыі альбо іншае нагоды страціць, хай, сімвалічна, штосьці з свае анатоміі й, гэткім чынам, пера-ўтварыцца ў калеку. Як самец, ён найдалей вінен заставацца больш уразьлівым. Жанчыны, ужо дазнаўшы болю ў мэнструацыі,
" Свайго роду; сваеасаблівымі (лац.). — Заўвага перакладчыка.
33
дэфларацыі й спавіцьці немаўляці, выказваюць шмат большую стаічнасьць і адважней сутыкаюцца з узгаданымі гатункамі цяр-пеньня — канешне, падстаў абвінавачваць іх у мазахістычным сімвалічным махлярстве больш — і гэта, паміж іншага, яшчэ й таму, што жанчыны з дасьведчаньня ведаюць: часта за цяр-пеньнем зьяўляецца прыемнасьць ды сьвяточнае адчуваньне ка-бечага здзяйсьненьня й напаўненьня. І як раз таму жанчынам ча-сам зручна ставаць поліхірургічнымі гістэрычкамі, тады як муж-чыны ніколі не набываюць густаваньня ані ў гістэрычных су-таргах, ані ў натарчывых спробах нешта ад сябе адсячы на апэ-рацыйным стале.
Зноў жа, мужчынская мастурбацыя больш наладаваная віною ў вачах грамадзтва, чым мастурбацыя ў кабеты, ча.му першая прыгнятаецца з горшай жорсткасьцяй. Суперэга самца зазвычай гэтак жа ёсьць больш зацьвярдзелым, нягнуткім і ня схільны.м да кампрамісу; суперэга самкі, у сваю чаргу, здольна часьцей вы-явіць нейкую бестурботнасьць ды вырашыць, што рэгулы не ма-юць да яе дачыненьня з поваду таго ж дамнеманага анатамічнага “калецтва”, а як яна ўжо дазнала гэткае “нясправядлівасьці”, дык, значыць, “яна нешта належнае (за віну) ужо атрымала”. Потым, калі самцы засвойваюць вымогі мужнага суперэга га-лоўным чынам ад самцоў (зазвычай, ад бацькі), і тое, што яны ўбіраюць у сваю мужнасьць у гэткім інтраекцыйным працэсе, паходзіць з мужных жа крын-іцаў; аднак гэткі ж працэс прае-цыраваньня загадаў суперэга ў жаночую душу йдзе горш (бацькі больш паблажлівыя да дачок, чым да сыноў, ды й Электрын комплекс і супрацьлеглый яму контр-комплекс адбываюцца на больш прамым і непасрэдным шляху, параўнальна з Эдыпавым спаборніцтвам за маці), і жанчыны дастаюць частку свайго супер-эга ад самак (гэта значыць, што жаночасьць дае ім маці). Сэксу-альнасьць самца перасільвае й руйнуе перашкоды, таму што нармальны мужчына вырашае свой кастрацыйны комплекс, згаджаючыся з тым, што, як ужо паважаецца накінутая самцамі й самцам забарона на казіродзтва, дык актыўная мужная й муж-чынская сэксуальнасьць ня будзе карацца кастрацыяй. А кастра-цыйны комплекс самкі вырашаецца згаджэньне.м на жаночасьць і набыцьцём сабе мужчыны, у якога ёсьць пэніс. І таму жаночая сэксуальнасьць акцэптуе падарунак, згаджаецца прыняць нешта незапрацаванае, бо нармальная жанчына жадае дзіцяці й ведае, што толькі прыдбаўшы сабе нейкага са.мца, які здольны даць ёй тое малое, яна атрымае жаданае ды, разам, дасягне поўнасьці сваёй падстаўнае жаночасьці. Мужчыны баяцца няздольнасьці да чыну (гэта значыць, няздольнасьці да каханьня); жанчын палохае магчымасьць быць некаханы.мі (не прыдатнымі да каханьня). Жанчыны ёсьць дарэчны.мі асобамі ды канкрэтнымі асабістась-