Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
Ўэстан Ла Бар
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 48с.
Мінск 1995
18
мы, што з рэгулы, узрываюцца гвалтоўныай спрэчкай. На гэты.м мейсцы выпадае ўзгадаць Шэкспіра: "Як на мяне, дык абураецца спадарыня збыт гучна”, — або, калі вярнуцца на раднейшую гле-бу: “Дзе дым, там і полымя”.
Фройд першым усказаў быў на тое, што сёньня падаецца шмат каму відавочным, менавіта, што, апроч гэнітальнае, існуе яшчэ й колькі іншых зонаў на целе, кожная зь якіх у стане пры-носіць пачуцьцёвыя асалоды, і тыя зоны, фактычна. пачынаюць, так бы мовіць, працаваць у часе раней за сэксульнную гэніталь-ную зону, ды й фізіялагічная вага ў іх таксама большая. Распару-шаны па павсрхні усяе скуры эратызм дае сябе заўважыць яшчэ ў вельмі несапсаваным узросьце, хай у людзей гэтая зьява верагодна не мае тае яскравасьці, што бачна ў ніжэйшых жы-вёлах. Ёсьць таксама пэўная пазітыўная, ды іншым часам інтэн-сіўная прыемнасьць у назіраньні й слуханьні, у нюханьні й до-тыку, й смаку. Але аніякая зь іх ня ёсьць першаснай асалодай у чыста й сьцісла лібіданозна.м сэнсе. І толькі таму, што захоўва-юцца рэшткі ранейшых балючых дасьведчаньняў, пакутлівых заві-ласьцяў назапашаньня жыцьцёвых уменьняў, перабольшаныя апраўдваньні альбо прыцісьненьні гэткіх лібіданозных прыем-насьцяў, гэтулькі людзей гэтак апантана аспрэчваюць само йсна-ваньне падобнае лісты задавальненьняў; а як ужо пярэчыць фак-там немагчыма, чаму перамога такіх палемістаў ёсьць справай надзвычайнай ды ненадзейнай, дык яны намагаюцца аспрэчыць выключную першаснасьйь гэнітальнае ўцехі. А калі ўжо прэ-гэнітальнае задавальненьне ёсьць заўжды часткай гэнітальнае пе-радпрыемнасьці (пацалункі, заглядваньні й разглядваньні, пяш-чотныя дотыкі й г.д.), дык гэткае папярэджваючая асалода ста-ецца нібыта канспэктам або скарачоным, сьціслым выкладам гіс-торыі лібіда, аповесьцяй пра разьвіццё гэтага пачуцьцёвага ас-пэкту ды сваеасаблівай аўтабіяграфіяй з узгадваньнем таго, як і калі адбываліся зьмены ў параўнальнам вартасьцяваньні адных альбо другіх радасьцей жыцьця дадзеным асобнікам.
Першаснымі абшарамі прыемнасьці на паверхні цела — зо-намі лібідо — стаюцца розныя кавалкі скуры; з рэгулы, гэта — адцінкі скураное пакрывы блізу тых пунктаў, празь якія арганізм камунікуе са зьнешнім асяродзьдзем, дык зразу.мела, што зада-вальненьне, што нараждаецца ў гэтых цялесных партах, бярэцца з пасьпяховага здзяйсненьня пэўнае адаптыўнае фізіялагічнае па-віннасьці альбо патрэбы. Калі мовіць пра немаўля, дык пакуль ягонай дыетай застаецца малако маткі, першаснай зонай будзе дзелянка навокал роту — аральная зона, дзе лібіданознай прыем-насьці таварышыць задавальненьне першаснае патрэбы дзіцяці, якое вінна зацягнуць нешта звонку й расьці; потым да гэтага працэсу “аральнае інкарпарацыі” далучаюцца, у якасьці пама-
19
гатых, вока й вуха. І калі глядзець у зваротным кірунку, нар-мальная жанчына гэтаксама адчувае глыбокае фізічнае задаваль-неньне. жывячы сваім малаком сваё дзіця. Узаемны абмен зада-вальненьняў-разчараваньняў складаецца ў стракаты спэктар эмо-цый, якія лепяць асабістасьць дадзенага асобніка. цалкам ірацыя-нальна й нявербальна, гэта значыць без удзелу розуму й слоў, a дзіця робіцца, што да ягоных пачуцьцёвых спадзяваньняў на гэты сьвет ды ад сьвету, альбо “аральны.м аптымістам”, альбо “араль-ным пэсімістам”. Пазьней, гэта ўжо як малое пачало хадзіць, га-маніць ды ўвогуле займела нейкага спрыту ў валоданьні сваім целам, самаўладзтва асобніка спатыкаецца й сутыкаецца з вымо-гамі грамадзтва: гэты канфлікт сацыяльнага зь індывідуяльнай ця-леснай аўтаноміяй адбываецца па-над анальнай зонай; астача яго ў форме эмацыянальных таноў, якія застаюцца ў душы бы водгук мінулых непакояў, адыгрывае важную ролю ў асабістым адчу-ваньні адрозьненьня сябе ад несябе (“тутака — я, а тамака — не”) ды ў стаўленьні да пытаньня пра панаваньне-й-падпарадкаваньне, што зьяўляецца потым у шырэйшым сацыяльным кантэксьце. Вучэньне ж мастацтву выдаленьня мачы — “урэтральная дысцып-ліна” — стаецца злучанай з пачуцьцямі пыхі, сораму ды амбіцыі. Фалічная фаза, аб якой будзе гутарка далей, хіба застаецца пэрыядам “друкаваньня” сэксуальнае йдэнтыфікацыі, бо якраз на працягу гэтае ступсні разьвіцьця адбываецца палавое ўсьведам-леньне, ‘‘адбітак” якога застаецца ў душы-назаўсёды, бо асобнік праецыруе ў сваю псіхіку — робіць інтраекцыю — сьвядомы вобраз свасй мужнасьці альбо жаночасьці; гэтая фаза ёсьць часам, калі з захапленньнсм адкрываюць уласны пол і адчуваюць ягоную вартасьць, калі зьдзяйсняецца адпаведнае рэгуляваньне сваёй прыналежнасьці да наканаванага полу — праз насьлядаваньне, спаборніцтва, вывучэньне й атаесамленьне (толькі па гэніта-лізацыі замацаванага замілаваньня да ўласнага полу, гэтая сэксу-альная фіксацыя набірае рысаў пэрвэрзіі ды можа ператварыцца ў збачэньне). Фалічнай фазе таварышыць фаза Эдыпа, калі дзіця адкрывае пэўную важную постаць (байьку) па-за межамі зада-вальняючай-вымагаючай маткі, якая была заўважальна ў аральнай і анальнай фазах; гэтая навіна стаецца эмацыйнай парадыгмай для ўсіх прышлых суадносін з усялякай грамадзкасьцяй пад зна-кам супсрэга; прыкладам, стаўленьне асобы да рэлігіі ёсьць чым-сьці на ўзор тэста Роршаха зь ягонымі плямамі, рэакцыя на якія з боку дасьледуемага асобніка шмат чаго апавядае аналітыку пра асаблівасьць паддосьледнага — гэтак і асабісты падыход да рэлі-гійных пытаньняў сьведчыць аб адрозьненьнях прыватнага выра-шэньня эдыпавага канфлікту, а яно ёсьць тым падмуркам, на якім будуюцца ўсе рацыянальныя альбо рацыяналізаваныя су-перструктуры інэлектуальнага характару (вайна, палітыка й г.п.).
20
Псіхалагічная фаза гэнітальнае першаснасьці стаецца апошняй з усіх фаз. Аднак, нельга, канешне, мысьліць аніякую з тых стадый разьвіцьця чымсьці накшталт чыгуначных станцый, на якіх за-трымоўваецца цягнік лібідо, — не, усе яны ў пэўным стопні су-працоўнічаюць, суіснуюць, сьплятаюцца адна з адной ды, у ней-кай форме, захоўваюцца й па пераходзе разьвіцьця ў наступную фазу; але ж у бальшыні асобнікаў бачнай ёсьць выразная пасьля-доўнасьць: фазы па чарзе зьмяняюць адна адну.
Кажуць: “Лупі малое па хрыбту, каб гарбатым вырасла”, і яш-чэ кажуць: "Куды праростак нагнеш, туды й дрэва пахіліцца” — ці ж мала падобных выразаў існуе, каб было дзеля чаго мяньцінь языкамі? Але псіхааналіз ставіцца да гэткіх фразаў сур'ёзна, разу-меючы іх літаральна. Вось, мусіць быць пэўны “паростак” — фі-зычнае цела ды нэрвовая сістэма дзіцяці; тую “галінку” нахі-ляюць зьнешнія сілы й та.му расьце яна пахіла, скажона; а спо-саб, у які зайшло “пахіленьне”, будзе відочным і пазьней, шчыра адкрываючы сябе ў наяўных сімптомах. Псіхааналіз указуе на асаблівыя часткі цела чалавечага, якія набіраюць значнае вагі ў засваеньні спосабаў прыстасаваньня ды неабходных фізіялагічных уменьняў, што адбываецца шляха.м навучэньня, калі посьпех узнагароджваецца прыемнасьцяй; псіхааналіз занатоўвае харак-тэрыстычныя рысы асяроддзя, у які.м жыве чалавек, першаснымі зь якіх будуць матка з бацькам; псіхааналіз вызначае сувязі патрэбаў цела (ід) са сьвядомым розумам (эга) ды паміж эга й грамадзтвам (суперэга) і фізічным сьветам (рэальнасьць). Прый-маючы гэткія простыя пастулаты, псіхааналіз ніколі не стамля-ецца ў пошуках караларыяў да іх, якімі б трывожнымі й зьдзіў-ляючымі не падаліся атры.маныя высновы. Псіхааналіз ёсьць па-зітывістычным, эмпірычным, фэнамэналагічным а канкрэтным.
Індывідуальная асабістасьць, выходзіць, ёсьць, паводле псіха-аналітычнае псіхалогіі, пэўнай пабудовай, у якой уцелесьнены ўсе дасьведчаньні эга, якія ім паназапашаны былі падчас ягоных спатканьняў з вышэйузгаданымі й іншымі складовымі часткамі псіхалагічнае рэчаіснасьці. Кожная наступная псіхалагічная фаза вызначаецца кожнай папярэдняй; прыкладам, аральныя ўзнага-роджаньні-й-разчараваньні з пэўнасьцяй уплываюць на працэс засваеньня сацыяльнай дысцыпліны падчас анальнага пэрыяду; у сваю чаргу, анальнае бунтарства здольным ёсьць перацячы ў канфлікт Эдыпа, неяк афарбоўваючы яго; гэтаксама вырашэньне фалічна-Эдыпавых праблемаў глыбока, да самага дна, акрэсьляе гэнітальную канстытуцыю асобніка, усе суадносіны асобы зь ейнай сэксуальнасьцяй.
Больш таго, кожны нэўроз, кожны псіхоз ды кожная псіха-патыя ёсьць пэўнай буйнай фіксацыяй на нейкай ступені ўзросту або рэгрэсіяй да гэткае фазы разьвіцьця, а само йснаваньне
21
забурэньня ўзгаданых гатункаў ссьць павядамленьнем пра яшчэ нявырашаны, бо ўсьцяж дакучаючы канфлікт (толькі цяпер пры-гнечаны), да таго ж, часьцей, чалавек церпіць ад колькіх за-старэлых канфліктаў зараз; інакш кажучы. псіхічнае забурэньне ссьць супольнасьцяй прэгэнітальных фазаў. Дык вось, шызафрэ-нія ёсьць нястачай лібіданознае рэальнасьці зьнешняга сьвету, бо шызафрэнік адмовіўся быў засваяць яе ў выніку зфрустраванасьці ў аральнай фазе, калі яго чамусьці разчаравала задавальненьне ягоных першасных патрэбаў або неад'емная ад аральнае фазы залежнасьць — каб неяк узнагародзіць сябе за непрыемнасьці, зфрустраваны асобнік набывае звычку мроіць сабе нейкія магіч-на-сімвалічныя лібіданозныя пацешаньні. Шызафрэнік, гэткім чына.м, папросту не дастаў быў патрэбнага каханьня, яго не лю-білі ды й ён сам не адказваў сваёю любоўю на задавальненьне ягоных патрэб вонкавай рэчаіснасьцяй, бо адчуваў распачліваю адасобленасьць ад маткі — яна ж ня ёсьць блізу, вось яе ўжо няма; выходзіць, што ён павінен зрабіць зь сябе ўвесь сьвет, стацца для сябе суцэльным сусьветам, і ён гэтак і робіць — нар-цыстычна й лібіданальна. Шызафрэнію таму гэтак цяжка лячыць, што тут мы маем да чыненьня з вельмі застарэлымі пару-шэньнямі, бо ж трэба лекаваць траўмы. што замацаваліся на яш-чэ вельмі архаічным узроўні фармаваньня эга, тады як пазь-нейшае разьвіцьцё, у лепшы.м выпадку, калі й адбывалася, дык неяк ненадзейна й патурбавана, што азначае пэўную пакаме-чанасьць і пазьнейшых фазаў; забурэньне на прэвэрбальны.м аральным аб.ектным узроўні (гэта, калі дзіця яшчэ не размаўляе, але ўжо пачынае адрозьніваць адну рэч ад нейкае другое) мае, паміж іншага, яшчэ й той скутак, што ў шызафрэніі менавіта занадта цяжка даецца звычайны людзкі кантакт з тэрапэўтам. A вось алкаголікі, якія часта ёсьць літаральна “бутэлячнымі дзі-цяткамі”, што ўвесь час настойліва шукаюць тае цудоўнае магут-■ насьці, якую дае пляшка з вадкасьцяй — некалі не.маўля зачара-вана было здольнасьцяй плыннага рэчыва магічна павялічваць дзіцячую сілу, і так яно й засталося. праўда, цяпер магутнасьць, якую бярэ алкаголік з магічнага напою, робіць яго неяк двух-сэнсоўна й падазрона кабечым і мужным адначасова. 3 рэгулы яны жэняцца з жанчынамі, якім вельмі хочацца панаваць, што адбіваецца ў жаданьні прыдбаць нейкі фалас, але без мужчыны. што знаходзіцца па-за гэты.м органам, — у выніку такая спа-дарыня дастае належнае: алкаголік карае яе сваім правакатыўным інфантылізмам Алкагалізм часткова даецца вытлумачыць забу-рэньнямі аральнага пэрыяду, але курацыя яго шмат лягчэйшая ў параўнаньні з шызафрэніяй, бо ў душы алкаголіка часта можна знайсьці вынікі больш-менш моцнага й здаровага сталеньня на працягу пазьнейшых стадый, дык тэрапэўт мае з чым працавань і