• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня  Ўэстан Ла Бар

    Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня

    Ўэстан Ла Бар

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 48с.
    Мінск 1995
    12.74 МБ
    38
    прыцягнуць да адказнае працы кіруючае эга, якое цяпер набыло вастрэйшае чутнасьці й глыбейшага разуменьня праблемы.
    Падобнае разуменьне прыходзіць толькі шляхам доўгага ды патрабуючага мноства сіл ды трываласьці працэсу, у якім суб'ект аналізу здраджае сябе праз шэраг прыкладаў асаблівых паводзінаў, якія выпадкі праз пэўны час пацыент, прыахвочаны тэрапэўтам, пачынае параўноўваць, каб вырашыць, для самога сябе. ці дзеюць у тых прыкладах акрэсьленыя мэханізмы ды, калі гэтак і ёсьць, у якім стопні й якім чынам гэта адбываецца, ды, можа ці не выявіць пэўныя характэрыстычныя, ад.мысловыя ры-сы тае мэханікі — аднак усё гэта патрабуе пераадольваньня най-напружанейшае адпорнасьці суб'екта, бо той не жадае адкрыцьця старых ранаў. Абаронныя мэханізмы ўмешваюцца недзе па.між супольна падзяляемымі й сумесна выкарыстоўваемымі падрабяз-насьцямі ўзгаданага роду ды запазьняючымся прызнаньнем іхняе рэальнасьці. Аналітыку ня трэба спрачацца альбо ўмаўляць ней-кую дактрыну, бо дадзеныя знаходзяцца побач, неаспрэчна тут, ды, нават, калі б іх далося кудысьці дзець, яны ж, з пэўнасьцяй, здолеюць дастацца на паверхню нейкім другі.м разам. Але трэба памятаць, што інтуіцыйныя здагадкі аналітыка зусі.м не павінны кожным разам і самапасам ставацца роўнымі або роўназначнымі празіраньням у сябе самога пацыента.
    Дзіўная рэч, але ж “вольным асацыяцыям”, тым анічым не абмежаваным спалучэньнем стрыжанага з голеным ды вазоў з гарбузамі можна й, больш таго, трэба вучыцца: аналізуемы па-вінен засвоіць мастацтва бязьлітаснае шчырасьці розуму й па-чуцьцяў ды настрояў, якая ёсьць вольнай ад усялякае цэнзуры й кажа выпавядаць уголас усё, што толькі ня прыйдзе да галавы, хай нязграбнае, бязглуздае, сьмеху вартае, ганебнае, злоснае, не-прызваітае, брыдкае альбо папросту нуднае, бо трывіяльнае. Кож-ны хворы мусіць засвойваць гэткае ўменьне, пакуль ён праходзіць праз працяглыя папярэджваючыя тэсты й іспыты ды дзесьці прыканцы гэтага падрыхтовачнага этапу хворы пачынае верыць, што ў лекара няма намеру неяк яго пакрыўдзіць — наадварот, пацыент набірае веры, што аналітык будзе слухаць і пачуе ўсё, што ні скажа пацыент, і з боку першага ў дачыненьні да другога ня будзе ані ўкараньня, ані асуджэньня, ані ад.маўленьня, ані маральнага паніжэньня. Тады й узнікае тая звышасаблівая й над-звычайная зьява “перанесеньня” або “перадачы” (“трансфэр”, “трансфэрэнс”). Гэты "перанос” зь ягонай “празрыстасьцяй” часа.м памылкова ўважаюць за нейкую '‘закаханасьць’’ у аналі-тыка, аднак падобныя ўражаньні й апініі разыходзяцца з мэтай ды спладжаюць памылкі. Што менавіта адбываецца падчас “пе-раносу”, дык гэта тое, што аналітык усё больш і усё мацней ста-ецца прый.мальным праз пацыента й больш звыклай часткай
    39
    краявіду, гэтак бы мовіць, таму хворы ўспрымае лекара як нешта абыякавае й нэйтральнае. як гэткага слухача, які не патрабуе ад свайго размоўцы звыклага для паміжлюдзкіх адносін прыстаса-ваньня ды выкананьня рэгул “сацыяльнага пратаколу” й падоб-ных правіл прызваітасьці, ветлівасьці, канвэнансу й палітэсу; па-ступова ды ўсё мацней і ўва ўсё больш чыстай форме пацыент па-чынае ставіцца да аналітыка як да асобы, якая нібыта мае кры-тычную вагу ў дачыненьні да нейкае прыватнае праблемы, што здарылася ў мінулым.
    Праверка й іспыт тым трансфэрэнсам стаецца спосабам дась-ледаваньня. бо тут выяўляюцца й кладуцца папросту перад ва-чыма голымі, без аніякае вопраткі або цэнзуровае пакрывы па-чуцьці й настроі й стаўленьні пацыента ў дачыненьні да ягоных бацькоў ды астатніх крэўных. — іншымі словамі, пацыент паказ-вае й адкрывае — самаму сабе таксама — тое, што ён адчуваў на гэты конт у сваім дзяцінстве. Аналітык аніяк ня можа ўпэўнена й бязглузда мень думкі пра закаханасьць усіх ягоных хворых у свайго лекара, — маўляў, таму яны й стаюцца гэтулькі шчырымі. Як найдалей ад чагосьці падобнага — аналітык ведае дакладна, што усё тое, што праецыруе пацыент на нейкі пусты экран, ня мае й мець ня можа аніякага дачыненьня да рэчаіснае прыватнае асабістасьці аналітыка — ведаць гэта вельмі карысна тады, калі аналітык мае праглынуць шмат несправядлівых, непраўдзівых ды ледзь магчымых для вытрываньня меркаваньня-ў і заяваў, тады як другім разам або й папросту крыху пазьней. гэткія абразьлівыя размовы хворы можа памяняць на ня менш нязграбныя спробы выказаць сваю любоў да лекара. Дзеля захаваньня свае непрык-метнасьці, каб заставацца чымсьці меншым за асабістасьць, ана-ліста намагаецца нават зьнікнуць з вачэй пацыента, які разь-лягаецца на канапе, і таму сядае недзе ззаду й з боку, каб той яго ня бачыў; да таго ж. спрактыкаваны аналітык нястомна ўвесь час сочыць за ўласнымі настроямі, якія сплятаюцца ў "псранос у адваротным напрамку” — "контр-трансфэр-энс)”, бо ў сваіх ад-чуцьцях, у сваёй ні да чаго ні прынятай і таму вольнай ды як бы гойсаючай, бы на хвалях, увазе й у сваім разуменьні ягонага ўлас-нага несьвядомага аналіста шукае чагосьці, што ў стане павучыць яго наконт аналізуемага — але разам з усім узгаданым, лекар кар-патліва й старанна пазьбягае ўсялякага ўскладаньня на хворага новых цяжараў. Таму, напрыклад, пачуўшы палкія пацыентавы пярэчаньні ды спасылкі на любоў, лекар хутчэй за ўсё пачне, к зьдзіўленьню й дзеля павучэньня пацыента, указваць амбівалент-ныя — двухзначныя й рознанакіраваныя — складовыя пацыен-тавае “любові”.
    Занадта цікаўскія й калі ня сьмеху вартыя. дык незвычайныя й нячаканыя зьявы ўзьнікаюйь і адбываюцца ў тым трансфэры:
    40
    вельмі часта аналізуемы можа ставіцца да лекара-мужчыны гэткім чынам, быццам той апошні ёсьць расчуленай звышклапатлівай ды звышахоўваючай хворага маткай; гэтаксама, калі лекар — жанчына, пацыент здольны ўспрыймаць яе бы жорсткага й сьхільнага да моцнага панаваньня бацьку. Зьмест кожнага сьцвер-джаньня падчас пераносу ёсьць падобным на тлумачэньні сэнсу лапезных плямаў у тэсце Роршаха: усялякае “значэньне” нельга шукаць у стосе безсэнсоўных картаў або ў пазбаўленай аблічча не-асобе аналітыка, але "сэнс” знаходзіцца толькі ў розу.ме праецыруючага паддосьледнага, у душы суб'екта аналізу. Зноў жа, празрысты перанос ад кагосьці з бацькоў да тэрапэўта зусім не абавязкова будзе афарбавана любоўю, бо ж здараецца, што дзеці адчуваюць да сваіх бацькоў нянавісьць. Трансфэр можа быць гвалтоўна “адмоўным” (маючы нэгатыўны каларыт нянавісьці) ў сваім пачуцьцёвым зьмссте, але, тым ня меньш, спладжаць ка-рысныя дадзеныя, калі рэч у ўцяжлівай праблеме ў дачыненьнях з кімсьці з бацькоў альбо ў завіласьці, што дакучае каму-небудзь зь іх; але, натуральна, дадатняе перанесеньне — лепшае, бо зь ім лягчэй даць рады падчас тэрапіі, а небязьпека дачаснага разьві-таньня паміж лекарам і хворым значна малее пры гэткім пазітыў-ным трансфэры. Ва ўсялякі.м разе лекар ведае, што нянавісьць хворага ня мае да яго аніякага дачыненьня, хай тэрапэўтычная праца стаецца, дзякуючы гэткі.м чыньнікам, яшчэ цяжэйшай, бо ня гледзячы на ўсю сваю нэйтральнасьць, лекар застаецца толькі чалавекам, якому яшчэ трэба неяк давясьці самаму сабе, што наяўная нянавісьць накіравана ёсьць не на лекара, ды й увогуле, чалавек побач — хворы, а ягоная адмоўная рэакцыя на аналітыка насампраўдзе накіравана ёсьць на бацьку, якога хворы заўважыў у асобе аналісты. Марудна, спакваля пацыент пачынае ўсьвядам-ляць сабе, што ўсе ягоныя заявы падчас пераносу ёсьць ня чым іншым, як толькі ягонымі рэчаіснымі настроямі, — гэта ён, хво-ры. выкладаў іх, а вось яны ляжаць тутака, без усякае пакрывы, голымі й безабароннымі. Аналіста мае толькі адлюстраваць усё гэта, каб паказаць, бы ў люстэрку, пацыенту пацыентава ж псіха-лагічнае аблічча: вось як ты выглядаеш, глядзі!
    Праўдай ёсьць, безумоўна, і мяркаваньне наконт падабенства тае празрыстае псрадачы зьявам, што трапляюцца па-за межамі ўсялякага аналізу — рэч у ты.м, што, спаткаючы які-небудзь но-вы, незнаёмы твар, мы заўжды адказваем на ягонае зьяўленьне нашымі звычайнымі пачуцьцямі й настроямі, якіх ўжо дазналі ў мінулым і якія на.мі ўжо паназапашаны. Ёсьць нешта асьляп-ляльна аслупляючае ў той нашай апантанасьці, зь якою мы не-сьвядома шукаем у чужых людзях актораў на ролі ў нашых аса-бістых, прыватных драмах: прыкладам, можна пабачыць злась-ліавага, маластковага, свавольнага бацьку ў амаль не пазнаны.м
    41
    кіраўніку, хай насампраўдзе гэты наш новы адміністратар ёсьйь мілым і зусім дабрадушны.м чалавекам. “Каханьне зь першага погляду” часам выбухас таму, што ў выглядзе новага чалавека далося заўважыць нейкую рысачку, якая адродзіла ў памяці ўспа-мін аб вельмі дарагім і моцна каханым у мінулым чалавеку, звычайна аб адным з бацькоў (дзяўчына мае рудыя валасы, як калісьці былі ў маці), — гэткі штрых бы нейкі ключык зрушае зь мейсца рухавік праектыўнае фантазіі. Вядома ж, што гэткага ўзо-ру “вялікае каханьне” аніяк. ужо з дэфініцыі, з вызначэньня тэрміну як такога, не вынікае з дасканалага веданьня тае асобы, што ў.мовіла закаханаму ягоную альбо ейную пасію, — не, “аб'ект намэтнасьці” папросту трапіў на вочы й уразіў як раз вольны ад клопатаў розум. Таму й кажуць, што той (альбо тая), хто сьпя-шаецца ажаніцца, будзе, магчыма, потым мець досыць часу, каб шкадаваць аб сваёй заўчаснай хуткасьці. "Першая любоў”, здаецца, зноў жа больш узгадвае сваім зьместам тыя ж плямы тэсту Роршаха, бо як і з таго выпрабаваньня паводле Роршаха, гэтак і зь першае закаханасьці чалавек даведваецца перш за ўсё пра самога сябе; што праўда, дык тое, што веды тыя пранікаюць у нашую сьвядомасьць праз боль, а калі мовіць пра першую за-каханасьць, дык боль з.мацняецца з набыцьцём больш паглыбле-нага пазнаньня — шляхам сваеасаблівага частковага трансфэру — аб'екту сваіх лятуценьняў і пажаданьняў. Сапраўдная ж любоў зраджаецца толькі зь веданьня як суб'екту, гэтак і аб'екту, ды трэба, каб абодва ўзаемна згаджаліся кожны на кожнага. Інакш кажучы, трэба (калі глядзець з аднаго боку) ведаць каханую асобу й знешне й з сутнасьці, і гэткая перадумова павінна йснаваць на абодвух баках працэсу. Выходзіць, гаворачы неяк вольна, на лузе, што трансфэр для будзёнае апантанасьці ў звычайных сацыяль-ных сытуацыях, у простых грамадскіх справах ёсьць, канешне, бязглуздым глупствам.
    Існуе ж і яшчэ адна дадатковая складанасьць. Фройд меў веру ў тое, што кожны нэўроз — а кожная асоба ёсьць да нейкае сту-пені нэўратычнай, у пэўным тэхнічным сэнсе — ёсьць гэткай фрустрацыяй, што зьяўлясцца з разчараванасьці нармальным уз-растаньнем, ды, адначасова, перашкодай таму ж нармальнаму сталеньню. Нэўроз — гэта нешта на ўзор струпа або ахоўваючае скарынкі.са скуры, што, бы кароста, нарастае на балючай і брыд-кай ране. Некалі ў мінулым вось гэтага асобніка непакой і страх псрад новымі й тады яшчэ нявырашальнымі задачамі агарнулі былі ўсё кволае. але дарастаючае й намагаючае прыстасоўвацца эга дзіцяці. Гэта значыць, што ён. гэты асобнік стаўся "за-майаваным” або “зафіксаваўся” (моцна або па.мяркоўна) на той ступені свайго разьвіцьця, на якой ён пазнаў быў трывогу, ды й дасюль усё ніяк ня здолее даць рады той прыхаванай нявы-