Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
Ўэстан Ла Бар
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 48с.
Мінск 1995
Перш за ўсё, ёсьць неадольныя ўладарныя патрабаваньні таго ж роду, што й патрэбы цела жывёлы; гэтыя патрэбы можна неяк адтэрмінаваць альбо падпарадкаваць нейкаму ладу, але ў рэшце рэшт іх нельга назаўжды заставіць незадаволенымі, як ужо жывёла жадае захаваць жыцьцё, здароў'е ды здольнасьць да ўзнаўленьня й памнажэньня свайго арганізму. Прыкладам, зада-вальненьне ўсьвядамлянае прагі магчыма адкласьці на пазьнейшы час, вядома ж, у пэўных межах, але калі вада гэтак і не зьявіцца, жывёла ўканцы загіне4. Агульная сума ўсіх гэтых патрабаваньняў
4 He ўсе арганічныя патрэбы, натуральна, нават усьвядамля-юцца. Калі, напрыклад, па цяжкім гараваньню ўзровень СО2 у крыві падвысіцца, дык адмысловы хэмарэцэптар на уваходзе сэрца паскорыць тэмп працы сэрца (“пульс” етане часьцей), каб пабольшыць замяненьне вуглекіслаты кіслародам, дзеля чаго чырвоныя крывяныя цельцы пасьпешна запампоўваюцца ў лёг-кія. Ёсьць мноства падобных згаданаму аўтаматычных механіз-маў, гэткіх гомэастатычных прылад, арганізуючых у целе “зва-ротныя сувязі”, пра што падрабязна можна даведаода з кнігі У. Б. Каннона “Мудрасьць цела” (W. В. Cannon. The Wisdom of the Body) (Ню-Ёрк: W. W. Norton & Co, 1982). Канешне, так званы пярэдні мозг, або, як яшчэ кажуць, лобавыя долі мозгу таксама могуць быць толькі яшчэ адной гэткай, ды, філагэнэтычна на-вейшай, прыладай, гамеастатычным механізмам, які патрэбны
6
псюхэ — г. зн. душы або розуму — завецца словам “ід” (Id = яно (лац.)). Калі патрэбы ід прыгнятаюцца, дык тады мы маем нэуроз разам з канфліктамі ўсялякага роду ды “паўротам прыціснутага” ў форме перакручаных сімптомаў як пакараньня, гэтак і задаваль-неньня.
Па-другое, эга мусіць дастасоўваць арганізм да вонкавае рэ-чаіснасьці, адкуль гэты арганізм бярэ біяхімічную энэргію, бо ж аніякі арганізм не здолее вытрымаць ды застацца пры жыцьці, калі не дасягне адаптаванасьці да свайго навакольля. Як ужо эга страчвае сваю прыстасоўную лучнасьць з рэальнасьцяй, мы тады маем псіхоз. А па-трэцяе, эга павінна адаптавацца да маральных вымаганьняў пэўнага асабліва традыцыйнага грамадства, хай і ня ўсс з гэтых патрабаваньняў з немінучасьцяй у.мацоўваюць жыцьцё альбо, прынамней, выглядаюць разумнымі. Уплыў маральнае рэ-чаіснасьці спадае ў розум ды асядае ў душы ў форме гэткіх вод-падаў, якія мы ведаем як запальчыва кшталтаваная сьвядомасьць — яна ж сумленьне альбо “супер-эга” (звыш-Я з лаціны). Калі ж асобнік выказвае няздольнасьць да пачуцьцёвае ды прымусовае інкарпарацыі гэтых маральных вымогаў у сваю асабістасьць, хай і ўсьведамляючы іх сваім розумом ды ўспрымаючы гэткія звычаі свайго племя прыблізна такі.м чына.м, як гэта ўмее вандроўны антраполаг, што ў стане пазнаваць рэгулы й звычкі чужынскага грамадства без усякага хваляваньня, але з халоднай крывёю й у поўні незаангажаванасьці, бо ж гэтыя дзівосныя звычаі аніяк ня могуць мець да антраполага аніякага дачыненьня; дык вось, у гэтым выпадку мы маем да чыненьня з псіхапатам — псіхапат, здараецца, добра арыентуецца ў фізічнай рэальнасьці й у стане патрэбным чынам адпавядаць на імпульсы свайго ід. Але маральна ён — хворы. Акрэсьленыя суадносіны можна прайлю-страваць гэткай дыяграмай:
Рэальнасьць
(Псіхоз)
Нэўроз
Cvnep-Эга
(Псіхапатыя)
Дык эга, як выходзіць, павінна служыць адначасова тром гас-падарам: арганічнаму Ід, навакольнай Рэальнасьці ды грамадска- _ му Суперэга — адкручваньне ад паслухмянасьці кожнаму зь іх дае
толькі дзеля вырашэньня новых або фізіялагічна невырашаль-ных, бо некантралюемых фізіялогіяй, праблемаў.
7
нам адпаведна нэўроз, псіхоз а псіхапатыю. У такім поглядзе эга ня ёсьць гаспадаром у сваім уласным доме — розуме5. Мэтай мысьленьня ёсьць дасягненьне пэўнага рухомага ўраўнаважаньня — гамэастазу, каб захаваць нейкага роду раўнавагу або modus vivendi" паміж тымі трыма супольнасьцямі вымаганьняў, якім эга мае адпавядаць. I, як кожны ведае, задача тая ня ёсьцьані прос-тай, ані вырашальнай аўтаматычна, бы сваім рухам.
Эга валодае пэўнай колькасьцяй абаронных заслонаў, і ўсе мы час ад часу карыстаемся чымсьці з гэтага ахоўнага арсэналу, дзе ўсякага хапае — ёсьць рацыяналізацыі, адмаўленьні, праек-цыі, інтэлектуалізацыі й іншае падобнае — але ж хранічнае звыш-ужываньне тых прыладаў абарочваецца новымі складанасьцямі й цяжкасьцямі. Рацыяналізацыя ёсьць пошукам добрых прычын ды разумных падстаў для тых безпадстаўных а неразумных пазіцыяў, якія б жадалі ўтрымаць мы пры сабе або на якіх мы хочам утрымацца, а нашае, магчыма няўсьвядомае, “я лепей ведаю, што трэба”, адно толькі павялічвае рэчышча плыні рацыяналізацый. Скрайняй праявай падобнага абслугоўваючага самаго сябе сама-апраўдваньня ў змысьленьнях і праз выдумкі ёсьць шызафрэнія. Адмаўленьне, адхіленьне — гэта папросту псіхалагічнае "адвароч-ваньне” ад няпрыемных фактаў, гэткае “паказваньне спіны” та-му, што не абяцае радасьці — з дапамогаю такога ўзору хітрыкаў любіць абараняцца эга ў гістэрыі. Праекцыя, перанос аднаго на
° Рэчаіснасьць, калі гаварыць іншасказальна, як бы канста-туе: “Дык вось як яно ёсьць насампраўдзе”. Ід натарчыва не хоча зьвяртаць ані на што сваёй увагі ды толькі бязглузда й неа-бачліва настойвае: “Дай!”. Суперэга патрабуе: “Мусіш!” (або: “Таго рабіць нельга!’’). Але адно толькі эга ў стане прамовіць, і прамаўляе: “Буду” (альбо: “He стану”). I рэальнасьць, і суперэга, і ід усе яны маюць схільнасьць разлічваць на тое, што іхнія адозвы будуць пачутыя й прыняты як загад “Трэба гэтую рэч зрабіць!”, хай сам гэты заклік, магчыма, не больш чым наш (і, хто ж ведае, мой няслушны) погляд на рэчаіснасьць, якая нібыта чагосьці ад нас вымагае; ад выкананьня патрабаваньняў сьвядомасьці часам ухіляецца за сьвядомае ухіленьне даводзіцца плаціць пачуцьцём вінаватасьці альбо сораму; а ід можна заспакоіць мноствам альтэрнатыўных спосабаў, калі мова йдзе пра калорыі або іншыя непазбежныя патрэбы — прыкладам, ежа не абавязкова мусіць быць менавіта той, што была замоўлена сьведама. I аднаму толькі эга даводзіцца цягнуць на сабе ўвесь цяжар эксзістэнцыялісткіх эпістэміялагічных прабле-мау (навошта жыць? што ёсьць веды? і г. д.).
Супольнасьць умоў існаваньня; часова дамова паміж спабор-нікамі (лац.). — Заўвага перакладчыка (сэнс: барацьба + дамо-ва).
8
другое — гэта калі чалавек спрабуе ўмовіць сабе й атачэньню, што нейкі забаронены імпульс дзейнічае не знутры, а звонку — на ўзор тае гістэрычнае пакаёўкі ў вель.мі сталым узросьце, якая ўвесь час ды адчуваючы салодкую жахлівую адранцьвеласьць шукае пад сваім ложкам валацугу ды разам з гэтым прыемным страхаваньнем адчувае — але несьвядома — жаданьне мець гэт-кага лайдака ў сваёй пасьцелі. Дык ці ж вы не бачыце, што гэта распусны бадзяга церпіць ад сваіх дрэнных помыслаў, але аніяк не яна! Бо ж, самі на ўласныя вочы маеце пераканацца ў ты.м, як яна клапаціцца наконт недапушчэньня са.мае магчымасьці гэткіх дурных хаценьняў, ці ж не? Яна нібыта і мае ў сябе свой пірог, і аб'ядаецца ім: старая паненка мае магчымасьць траціць увесь свой час на разкашаваньне не занадта ўзьнёслым фантазіямі, але не адчуваючы разам з ты.м аніякае віны. Аднак, тыя сімптомы, якія бачны ў паводзінах пачцівае служанкі, у той самы час і караюць яе, і ўзнагароджваюць. Ейны страх. яе фобія ёсьць тым, чаго яна несьвядома прагне, але сьвядома адкідвае ды робіць праекцыю гэткага свайго бажаньня — але яна ніколі не дастае свайго мужчыну6. Фантазія забаўляе й нічым не пагражае; аднак жа яна ўсё ж такі, у рэшце рэшт, заспакаеньня не дае.
Эга мае й другія абаронныя мэханізмы, напрыклад, яно ўжы-вае “канвэрсію”, г. зн. адмену, або перакідваньнс. Канвэрсуючы гістэрык (часьцей гэта гістэрычка) здольны пераўтвараць усьве-дамлены псіхічны боль у нібыта рэальны боль фізічны, у цяр-
6 Памылковым было б цьверджаньне, што яна, маўляў, па-просту “хоча мужыка”, і памылка гэткая ня ёсьць бязпечнай, бо ж, калі ўявіць зьдзейсьненьне ейнага жаданьня напраўдзе, дык яна, хутчэй за ўсё, кінецца ў псіхоз — і гэта таму, што, як пра тое сьведчаць бачныя ў яе паводзінах сімптомы, яна бароніць сябе ад згоды прызнаць тую праўду, што яна працягвае на ўсіх мужчынаў забарону на інцэст з пэўным каханымі мужчынамі (прыкладам, з бацькам або — не паўсюдна й не заўсёды — з род-ным братам; інцэст, па мыслі Фройдыстаў — гэта сэксуальны кантакт з бацькам супрацьлеглага полу). Спроба нібыта ўсема-гутнага “тэрапэўта” папросту выціснуць зь псіхікі хвараблівыя сімптомы можа скончыцца на пазбаўленьні гістэрыка або нэўро-тыка ад ягоных зь неабходнасьці ахоўных і абаронных прылад, што азначае, адначасова, абрынаньне хворага чалавека ў яшчэ цяжэйшую сітуацыю. Дабразычлівая “рада” сябры, хай сабе й праніклівая (ды, часьцей, як раз праніклівыя, усё разумеючыя рады дзеюць найгорай), таксама здольна вес'ьці да яшчэ горша-га, калі не зважюць увагі на вышэй акрэсьлены псіхіятрычны прынцып (што нельга пазбаўляць чалавека абароны, калі нічога другога не прапануецца).
9
пеньне цела, дасягаючы гэткім шляхам таго, гэтулькі ўласьцівага канвэрсійным гістэрыкам стану “belle indifference”’ , што зусім не перашкаджае мнеманаму хвораму (хворай) увесь час шукаць a знаходзіць усё новую працу для хірурга, якога гістэрычны цярпе-лец змушае адсякаць усё новыя й новыя нібыта нездаровыя орга-ны цела. Такая канвэрсуючая гістэрычка можа (й часта гэтую сваю здольнасьць ужывае), з радасным тварам і ўвогуле ўсялякім чына.м стараючыся дэ.манстраваць сваё зайздроснае самапа-чуцьцё, рэцытаваць даўжэзную песьню пра свае нібыта хворыя органы, пакутуючыя ад гэткіх немачаў, што калі б арганізм на-сампраўдзе цярпеў хаця б ад аднае напасьці з бясконцае лісты, дык сама дамнемана хворая асоба вельмі хутка апынулася б на парозе скону, замест таго. каб бадзяцца па лекарах ды сябрах, з гонарам распавядаючы слухачам жудасныя гісторыі пра свае му-чэньні. Тая “салодкая абыякавасьць” гэткае немачнае асобы, або, йнакш кажучы, дзівосная эмацыянальная бесклапотнасьць мае вытокам сваім канвэрсію (праекцыю) свайго псіхічнага стрэсу ў псэўдаарганічную хваробу, якая функцыянальна заступае ўсьве-дамляемую трывогу. Сэнс падобнае зьмены болю душы болем цела ёсьць у тым, што пакуты ад хірургічных апэрацыяў караюць хворую асобу, але адначасова яны ж здольны прыцягнуць да яе спачуваньне — дык таму яна мае пазбавіцца ад сімвалічна віннага органу. Аднак псота апошняга ёсьць адно толькі сімвалічнай. Вельмі хутка тая ж гістэрычка запатрабуе яшчэ адной аперацыі, таму што гэткі мазахічны працэс мае значэньне адсутнасьці хаця б якое дынамікі лекаваньня псіхалагічнае прабле.мы. У канчат-ковым выпадку такая нездаровая асоба можа й знайсьці падатнага хірурга ды выгандляваць у яго згоду на непатрэбную ампутацыю (бо ж і ў медыкаў здараюцца несьвядомыя матывацыі), а пасьля настае звычайна чарга спаданьня ў псіхатычнае забурэньне.