Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
Ўэстан Ла Бар
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 48с.
Мінск 1995
34
цямі: напачатак яны кахаюць менавіта гэтага мужчыну й вось гэтае дзіця, таму што тыя сімвалізуюць жаночыя нарцыстычныя валоданьні або дасягненьні. Хай потым жанчыны, здараецца, знаходзяць нейкія сацыяльныя абагуленьні. для сваіх каханьняў, тым не менш, жанчына й найдалей кахае канкрэтна й пэрсаналь-на. А хлопец, па разьвітаньні з маткай — ягонае каханьне было больш напружаным, бо адразу яно было больш фізіялагічным, чым любоў дзяўчынкі да бацькі — набывае схільнасьць да боль-шае адцягнутасьці; таму мужчыны ёсьць абстракцыяністамі й гэнэралізатарамі, ды й, хіба, горшымі манагамістамі, чым больш прыхільныя шлюбу з адным партнэрам жанчыны. Мужчыны здольны паказаць палкую адданасьць і вялікую павагу да абстракцыйных і штучных Эдыпавых гіерархіяў, на ўзор тых, якія можна ўбачыць у войску й якія ўспрыймаюцца жанчына.мі як нешта папросту сьмеху вартае й не заслугоўваючае павагі, альбо як штосьці, недасягальнае для нармальнага розуму, чаму яны й не адчуваюць дакораў сумленьня, пры нагодзе падрываючы гэткія пабудовы з асабістых пабудак. Нарцысызм самца — вытворны й напружана сімвалічны, нарцысызм са.мкі — больш першасны й фізічны, ён бліжэй цела. Мужчыны зазвычай стаюцца сімва-.іічнымі стваральнікамі грошай, сімвалічна даводзячы моц і па-наваньне, навукі, мастацтва, сацыяльных структураў (права, дзяр-жава), таму што толькі жанчыны здольны да прастадушнае й ві-давочнае творчасьці (яны нараджаюць і гадуюць дзяцей). Адсюль і выходзіць, што мужчыны павінны бесперапынна ўвесь час да-водзіць сваю мужнасьць, адчуваючы страхі, можна ж яе страціць ды магчыма, што яе паспрабуюць аспрэчыць, тады як жанчынам (калі толькі аднойчы пашанцавала пераадолець кастрацыйны комплекс) можна болей пасыўна й кантэмпляцыйна быць жано-чымі, — бездакорна спазіраючы навокал і нічога не робячы. Сэк-суальныя розьніцы, значыць, ёсьць, як яны выяўляюцца ў сацы-яльных ролях, не столькі інтэлектуальнымі, сколькі матывацый-ны.мі й эмацыйнымі: асобнікі могуць адрозьнівацца сваім мейс-цам у гаме мужнага-жаночага й усё ж паказваць неаспрэчна муж-чынскія альбо рашуча жаночыя характэрыстыкі й схільнасьці. Ды й потым кожны асобнік бярэ інтраекцыі — уводзіць у сябе ўзятае — ад абоіх бацькоў: таму лекар, прыкладам, можа выяўляць сваімі паводзінамі значна-большую-тыповай-для-мужчынаў здольнасьць спачуваць іншым людзям, якую ён атрымаў у спадчыну ад маці, але, разам з тым, той самы доктар можа падкрэсьлена настойваць на сваім мужным панаваньні й бацькоўскім кіраваньні ў сваіх да-чыненьнях з хворы.мі; гэтакса.ма ж, спатыкаюцца грозныя або паважныя ды пераможныя жанчыны, але й яны, зазвычай, здоль-ны карыстацца паспалітымі кабечымі хітрыкамі й манэўрамі.
35
Пануе згода наконт хіба невылечнае й нямінучае навуковае недасканаласьці псіхааналізу: недахоп гэты выцякае зь “непаўтор-насьці” досьледаў і, значыць, “няўзнаўляльнасьці” вынікаў ды ўвогуле экспэрыментальных дадзеных (рэч тутака зусім ня толькі ў адзінасьці — унікальнасьці — кожнага канкрэтнага казусу). Па-трэбны нехта прытомны, — ці то як аналітык. ці то аналізаваны, — каб засьведчыць дадзеныя. Ды, з прычыны нашае цалкам нар-мальнае адпорнасьці й нашае ўпэўненасьці (няслушнае) ў тым, што "каго-каго. але сябе я ведаю”, вынікае сапраўдная немагчы-масьць неяк інтэлектуальна перак.пасьці тыя навуковыя абагуль-неньні, зь якімі аналітык зьвяртаецйа да пачцівае публікі, у тую рэальнасьць, якую яны падсумоўваюць, — у тую, як найпраўдзі-вейшую рэчаіснасьць пачуцьцяў ды вантробаў, якая раптам пра-сякае нас бы гром, калі мы на ўласныя вочы, з напалоханым па-дзіва.м, бачым, што ўсе мудрагелістыя пабудовы вучонага лекара як найдакладней пасуюць да нас, ды гэтак, што ня выкінуць ані кропкі, ані рысачкі. t як ўжо навернутыя ў псіхааналітычную веру аналізуемыя, гэтак яшчэ прабуючыя не даваць веры й таму ад-порныя на аналіз, павінны згадзіцца з тым, калі яны шчырыя, што як псіхалагічныя адкрыцьці, гэтак і усказаньне псіхіатарам на іх вагу й сэнс, адбываюцца ў нейкай прыватнай, утульнай, вы-годнай і ахоўваемай сітуацыі, дзе апроч лекара й пацыента нікога няма; таму як раз гэтак цяжка перадаць тыя інтымныя транзак-цыі, тыя ўзаемадзеяньні большай грамадзе або дастаткова вычар-пальна — зноў жа, ня кажучы ўжо пра зусім зразумелыя спробы абароны, па якія сягаюць нармальныя людзі, каб не глядзець у глыбокія прадоньні гэтулькіх жудасных і палохаючых рэчаў. Ад-нак, каб займець нейкі стопень разуменьня, усё, што трэба, гэта пасядзець пры якімсьці "Вялікім круглым стале” ў клініцы, калі мэдыкі абменьваюцца ўражаньнямі й меркаваньнямі наконт адзі-нага асаблівага псіхіатрычнага казусу; можна, дзеля гэтай мэты, паслухаць, захоўваючы свой розум адкрытым. якога-небудзь псы-хотыка ў Дзяржаўным Шпіталі, трымаючыся асьцярожнае дапыт-лівасьці — ва ўсялякім выпадку, прыходзячы да высновы ў бяз-печнай псіхалагічнай прыватнасьці, ці то будзе выказ нашае здольнасьці ўпершыню праніклівым нутраным позіркам дайсьці да сваіх глыбінных нетраў, ці не — прынамсі, мы павінны будзем пераканацца, што ў справу ўцягнуты насампраўдзе распачлівыя й пагрозьлівыя матэрыі. Гэта, па сутнасьці, ёсьць бачным пацьвер-джаньнем нашае ўласнае раўнавагі й сілы — як ужо мы ў стане выслухаць нешта гэткае, ды нас не ахоплівае трывога, можа тады даць веры нашай зраўнаважанасьці. 3 падобных прычынаў кожны псіхіятра мусіць карпатліва й вычарпальна практыкавацца ў мас-тантве пазнаваньня самога сябе, бо мы ў стане заўважыць падчас клінічнае курацыі, прыкладам, толькі ўжо пабачанае ў сябе.
36
Псіхааналіз трымаецца шэрагу дапушчэньняў, якія сёньня па-дзяляюцца й іншымі псіхологіямі. Першая гіпотэза — гэта псі-хічны дэтэрмінізм. Усё, што здараецца ў душы, у сьвядомым ро-зуме, ёсьць часткай неяк уладкаванага, бо падпарадкаванага пэў-ным рэгулам і правам сусьвету. Кожная псіхічная падзея мае прычыны й скуткі, ня менш непазбежныя за хімічныя працэсы ў мазгу, і тут ня мае значэньня, ці й у якой меры тыя падзеі зда-юцца шматлікімі, цьмяны.мі або складанымі, ды без значэньня й тое, ці ды як цяжка іх адкрываць, распазнаваць або вычарпальна іх разглядаць. Кожная спроба палкага, адмысловага цьверджань-ня, што, маўляў, прынамсі вось гэтая падзея ёсьць “чыста выпад-ковай” альбо “ня мае значэньня”, ужо ўказуе, самаёй сваёй гарлі-васьцяй, бы нястомны й нягнуткі указальны палец, на прысут-насьць сьвядэцтва: ага, тутака нешта ёсьць. 3 таго выходзіць, што поўны псіхічны псіхааналіз мае вельмі яснае разуменьне таго, на-вошта й якім чына.м колькі “неафройдыстаў”, на ўзор Ранка, Юнга, Адлэра, мелі палічыць неабходным паспрабаваць усунуць у склад сістэмы нсйкія, нібыта немагчымыя для аналізу й таму не-прааналізаваныя ўласныя — у кожнага з “бунтаўнікоў” свае ка-валкі. Разам з тым класічны псіхааналіз не аспрэчвае даробку тых навукоўцаў, бо шмат што зь іхніх дасягненьняў на добрае пры-даецца аналітычнае традыцыі8
Іншае адкрыцьцё, якое сёньня прызнаецца, раза.м з псіхаана-лізам, другімі сучаснымі псіхалогіямі, кажа нам, што ўсё тое, што трапляе ў сьвядомы розум, выходзячы, гэтак бы мовіць. на павер-хню, зусім не вычэрпвае ўсяе актыўнасьці розуму. Бо ж ёсьць гэтаксама й няусьвядомленая складовая псіхічнае гаспадаркі, — існаваньне гэтае часткі дому душы пасьвядчаецца рознымі зьявамі на ўзор гіпнозу, сноў, памяці, наяўнасьці колькіх асабістасьцяў у аднае асобы й падобнае. Адзінай непаўтаральнай адзнакай псіхааналізу ў тыя нашыя дні, якая дазваляе бачыць у
8 ІІрыкладам, тыя з ранейшых адкрыцьцяў Юнга, у якіх ён растлумачыў, што гэта ёсьць — шызафрэнія, неаспрэчна назаў-жды сталіся часткай псіхааналізу як бліскатлівы й патрэбны элемэнт фройдызму. Пад тым жа знакам можна ганіць і самога Фройда за ягонае надмернае “юнгіянства” ў праецыраваньні ад-разу й упрост усяе Эдыпавае сітуацыі ў міталагічнае былое, ні-быта ён ведаў, як яно тады насампраўдзе было — калі ягоная пабудова змушае ўзгадаць яшчэ й пра Ламарка зь ягонымі “набытымі характэрыстыкамі”, бо Фройд гэткую “прыдбаную рысу” прымацаваў да юнгаўскага “людовага (калектыўнага) не-сьвядомага”! Таго ж гатунку крытыка належыць і Ранку з Адле-рам, ды, зноў жа, шмат якія папрокі ў іхні бок, можна зьвяр-нуць і на Фройда. Кожная “артадоксія” замацоўваецца ў мност-ве крытычных ды вострых розумаў, бо чалавек ёсьць чалавекам і такая ўжо ягоная натура.
37
гэтай дактрыне нейкі ўнікум, застаецца хіба выкарыстаньне “вольных асацыяцый” — гэта мэтодыка, у якой аналітык дазваляе пацыенту выдумляць усё, што толькі можна прыйсьці на розум, ды распавядаць пра гэта, без усякіх абмежаваньняў або спасьця-ражэньняў. Хай кожны ў гэтыя новыя дні й ведае пра мноства бліскатлівых і пасьпяховых спосабаў дасьледаваньня, якія ёсьць альтэрнатывамі мэтаду “адвольных ставарышэньняў паміж ідэя-мі”, адно другога не выключае, тым больш, што тыя іншыя прыёмы дазваляюць зь іншага боку падыйсьці да распазнаваньня няўсьвядамлянага зьместу розуму, гэта значыць, дапамагаюць псіхааналітыку ў ягонае клінічнае працы, — можна ўзгадаць Тэст Роршаха, Тэст тэматычнае акцэрцэпцыі, іншыя праектыўныя мэ-тады, Зразумеўшы сутнасьць тых спосабаў, нельга не прыдбаць належнага да іх рэспэкту. Славутасьць іхняя ёсьць слушнай, бо гэта сапраўды магутныя дыягнастычныя прылады. Аднак, калі мова пра тэрапію ды практычнае лячэньне, дык старасьвецкі ід-аналіз9 настойвае на неабходнасьці для пацыента сьвядома углядвацца у сябе — хворы павінен пранікліва ўзірацца ў свае псіхічныя мэханізмы. без чаго ніяк нельга, калі ўжо ёсьць намер.
9 Акрэсьленьне “старасьвецкі” я ўжываю ў дачыненьні да класічнага аналізу ід, дзе патрэбны працяглыя й каштоўныя тэсты, і таму, бяручы пад увагу нястачу кваліфікаваных аналі-тыкаў, належала бы на часе заставіць класічныя мэтады толькі найдапытлівейшым дасьледнікам і, магчыма, тым, хто толькі вучыцца на псіхіятара. Навачэсны “эга-аналіз”, хай неяк скла-данейшы й больш уцяжлівы, бо вымагаючы ад аналітыка звыш-выдатнага спрыту ў выяўленьні найважнейшых пытаньняў, зь якімі потым трэба будзе працаваць, але гэтая мадэрновая вэрсія псіхааналізу ў стане часта абыходзіцца без “татальнага” празі-раньня пацыента пад час курацыі. Да таго ж яна выгаднейшая ў сэнсе патрабаваньня на час ды грошы, хаця болю яна, на жаль, не шкадуе. Больш таго, вялікую частку тэрапіі належыць, з пункту погляду мэтодыкі, залічаць не да псіхааналізу, але разглядаць у якасьці “псіхааналітычна арыентаванага лека-ваньня”. Вядома ж, што шмат якім прымітыўным спосабам ку-рацыі, на ўзор тых, якія выкарыстоўваюцца першабытнымі пля-мёнамі, аніяк нельга адмаўляць здольнасьці вылечваць хворых, ня гледзячы ані на ірацыянальныя, амаль вар.яцкія мэты ту-быльчых людаў, ані на адсутнасьць прыканцы “тэрапіі” хай бы найменшага сьвядомага бачаньня сутнасьці: справы з боку пацы-ента, гэтак і “тэрапэўта” (“шамана”, “чараўніка”). Сьведчаньні таму ёсьць, прыкладам, у кнігах “Чарадзейства, вера й аздараў-леньне”, рэдакцыя — Ары Кіеў (Ari Kiev. (ed). Magic, Faith, and Healing. — Ню-Ёрк: Фры-Прэс, 1964) ды “Культура й здароуе душы", пад рэдакцыяй Марвіна К. Оплэра (Marvin K.Opler (ed). Culture and Mental Health, — Ню-Ёрк: Макмілан Кампані, 1959).