Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
Ўэстан Ла Бар
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 48с.
Мінск 1995
22
на чым будаваць.
Зь неадчэпнымі, зацятымі апантанасьцямі, якія, у бальшыні, зафіксаваны былі на анальным узроўні, працаваць неяк менш уцяжліва. чым з шызафрэніяй, бо ў апантаных маньякаў куды больш сталае эга; але яны гэтаксама яшчэ занадта ўцягнуты ў магічна-сімвалічнае мысьленьне, мяжы эга ў іх — параўнальна кволыя й крохкія, але яшчэ й таму яны старанна й моцна супра-ціўляюцца ўплыву з боку іншае асобы; апантаныя натрэнтныя ідэямі настойліва працягваюць сваё змаганьне за цалкавітае авалоданьне ўсім сьветам, за асаблівую анальную ўсемагутнасьць, быццам адзінай рэчаіснасьцяй ёсьць цела й тое, што ў целе знаходзіцца. Маніякальная дэпрэсія ёсьць чымсьці на ўзор мі-тусьлівага вобразу сябе, — гэты вобраз засвоены быў ад амбіва-лентных бацькоў у часы найранейшых аральна-анальных ды ін-шых кшталчэньняў, але таму, што бацькі не былі выразна акрэсь-ленымі, у прыватнасьці, сэксуальна, тонусы суадносін суперэга-эга атры.маліся вельмі нятрывалымі, няўстойлівымі; дэпрэсія ёсьць больш падатлівай на тэрапію, чым манія, бо дэпрэсіўны, прыгнечаны сумам чалавек лягчэй успрымае зьнешнія ўплывы, ня гледзячы на слабасьць эга ў дэпрэсіі, тады як у маніяка, у па-мешанага вар'ята эга ўзносіцца па-над усімі абмежаваньнямі, каб лётаць вышэй усіх ланцугоў. Паранойя — гэта (звычайна ў муж-чын) бітва за бацькаву ўсемагутнасьць ды бацькаву любоў. што гэтак моцна адбілася на архаічным узроўні — параноік ваюе за тое, каб яго ўсе баяліся й усе любілі. Гістэрыя (зазвычай у жанчын) ёсьць афарбаваным аральна фалічным канфліктам дзеля валоданьня бацькам (змаганьне йдзе, паміж іншага, з маткай); ад-сюль бярэцца ў гістэрыі гэткае багацьце аральных фантазій на-конт цяжарнасьці (на ўзор змысьленьняў пра дзіця ў страўніку), як і anorexia nervosa” ды другія складанасьці з жывеньнем і гэтак далей — аднак гістэрыя параўнальна лёгка лечыцца, бо тут ужо йенуе падатнасьць на ўмаўленьні й уплывы ды згода на бацькаву ўладу або на аўтарытэт кагосьці, хто нагадвае бацьку. (Фройд напачатак ужываў гіпнозу супраць гістэрыі, але вырашыў, што аднае толькі “сімптаматычнае” або “трансфэрнае” — калі лекару “перадаецца” стан хворага — курацыі належыць ужываць, каб спадзявацца на нейкі вынік, калі ўжо сьвядо.мае эга пацыента ня ўдзельнічае; тым не менш, ён здолеў быў навучыцца шмат чаму ад гістэрычных асобаў, на самым парозе сваёй кар'еры). Зба-чэньні ж — гэта фіксацыі з фалічнага пэрыяду, якія можна вы-
Адмаўленьне ад ежы, якое ператвараецца ў агіду да кожнае стравы: хворы (звычайна, дзяўчына на дыеце) можа нават па-мерці з голаду хай аніякае фізічнае хваробы й няма. — Заувага перакладчыка.
23
значыць з дапамогай слоўніка тэрмінаў для аральнае, анальнае й іншых перадгэнітальных зонаў; збачэньні адлюстроўваюць “гэні-талізацыю’' таго лібіда, якое ў аснове сваёй ёсьць аральным альбо анальным. І, нарэшце, псіхапатыя — гэта ёсьць пэўная паталогія суперэга, у якой адлюстроўваецца няпоўнае, бо толькі частковае, атаесамленьне зь нейкім бацькам, які быў (а, магчыма, застаецца) нянавісным калісьць (а можа й бацька адчуваў нянавісьць); зразумела, тэрапэўт трапляе на ўбудаваныя абцяжэньні й перашкоды, працуючы з псіхапатамі.
Гэткія “чыстыя тыпы” класічных сіндромаў, вядома ж, зьмешваюцца — у кожнага хворага відочны сі.мптомы колькіх “чыстых тыпаў”, бо ж няма нічога, што б перашкаджала ства-рэньню ўнікальнае йдыясінкразіі ў выглядзе непаўтаральнага су-зор'я лібіданозных траўмаў, назапашаных за жыцьцё; маючы гэта на ўвазе, псіхааналітыкі клапоцяцца больш не пра шуфлядка-ваньне асаблівых выпадкаў забурэньня, але намагаюцца зразу-мець дына.міку сімптомаў кожнага асаблівага казусу хваробы. У адрозьненьні ад усіх вышэй апісаных тыпаў, “гэнітальны харак-тар” — натуральна, ён гэтаксама ня больш, чы.м абстракцыя, у выглядзе “чыстага тыпу” яна не спатыкаецца, бо ж няма ча-лавека, які не спаткаў цяжкасьцяў на завілым шляху сталеньня — ёсьць нагэтулькі спрытным, што нібыта ў стане мець па дзьве скуры з аднае авечкі або адначасова мець й некранутыя пірагі, і •разкашавацца імі, тымі лібаданознымі стравамі. Як ён ужо “амфі-міктычна”* прайшоў праз усе ступені ўзрастаньня, назапашаючы пры кожнай нагодзе вартаснае дасьведчаньне, дык у дарослым стане “генітальны асобнік" ёсьць у стане мень радасьць зь ежы, напояў, а таксама людзей, без таго каб прыемнасьці таварышыла нешта пабочнае ды перакручанае зь ліку тых ірацыянальных складовых скасаванае віны й прыпятае псіхічнае энэргіі, якія свавольна бушуюць у несьвядомым. Сталая асоба здольна мець сьвядомыя асалоды са здаровага карыстаньня ўсімі чыннасьця.мі цела без адчуваньня варожасьці да грамадзтва, быць дарэчна ваяўнічай або адпаведна прыстасоўвацца, у слушных прапорцыях і ў залежнасьці ад кантэксту, ды дасягаць поўні мужнасьці або жаночасьці без пачуцьця страху перад пагрозай пашкоджаньня цела як выніку ягонага выкарыстаньня. Сталая, насампраўдзе дарослая асоба ўмее любіць, бо та.му яе навучылі кахаючыя бацькі, на якіх гэты сталы чалавек сёньня глядзіць рэалістычна —
Штучнае слова, сэнс якога — удалае прыстасаваньне да ася-родзьдзя пры вельмі ўдалым двухбаковым абменам зь ім. Калі перакладаць абодва карані слсва, выходзіць нешта на ўзор адна-часовага знаходжаньня ў двух навакольлях з аддачай у нава-кольле й узяцьцем зь яго (плыць па вадзе, піць воду й аддаваць мачу ў ваду). — Заўвага перакладчыка.
24
гэта значыць, што яны, у ягоным поглядзе, выглядаюць, як асобы, а не нсйкія пагрозьлівыя вобразы з драмы зь ліку тых, што пішуцца ў дзяцінстве. Фройд дае наступнае азначэньне дарослага чалавека: сталым ёсьць чалавек, які здольны да працы й да лю-бові, бо праца нам належыць, каб можна было сублімаваць усе нашыя прэгэнітальныя патрэбы, а гэнэтальныя патрэбы можна выявіць упрост, непасрэдна ў каханьні.
Хаця кожная непрыемная здагадка, якая непазбежна вынікае за праніклівым або, прынамсі, уважлівым спазіраньнем, з дапа-могаю ягоных скрайніх разгалінаваньняў, у шмат якія разнастай-ныя асаблівасьці асобніка, робіць псіхааналіз як уцяжлівым для розуму, гэтак і няўтульным для пачуцьцяў і настрояў. Фройд на-стойліва сьцьвярджае, што складанасьць, камплексовасьць ёсьць неад.емнай рысай усялякіх дадзеных пра людзей, якую аніяк ня трэба занадта спрашчаць, бо ж гэта існуе. Больш за тое, Фройд далей заўважае, што а.маль усе псіхічныя падзеі ёсьць “Звыш-наканаванымі”, яны — “занадта дэтэрмінаваны”. Ён меў на мысьлі тое, што кожная падзея ў жыцьці чалавечае душы мае не адзіны повад, але колькі складаных — комплексных — прычынаў, якія дзеюць разам, хай і не аднолькава. Тая комплекснасьць бачна ў зьяве “згушчэньня” або “кандэнсацыі”, якая можа адбы-вацца ў адзіным сі.мвале ў сне (вось яшчэ адзін довад супраць паблажлівасьці ды легкадумнага адвольнага стварэньня тлума-чэньняў пры першай лепшай нагодзе). Менавіта, гэты адзіны сімвал, які сабе сьніць чалавек, выказвае таемную й нават жудас-ную здольнасьць. назапашаць — ’‘кандэнсаваць” — мноствы роз-настайных значэньняў, -што гэіак уражае, калі гэткія завіласьці выцягваюцца на паверхню плыняй вольных асацыяцыяў.
Звышдэтэрмінаванасьць і кандэнсацыя робяць цьверджаньні пра адзіную прычыну звышспрошчанымі ды, верагодна, памыл-ковымі. Таму тыя, хто настойвае на думаньні ў тэрмінах адна-прычынных формулаў, гэтак лёгка ў сваіх спрэчках і змаганьнях ставяць перад сабою пудзіла, а потым лёгка зьнішчаюць яго, — ну й чаго варта перамога над праціўнікам з саломы? Але ж кожны асобнік носіць у сябе нейкую неаднастайную завіласьць — комп-лекс — прычынаў, хай складовыя прычыны могуць адрозьнівацца адна ад адной ды працаваць у розных людзей у розных кантэкс-тах. 3 таго выцякае, што знаходкі псіхааналізу цяжка абагудьняць, бо ж кожны выпадак ёсьць нейкім чынам адзіным, унікальным. Зусім інакш з тым атамам пэўнага ізатопу кіслароду, які паво-дзіць сябе гэтаксама. як кожны іншы атам таго ж ізатопу; гэта значыць, што яны быццам не адрозьніваюцца адзін ад аднаго, альбо, як кажуць, адназначна параўнальны або ўзае.маадпаведны, і таму выпадае сэнсоўна разважаць пра атамы з дапамогаю лічбаў, бо ж лічбы насампраўдзе здольны падсумоўваць і абагульняць,
25
але толькі параўнальныя рэчы. Тыя ж, хто, маючы да чыненьня са складанымі дадзенымі, аблудна намагаюцца абадраць з гэткіх комплексных супольнасьцяй усе завіласьці, каб дапяцца да нейкага лічбовага касьцяка, непазбежна спатыкаюць расчаравань-не на прыканцы шляху, бо ж словы й сэнсы сэмантычна аніяк нельга панізіць да ўзроўню лічбаў: дэнатацыі й каннатацыі, адзнакі й прызначэньні — бязьмежна багатыя, на ўзор нейкага псіхіатрычнага “комплексу”. Дык вось, псіхалагічныя дадзеныя больш падобныя да слоў, чым да лічбаў. Людзі. якім падабаецца мысьліць словамі, — як кажуць, вэрбальна арыентаваныя, — выяўляюць больш спрыту ў абыходжаньні зь псіхааналітычнымі дадзенымі, чым нумэрычна арыентаваная асобы (тыя, каму да густу лічбы), чаго й належала спадзявацца. Тэмпэрамэнты, схіль-ныя да мысьленьня лічбамі, мусяць, хіба, набіраць вялізнага ня-смаку ў дачыненьні да псіхааналізу, — вядома ж, з “чыста на-вуковых’’ пабудак. На вялікую шкоду зь.мест Эдыпавага канф-лікту, прыкладам, здольны ледзь не да знуджэньня захоўваць ней-кую цягласьць. бо ён можа а.маль не зьмяняцца ад аднаго з мно-ства пацыентаў да наступнага, аднак, тым ня менш, кожная асоба застаецца ўнікальнай у сваім комплексе.
Гэткім абагульняючым формулам, што зраджаюцца, магчыма, у аналітыка, аглядаючага сусьветную паўсюднасьць Эдыпавага комплексу ў людзей, — па-за межамі ўздымаючага непакой пры-роды гэтага комплексу, — чусіць бракуе, хіба непазьбежна, тае звышмоцнае і ўсеабдымнае пераканальнасьці нязьлічонага мност-ва неаспрэчных падрабязнасьцяў, што кідаюцца ў вочы ў кожнам асобным і асаблівым выпадку. Хай нават не кожную асобу даецца прынамсі пераканаць ў існаваньні чагосьці на ўзор Эдыпавага комплексу, каб гэтая асоба эмацыйна паверыла ў рэальнасьць гэткае незвычайнае зьявы, бо чалавеку, можа, напачатак трэба сутыкнуцца зь ёю ў сабе, на што патрэбны нейкі аналіз — ва ўсялякім разе застаецца халодны інтэлектуальны факт: кожная вядо.мая група людзей мае v сваім складзе нуклеарныя сем'і й прытрымліваецца табу на інцэст унутры сям'і. І калі яшчэ даецца нейкая згода на нейкую антрапалагічную праўду, дык куды цяжэй успрыймаць псіхіятрычныя наступствы таго ж факту. Але кожнай людзкой істоце наканаваны ёсьць лёс, абцяжаны Эдыпаўскімі завіласьцямі, хай нават кожны адзіны Эдыпавы комплекс ёсьць у чымсьці непаўторным, унікальным. Рэч аніяк ня ў тым, што ана-літыкі быццам саромеюцца лічбаў зь нейкіх таямнічых прычынаў, бы гэткія містыкі-антынумэралісты, але ж папросту іхнія дадзе-ныя не падпарадкоўваюцца спрашчаючаму рэдукцыяналізму. Ана-літыку нават здаецца. што спрашчэньне, рэдукцыяналізм скажае ягоныя дадзеныя, таму што менавіта рухомы ўзор, дынамічная канфігурацыя ёсьць тым, што мае значэньне, вартае ўвагі. А калі