Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня
Ўэстан Ла Бар
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 48с.
Мінск 1995
14
га спадзявацца на дасягненьне якой-ніякой поўнасьці, або, прынаймней, дарэчнасьці.
Прырода сімвалізму, здаецца, дайшла сёньня да найшырэйшае грамадзкасьці, зь якое прычыны шмат ужо ёсьць такіх, хто ў сваіх пошуках самаапраўданьня ня грэбуе й паляваньнем на сімвалы, ператвараючы гэтую значную тэму ў аматарскую забаву, у повад для таварыскае балбатні. Хай бы, але ж такія гульні ў сімвалі-заваньне нельга лічыць бязьпечнымі — пагрозы гэткае манеры забіваньня часу адрозьніваюцца шматлікасьцяй і складанасьцяй. Вось. калі ўзгадаць адну зь небязпек, вядома, што няма аніякага абсалютнага “сусьветнага ды ўсеагульнага слоўніка” мройных сімвалаў, які, зразумела ж, трэба было б зацьвердзіць у нейкай вышэйшай інстанцыі пасьля адпаведных і абавязковых парад, нарад і абмяркаваньняў з дагаджэньнямі, — такі “унівэрсальны слоўнік” забязпечваў бы адназначнае тлумачэньне сноў і лету-ценьняў; аднак няма аніякае супольнасьці сімвалаў, якія аба-вязкова замацаваны ў розумах людзей. Таму рабіць “інтэрпрэ-тацыі” ad hoc* — небязпечна, бо адвольнае тлумачэньне здольна папросту хлусіць у інтэлектуальным сэнсе. 3 натуры рэчы паміж-сімвальныя раўнаньні вынаходзяцца людзьмі, а не адкрываюцца ў фізічнай прыродзе, бо ж усе тыя раўнаньні паміж сімваламі, якія падзяляюцца пэўнай колькасьцяй людзей, што належыць да нейкага асаблівага грамадзтва, былі засвоены тымі людзьмі. гэтаксама як імі была засвоена праз вучэньне й вывучэньн-е рэшта іхняе культуры. Адсюль зразумела, што крос-культуровыя — прасякаючыя наскрозь суцэльнасьць усяе культуры — “інтэр-прэтацыі” рызыкуюць недасягненьнем сваіх мэтаў ды ў дадатак нярэдка будуюцца не на тым грунце, не на той культуравай базе. Зноў жа, цьвярозы розум заўжды ў стане заявіць: “Хадзем сабе, X ня ёсьць папраудзе роўны Y!” — і будзе мець рацыю, хай нават мы слушна разумеем, што гэты чалавек разумее тое, што ён ра-зумее, несьвядома, пераадольваючы нейкі супраціў, магчыма, я.му не даецца як раз тая рэч, пра якую цяпер йдзе гутарка, а можа гэ-та мы адчуваем тую адпорнасьць? Зноў жа, а хто ж гэта займа-ецца сімвалізаваньнем? Пакуль нейкас значэньне, нейкі несьвя-дома адчуваны сэнс не замацуецца надобрае ў розуме будаўніка сімвалаў, зразу.мела, што гэта мы робім праекцыю свайго сэнсу, a адзінай крыніцай сэнсу на часе застаецца наш уласны розу.м. Выходзіць. што мы ня толькі не адкрываем зьместу чужое душы, але й нават не назіраем чагосьці апроч таго, што выйшла, па-дзіцяча.му й зусім не дасьціпна, з нашае ж псюхэ, што мы самі вывялі з нашых душ. Нарэшце, якія ж мы самі ў той час, калі мы займаемся гэткімі нібыта “псіхааналітычны.мі” гульнямі, якімі мы
Пры нагодзе; адмыслова (лац.). — Заўвага перакладчыка.
15
робімся падчас калупаньня ў напаляваных сімвалах: ці стаемся мы падглялальнікамі-вуайерыстамі, ці прагнучымі справядлівасьці карнікамі, ці зласьлівымі ваяўнікамі, ці ворагамі ўсяго й усіх, ці залётнікамі-спакусіцелямі, ці “людзьмі нязвычайнае вышыні ду-шы”, ці ня ведаючымі пра сорам эгзгібіцыяністамі, — а можа яш-чэ кімсьці? Увогуле гэткі “дзікунскі аналіз” на аматарскі капыл здольны ёсьць мець кожную з вышэй узгаданых уласьцівасьцей або мець нейкія іншыя рысы, таму што аматару не стае таго, што завецца “контр-трансфэрам” або “зваротнай перадачай” або "ад-варотны.м пераносам”, бо гэты “зваротны перанос” неяк стрым-лівае аналітыка, накідвае я.му руплівасьць, і таму аналітык-пра-фэсіянал старанна сочьіць за сваімі паводзінамі. Як ужо прафэ-сійны аналітык павінен, часта на працягу доўгіх тыдняў, шукаць сэнсу настрояў і перажываньняў пацыента, які сам сябе не ра-зумее, і таму аналітык карпатліва вывучае шырокую плынь багата памнажаных з часам вольных асацыяцый пацыента. каб потым паказаць таму неаправержныя, масіўныя й нядвухзначныя свае высновы, дык зразумела, што бадай не знайсьці нічога больш аб-ражаючага пачуцьці мудрага з дасьведчаньня й цяжкае працы прафэсіянала, чым мітусьлівая зьвягня спрытнага аматара, які гандлюе дармавымі сімвала.мі. У дадатак, пабудкі аматара-сімва-лізатара на таварыскай забаве вельмі не падобны на матывы док-тара, які прымае хворых у сваім шпіталі — пра не ведаючую пра сорам недарэчнасьць мэтадалогіі ўзгадваць, хіба, ня трэба. Амаль гэткі.м самым чынам ды й шмат у чым з тых самых прычын траціць спакой і розум прафэсійны антраполаг бы ад болю зубоў, калі пачуе, як нехта вярзе лухту наконт "сімволікі” першабытнага мастацтва, ясна ж, што той “адмысловец” ня ведае нічога ані пра чалавека, ані пра племя, што стварылі мастацкі твор, але папросту, гэтак бы мовіць, імправізуе, выдумляючы ad hoc гэткі фальклор, тады як антраполаг-прафэсіянал, змушаны выслухваць тыя лайдацкія глупствы, магчыма рупліва працаваў месяцамі, каб знайсьці ў тубыльчых розумах сьляды й рысы, зь якіх, бы з га-лінак, збудавана ёсьць новая для навукоўца, бо чужынская, сім-валічная сістэма. Аніхто з праўдзівымі ведамі, хай, часам, сьціп-лымі, але засвоенымі шляхам працы й дасьледаваньня ці то ін-дывідуальнае, ці то культуровае натуры сімвалізму, ня будзе зьне-важаць сябе пыхаю бязглуздых аматарскіх “тлумачэньняў”, ды яшчэ людзях. Тым больш нельга чакаць ад сур'ёзнага й ведаючага чалавека падатлівасьці на гэткія "інтэрпрэтацыі’'.
(4) Чацьвёртым адрозьненем псіхааналізу ёсьць рыса, зраджа-ючая пачуцьцё глыбіннае іроніі. Усе мы неяк ведаем пра тое, якія хітрыкі выдумлялі сучасьнікі каралевы Вікторыі, каб зганіць пры-хільнікаў эвалюцыі паводле Дарўіна. Падобныя ўзоры абароны налсжаць да найгоршых і найжаласьліўшых спосабаў спрэчкі:
16
той, хто ўжывае гэткія мэтады, спачатку дае зразумець, што ён быццам зразумеў пачутае, але, тыя самым часа.м, ён хуценька шукае шляхі, на якіх лепш будзе паканаць свайго апанэнта, каб поты.м раптам на яго кінуцца з абвінавачваньня.мі — калі такі дыспутант больш-.меньш удала скажае сутнасьць таго, з чым няма жадакьня згаджацца, дык я.му даволі проста адчуць сябе пера-можцам. Вось, дзеля прыкладу, клішэ супраць Дарўіна: “Ці ж Вы сапраўды маеце пэўнасьць, што Ваш дзядуля быў малпаю ? Га-ха-ха, няўжо ж?” Тады, як што да мэтаў тэорыі Дарўіна, дык яна, па сутнасьці, намагалася знайсьці гэтак званае “нястаючае зьвяно”, якога не хапала ў ланцугу, што злучае чалавека са сьветам ас-татніх жывёлаў, або, дакладней, Чарлзу Дарўіну не хапала істоты паміж поашчурамі чалавека й сучаснымі чалавекападобнымі мал-памі. Ды й увогуле, чаго варта ёсьць радасьць з таннае перамогі над сваімі ўласнымі змысьленьнямі ?
Але ж вельмі падобнае махлярства знаходзіць сабе работу й сёньня, у прыватнасьці, у барацьбітоў супраць псіхааналізу. Нават у нашыя часы можна калі-некалі пачуць: “Фройд думае, што ўсё ёсьць сэксам, га-ха-ха! а мы ж ведаем, і Вы, і я гэтаксама, што гэта — няпраўда”. Аднак папраўдзе Фройд усьцяж намагаўся да-весьці, хай, як бачым, без асаблівага посьпеху, што, апроч пала-вога (гэнітальнага), ёсьць колькі іншых шляхоу дасягненьня па-чуцьцёвае прыемнасьці. прыкладам, аральнае — праз рот — зада-вальненьне немаўляці, якое хціва хапае сваім ротам малочную за-лозу свае маткі, а мы, ужо ў сталым узросьце, аніяк не вызвалі-ліся ад аральнае гратыфікацыі, хай у дарослых яно крыху мадыфі-кавалася, але яго не цяжка ўбачыць у ядзеньні, піцьці, паленьні тытуню, у замілаваньні да чўінгаму, што яшчэ завецца гумай для жуцьця, як і да балбатні ды ўвогуле да усіх тых актыўнасьцяў, у якіх затруджаны губы ды бліжэйшыя да іх часткі цела. Кожны ведае, што нейкая прыемнасьць ёсьць і ў гэткіх справах, як вы-даленьне з арганізму калу й мачы, хай ui не палову свайго часу трацім мы на спробы давесьці, што гэта зусім ня так, што Фройд ня мае рацыі, праўда, астатняя палова часу йдзе на згоду з тым, што мы доўга намагаліся зьніштожыць, але тутака мы губляем гу-мар і кажам, што Фройд ёсьць нахабным дзядулям, які ня хоча думаць пра нешта лепшае, але толькі адно ведае ды пра адно мроіць.
Дык вось што я маю на мысьлі, кажучы, што часам мы маем глыбінныя матывацыі, што змушаюць нас абараняцца ад празар-лівасьці Фройда й пераварочваць тыя альбо іншыя зь ягоных зна-ходак. Бо ён распавядае нам шмат чаго такога, што мы б хацелі ня ведаць, ды гэта супраць падобных непрывабных праўдаў нама-гаемся мы змагацца, сягаючы па ўсе вядомыя нам абаронныя прылады. разам з тою ж гатовасьцяй кпіць ды далучыцца да зграі
17
насьмешнікаў — і мы заўжды з радасьцяй устаем у шыхты ба-дзёрых панявернікаў, пакуль нас аб'ядноўвае зь імі тая ж ва-рожасьць да праўды пра сябе, тое ж нежаданьне дасьледаваць 'сябе. пазнаваць сваю сутнасьць. Тут мы зноў быццам насьля-доўваем тую пакаёўку з прыслоўя. Калі ўжо аналітык нарэшце кажа да яе, што, як яму падаецца на падставе мноства наяўных пасьведчаньньняў, пачцівая дама адчувае пэўныя рэальныя (але зусім прававітыя й законныя) сэксуальныя пажаданьні, дык раззлаваная кабета лаецца на аналітыка, гаворачы, што гэты "брудны стары лайдак” (відавочнае адмаўленьне) хіба што сам мае на ейны конт нейкія брыдкія намеры (праекцыя) — а гэта апошняе выглядае найбольш жахлівым, бо ў аналітыку яна пад-сьвядома бачыйь уласнага бацьку (пацяг да свайго ўласнага бацькі сурова забаронены). Падобна й з хворым на паранойю або з асобай, што пачынае даўжэзныя разважаньні, каб “лагічна” давесьці ўсё, што толькі прыйдзе ў галаву, хай звонку й бачна недарэчнасьць гэткіх рацыяналізацый. А вось псіхапат, у сваю чаргу, няслушна ўважае, што Фройд нібыта заклікае “дзейнічаць па загаду кожнае пабудкі, падпарадкавацца ўсялякаму імпульсу, бо, калі адмаўляць выпадковым матывацыям у паслушэнстве, стаешся нэўротыка.м” — і як раз у той момант, калі псіхапат гло-сіць тую сваю “праўду”, псіхааналітыку варта было б паспра-баваць умовіць псіхапату неабходнасьць пакаштаваць паслухмя-насьці- ў дачыненьні да колькіх жорстка акрэсьленых заказаў ды паспрабаваць сублімацыі — гэта значыць, што псіхапат вінен пе-раўтварыць “забароненыя’’ прагненьні ў нешта больш '‘узьнёс-лае”, вядома ж, падобныя трансфармацыі маюць зьдзяйсьняцца пад цьвёрдым кантролем з боку эга. 3 усяго вышэйузгаданага ясна відаць, што спосаб, у які дадзеная асоба скажае тыя альбо іншыя адкрыцьці Фройда, дазваляе дыягназаваць галоўныя рысы асабістасьці тае асобы,
Гэткая выснова падводзіць нас да самае важнае з усіх цяж-касьцей псіхалогіі паводле Фройда. Ці павінны мы мяркаваць, што стаюцца страхатліва хворымі ды трацяць розум з поваду мі-лых, бязпечных, таварыскіх спраў, пра якія мы пры нагодзе лю-бім пагаманіць у безклапотным, утульным асяродзьдзі? He! Ча-лавек робіцца вар'ятам з прычыны сапраўды балючых цяжкась-цей на ўзор забароненых інцэставых пабудак, глыбока захаваных несьвядомых гомасэксуальных жаданьняў, забойчага гневу ды па-добных да гэтых нябачных прагненьняў. Усе мы маем у сабе за-бароненыя пажаданьні, хацелася б спадзявацца, што яны не занадта .моцныя і таму зь імі можна неяк суйснаваць, можна даць ім рады; але адсюль і зьяўляецца гэтая нашая ўстрывожанасьць, што немінуча ўздымаецца па паясьненьнях Фройда, і адкуль бя-рэцца нашае ймкненьне сягнуць па розныя абаронныя мэханіз-