• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня  Ўэстан Ла Бар

    Асабістасьць з псіхааналітычнага пункту гледжаньня

    Ўэстан Ла Бар

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 48с.
    Мінск 1995
    12.74 МБ
    Як ужо мы станем узірацца ў псіхічную гульню “бадзяга пад ложкам”, альбо, йнакш кажучы, паспрабуем выявіць сэнс гэткае забавы, каб зразумець іпахондрыю канвэрсуючае гістэрычкі, дык з ты.м як нашае ўгляданьне будзе йсьці ўсё глыбей, нам, разам з узростам нашае праніклівасьні, будуць рабіцца ўсё больш ясьней-шымі прычыны браку талеранцыі ды хуткае страты ўсялякае зносьлівасьці, калі выпадае мець да чыненьня з нэўротыкамі. Рэч
    Прыемная абыякавасьць; дабрадушная апатыя (франц.). — Заўвага перакладчыка.
    10
    у тым, што мы зусім слушна заўважаем, што нэўротык, хай часткова, але ж цягне нейкую прыемнасьць з свайго сімптому; вось адкуль мы бярэм падставы лічыць нават сапраўдныя пакуты не больш чым “балбатлівым глупствам” альбо “недарэчнай вы-думкай”, вось чаму можам мы. са спакойным сэрцам, казаць на хворую асобу: "старая варона”, — бо ж, мяркуем мы, калі й ёсьць у яе пэўныя праблемы, дык мейсцам іх знаходжаньня ёсьць ро-зу.м, “хворая выабражня”. Аднак. насампраўдзе, праблема — не ў хвараблівай заклапочанасьці мроячага розуму, — яна сядзіць у па-мяці, й больш нідзе. Нэўротыкі літаральна хварэюць на мінулае. Псёхіятрычная праблема ёсьць якраз у тым, каб здолець адкрыць тую даўніну, каб дасьледаваць ды зразумець перажытае хворым чалавекам. Сапраўды, нэўротык стварае ўражаньне на ўзор таго, што прыходзіць на думку ўважліваму глядачу перад славутай эліністычнай скульптурай: рэзьбяр паказвае розпачлівае змагань-не Лаакаона й ягоных двух сыноў са страшэннымі зьмеямі, але, калі прыглядзецца, дык відавочна, што барацьбіты, каб дасягнуць вызваленьня, мусяць папросту выпусьціць гада з рук, пасьля чаго можна будзе пераступіць праз усе зьмяіныя сплоты, абручы й завіласьці, ды й пасьці сабе, куды вочы глядзяць. Тым не менш, робячы гэты свой прысуд, мы ня бярэм пад увагу дзьве ака-лічнасьці: па-першае, нэўротык таму гэтак моцна трымаецца сва-іх сімптомаў, што яны чагосьці вартыя, таму што яны тое-сёе дзеля яго робяць — менавіта, яны абараняюць псіхіку нэўротыка ад павяртаньня здольнасьці бачыць рэчы, як яны ёсьць, бо відушчы можа пабачыць нешта пагрозьлівае; да гэтае выгоды часам далучаецца яшчэ й дадатковы плюс, “уторнае дасяг-неньне”, сэнс якога ў аддзяленьні нэўротыка ад страхатлівае сітуацыі, робячы ягонае жалю годнае йснаваньне меней уцяжлі-вым ды прапануючы яму нейкае апраўданьне, — аднак, у той са-мы час, наяўныя сімптомы маральна караюць хворую асобу, на-кідваючы ёй пачуцьцё віны ды змушаючы яе перажываць фізічна адчувальныя трывогу й страх. Пацыент нібыта гаворыць да ана-літыка: “Забяры ўсё, чаго патрабуеш, аднак дазволь толькі заха-ваць мне мае сімптомы!”. Па-другое, з прычыны упартасьці па-цыента праніклівая празорлівасьць аналітыка або сяброўскія інтуіцыйныя здагадкі аніяк ня будуць ані роўнымі, ані раўна-вартымі аналагічным відовішча.м, якія здолее адкрыць інтуіцыя самаго пацыента. Ужо сама слушнасьць празорлівай здагадкі — інсайту — змушае да звычайнай чуйнасьці абаронныя мэханізмы псіхікі пацыента. Кожны, хто меў нагоду спрабаваць умовіць нэўротыку нейкія наяўныя й відавочныя праўды наконт самаго слухача, добра ведае з свайго дасьведчаньня ды безпасьпяховых сваіх намаганьняў, што гэта ёсьць тая "упартасьць”, ды й хіба згадзіцца з тым, што толькі ўменьне спрытнага й спрактыкава-
    11
    нага прафэсіянала ў стане перадолець тую адпорнасьць. Да таго ж, гэткага тыпу супраціўленьне часта вель.мі лёгка заўважыць у іншых асобах, але што да сябе, дык пабачьшь падобную ж упар-тасьць з свайго боку бывае амаль немажліва. Гэткі.м чынам “сама-аналіз” ёсьць немагчымым, калі толькі не абмежыць ягоныя за-даньні вельмі сьціплым і вельмі цесным колам, бо ўсякае выйсь-це за гэтыя межы адразу абарочваецца сваеасаблівым асьляплень-нем, якое звыш меры насіляецца з набліжэньнем да пунктаў, дзе затаілася рэальная пагроза або трывога. Падобна ж адпорнасьць у дачыненьні да асаблівых частак псіхааналізу, мабыць, часткова тлумачыцца атаесамленьнем упартага з нэўротыкам у тых пунк-тах, што закранюцца адвяргаемымі бака.мі псіхааналізу, — таму што празарлівасьці апошняга стасуюцца таксама й да нас.
    Мы ўжо бачылі, што ў фабічнай гістэрыі мае мейсца праек-цыя замоўчваемае часткі псюхэ ў зьнешняе навакольле, а ў кан-вэрсійнай гістэрыі адбываецца праекцыя псіхічнага болю ў боль фізічны. Праекцыі эратычных ды агрэсыўных імпульсаў ёсьць таксама прысутнымі і ў самцоў, а не толькі ў кабет, асабліва, калі гэта паранойя. Замест распазнаньня сваіх уласных (забароненых або забараняльных) несьвядомых пажаданьняў такі чалавек абві-навачвае кагосьці іншага: маўляў, тая другая асоба ў ягоным на-прамку робіць нейкія '‘непажаданыя” залёты сэксуальнага роду. Пакуль гэткае несьвядомае прагненьне застаецца ўсяго толькі гэ-тэрасэксульным, -маніякальная асоба, — прыкладам. гістэрычка, — мае нагоду з поспехам працягваць карыстаньне параўнальна павярхоўным і празрыста наіўным абаронным мэханізмам тыпу ■‘адмаўленьне”. Але ж калі параноік падпадае пад уладу няўсьве-дамленнага дажэньня, якое мае гомасэксуальны характар, дык тады параноік патрабуе больш распрацаваных ды субтэльных спосабаў аховы на ўзор цалкам рацыяналізаванае "параноіднае сістэмы”, бо ж яму аніяк нельга дазволіць сабе хай бы адробіну вясёлага настрою — добры гумар пагражае ня толькі парушэнь-нем псіхічнае абароны, але ж яшчэ й зьнясіляе чуйнасьць, калі ў міжчасе іншыя людзі могуць выкарастаць шчаліну ў вобразе цела параноіка, каб злаўмысна “атруціць” яго альбо “сунуць нож у плечы”. (Натуральна, усе гэтыя страхаваньні ня маюць аніякага, за выключэньнем сімвалічнага, сэнсу). Паталагічная зайздрасьць азначае, што зайздроснік несьвядома адчувае прывабнасьць інша-га мужчыны, але робіць праекцыю гэтага свайго пачуцьця на сваю жонку й абвінавачвае яе ў тым, што яна быццам хоча прыцягнуць да сябе ўвагу таго другога. Або, зноў жа, замест пры-знаньня ўласнае недарэчнасьці. асоба, якая не жадае згадзіцца са сваёй нікчэмнасьцяй, змысьляе кампэнсаторную ўсемагутнасьць (гэта завецца “мэгаламанія” альбо “манія велічы”) й лічыць сябе ў цалкавітай бяспецы, бо ж мэгаламану патрэбна менавіта су-
    12
    цэльная ахова. Альбо не хочучы згадзіцца з тым, што ў яго няма здольнасьці кахаць, чалавек набірае веры ў тое, што нібыта кож-ная жанчына кахаецца у ім (“эратаманія”). Падобным чынам па-ранаідальная падазронасьць перадае ўласныя нападнічыя й варо-жыя імпульсы, якія, калі яны будуць зьвернуты свайму надаўцу-параноіку, здольны ўспрыймацца ты.м апошнім ужо сьвядома ды як “усправедлівеньне” паранойі. Параноік Гітлер, прыкладам, экспанаваў усе згаданыя мэханізмы ў яскрава класічных, бы з падручнікаў, формах7. (Да таго ж у ягоных паводзінах бачныя й гістэрычныя сімптомы).
    Разнастайнасьць мноства абаронных мэханізмаў амаль бяз-межная. Каб неяк разладаваць злосьць на свайго загадчыка, чалавек накідваецца з папрокамі на сваю Богу вінную жонку, тая штурхае дзіцё, якое дае капняка кату або сабаку. Інтэлектуалі-зацыя (пошукі зразумелых прычын) ды ізаляцыя (адасабленьне ад
    7 “Крывавая чыстка” з “вычышчэньнем” ягонага ўласнага па-магатара, Эрнста Рёма, як і інпіых былых паплечнікаў, была класічным прыкладам “гомасэксуальнай панікі”, што ўвогуле была ўласьціва Гітлеру й не адзін раз выходзіла на паверхню, знаходзячы ўвасабленьне ў бязсэнсавых, як здаецца на павяр-хоўны позірк, забойствах альбо нібыта выпадковых паранай-дальных зьнішчэньнях мностваў людзей. Мудрагелістая выдум-ка з “падпаленьнем Райхстагу” — гэта параноідны манэўр з мэ-тай спраецыраваць віну на непрыхільных уладзе ды яшчэ й набыць “апраўданьне” наскокаў і нападаў на розных непрыяце-ляў, што пачаліся пасьля “пажару Рэйхстага” (Гісторыя з пад-паленьнем Райхстагу застаецца цьмянай аж да сёньняшняга дня. Нібыта ёсьць факты на карысьць вэрсіі пра злачынца, які дзейнічаў самотна. — Заўвага перакладчыка); гэтаксама здары-лася й з ракомым прыгнётам немцаў у чэскіх Судэтах: чуткі й размовы пра перасьледаваньні судэтскіх немцаў пачаліся напя-рэдадні інтэрвэнцыі нацыстаў у Чэхаславакію; гэтаксама было й з пазьнейшымі масавымі забойствамі жыдоў, якія склаліся ў наймацнейшую й яскравейшую псіхатычную ненармальнасьць за ўсе часы, што неяк зафіксаваны былі ў гісторыі людзкасьці. Культавае пакланеньне правадыру — “der shone Adolf” (Прыгажун Адольф (нем.)), як трэба было лічыць, быў ідалам, якога ўбаствялі ўсе нардычныя жанчыны, бо ж яны аніяк не маглі не закахацца ў фюрэры — ды ўсё нацыстскае балва-хвальства — гэта яшчэ адзін класічны прыклад эрота-манія-кальнай фантазіі. Варта б пацікавіцца й сэксуальным жыцьцём Гітлера: відавочна, ён належыць да катэгорыі гомасэксуалістаў, не ўсьвядамляючых гэткую нязвыклую схільнасць і таму не рэа-лізуючых яе практычна; словам, ён быў паранайдальным фана-тыкам зь вельмі кволай, калі яна ўвогуле йснавала, гэтэрасэксу-альнасьцяй. Згаданыя й іншыя паранайдальныя сімптомы ба-гата адлюстраваны ў кнізе Korrad Heiden. Der Fuehrer. — Boston: Houghton Mifflin Company, 1944, i ў іншых выданьнях.
    13
    усяго астатняга) — ўласьцівасьці кампульсыўных (г. зн. натар-чывых) нэўрозаў ды абсэсій (або апантанасьцяў), якія, іншым часам адрозьніваюцца гэткай завіласьцяй, што робіць іх ці не складанейшымі за паранайдальныя сістэмы, хай дынаміка разь-віцьця тых апантанасьцяў шмат у чым значна адрозьніваецца ад эвалюцыі паранойі. Занадта пэўнае свайго права панаваць сум-леньне, альбо як кажа Фройд, уладарнае супэрэга можа струш-чыць эга (сьвядо.масьць), абрынуць яго ў дэпрэсію. калі эга ад-чувае сябе слабым, кінутым, самотным, ня здольным кахаць і не каханым, бездапаможным, безрадным і ўвогуле “ня добрым”. Альбо прыгнечанае эга ўзьнімецца супраць свайго ўладара ды яшчэ падштурхне да паўстаньня супраць супэрэга арганічнае ід, і гэтыя паплечнікі зрываюцца ў бунт супраць сумленьня, нама-гаюцца ўцячы ад шчыра суровага суперэга, і гэта нярэдка скан-чаецца на нібыта вясёлы.м і бесклапотным “адпачынку ад сум-леньня” або на хвацкай зухвалай маніі.
    (3)	Трэцяй адразьняльнай характэрыстыкай псіхааналізу мож-на лічыць тую праўду, што псіхалогія паводле Фройда сталася першай псіхалогіяй, якая надае важкае значэньне сімвалічнаму зьместу ду.мкі й мысленьня. Нэўратычны сімвал, напрыклад, ёсьць чымсьці, чаго насампраўдзе няма, але ён, бы з дамовы альбо дзеля выгоды ставіцца на мейсца непрыймальнае, бо пару-шаючае спакой душы, рэчаіснасьці. Вялікая карыснасьць сімвалу адразу й упрост • заўважаецца, прыкладам, у марах і снах, дзе жаданьне хавае сябе пад маскай сімвалу, каб хутчэй і прасьцей дасягнуць упрагнёнага, бо маска, гэта значыць сімвал, дазваляе падмануць чуйнага цэнзара сноў і праслізнуць за плячыма суро-вага супэрэга. Вядома ж, ёсьць магчымасьць зраджэньня з канф-лікту занадта вялікае трывогі, і тады мы прачынаемся, часта адчу-ваючы памяркоўна кволую віну, да якое прымешана слабая, бы смуга, ўтульная, хай разам і настойлівая, задаволенасьць, праўда, задавальненьне гэткае здаецца нейкім няпэўным, трохі еара.м-лівым, бо вытокі ягоныя — не зусім слушныя. Здараецца, калі канфлікт стаецца збыт жорсткім, што сьніцца нешта жудаснае, калі здань кашмару абуджае сьвядомае эга нібыта благаньне аб дапамозе, і чалавек прадзірае вочы, аж дыгочачы ад жаху. Але ж, збольшага, здаецца ўсё ж, што сны, ва ўсялякім разе на працягу пераважнае часткі таго часу, калі чалавек сьніць розныя мары, можна лічыць не больш, чым яшчэ адной гамеастатычнай пры-ладай душы або розуму, ды прылада гэтая мае за мэту, перш за ўсё, ахову сну. За межамі карыстаньня сімволікай у сонных марах таксама бачна масіўнае ўжываньне сімвалаў, і відавочна, што гэ-тая акалічнасьць належыць да ліку найпершасных адаптыўных характэрыстык біялагічнага гатунку Homo sapiens, і таму аніякай псіхалогіі чалавека, што будзе ігнараваць натуру сімвалізму, нель-