• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Адносная шчыльнасць мачы вагаецца ў межах 1,001 — 1,040 (у сярэднім 1,015—1,020) і залежыць ад колькасці ў ёй шчыльных рэчываў, якія выводзяцца ныркамі.
    Рэакцыя мачы можа быць кіслая, нейтральная ці шчолачная, што залежыць ад характару харчавання: пры ўжыванні расліннай ежы яна бывае нейтральная ці шчолачная, мясной і мяшанай ежы — кіслая.
    Б я л о к. У нармальнай мачы так мала бялку, шіо выявіць яго можна толькі вельмі адчувальнымі рэакцыямі. Метады, якія прымяняюць у лабараторнай практыцы, бялок не выяўляюць, і практычна лічыцца, што ў норме мача не ўтрымлівае бялку.
    Ц у к а р. У нармальнай мачы знаходзяцца нязначныя сляды цукру (каля 0,02 %), і звычайныя клінічныя метады даследавання
    яго не выяўляюць. Таму лічаць, што ў норме цукру ў мачы няма. Выяўленне цукру ў мачы (глюкозурыя) лічыцца прыметай захворвання.
    Хімічны састаў мачы. У норме сутачная колькасць мачы (1500 мл) змяшчае 60 г сухога рэчыва, з якога 35 г састаўляюць арганічныя рэчывы (з іх мачавіна — 30 г) і 25 г — неарганічныя рэчывы (з іх кухонная соль — 15 г).
    2.6.3.	Востры нефрыт
    Нефрыт — запаленчае захворванне нырак з пераважным паражэннем сасудаў ныркавых клубочкаў. У адпаведнасці з клінічным цячэннем адрозніваюць востры і хранічны нефрыт.
    Этыялогія. Асноўную ролю ў развіцці захворвання мае стрэптакокавая інфекцыя. Хвароба часцей развіваецца пасля ангіны ці абвастрэння хранічнага танзіліту, захворванняў верхніх дыхальных шляхоў. Часам нефрыт развіваецца пасля пнеўманіі, дыфтэрыі, брушнога і сыпнога тыфу, многіх іншых інфекцыйных захворванняў. Развіццю хваробы спрыяюць пераахаладжэнне арганізма і алергія да ўзбуджальніка, якая ўзнікае пад уплывам хранічнай інфекцыі.
    К л і н і ч н а я карціна. Праяўленню прымет хваробы папярэднічае латэнтны перыяд працягласцю звычайна ад 1 да 3 тыдняў. Пасля гэтага ўзнікаюць і хутка нарастаюць прыметы хваробы. Хворыя скардзяцца на востры галаўны боль, задышку, боль ў паясніцы, ацёкі, млоснасць, сэрцабіцце.
    Характэрнымі сімптомамі вострага нефрыту з’яўляюцца ацёкі, павышэнне артэрыяльнага ціску (гіпертэнзія) і змяненні мачы.
    Ацёкі паяўляюцца спачатку на твары зранку і змяншаюцца пад вечар. Пазней яны ўзмацняюцца і распаўсюджваюцца па ўсім целе. Ацёчная вадкасць можа накоплівацца ў брушной і плеўральнай поласцях. Пры спрыяльным цячэнні хваробы яны знікаюць праз 2—3 тыдні. Ацёчная скура бледная, але, у адрозненне ад сардэчных ацёкаў, цёплая навобмацак. У часткі хворых узнікаюць скрытыя ацёкі, якія выяўляюцца толькі пры частым узважванні.
    Ныркавая гіпертэнзія можа дасягаць узроўню 180—230/120— 160 мм рт. сл. і ўтрымлівацца на працягу 2—3 тядняў. Гіпертэнзія павялічвае нагрузку на сэрца, з’яўляецца задышка, якая сведчыць пра сардэчную недастатковасць і пагражае развіццём сардэчнай астмы. Звужэнне артэрый вочнага дна выклікае расстройства зроку.
    У мачу пранікаюць эрытрацыты — развіваецца гематурыя. Наяўнасць вялікай колькасці эрытрацытаў надае мачы колер мясных памыяў. Разам з гэтым выяўляецца пратэінурыя — бялок у мачы.
    У першыя 2—3 дні хваробы колькасць мачы памяншаецца.
    У некаторых хворых востры нефрыт развіваецца скрыта і
    выяўляецца пры дыспансерным абследаванні. Характэрныя прыметы хваробы могуць быць кароткачасовыя, што, аднак, не ўплывае на зыход і прагноз, які можа быць не менш сур’ёзны, чым пры хуткім пачатку хваробы.
    Ускладненні. Параўнальна рэдкім ускладненнем вострага нефрыту з’яўляецца ныркавая эклампсія. Развіваецца ў хворых пры наяўнасці ацёкаў і гіпертэнзіі. У адрозненне ад азатэмічнай урэміі, якая развіваецца паступова, эклампсія ўзнікае раптоўна на фоне добрага самаадчування хворых. Хаарактэрныя сімптомы эклампсіі — сутаргі, рвота і моцны галаўны боль. Развіццё ныркавай эклампсіі звязана з павелічэннем унутрычарапнога ціску і развіццём ацёку мозга.
    Д ы я г н а з хваробы ўстанаўліваюць на падставе клінічных сімптомаў, а таксама лабараторнага даследавання мачы.
    Л я ч э н н е вострага нефрыту праводзіцца ў бальніцы на працягу 30—35 дзён і пры своечасовым пачатку, як правіла, заканчваецца папраўкай.
    Хвораму рэкамендуюць строга выконваць назначаную дыету і пасцельны рэжым. Гарызантальная пастава ў пасцелі паляпшае кровазварот у нырках, а раўнамернае саграванне скуры прыводзіць да рэфлекторнага расшырэння артэрый органаў брушной поласці, у тым ліку і ныркавых, што выклікае зніжэнне артэрыяльнага ціску.
    Вялікае значэнне ў лячэнні хворых мае дыетатэрапія. У першыя 1—3 дні хворым паказана поўнае галаданне. Асобы, якія цяжка пераносяць голад, атрымліваюць у суткі 150—200 г або крыху болей цукру, 500—600 мл чаю ці фруктовага соку для запівання лекаў і ўвільгатнення рота. Пасля галадання ежа павінна складацца з агародніны, фруктаў і вугляводаў (дыета № 7), назначаюцца фруктовыя, яблычныя, рысава-фруктовыя, бульбяныя, малочныя дні пры поўным выключэнні ці абмежаванні кухоннай солі да 1,5—2 г у суткі і ўжыванні невялікай колькасці вадкасці.
    Лекавая тэрапія павінна быць накіравана на барацьбу з інфекцыяй (антыбіётыкі), прафілактыку сардэчнай недастатковасці (сардэчныя гліказіды), зніжэнне артэрыяльнага ціску (гіпатэнзіўныя сродкі), устараненне ацёкаў (мачагонныя сродкі). Паказана прымяненне дэсенсібілізацыйных сродкаў (фенкарол, дымедрол, дыпразін, дыязалін, супрасцін і інш.), вітамінаў (аскарбінавая кіслата, руцін) і інш.
    Пры ўзнікненні нырачнай эклампсіі хвораму забяспечваюць поўны спакой, робяць кровапусканне (0,5 % ад масы цела), унутрывенна ўводзяць 10 мл 25 % раствору магнію сульфату і 40—60 мл 40 % раствору глюкозы. Сутаргі спыняюць процісутаргавымі сродкамі (хларакон, аміназін і інш.).
    Хворых з вострым нефрытам змяшчаюць у сухое цёплае памяшканне, забяспечваюць старанны догляд іх скуры і прафілактыку пролежняў. Уважліва назіраюць за колькасцю выпітай хворым вадкасці і выдзеленай мачы.
    Прафілактыка вострага нефрыту перш за ўсё заключаецца ў паступовым загартоўванні арганізма без пераахаладжэння, у папярэджванні і своечасовым лячэнні вострых інфекцыйных захворванняў, выяўленні ў арганізме і ўстараненні ачагоў хранічнай інфекцыі.
    Своечасовае распазнаванне і належнае лячэнне вострага нефрыту значна паляпшаюць прагноз гэтага цяжкага захворвання і прадухіляюць пераход яго ў хранічную форму.
    2.6.4.	Піеланефрыт
    Піеліт — запаленне нырачнай лаханкі інфекцыйнага паходжання. Інфекцыя можа пранікаць у нырачную лаханку гематагенным (сыходным) ці урынагенным (узыходным) шляхам з далейшым пераходам на ўсю нырку. Ізаляванага паражэння ныркавай лаханкі без паражэння парэнхімы ныркі не бывае.
    Піеланефрыт — запаленчае захворванне нырак і нырачных лаханак. Піеланефрыт можа быць востры і хранічны.
    Этыялогія. Хваробу вызывае неспецыфічная мікробная інфекцыя, якая пранікае ў нырку і лаханку сыходным ці ўзыходным шляхам. Піеланефрыт узнікае пры многіх вострых інфекцыйных захворваннях (грып, брушны тыф і г. д.), наяўнасці ў арганізме хранічных ачагоў інфекцыі (фурункулёз). Развіццю хваробы садзейнічаюць іншыя захворванні, якія суправаджаюцца парушэннем адтоку мачы з ныркі (мочакаменная хвароба, пухліны). Непасрэднымі ўзбуджальнікамі хваробы могуць быць кішэчная палачка, стрэптакокі, стафілакокі і іншыя мікробы.
    Клінічная карціна вострага піелан е ф р ы т у. Паяўляецца моцны азноб, тэмпература павышаецца да 40 ° С, узнікаюць боль у паясніцы з аднаго ці з абодвух бакоў, моташнасць, ірвота, галаўны боль, мышачная слабасць. Болі ў паясніцы ўзмацняюцца пры хадзьбе, руху. Пры пастукванні па паясніцы ў вобласці паражонай ныркі ўзнікае боль — станоўчы сімптом Пастарнацкага. Выяўляюцца тахікардыя і пачашчанае дыханне. У мачы адзначаецца вялікая колькасць лейкацытаў і мікробаў.
    Пры цяжкім цячэнні вострага піеланефрыту парушаецца выдзяляльная функцыя нырак, павышаецца ўтрыманне мачавіны ў крыві (урэмія).
    Л я ч э н н е пачынаюць з назначэння антыбіётыкаў (пеніцылін, ампіцылін, аксацылін, эрытраміцын, канаміцын, стрэптаміцын, цэпарын і інш.). Мэтазгодныя камбінацыі антыбіётыкаў з сульфаніламідамі (сульфален, сульфадыметаксін, сульфапірыдазін, этазол) і нітрафуранамі (фураданін, фуразалідон, фурагін, невіграмон).
    На ўвесь курс лячэння хворым паказаны пасцельны рэжым і шчодрае піццё. Прымяцяюць мачагонныя сродкі расліннага паходжання (бруснічны ліст, журавіны, ядловец, хвошч палявы), піццё мінеральнай вады,. цеплавыя працэдуры на паясніцу.
    П р а г н о з звязаны са ступенню цяжкасці паражэння ныркі. Пры гнойных піеланефрытах, якія патрабуюць хірургічнага лячэння, лятальнасць дасягае 20 %. У 45 % хворых востры піеланефрыт пераходзіць у хранічную. форму.
    Прафілактыка хваробы павінна ўключаць своечасовую паўнацэнную тэрапію гнойна-запаленчых працэсаў у арганізме, каб інфекпыя не трапіла ў нырку, стараннае захоўванне стэрыльнасці пры інструментальных даследаваннях мочапалавой сістэмы і аказанне дапамогі пры нырачнай коліцы.
    2.6.5.	Нырачнакаменная хвароба.
    Нырачная коліка
    Нырачнакаменная хвароба — хранічнае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у нырках камянёў з састаўных інгрэдыентаў мачы.
    Этыялогія. Прычынай развіцця хваробы лічаць парушэнне функцыі залоз унутранай сакрэцыі (гіпофіза, наднырачнікаў, шчытавіднай і каляшчытавідных), якое выражаецца ў расстройстве абмену некаторых рэчываў.
    Развіццю хваробы садзейнічаюць працяглае ўжыванне прадуктаў, якія ўтрымліваюць вялікую колькасць мінеральных соляў, застой мачы ў мачавых шляхах і запаленчыя працэсы ў іх.
    Гэтыя фактары ствараюць умовы для выпадзення з мачы крышталяў солі і фарміравання мачавых камянёў, якія адрозніваюцца па сваім паходжанні.
    Камяні часцей утвараюцца ў нырках, адкуль яны могуць перамяшчацца ў мачаточнікі і мачавы пузыр. Хвароба ўзнікае звычайна ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў.
    Клінічная карціна. Асноўнай прыметай нырачнакаменнай хваробы з’яўляюцца прыступы нырачнай колікі. Прыступ пачынаецца раптоўна з рэзкіх боляў у паясніцы, якія аддаюць у палавыя органы.
    Нырачная коліка суправаджаецца млоснасцю, рвотай, пачашча-
    нымі пазывамі на мочаспусканне. Зрэдку ў мачы паяўляецца прымесь крыві (гематурыя).
    Пры даследаванні хворага адзначаюцца болі ў рэберна-пазваночным вугле, станоўчы сімптом Пастарнацкага.
    Пры нырачнай коліцы хворыя ўстрывожаны, часта мяняюць паставу, у трэці з іх бываюць азнобы і павышэнне тэмпературы цела за кошт рэзорбцыі мачы.