Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
зніжэннем слыху амаль да кароткачасовай глухаты, парушэннем адчувальнасці, мовы, сутаргавымі прыпадкамі, задышкай, падчас прыступамі сардэчнай астмы.
Гіпертанічны крыз можа заканчвацца цяжкім ускладненнем — інсультам (кровазліццём у мозг) або інфарктам міякарда.
Л я ч э н н е хворых павінна быць комплекснае і, акрамя медыкаментознай тэрапіі, уключаць лячэбнае харчаванне і фізіятэрапеўтычныя працэдуры.
У першай стадыі хваробы дастаткова прытрымлівацца нармальнага рэжыму працы і адпачынку і прымяняць седатыўныя сродкі (валяр’ян, сардэчнік, карвалол, валакармід).
У пазнейшых стадыях гіпертанічнай хваробы для дасягнення гіпатэнзіўнага эфекту могуць прымяняцца: 25 % раствор магнію сульфату — 10 мл унутрымышачна, 2 % раствор папаверыну гідрахларыду — 2 мл падскурна 2—3 разы на дзень, 0,5—1 % раствор дыбазолу — 2—3 мл падскурна або ўнутрымышачна 2—3 разы на дзень, а таксама прэпараты ў таблетках, якія валодаюць гіпатэнзіўным эфектам (адэльфан, рэзерпін, раўнацін, клафелін, актадын і інш.). Даюць карысць мачагонныя сродкі (дыхлатыязід, фурасемід, урэгіт і інш.).
Пры гіпертанічным крызе хворага неабходна супакоіць, надаць яму напаўсядзячую паставу ў ложку або ў зручным крэсле, сагрэць ступні і галёнкі з дапамогай грэлак і ўхутвання або нажной гарачай ванны, гарчычнікаў на галёнкі. Унутр даюць 30—35 капель карвалолу і робяць ін’екцыю прэпарата, які валодае гіпатэнзіўным дзеяннем. 3 гэтай мэтай могуць прымяняць бензагексоній — 0,5— 1 мл 2,5 % раствору або 1 мл 0,01 % раствору ўнутрымышачна. Для паляпшэння мазгавога кровазвароту ўнутрывенна ўводзяць эуфілін — 5—10 мл 2,4 % раствору. Пры паяўленні загрудзіннага болю даюць таблетку нітрагліцэрыны пад язык,
Для харчавання хворых рэкамендуюцца малочна-раслінныя прадукты, свежая садавіна, агародніна, ягады, сокі. Абмяжоўваецца кухонная соль, тлустыя і вострыя стравы, вадкасць.
Прафілактыка гіпертанічнай хваробы зводзіцца да папярэджвання неўрозаў, нармалізацыі рэжыму працы і адпачынку і выкарыстання рацыянальнай дыеты.
2.5. ХВАРОБЫ ОРГАНАЎ СТРАВАВАННЯ
2.5.1. Асноўныя сімптомы захворвання органаў стрававання
Пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту могуць узнікаць болі ў жываце, парушэнне апетыту, млоснасць, ірвота, адрыжка, пякотка, уздуцце жывата, запор, панос і іншыя сімптомы.
Боль з’яўляецца адным з асноўных сімптомаў захворвання органаў стрававання. Болі адрозніваюць як па лакалізацыі, так і па часе ўзнікнення. Яны могуць быць перыядычныя, у выглядзе вострых прыступаў, звязаных з прыёмам ежы, з часам сутак, і пастаянныя ныючыя. Прыступы моцнага болю ў жываце, якія ўзнікаюць нечакана, называюць колікай.
Па лакалізацыі болі могуць быць у вобласці страўніка, што сведчыцьпра страўнікавае іх паходжанне, у правай падуздышнай вобласці — паходзяць са.сляпой кішкі або з чэрвепадобнага адростка, у левай падуздышнай вобласці — звязаны з паражэннем сігмападобнай кішкі, у.сярэдзіне жывата — паходзяць з тонкай кішкі. Аднак болі ў жываце могуць узнікаць і пры паражэннях іншых органаў ці мець рэфлекторнае паходжанне. Вось чаму трэба аналізаваць іх па характары, часе ўзнікнення і лакалізацыі.
Парушэнне апетыту з’яўляецца сімптомам расстройства сакраторнай функцыі стрававальных залоз, якая рэгулюецца цэнтральнай нервовай сістэмай. Узнікненне апетыту суправаджаецца слінавыдзяленнем і выдзяленнем іншых стрававальных сокаў, узмацненнем перыстальтыкі страўнікава-кішачнага тракту.
Парушэнне апетыту ад поўнай адсутнасці — анарэксіі да нястрымна'га жадання есці — буліміі можа спадарожнічаць розным захворванням.
Млоснасць — непрыемнае адчуванне ў падлыжачнай вобласці і глотцы, якое суправаджаецца багатым слінавыдзяленнем і нярэдка заканчваецца рвотай.
Рвота — ахоўна-прыстасавальная рэакцыя арганізма на раздражненне слізістай абалонкі страўніка недабраякаснай ежай, атрутнымі рэчывамі ці праглынутымі іншароднымі целамі. Пры захворваннях страўніка рвоце звычайна папярэднічае млоснасць. Тады пасля рвоты хворы адчувае аблягчэнне. Аднак ірвота можа мець і нервова-рэфлекторнае паходжанне, напрыклад пры захворваннях сэрца, жоўцевага пузыра, нырак, апендыкса, галаўнога мозга, пры парушэнні мазгавога кровазвароту і г. д. Пры атручваннях ірвота ўзнікае ў выніку раздражнення рвотнага цэнтра галаўнога мозга ядамі, якія цыркулююць у крыві. Такая рвота ўзнікае без папярэдняй млоснасці і не прыносіць палёгкі хвораму.
Адрыжка — міжвольнае выдзяленне газаў са страўніка праз рот. Газ у страўніку можа збірацца пры ўжыванні газіраваных напіткаў, пры паспешлівай ядзе, калі паветра заглытваецца з ежай. Невялікая колькасць газу ў норме выдзяляецца ў працэсе стрававання. Газ у страўніку размяшчаецца над ежай і садзейнічае страваванню. Празмерная яго колькасць прыводзіць да скарачэння сценак страўніка
і паяўлення адрыжкі. Аднак такая адрыжка бывае няўстойлівая, не мае паху і не з’яўляецца сімптомам захворвання. Прыметай захворвання з’яўляецца пастаянная адрыжка, якая ўзнікае пасля доўгай затрымкі ежы ў страўніку. Такая адрыжка можа быць кіслая, горкая, мець прысмак ежы і пах серавадароду.
Адрыжка можа быць сімптомам захворвання страўніка, печані, жоўцевага пузыра, кішэчніка і інш.
Пякотка — пачуццё пякоты ў страваводзе, звычайна ў ніжнім яго аддзеле. Узнікае ў выпадку закідвання кіслага страўнікавага змесціва ў стрававод. Бывае ў асноўным пры павышанай кіслотнасці страўнікавага соку, сустракаецца і пры нармальнай і паніжанай кіслотнасці.
Пякотка можа ўзнікаць пры гастрыце, язвавай хваробе, халецыстыце і іншых захворваннях. У здаровых людзей яна бывае пры парушэнні збалансаванасці харчовых інгрэдыентаў у дыеце (спалучэнне бялкоў з цукрам).
Панос — гэта спаражненне кішэчніка з выдзяленнем вадкіх калавых мас. Уяўляе сабой ахоўную рэакцыю арганізма, дзякуючы якой з яго выводзяцца ядавітыя рэчывы і хваробатворныя мікробы. Паносы пераважна ўзнікаюць пры запаленні слізістай абалонкі кішкі. Пры гэтым узмацняецца перыстальтыка кішэчніка, памяншаецца ўсмоктванне і павялічваецца ўтварэнне слізі.
Запор — хранічнае затрымліванне стулу на тэрмін звыш 48 гадзін або штодзённае абцяжарванне спаражнення кішэчніка. Запоры ўзнікаюць пры замаруджванні кішэчнай перыстальтыкі ў здаровых людей, якія вядуць сядзячы лад жыцця і парушаюць гігіена-дыетычны рэжым. Нярэдка запоры ўзнікаюць пры захворваннях страўніка, жоўцевых шляхоў, нырак, жаночых палавых органаў і інш.
2.5.2. Асноўныя метады абследавання пры захворваннях органаў стрававання
Пры аглядзе поласці рота звяртаюць увагу на стан слізістых абалонак і зубоў. Пры шматлікіх паталагічных станах язык пакрываецца белаватым налётам. Такі выгляд слізістая абалонка языка набывае ў выніку ненармальнага падаўжэння арагавелых яго сасочкаў пры недастатковасці акту жавання. Тоўсты чарнявы налёт на языку сведчыць аб прысутнасці ў арганізме грыбковай інфекцыі, якая часта бывае абумоўлена пабочным дзеяннем антыбіётыкаў. Чырвоны язык з захаванымі сасочкамі бывае пры энтэракалітах, захворваннях печані, сэрца, пухлінах
страўнікава-кішачнага тракту. Малінавы язык з патоўшчанымі сасочкамі тыповы для шкарлятыны. «Лакіраваны» язык з атрафічнымі сасочкамі чырванявага колеру сустракаецца пры перніцыёзнай і жалезадэфіцытнай анеміях, ахіліі і пелагры.
Зубы сведчаць аб стане ротавага стрававання. У тых выпадках, калі зубы хворыя ці многія з іх разбураны, парушаецца і пачатковая фаза стрававання.
Пры пальпацыі жывата вызначаюць мышачнае напружанне брушной сценкі і болевыя ўчасткі. Для вызначэння стану органаў брушной поласці карыстаюцца глыбокай пальпацыяй, якая дазваляе вызначыць іх размяшчэнне, памеры, выявіць балючасць.
Значную дапамогу ў дыягностыцы захворванняў органаў стрававання аказвае лабараторнае даследаванне страўнікавага соку, жоўці і калу.
Рэнтгеналагічнае і эндаскапічнае даследаванні дапамагаюць удакладніць форму і паставу страўніка, рэльеф яго слізістай, тонус, перыстальтыку і спаражненне, стан слізістай абалонкі дванаццаціперснай і тоўстай кішак.
Ультрагукавая дыягностыка дапаўняе асноўны метад даследавання ўнутраных органаў — рэнтгенадыягностыку, а часам мае перад ёй значную перавагу, таму што не мае пабочных эфектаў і дазваляе без шкоды для хворага праводзіць шматразовыя даследаванні. 3 дапамогай гэтага метаду можна вызначыць памеры ўнутраных органаў, выявіць пухліны, кровазліццё, іншародныя целы, камяні і г. д.
2.5.3. Востры гастрыт
Гастрыт — запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка. Адрозніваюць востры і хранічны гастрыт.
Этыялогія. Прычынамі вострага гастрыту могуць быць ужыванне недабраяікаснай ежы, атручванне ядавітымі рэчывамі і ядамі, цяжкія інфекцыйныя захворванні, а таксама раздражненне слізістай абалонкі страўніка грубай, восграй, занадта гарачай або халоднай ежай.
Клінічная карціна. Праз 2—3 гадзіны пасля прыёму недабраякаснай ежы ўзнікаюць непрыемныя адчуванні і болі ў падлыжачнай вобласці, моташнасць, адрыжка, непрыемны смак у роце. Потым паяўляюцца слінацячэнне і пазывы на рвоту. Пасля рвоты наступае часовае аблягчэнне, якое не знімае ўсіх непрыемных адчуванняў. Часта гэтыя з’явы суправаджаюцца агульнай слабасцю, галаўным болем, умеранай гарачкай. Праз некалькі гадзін з’яўляюцца вадкія экскрэменты.
Пры аглядзе хворага выяўляецца белавата-шэры налёт на языку. Пры пальпацыі жывата выяўляецца балючасць у эпігастральнай вобласці. Сімптомы вострага гастрыту бываюць асабліва выразныя, калі ў страўнік трапляюць з ежай хваробатворныя мікробы.
Пры своечасовым лячэнні і выкананні рэжыму харчавання хворы папраўляецца за некалькі дзён.
Л я ч э н н е пачынаецца з прамывання страўніка з дапамогай тоўстага страўнікавага зонда. Працэдуру працягваюць да з’яўлення чыстых прамыўных вод. Частку першай порцыі прамыўных вод адліваюць у слоік і накіроўваюць у лабараторыю для даследавання.
Пасля прамывання хвораму даюць салявое слабіцельнае (25 г магнію сульфату) і ставяць ачышчальную клізму.
Пры адсутнасці страўнікавага зонда хвораму прапаноўваюць выпіць 3—4 шклянкі 0,5 % раствору пітной соды і зараз жа выклікаюць ірвоту з дапамогай падскурнай ін’екцыі 1 мл 1 % раствору апамарфіну або шляхам механічнага раздражнення кораня языка і задняй сценкі глоткі.
Востры гастрыт можа вызывацца пападаннем у страўнік канцэнтраваных кіслот або едкіх шчолачаў. Каб нейтралізаваць іх, у першым выпадку страўнік прамываюць растворам пітной соды, у другім — растворамі лімоннай або воцатнай кіслаты.