Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
Догляд хворых падзяляюць на агульны і спецыяльны. А г у л ьны догляд складаецца з мерапрыемстваў, якія праводзяцца пры ўсіх хваробах. Спецыяльны догляд уключае дадатковыя мерапрыемствы, якія праводзяцца толькі пры некаторых хваробах — уралагічных, гінекалагічных і інш.
Мерапрыемствы агульнага догляду хворага ўключаюць:
1)	выкананне назначэнняў урача: раздача лекаў, правядзенне ін’екцый, накладванне гарчычнікаў, пастаноўка банек, клізмаў і інш.;
2)	падтрымку санітарна-гігіенічнага рэжыму ў палаце;
3)	дапамогу цяжкахворым у час туалету, прыёму ежы, пры фізіялагічных адпраўленнях;
4)	уладкаванне цяжкахворым утульнага ложка, падтрыманне яго ў чысціні;
5)	правядзенне мерапрыемстваў асабістай гігіены: мыццё хворых, прафілактыку пролежняў, змену пасцельнай і нацельнай бялізны і інш.;
6)	вядзенне медыцынскай дакументацыі;
7)	правядзенне санітарна-асветніцкай работы і г. д.
У лячэбна-прафілактычных установах прынята двухступеньчатая сістэма абслугоўвання хворых (урач і медыцынская сястра), пры якой догляд хворых ускладаецца на медыцынскую сястру. У абавязкі малодшага медыцынскага персаналу ўваходзяць уборка памяшканняў, падтрыманне ў іх чысціні, падача цяжкахворым судна, правядзенне гігіенічнай ванны ці душа.
Медыцынская сястра павінна строга захоўваць прафесійную тайну, аберагаць псіхіку хворага ад адмоўных эмоцый. Яна нясе маральную і прававую адказнасць за сваю працу.
Першараднае значэнне для прафілактыкі ўнутрыбальнічнай інфекцыі мае выкананне медыцынскім персаналам правіл асабістай гігіены. Хворыя медыцынскія работнікі не дапускаюцца да работы. Увесь медыцынскі персанал павінен быць прыкладам акуратнасці і чысціні: пастаянна сачыць за чысцінёй цела, не радзей аднаго разу на тыдзень ці часцей прымаць гігіенічную ванну, душ і мяняць нацельную бялізну. Адкрытыя часткі цела (твар, шыю) мыюць не менш двух разоў на дзень — раніцай і ўвечары. Ногі мыюць кожны раз перад сном, мяняючы шкарпэткі ці панчохі.
Перад кожнай маніпуляцыяй і пасля яе медыцынскі персанал абавязаны мыць рукі цёплай вадой з мылам і шчоткай, а пасля кантакту з заразнымі хворымі дадаткова апрацоўваць іх дэзінфекцыйным растворам. Ногці павінны быць каротка абстрыжаныя, не пафарбаваныя. Ногці абстрыгаюць праз 5—6 дзён, на руках дугападобна — па форме канцавой фалангі пальца, на нагах — па прамой лініі без зразання вуглоў з мэтай прафілактыкі іх урасгання. Край скуры нагцявога ложа не абразаюць, бо гэта можа спрычыніць гнойнае запаленне. Галаву мыюць цёплай вадой з мылам пры нармальнай скуры адзін раз у 6—7 дзён, пры сухой — у 8—10 дзён, пры тлустай скуры — не радзей аднаго разу ў 4—5 дзён. Прычоска павінна быць акуратная, старанна схаваная пад галаўны ўбор.
Асаблівае значэнне мае догляд поласці рота. Зубы трэба чысціць увечары і раніцай, каб пазбавіцца рэшткаў ежы і налёту на зубах. Днём пасля прыёму ежы зубы спаласкваюць кіпячонай вадой з
зубным эліксірам. Пры парушэнні гэтых правілаў рэшткі ежы ў роце раскладаюцца пад уздзеяннем мікробаў, што стварае непрыемны пах і вядзе да карыесу зубоў.
Спецадзенне для медыцынскіх работнікаў павінна быць аднатыпнае, простае і зручнае. Часцей яно бывае белага колеру і складаецца з халата, каўпака ці касынкі і абутку.
Медыцынскія работнікі не павінны мець шкодных звычак, у адваротным выпадку санітарна-асветніцкая работа, якую яны абавязаны весці, не будзе эфектыўная. Жанчыны-медыкі не павінны карыстацца яркай крыклівай касметыкай і насіць такія ж упрыгожванні.
Першая абшчына міласэрных сясцёр узнікла ў 1844 г. у Пецярбургу. У гады Крымскай вайны (1853—1856) М. I. Пірагоў з’явіўся ініцыятарам сгварэння і кіраўніком Крыжаўзвіжанскай абшчыны сясцёр апекі параненых і хворых. Гэта была першая ўстанова ў Расіі, якая навучала догляду хворых і параненых не толькі ў шпіталях, але і на полі бою. Выхавальніцы гэтай абшчыны ў час Крымскай вайны аказвалі дапамогу параненым на полі бою. Сярод іх была простая руская дзяўчына Даша Севастопальская. У народзе яе паважалі як гераіню і першую сястру міласэрнасці.
1.1.2.	Роля палатнай медыцынскай сястры ў працэсе догляду хворых і ў лячэнні.
Правілы захавання лекаў
Палатная медыцынская сястра падпарадкоўваецца загадчыку аддзялення, старшай медыцынскай сястры і ўрачу-ардынатару. Старшая медыцынская сястра ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва работай палатных сясцёр і дапамагае ім выконваць складаныя маніпуляцыі.
Абавязкі палатнай медыцынскай сястры выкладзены ў Палажэнні аб палатнай медыцынскай сястры, зацверджаным міністрам аховы здароўя, і могуць быць дапоўнены галоўным урачом медыцынскай установы. У адпаведнасці з гэтым палажэннем яна абавязана:
1)	ведаць хворых у палатах, якія за ёй замацаваны, стан іх здароўя і асаблівасці працякання хваробы;
2)	ажыццяўляць догляд хворых;
3)	прысутнічаць пры абходзе хворых ардынатарам ці дзяжурным урачом;
4)	вымяраць хворым тэмпературу, па назначэнні ўрача выяўляць частату пульсу, дыхання і г. д.;
5)	у выпадку рэзкага пагаршэння стану хворага неадкладна паведаміць аб гэтым урачу і да яго прыходу аказаць тэрміновую дапамогу;
6)	дакладна выконваць усе назначэнні ўрача, сачыць за тым, каб хворы прымаў лекі ў яе прысутнасці;
7)	збіраць для аналізу мачу, кал, макроту, браць мазкі з зева, носа і інш. і перадаваць іх у лабараторыю, сачыць за атрыманнем з лабараторыі вынікаў аналізаў;
8)	сачыць за выкананнем устаноўленага ўнутранага распарадку і санітарнага рэжыму ў палатах, за своечасовым атрыманнем хворымі медыкаментаў і прадметаў догляду;
9)	весці ўліковую медыцынскую дакументацыю.
Рабочым месцам палатнай медыцынскай сястры з’яўляецца медыцынскі пост. Звычайна пасты палатных медыцынскіх сясцёр размяшчаюць у калідорах і аснашчаюць усім неабходным для рабспы. На пасту павінны быць: стол, стул, адна ці дзве шафы, пульт светлавой сігналізацыі, тэлефон, настольная лямпа, сейф для ядавітых і моцнадзейных лекавых сродкаў, халадзільнік, умывальнік, люстра. У сейфе ці шафе для медыкаментаў павінна быць усё неабходнае для аказання неадкладнай тэрапеўтычнай дапамогі.
Правілы захоўвання медыкаментаў рэгламентаваны Дзяржаўнай фармакапеяй XI выдання і іншай дакументацыяй. Усе лекавыя рэчывы па сіле ўздзеяння падзяляюцца на тры групы: 1) ядавітыя, якія адносяцца да спісу А; 2) менш ядавітыя (называюцца яшчэ моцнадзейнымі), якія належаць да спісу Б; 3) розныя малаядавітыя рэчывы агульнага спісу.
У бальніцах на пастах медсясцёр лекі захоўваюцца ў сейфе ці спецыяльнай шафе, дзе ёсць асобныя аддзяленні для лекаў груп A і Б, якія зачыняюцца на замок, а для іншых лекаў — асобныя паліцы. Лекі групы А адпускаюцца хворым з абавязковай рэгістрацыяй кожнай дозы ў спецыяльным журнале, у якім указваюцца дата і час, калі былі ўзяты лекі, прозвішча, імя і імя па бацьку хворага, нумар гісторыі хваробы, доза ўведзенага лякарства. Аб увядзенні такога лякарства хвораму робіцца адпаведны запіс у гісторыі хваробы. Гатовыя лекі, якія ўтрымліваюць У сваім складзе прэпараты спісу Б у сумесі з рознымі іншымі, захоўваюцца ў агульным аддзяленні шафы для лекаў.
Лякарствы для ін’екцый, унутранага і вонкавага ўжывання захоўваюцца на асобных паліцах з абазначэннем на этыкетках: «Для ін’екцый», «Вочныя каплі», «Вушныя каплі», «Унутранае», «Вонкавае» і г. д. Лякарствы, якія хутка псуюцца (настоі, адвары, антыбіётыкі, вакцыны, сывараткі, донарская кроў і інш.), захоўваюцца ў халадзілыгіках. 3 аптэкі ў бальнічнае аддзяленне лякарствы павінны паступаць у гатовым для выкарыстання выглядзе. Змяняць іх форму, упакоўку, пераліваць з аднаго посуду ў другі, класці аднолькавыя лекі ў агульны пакет забараняецца, таму што ў выпадку памылкі гэта абцяжарвае праверку. Старшая медыцын-
ская сястра, атрымліваючы з аптэкі медыкаменты, звярае надпісы на этыкетках з рэцэптамі запатрабавання, Без этыкетак захоўваць лекі забараняецца. Усе лекі, якія выклікаюць нейкія сумненні, вяртаюць у аптэку. Старшая медыцынская сястра вядзе ўлік атрымання і расходу кожнага медыкамента.
1.1.3.	Асноўныя тыпы лячэбных устаноў
Лячэбныя ўстановы бываюць амбулаторнага, стацыянарнага і амбулаторна-стацыянарнага тыпаў.
Да ўстаноў амбулаторнага тыпу належаць амбулаторыі і паліклінікі, пункты аховы здароўя, жаночыя і дзіцячыя кансультацыі, станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Да ўстаноў стацыянарнага тыпу адносяцца бальніцы, клінікі, шпіталі, радзільныя дамы. Амбулаторна-стацыянарнымі ўстановамі з’яўляюцца дыспансеры і медыка-санітарныя часці.
Амбулаторыя — лячэбна-прафілактычная ўсганова пераважна ў сельскай мясцовасці пры асобных прадпрыемствах, калгасах, саўгасах. Амбулаторыя аказвае дапамогу на месцы або дома па асноўных лячэбных спецыяльнасцях — тэрапіі, хірургіі, акушэрстве, педыятрыі. Ад паліклінікі амбулаторыя адрозніваецца меншым аб’ёмам дзейнасці. Амбулаторыі падпарадкоўваюцца раённым паліклінікам ці медыка-санітарным часцям. Амбулаторнапаліклінічная дапамога ажыццяўляецца па ўчастковым прынцыпе. Гэта забяспечвае актыўнае выяўленне хворых, іх нагляд і своечасовае аказанне неабходнай медыцынскай дапамогі, высвятленне захворвання, правядзенне прафілактычнай і асветніцкай работы.
Паліклініка — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая аказвае ўрачэбную дапамогу хворым, што прыходзяць на прыём, і дома, a таксама ажыццяўляе прафілактычныя мерапрыемствы і дыспансерызацыю насельніцтва. Адрозніваецца ад амбулаторыі болыпай колькасцю ўрачоў і большымі магчымасцямі ў аказанні спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Паліклінікі могуць быць самастойныя або аб’яднаныя з бальніцамі. Работа іх арганізуецца па тэрытарыяльным або вытворчым (ведамасным) прынцыпе.
Паліклінікі падзяляюць на гарадскія для дарослых і падлеткаў, гарадскія дзіцячыя, цэнтральныя раённыя, паліклінікі для працаўнікоў воднага ці чыгуначнага транспарту, студэнцкія, курортныя, гарнізонныя для ваеннаслужачых і спецыялізаваныя: стаматалагічныя для дарослых і дзяцей, фізіятэрапеўтычныя і інш. Пры рэспубліканскіх і абласных бальніцах, клініках ствараюцца кансультацыйныя паліклінікі.
У паліклініках вядуць прыём урачы-спецыялісты: тэрапеўт,
хірург, акушэр-гінеколаг, отарыналарынголаг, афтальмолаг, неўрапатолаг, кардыёлаг, гематолаг, гастраэнтэролаг, алерголаг, псіханеўрапатолаг і інш. Тут арганізуюцца лячэбна-дыягнастычныя і дапаможныя кабінеты або аддзяленні: падлеткавы, інфекцыйных хвароб, рэнтгеналагічны, фізіятэрапеўтычны і інш., а таксама лабараторыі. У склад паліклінік уваходзяць пункты аховы здароўя вучэбных устаноў і прадпрыемстваў. У паліклініках ёсць кабінеты даўрачэбнага прыёму, у якіх працуе сярэдні медперсанал, які афармляе некаторую частку дакументацыі, вымярае тэмпературу, артэрыяльны ціск. У выхадныя дні ў паліклініцы працуе дзяжурны ўрач.