Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Прымочкі на вока робяць чыстай ватай, змочанай вадой ці растворам лякарства. Яе прыкладваюць да заплюшчаных павек і мяняюць праз кожныя 10—15 хвілін.
С у х о е ц я п л о для вачэй ствараюць з дапамогай гумавай грэлкі з гарачай вадой (60—80 °C). Яе прыкладваюць да закрытых павекаў зверху чыстага ручніка на 20—30 хвілін.
Пры хімічных апёках вачэй адразу мыюць твар з закрытымі вачыма, пасля чаго на працягу 15 хвілін прамываюць вочы струменем вады і 30 хвілін арашаюць ізатанічным растворам натрыю хларыду.
Пры апёках вачэй кіслотамі да прамыўной вады можна дадаць трошкі соды, пры апёках шчолачамі іх прамываюць малаком, пры апёках анілінавымі фарбавальнікамі — крэпкім настоем чаю.
Вуха складаецца з трох частак: вонкавага, сярэдняга і ўнутранага. Догляду патрабуе толькі вонкавае вуха, якое складаецца з вушной ракавіны і вонкавага слыхавога праходу. У вонкавым слыхавым праходзе выдзяляецца карычневая маса — сера, якая патрабуе перыядычнага выдалення. Назапашванне серы вядзе да ўтварэння ў вонкавым слыхавым праходзе серных пробак, якія зніжаюць вастрыню слыху.
Догляд за здаровымі вушамі заключаецца ў рэгулярным мыцці іх цёплай вадой з мылам.
Уліванне капель у вуха робяць піпеткай. Дзецям закапваюць 5—6 капель, дарослым — 6—8. Перад уліваннем каплі абавязкова падаграваюць да тэмпературы цела — халодныя каплі выклікаюць раздражненне ўнутранага вуха, якое суправаджаецца галавакружэннем і нават ірвотай. Для ўвядзення капель галаву хворага паварочваюць набок, каб вуха, у якое трэба закапаць каплі, было зверху, вушную ракавіну пры гэтым у дарослых адцягваюць уверх і назад, а ў малых дзяцей — уніз. Пасля закапвання некалькі разоў злёгку націскаюць пальцам на казялок вуха для павелічэння кантакту капель з барабаннай перапонкай і пакідаюць хворага лежачы на баку на 10—15 хвілін. Пры наяўнасці ў хворага гноецячэння з вуха перад закапваннем капель трэба ачысціць вонкавы слыхавы праход ад гною, каб лякарства дасягнула барабаннай перапонкі.
1.3. ТЭМПЕРАТУРА ЦЕЛА, ПУЛЬС, АРТЭРЫЯЛЬНЫ ЦІСК, ДЫХАННЕ: МЕТОДЫКА ВЫМЯРЭННЯ I АЦЭНКА
1.3.1. Вымярэнне тэмпературы цела.
Догляд гарачкавых хворых
Тэмпература цела ў здаровага чалавека пастаянная з невялікімі ваганнямі паміж ранішняй і вячэрняй. Адрозніваюць тэмпературу скурнага покрыва і тэмпературу ўнутранага асяроддзя арганізма. Тэмпература ўнутраных органаў крыху вышэйшая, чым скурнага покрыва. Так, у прамой кішцы яна на 0,3—0,4 °C вышэй, чым у падпахавай ямцы. Неаднолькавая тэмпература скуры на розных яе ўчастках: вышэйшая — у падпахавай ямцы, некалькі ніжэйшая — на скуры тулава, яшчэ больш нізкая — на кісцях рук і стопах і самая нізкая — на скуры пальцаў ног (24,4 °C). Тэмпература ўнутраных органаў таксама розная і залежыць ад інтэнсіўнасці біяхімічных працэсаў, якія адбываюцца ў іх. Самая высокая тэмпература ў печані — каля 38 °C (рыс. 1.8).
Рыс. 1.8. Сярэднія паказчыкі тэмпературы розных участкаў паверхні цела
Тэмпература цела залежыць ад інтэнсіўнасці мышачнай работы і хуткасці руху, чысціні і вільготнасці скуры, ад адзення, тэмпературы паветра і яго вільготнасці. Пры вымярэнні ў падпахавай упадзіне яна вагаецца ў межах 36,6—36,7 0 С. У некаторых здаровых людзей яна можа быць некалькі ніжэй 36 ° С ці вышэй 37 0 С. На працягу дня фізіялагічныя ваганні паміж ранішняй і вячэрняй тэмпературай у сярэднім складаюць 0,3—0,5 ° С (ранішняя ніжэйшая
за вячэрнюю). Асабліва няўстойлівая, з вялікімі ваганнямі пры розных станах тэмпература цела ў раннім дзіцячым узросце.
Вымяраюць тэмпературу медыцынскім тэрмометрам Цэльсія. Ён уяўляе сабой шкляную трубку, якая мае капілярнае звужэнне. На канцы трубкі маецца рэзервуар для ртуці. Трубка прымацавана да шкалы з дзяленнямі ад 34 да 42 ° С, рэзервуар яе запоўнены ртуццю. Пры вымярэнні тэмпературы ад нагрэву рэзервуара ртуць расшыраецца, узнімаецца па капіляры і стварае слупок у шкляной трубцы, які ўтрымліваецца на гэтым узроўні і пры ахаладжэнні. Каб іртуііь апусцілася ў рэзервуар, тэрмометр трэба некалькі разоў страсянуць. Захоўваюць медыцынскія тэрмометры ў слоіку з дэзінфекцыйным растворам (0,5 % раствор хлораміну, 70 % спірт і інш.).
Вымяраюць тэмпературу звычайна ў падпахавай ямцы. Перад устаноўкай тэрмометра падпаху выціраюць ручніком, таму што вільгаць ахалоджвае ртуць і тэрмометр не дае правільных паказанняў. Вымяраюць тэмпературу не менш як 10 хвілін. У знясіленых хворых можна вымяраць тэмпературу ў прамой кішцы. Хворага кладуць на бок, тэрмометр змазваюць вазелінам і ўводзяць яго ў задні праход на палову даўжыні. Пасля гэтага тэрмометр мыюць з мылам і дэзінфіцыруюць.
Дзецям вымяраюць тэмпературу ў пахвеннай складцы. 3 гэтай мэтай нагу дзіцяці згінаюць у тазабедраным суставе і ў складку, якая ўтварылася пры гэтым, ставяць тэрмометр.
У бальніцы тэмпературу цела вымяраюць два разы на суткі: раніцай з 6 да 8 гадзін і ўвечары з 16 да 18 гадзін. Вынікі вымярэнняў заносяць у тэмпературны ліст хворага. Тэмпературная крывая хворага — графік пад’ёму і спаду тэмпературы — мае дыягнастычнае значэнне. Так, пры сепсісе адзначаюцца рэзкія ваганні тэмпературы на працягу сутак ад 35 да 41 °C, пры брушным тыфе і пнеўманіі тэмпература павышаецца да 39—400 С і трымаецца на гэтым узроўні пэўны час, для малярыі характэрны рэзкі пад’ём і такі ж спад тэмпературы цела праз пэўныя адрэзкі часу і г. д.
Нармальнай лічыцца тэмпература цела ад 36 да 37 ° С. Тэмпература цела, ніжэйшая за 36 ° С, — субнармальная. Павышэнне тэмпературы вышэй 37 ° С называюць гарачкай. Яна з’яўляецца рэакцыяй на пранікненне ў арганізм шкодных агентаў і мае ахоўнапрыстасавальнае значэнне.
Па с т у п е н і павышэння тэмпературы цела адрозніваюць субфебрыльную гарачку (не вышэй 38 °C), фебрыльную, ці ўмераную (38—39), высокую, ці пірэтычную (39— 41), празмерную, ці гіперпірэтычную (вышэй 41 °C).
П а працягласці адрозніваюць: мімалетную гарачку — з павышэннем тэмпературы на працягу некалькіх гадзін;
вострую — да 15 дзён; падвострую — да 45 дзён; хранічную — болып як 45 дзён.
Па характары вагання тэмпературы бываюць наступныя тыпы гарачкі: пастаянная, якая характарызуецца павышэннем тэмпературы цела да 39 0 С і сутачнымі ваганнямі ў межах 1 °C; паслабляльная — паніжэнне высокай тэмпературы ніжэй 38 ° С і сутачныя ваганні ў 1 ° С; перамежная — ваганне тэмпературы ад высокай да нармальнай на працягу 1—2 дзён; хвалепадобная — перыяды павышэння тэмпературы змяняюцца перыядамі паніжэння да субфебрыльнай ці нармальнай; знясільваючая, ці гектычная, — сутачныя ваганні тэмпературы 4— 5 ° С і падзенне яе да нармальнай ці субнармальнай суправаджаюцца моцным потавыдзяленнем і знясіленнем; скажоная, пры якой ранішняя тэмпература вышэйшая за вячэрнюю.
У сувязі з тым што гарачка з’яўляецца праяўленнем ахоўнапрыстасавальнай функцыі арганізма, штучна зніжаць тэмпературу ў кожным выпадку немэтазгодна, а часам нават шкодна. Назначаць гарачкапаніжальныя сродкі павінны толькі ўрач у выпадках, калі гарачка набывае пагражальны для жыцця характар. Неабгрунтаванае ўжыванне гарачкапаніжальных сродкаў вядзе да зацягвання хваробы і пераходу яе ў хранічную форму.
Гарачкавы стан звычайна мае тры галоўныя перыяды: нарастанне, максімальны пад’ём і зніжэнне тэмпературы.
У першым перыядзе цеплапрадукцыя ў арганізме перавышае цеплааддачу, узнікаюць моцны азноб, адчуванне ламоты ва ўсім целе, слабасць, галаўны боль. Гэты стан працягваецца ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Хворага неабходна сагрэць: напаіць моцным салодкім чаем, абкласці грэлкамі, цёпла ўкрыць.
У другім перыядзе цеплапрадукцыя і цеплааддача ў арганізме дасягаюць адноснай раўнавагі. Працягваецца перыяд ад некалькіх гадзін да некалькіх тыдняў. У гэты час парушаецца дзейнасць усіх органаў і сістэм. Асабліва моцна парушаецца абмен рэчываў, павялічваецца згаранне вугляводаў, змяншаецца паступленне ў арганізм пажыўных рэчываў з прычыны зніжэння функцыі стрававання. Гэта вядзе да таго, што на цеплапрадукцыю выдаткоўваюцца не толькі вугляводы, але і ўласныя тканкі арганізма, распадаюцца бялкі. Чым больш высокая і працяглая тэмпература, тым болып знясільваецца арганізм. Для папаўнення страт арганізма ў гэты перыяд хвораму патрэбна ўжываць высокакаларыйную і лёгказасваяльную вадкую і напаўвадкую ежу. 3 прычыны рэзкага зніжэння апетыту і функцыі стрававання ежу патрэбна даваць 6—7 разоў у суткі, выкарыстоўваючы для гэтага і вячэрні час, калі тэмпература можа зніжацца.
3 парушэннем абмену рэчываў у арганізме ўтвараюцца прадукты
няпоўнага згарання ці атрутныя рэчывы, а пры інфекцыйных хваробах — яшчэ і мікробныя яды, ці таксіны, якія выклікаюць атручванне арганізма. Выводзяцца яны слаба з прычыны пагаршэння функцыі нырак. Для ўзмацнення вывядзення з арганізма шкодных рэчываў хвораму патрэбна ўводзіць як мага болей вадкасці. Кожныя 20—30 хвілін яму прапаноўваюць патрошкі піць, разам з вадкасцю ў’аодзяць вітаміны С і А, патрэба ў якіх у хворага павялічана, даюць ігіць сокі з агародніны, садавіны і ягад, настоі шыпшыны, малако, чай, мінеральную ваду. Для ўзмацнення функцыі мочапыдзялення трэба абмежаваць ужыванне кухоннай солі.
Галаўны боль і бяссонніца ў гэты перыяд звычайна з’яўляюцца вынікам атручвання нервовай сісгэмы недаакісленымі прадуктамі абмену рэчываў і мікробнымі ядамі. Атручванне нервовай сістэмы можа прывесці да частковага парушэння свядомасці і нават да поўнай яе страты. У хворага могуць узнікнуць узбуджанасць і трызненне. У такім стане ён можа пайсці з аддзялення і нават выкінуцца праз акно. Пры доглядзе такога хворага неабходная асаблівая пільнасць персаналу, пры магчымасці для нагляду ўстанаўліваюць індывідуальны сястрынскі посг.
3 боку сардэчна-сасудзісгай сістэмы і дыхання ў гэтым перыядзе гарачкі назіраецца зніжэнне артэрыяльнага ціску і пачашчэнне пульсу і дыхання. Лічаць, што павелічэнне тэмпературы на 1 ° С суправаджаецца пачашчэннем пулцу на 8—10 удараў у хвіліну. Выключэннем з’яўляюцца менінгіт і брушны тыф. Ступень цяжкасці хворага можна вызначыць па вышыні гарачкі, па частаце пульсу і дыхання.
Догляд скуры заключаецца ў своечасовай змене вільготнай бялізны, абціранні, папярэджванні пролежняў. Гэта дапамагае выдаленню прадуктаў абмену і ўзмацняе выдзяляльную функцыю скуры. Калі дазваляе стан хворага, для ўзмацнення потааддзялення назначаюць ванны.