Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
А с т м a — гэта прыступы ўдушша або задышкі лёгачнага ці сардэчнага паходжання. У адпаведнасці з гэтым адрозніваюць бранхіяльную і сардэчную астму.
У залежнасці ад паходжання і механізму развіцця задышка бывае лёгачная, сардэчная, гематагенная і нервовая. Да разнавіднасцяў задышкі са зменай частаты дыхання адносяць пачашчанае і запаволенае дыханне.
Задышка са зменай фазаў дыхання (удыху і выдыху) можа быць: інспіраторная (абцяжарванне ўдыху), экспіраторная (абцяжарванне выдыху; характэрнае для бранхіяльнай астмы) і змешаная (абцяжарванне ўдыху і выдыху; бывае пры змяншэнні дыхальнай паверхні лёгкіх любога паходжання).
Да задышкі з парушэннем рытму дыхання належаць і паталагічныя тыпы дыхання (Чэйна—Стокса, Кусмаўля, Біёта).
Догляд хворых пры задышцы залежыць ад прычын, якія выклікалі расстройства дыхання. Аднак для аблягчэння дыхання часцей за ўсё неабходна: 1) вызваліць ад цеснага адзення грудзі хворага; 2) надаць хвораму ў пасцелі напаўсядзячую паставу, якая аблягчае дыхальныя рухі; 3) адчыніць фортку і павялічыць прыток у памяшканне свежага паветра; 4) даваць дыхаць кіслародам; 5) выклікаць урача.
1.4. МЕРЫ ЎЗДЗЕЯННЯ HA KPOBA3BAPQT
1.4.1. Банькі медыцынскія
Банькі — гэта цыліндрычныя шкляныя сасуды з патоўшчаным краем і пашыраным паўсферычным дном, ёмістасцю 30—70 мл.
Скура чалавека шчодра забяспечана дробнымі сасудамі і нервовымі рэцэптарамі, якія звязваюць яе з тканкамі, што знаходзяцца пад ёй, унутранымі органамі, цэнтральнай і вегетатыўнай нервовай сістэмай. Гэта дазватіяе шляхам раздражнення асобных участкаў
скуры аказваць рэфлекторнае ўздзеянне як на асобныя ўнутраныя органы, так і на ўвесь арганізм.
Банькі выкарыстоўваюць для стварэння мясцовай гіперэміі пры запаленчых працэсах, міжрэберных неўралгіях, радыкулітах. Ставяць іх на вобласць балючасці. Нельга ставіць банькі на пазваночнік, на вобласць сэрца і малочныя залозы ў жанчын.
Банькі проціпаказаны пры лёгачных крывацёках, пухлінах грудной клеткі, туберкулёзе лёгкіх і іншых запаленчых працэсах, пры захворваннях скуры, павышанай адчувальнасці, моцным знясіленні хворага, стане агульнай узбуджанасці з сутаргамі.
Банькі аказваюць рэфлекторнае ўздзеянне на кровазабеспячэнне тых тканак і органаў, якія знаходзяцца непасрэдна пад імі, памяншаюць боль, паскараюць разыходжанне запаленняў і застойных з’яў, зніжаюць артэрыяльны ціск і запавольваюць пульс, крыху павышаюць згусанне крыві. На ўчастку скуры пад банькай узнікае часовая гіперэмія і адбываецца кровазліццё з часткі крывяносных капіляраў. Гэта спараджае ўтварэнне скурнавісцэральнага рэфлексу і аказвае ўздзеянне, падобнае да таго, што адбываецца пры аўтагематэрапіі.
Банькі медыцынскія звычайна ставяць у колькасці 10—20 штук у палажэнні хворага лежачы. Для дзяцей бяруць банькі меншай ёмістасці. Перад прымяненней банькі старанна мыюць гарачай вадой і насуха выціраюць. Скуру абмываюць цёплай вадой і змазваюць вазелінам або іншым тлушчам для выключэння верагоднасці апёку і пранікнення паветра пад край банькі. Калі скура пакрыта валасамі, іх папярэдне збрываюць. Затым на металічны стрыжань даўжынёй 12—15 см намотваюць крыху ваты, змочваюць яе лёгкаўзгаральнай вадкасцю (спірт, эфір і інш.), лішак вадкасці адціскаюць, каб у час гарэння яна не капала на скуру і не выклікала апёку. Пасля запальвання тампона бяруць баньку, на 2—3 секунды ўносяць у сярэдзіну яе палаючы тампон і хутка ставяць горлам на скуру. Баньку неабходна трымаць блізу паверхні цела. Замест тампона можна выкарыстоўваць палаючую папяровую стужку. Паветра ўнутры банькі разрэджваецца, і таму скура ўцягваецца ў баньку на вышыню 1—3 см, набываючы барвовую афарбоўку — кровападцёк. Устанавліваюць банькі на 15—20 хвілін. Для зняцця іх злёгку націскаюць пальцам на скуру ля краю банькі, адхіляючы яе ў процілеглы бок. Пасля зняцця банек ватай здымаюць са скуры вазелін, апранаюць хворага і ўкрываюць коўдрай. Пасля працэдуры хворы мусіць ляжаць у пасцелі не меней як 30 хвілін.
1.4.2. Гарчычнікі
Гарчычнікі — гэта прамавугольныя лісткі паперы, пакрытыя слоем абястлушчанага парашку гарчыцы памерам 8 х 12,5 см.
Скарыстоўваюцца для рэфлекторнай тэрапіі. Лічаць, што гарчыца раздражняе рэцэптары скуры, выклікае расшырэнне яе сасудаў, a таксама сасудаў тканак і органаў пад ёй, змяняе цячэнне мясцовага запаленчага працэсу, стымулюе рэакцыі фагацытозу, валодае болесуцішальным дзеяннем.
Гарчычнікі на 5—10 секунд акунаюць у цёплую ваду (40—45 0 С) і пасля гэтага на 5—15 хвілін гарчычным бокам шчыльна прыкладваюць да скуры. Дзецям і асобам з павышанай адчувальнасцю скуры для прадухілення апёкаў гарчычнікі сгавяць праз марлю або газетную паперу, якія папярэдне накладваюцца на скуру. Праз некалькі хвілін пад пастаўленым гарчычнікам адчуваюцца цеплыня, невялікая пякота, пачынае чырванець скура. Трымаюць гарчычнікі да выражанага пачырванення скуры, не дапускаючы апёку і ўтварэння пузыроў. Калі хворы скардзіцца на моцную пякоту і боль, гарчычнікі здымаюць, скуру абмываюць цёплай вадой (рыс. 1.11).
Накладваюць гарчычнікі ў залежнасці ад захворвання: пры сгэнакардыі — на вобласць сэрца, пры галаўным болі і гіпертаніі — на шыйны аддзел пазваночніка, пры пнеўманіі, бранхіце, катары верхніх дыхальных шляхоў — на розныя месцы грудной клеткі і г. д.
Рыс. 1.11. Выкарыстанне гарчычнікаў:
a — намочванне, 6 — накладванне на цела, в — догляд хворага з гарчычнікамі
Дзецям груднога і дашкольнага ўзросту больш мэтазгодна рабіць гарчычнае абгортванне. Для гэтага рыхтуюць раствор гарчыцы (1 сталовая лыжка гарчыцы на 0,5 л вады з тэмпературай 39—40 0 С), змачваюць ёй ручнік, адціскаюць і абгортваюць патрэбную частку цела ці ўсё тулава, накрываюць прасцінай і коўдрай. Праз 3—10 хвілін дзіця абмываюць цёплай вадой.
Гарчычнікі проціпаказаны пры скурных захворваннях і рэзкім зніжэнні адчувальнасці скуры.
Тэрмін прыгоднасці гарчычнікаў — 8 месяцаў. He дапускаюцца да выкарыстання гарчычнікі з прагорклым пахам, а таксама пры адслаенні гарчычнай масы пасля згінання гарчычніка на 90°.
1.4.3. Грэлкі
Грэлкі — гэта сасуды, запоўненыя гарачай вадой, ці спецыяльныя награвальныя ўстройствы, прызначаныя для агульнага ці мясцовага ўздзеяння на арганізм сухім цяплом. Выкарыстоўваюцца як болесуцішальны сродак, для сагравання цела і для разыходжання запаленчых працэсаў. Грэлкі бываюць: 1) у выглядзе гумавых мяшкоў рознай ёмістасці (№ 1—1 л, № 2—2 л, № 3—3 л) ці спецыяльнай формы для дзяцей («рыбка», «сонейка»); 2) электрычныя; 3) хімічныя. Пры адсутнасці грэлкі можна выкарыстаць бутэльку, якая шчыльна закрываецца коркам, нагрэты пясок або крупы ў мяшэчках са шчыльнай тканіны.
Грэлку напаўняюць вадой на 3/4—2/3 яе аб’ёму, пасля гэтага выпускаюць паветра асцярожным сцісканнем і закрываюць. Пасля праверкі на герметычнасць насуха выціраюць, загортваюць у ручнік і кладуць хвораму. Калі грэлка вельмі гарачая, яе кладуць спачатку на коўдру, па меры астывання перамяшчаюць на прасціну, а потым — на цела. У выпадках, калі грэлку патрэбна трымаць доўгі час, скуру неабходна змазаць вазелінам для прадухілення магчымых апёкаў і пігментацыі. Электрычная грэлка ўключаецца ў звычайную бытавую электрасетку. Яе тэмпература па меры неабходнасці рэгулюецца рэастатам (рыс. 1.12).
Грэлкі проціпаказаны пры вострых запаленчых працэсах у брушной поласці (апендыцыт, халецыстыт, пакрэатыт), крывацёках, пухлінах, на выцятых месцах (у першыя гадзіны пасля траўмы).
Пры хранічных запаленчых працэсах грэлкі аказваіоць дабратворнае ўздзеянне. Пры замярзанні, абмарожаннях грэлка з’яўляецца сродкам першай дапамогі. Маленькім дзецям грэлкі падвешваюць, каб пазбегнуць празмернага ціску на цела.
Рыс. 1.12. Грэлка: a — напаўненне вадой, б — выдаленне паветра, в — праверка на герметычнасць, г — прыкладванне хвораму
1.4.4. Кампрэсы
Кампрэсы, ці лячэбныя павязкі, могуць быць халодныя, сагравальныя і гарачыя.
Халодны кампрэс уяўляе сабой кусок мяккай тканіны, змочаны ў халоднай вадзе. Накладваюць яго на 2—3 хвіліны на выцяты ўчастак цела, пры насавых крывацёках. Пры неабходнасці кампрэс паўтараюць, замяняюць свежым.
Сагравальны кампрэе выклікае працяглае расшырэнне крывяносных сасудаў скуры і тканак, што ляжаць глыбей, паляпшае кровазабеспячэнне, садзейнічае разыходжанню запаленчых працэсаў, змяншае боль. Сагравальны кампрэс робіцца з трох слаёў: складзенай у некалькі столак марлі ці кавалка іншай чысгай гіграскапічнай тканіны, намочанай у вадзе пакаёвай тэмпературы і добра адціснутай, цыраты ці воданепранікальнай паперы і ваты. На хворае месца кладуць першы слой, на яго — цырату, якая з усіх бакоў павінна быць шырэйшая за першы слой на 2 см. Паверсе кладуць тоўсты слой ваты ці фланелі для захавання цяпла, які па памерах павінны быць яшчэ большы. Кампрэс фіксуюць бінтом
так, каб ён шчыльна прылягаў да скуры, але не перашкаджаў рухам хворага.
Працягласць дзеяння кампрэсу — не больш як 12 гадзін. Змяняюць кампрэс раніцай і ўвечары. Калі кампрэс накладзены правільна, тканіна, што прылягае да цела, пры зняцці кампрэса будзе вільготная і цёплая.
Для ўзмацнення ўздзеяння сагравальнага кампрэса першы слой намочваюць не вадой, a 40 % растворам этылавага спірту ці лекавых рэчываў. Такі сагравальны кампрэс называюць лекавым.
Сагравальны кампрэс можна ставіць на любую частку цела. Дзеянне яго абумоўліваецца тым цяплом, якое ўтвараецца ў скуры і тканках пад ёю.
Проціпаказаннем да ўжывання сагравальнага кампрэса з’яўляюцца захворванні скуры.
Гарачы кампрэс прызначаны для мясцовага прагравання цела. Як і сагравальны, гарачы кампрэс складаецца з трох слаёў. Адрозненне заключаецца ў тым, што першы слой намочваюць у гарачай вадзе (60—70 °C). У астатнім тэхніка накладвання тая ж, што і сагравальнага кампрэса. Другое адрозненне заключаецца ў тым, што першы слой гарачага кампрэса трэба мяняць кожныя 10—15 хвілін. Такі кампрэс спрыяе разыходжанню мясцовых запаленчых працэсаў і валодае болесуцішальным эфектам.
Мясцовыя прыпаркі па сваім дзеянні падобныя да гарачага кампрэса. Прыпаркі бываюць сухія і вільготныя. Як і гарачы кампрэс, яны робяцца з трох слаёў. У якасці першага слоя прымяняюць рэчывы, якія дрэнна праводзяць цяпло (грунтавы пясок, зерне аўса, льняное семя, кветкі рамонку і інш.). Іх падаграваюць і насыпаюць у мяшэчкі неабходнай велічыні. Вільготныя прыпаркі робяць з зерня аўса ці льнянога семя, якія перад тым, як насыпаць у мяшэчкі, награюць над парай. Падрыхтаваныя мяшэчкі прыкладваюць да скуры, пакрываюці^ цыратай, слоем ваты і фіксуюць бінтом. У адрозненне ад гарачых кампрэсаў прыпаркі астываюць не так хутка і ўздзейнічаюць на працягу 1—2 гадзін.