Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Паліклінікі аказваюць спецыялізаваную медыцынскую дапамогу па ўчастковым прынцыпе. Урачэбны ўчасгак арганізуецца па тэрытарыяльным ці вытворчым прынцыпе. Акрамя амбулаторнага лячэння і лячэння хворых дома, паліклініка праводзіць неабходныя проціэпідэмічныя мерапрыемствы, выяўляе людзей, якім неабходнае стацыянарнае лячэнне, і накіроўвае іх на шпіталізацыю, праводзіць урачэбную экспертызу працаздольнасці, устанаўлівае часовую непрацаздольнасць і выдае лісток непрацаздольнасці, накіроўвае хворых на МРЭК для вырашэння пытання аб стойкай страце працаздольнасці.
Важнай сферай работы паліклінікі з’яўляецца дыспансерызацыя, якая заключаецца ў адборы людзей, што маюць патрэбу ў дынамічным наглядзе і ў перыядычным аздараўленні. Паліклініка з’яўляецца цэнтрам прафілактыкі, які адыгрывае важную ролю ў зніжэнні захворвальнасці насельніцтва. У буйных паліклініках арганізуюцца аддзяленні прафілактыкі, якія маюць у сваім складзе кабінеты даўрачэбнага прыёму, агляду, флюараграфіі, арганізацыі кантролю за дыспансерызацыяй насельніцтва, санітарнай асветы.
Амбулаторна-паліклінічную дапамогу дзецям да 14 гадоў (уключна) аказваюць у дзіцячых паліклініках, якія таксама працуюць па ўчастковым прынцыпе, дзе кожны ўчастак абслугоўвае ўрач-педыятр.
У сельскай мясцовасці паліклініка з’яўляецца складовай часткай цэнтральнай раённай бальніцы.
Работа спецыялізаваных паліклінік арганізуецца ў асноўным па разгледжаных прынцыпах.
Курортныя паліклінікі, прымеркаваныя да вялікіх курортных зон, прызначаны для аказання дапамогі людзям, што прыязджаюць на курорты.
Здраўпункты арганізуюцца на прамысловых прадпрыемствах, у вучэбных установах, саўгасах і г. д. Здраўпункт звычайна ўваходзіць у склад бліжэйшай паліклінікі ці медыка-санітарнай часці і прызначаны для аказання даўрачэбнай ці першай урачэбнай дапамогі
пры траўмах, раптоўных захворваннях і прафесійных атручваннях. Далейшае лячэнне такіх хворых працягваюць у паліклініцы ці бальніцы. Акрамя таго, здраўпункт праводзіць планавыя лячэбнааздараўленчыя і проціэпідэмічныя мерапрыемствы, прыцягвае рабочых і служачых на чарговы дыспансерны агляд, масавыя прафілактычныя прышчэпкі, ажыццяўляе санітарна-асветніцкую работу, накіраваную на зніжэнне захворвальнасці і прафілактыку траўматызму. Здраўпункт можа быць урачэбны і фельчарскі.
Жаночая кансультацыя — лячэбна-прафілактычная ўстанова для прафілактыкі і лячэння жаночых хвароб, правядзення прафілактычных аглядаў жанчын і нагляду за Цяжарнымі. На медыцынскую сястру ў кансультацыі ўскладзены п а т р а н а ж— наведванне хворых і цяжарных па месцы жыхарства, а таксама дзяцей ва ўзросце да трох гадоў з мэтай прафілактыкі і лячэння хвароб і навучання маці правілам асабістай гігіены, догляду дзіцяці. Медыцынская сястра дапамагае ўрачу ў час прыёму, выконвае ўсе назначэнні і сочыць за своечасовым візітам да ўрача на дыспансерны агляд жанчын з хранічнымі захворваннямі.
Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі — установа ў сістэме аховы здароўя для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі і транспарціроўкі хворых і пацярпелых у лячэбна-прафілактычныя стацыянары. Хуткая медыцынская дапамога аказваецца на месцы здарэння, а пры неабходнасці і на шляху да бальніцы. Акрамя таго, служба хуткай медыцынскай дапамогі дастаўляе 'хворых па заяўцы ўрача і парадзіх у сгацыянарныя лячэбныя ўстановы. Станцыі хуткай медыцынскай дапамогі працуюць кругласутачна. Пасля аказання экстраннай дапамогі яны не вядуць далейшага нагляду хворага і яго лячэння, таму не маюць права выдаваць лісткі непрацаздольнасці.
Бальніца — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая аказвае насельніцтву стацыянарную кваліфікаваную і спецыялізаваную медыцынскую дапамогу. Бальніца, у структуру якой уваходзіць паліклініка, аказвае таксама і пазабальнічную дапамогу. Бальніцы падзяляюць на рэспубліканскія, абласныя, гарадскія, раённыя і ўчастковыя. Адрозніваюць бальніцы шматпрофільныя, якія маюць аддзяленні па розных спецыяльнасцях, і спецыялізаваныя (інфекцыйныя, туберкулёзныя, псіхіятрычныя і інш.), якія аказваюць дапамогу па адным профілі. Дзіцячыя бальніцы таксама бываюць шматпрофільныя і спецыялізаваныя.
Бальніца, якая з’яўляецца базай вышэйшай медыцынскай навучальнай установы або навукова-даследчага інстытута, называецца клінічнай бальніцай, або клінікай. Акрамя таго, ёсць ведамасныя бальніцы, якія абслугоўваюць насельніцтва па прафесійнай прына-
лежнасці: для чыгуначнікаў, будаўнікоў, работнікаў воднага транспарту і інш.
У структуру бальніцы ўваходзяць: 1) прыёмнае аддзяленне, дзе хворага аглядае ўрач, афармляецца медыцынская дакументацыя, праводзіцца санітарна-гігіенічная апрацоўка; 2) лячэбныя аддзяленні (тэрапеўтычнае, хірургічнае, гінекалагічнае і інш.); 3) лячэбна-дыягнастычныя аддзяленні і кабінеты (рэнтгеналагічныя, фізіятэрапеўтычныя і інш.); 4) лабараторыі; 5) аптэка; 6) харчаблок; 7) пральня і г. д.
Кіруе бальніцай галоўны ўрач. Колькасць медыцынскага і абслуговага персаналу ў бальніцы залежыць ад колькасці ложкаў. У бальніцу накіроўваюць хворых, якім патрабуюцца складаныя дыягностыка і лячэнне. Рашэнне аб неабходнасці стацыянарнага лячэння прымае ўрач амбулаторна-паліклінічнай установы, у экстранных выпадках — урач хуткай медыцынскай дапамогі, пры асабістым звароце хворага ў бальніцу — урач прыёмнага аддзялення. У бальніцы хворы атрымоўвае бясплатнае лячэнне, догляд і культурна-бытавое абслугоўванне.
Радзільны дом — лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая аказвае медыцынскую дапамогу ў час цяжарнасці, родаў, у пасляродавым перыядзе і пры гінекалагічных захворваннях, а таксама забяспечвае догляд нованароджаных і медыцынскую дапамогу ім. Радзільны дом звычайна ўключае стацыянар і жаночую кансультацыю і працуе па тэрытарыяльным прынцыпе ў цеснай сувязі з дзіцячай паліклінікай з мэтай пераемнасці ў назіранні за развіццём нованароджанага. Урачы і медыцынскія сёстры радзільнага дома павінны весці санітарна-асветніцкую работу і аказваць сацыяльна-прававую дапамогу цяжарным і маці.
Шпіталь — лячэбная ўстанова, прызначаная для стацыянарнага лячэння. Шпіталі бываюць ваенныя, спецыялізаваныя на лячэнні ваеннаслужачых і афіцэраў запасу, і для інвалідаў вайны, у якіх праходзяць лячэнне асобы, што страцілі працаздольнасць пасля траўмы або хваробы ў дзеючай арміі.
Дыспансер — спецыялізаваная медыцынская ўстанова, якая аказвае лячэбна-прафілактычную дапамогу пэўным групам насельніцтва і хворым. Існуюць наступныя віды дыспансераў: процітуберкулёзны, скурна-венералагічны, анкалагічны, псіханеўралагічны, кардыялагічны, эндакрыналагічны, урачэбна-фізкультурны і інш. У структуры дыспансера ёсць кабінеты для амбулаторнага прыёму, клініка-дыягнастычныя і іншыя спецыяльныя лабараторыі, арганізацыйна-метадычны кабінет. Некаторыя дыспансеры маюць аддзяленні для стацыянарнага лячэння хворых. Дыспансер ажыццяўляе актыўнае выяўленне, улік, лячэнне і дынамічны нагляд
хворых з пэўнымі захворваннямі або кантынгентаў здаровых асоб, распрацоўку мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў іх працы і побыту, прафілактыцы захворванняў у адпаведнасці з профілем дыспансера.
Медыка-санітарная часць — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў у складзе паліклінікі, здраўпункта, стацыянара, прафілакторыя і інш. для аказання медыцынскай дапамогі і правядзення санітарна-прафілактычнай работы. Арганізуецца на буйных прамысловых прадпрыемствах. Медсанчасць аказвае работнікам прадпрыемства кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, распрацоўвае і сумесна з гаспадарчымі і прафсаюзнымі арганізацыямі ажыццяўляе комплексны план паляпшэння ўмоў працы і побыту рабочых, праводзіць проціэпідэмічныя мерапрыемствы. Работа медсанчасці арганізуецца па цэхавым прынцыпе. Цэхавыя ўрачы аказваюць у паліклініцы медыцынскую дапамогу рабочым цэхаў, ажыццяўляюць іх дыспансерызацыю, вывучаюць захворвальнасць і санітарнагігіенічныя ўмовы працы, праводзяць санітарна-асветніцкую работу, выяўляюць рабочых, якія маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні.
1.1.4. Устройства і абсталяванне палат, ізалятараў і падсобных памяшканняў.
Рэжым бальніцы
У структуры бальніцы лячэбнае аддзяленне з’яўляецца галоўным падраздзяленнем стацыянара. Яно складаецца з палат для размяшчэння хворых, лячэбна-дыягнастычнага, працэдурнага і дапаможнага кабінетаў, гаспадарчых памяшканняў і санітарнага вузла. Палаты аддзялення могуць быць шматложкавыя і адналожкавыя. Па санітарных нормах плошча памяшкання на аднаго хворага ў шматложкавай палаце павінна быць 7 м2, у адналожкавай — 9— 12 м2, вышыня столі — не менш як 3,5 м. Адналожкавыя палаты выкарыстоўваюцца для цяжкахворых, якія маюць патрэбу ў інтэнсіўным доглядзе. Панэлі сцен у палатах афарбоўваюць маслянай фарбай у светлы колер. Падлогу пакрываюць лінолеумам па бетоннай аснове.
Абсталёўваюць палаты ў залежнасці ад профілю аддзялення. Ложкі ў палатах могуць быць звычайныя і функцыянальныя, якія дазваляюць надаць хвораму зручную паставу і маюць надложкавыя столікі. Акрамя гэтага, каля ложкаў маюцца тумбачкі, стол, стулы, шафа для адзення, умывальнік. Для кожнага хворага павінна быць прадугледжана радыёкропка з навушнікамі і сувязь з пастом палатнай медыцынскай сястры (рыс. 1.1).
Рэжым бальніцы прадугледжвае падтрымку аптымальнай тэм-
Рыс. 1.1. Абсталяванне палаты:
a — функцыянальны ложак, б — тумбачка, в — прыложкавы столік
пературы паветра, дастатковага асвятлення, вентыляцыю, выкананне хворымі і персаналам правілаў асабістай гігіены, унутранага распарадку. Тэмпература паветра ў палатах падтрымліваецца ў адпаведнасці з профілем хворых: у зімовы час для дарослых — 20 ° С, для дзяцей — 22, для хворых з ацёкам лёгкіх — 24—25, з тырэатаксікозам — 15 °C. Вентыляцыя палат ажыццяўляецца з дапамогай унутраных выцяжных каналаў, фрамуг і фортачак, зыходзячы з разліку 25 м3 паветра на аднаго чалавека ў гадзіну. Канцэнтрацыя вуглякіслага газу не павінна перавышаць 0,1%, адносная вільготнасць — 30—45 %. Дастатковасць дзённага асвятлення палат вызначаецца светлавым каэфіцыентам — суадносінамі плошчы вокнаў да плошчы падлогі, — які павінны быць у межах не меней 1:5—1:6. Штучнае асвятленне ў палатах бывае агульнае і індывідуальнае. У палатах псіхіятрычных і дзіцячых аддзяленняў прадугледжваецца толькі агульнае асвятленне. У начны час палаты асвятляюцца сіняй свяцільняй.