Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
142.72 МБ
Пад рэдакцыяй Л.А.Нікалаева
Дапушчава Мівістэрствам адукацыі і вавукі Рэспублікі Беларусь у якаспі вучэбвага дапаможвіка для студэнтаў педагагічвых свецыяльвасцеб вышэйшых вавучальвых уставоў
МІНСК “Вышэйшая школа” 1996
ББК 57.33я73 A 90
УДК [61 + 614 — 053.21(075.8)
А ў т а р ы: Л. А. Нікалаеў, Д. Л. Нікалаеў, Л. А. Фралоў
Рэцэнзенты:М. Чычко, заг. кафедры прапедэўтыкі дзіцячых хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстьггута; М. М. Сіняўскі, праф. кафедры медыцынскай падрыхтоўкі Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута
Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей: Вучэб. А90 дапаможнік/Л. А. Нікалаеў, Д. Л. Нікалаеў, Л. А. Фралоў;
Пад рэд. Л. А. Нікалаева. — Мн.: Выш. шк., 1996. — 421 с.; іл.
ISBN 985-06-0145-0.
Вучэбны дапаможнік распрацаваны па аднайменным курсе ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для студэнтаў універсітэтаў і педагагічных ВНУ. Асвятляюцца асноўныя прынцыпы аказання неадкладнай даўрачэбнай дапамогі пры розных агульных захворваннях і інфекцыйных хваробах, а таксама прынцыпы догляду хворых. Вучэбны матэрыял выкладзены ў даступнай форме, не загрувашчаны спецыяльнай медыцынскай тэрміналогіяй, добра ілюстраваны.
Для студэнтаў універсітэтаў і педагагічных ВНУ.
6100000000-068
	 19—96
М304(03)-96
ББК 57.33я73
ISBN 985-06-0145-0
© Калектыў аўтараў, 1996
Прадмова
Дадзены вучэбны дапаможнік састаўлены па курсе «Асновы медыцынскіх ведаў і ахова здароўя дзяцей» для студэнтаў універсітэтаў і педагагічных інстытутаў.
Ва ўмовах сучаснай рэчаіснасці стаў недастатковым усталяваны ўзровень гігіенічнага выхавання і санітарнай культуры насельніцтва, з’явілася неабходнасць у набыцці спецыяльных медыцынскіх ведаў на выпадак узнікнення надзвычайных абставін. Асабліва актуальнае гэта пытанне ў сістэме вышэйшай гуманітарнай адукацыі.
Прагрэс грамадства і звязаны з ім рост народанасельніцтва суправаджаюцца павышэннем маштабаў і эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. На жаль, пры гэтым нярэдка дапускаюцца адсгупленні ад навукова абгрунтаваных нормаў і тэхналагічных працэсаў, a часам назіраюцца злачынна-халатныя адносіны да выканання сваіх абавязкаў. Усё гэта прыводзіць да аварый і катастроф, крушэння паяздоў і выбухаў прадуктаправодаў з выкідам моцнадзейных ядавітых рэчываў і забруджваннем навакольнага асяроддзя.
Буйнамаштабная катастрофа на ЧАЭС прывяла да моцнага (больш 5 Кы/км2) забруджвання радыенуклідамі звыш 28 тыс. км2 тэрыторыі (па цэзію-137) і паказала, што практычная дзейнасць чалавецтва разбурае скаардынаваныя і мэтазгодныя механізмы ўзаемаадносін біясферы і асяроддзя існавання, якія складваліся на працягу мільёнаў гадоў. Гэтая катастрофа паказала на дэфіцыт радыебіялагічных ведаў не толькі ў шырокіх слаёў насельніцтва, але і ў многіх кіраўнікоў, вучоных. У выніку 145 чалавек атрымалі вострую прамянёвую хваробу, 59 з іх сталі інвалідамі, a 28 памерлі.
У сакавіку 1989 г. у г. Іонаве на вытворчым аб’яднанні «Азот» з прычыны пашкоджання вялікага рэзервуара ізатэрмічнага сховішча ў паветра было вйкінута 7 тыс. т аміяку, які ўтварыў газавае воблака плошчай каля 10 км2 і вышынёй 80 м. Аварыя ўзнікла па віне будаўнікоў з-за парушэння разліковых нормаў пры ўзвядзенні збудаванняў. Пад рэзервуар з аміяком трэба было пакласці жалезабетонную пліту таўшчынёй 70 см, а яе зрабілі 40 см. У выніку нясучая пліта не вытрымала нагрузкі, рэзервуар лопнуў, 7 чалавек загінулі, 15 атрымалі сур’ёзныя паражэнні органаў дыхання і хімічныя апёкі, дзесяткі іншых — больш лёгкія паражэнні.
У ноч з 3 на 4 чэрвеня 1989 г. у выніку пашкоджання прадуктаправода і ўцечкі лёгкіх вуглевадародаў здарылася катастрофа пад Уфой, дзе сустрэліся і загарэліся 2 пасажырскія паязды. У выніку зажыва згарэлі 575 чалавек, 623 атрымалі траўмы і апёкі, многія сталі інвалідамі.
У лістападе 1990 г. у Наваполацку на хімкамбінаце «Палімір» было здзейснена экалагічнае злачынства, у выніку якога было спушчана ў Заходнюю Дзвіну (Даўгаву) 8 т сінільнай кіслаты. Яд
умярцвіў у рацэ рыбу ад Наваполацка да Рыгі, была нанесена велізарная матэрыяльная шкода народнай гаспадарцы.
У красавіку 1991 г. каля вёскі Ракуці Мядзельскага раёна на падземным прадуктаправодзе' Палацк—Мінск адбылася вялікая аварыя, пры якой 4 тыс. т дызельнага паліва разлілося па балоце, па меліярацыйных каналах’, забрудзіла рэчку Сервеч, якая ўпадае ў раку Вілію, стварылася пагроза Вілейскаму вадасховішчу і водазабеспячэнню г, Мінска, пагроза пажараў у бліжэйшых населеных пунктах, было выведзена з гаспадарчага абароту шмат каштоўнай зямлі.
Аварыі, катастрофы і стыхійныя бедствы выклікаюць аднамомантнае ўзнікненне масавай колькасці пацярпелых, якія маюць патрэбу ў хуткай 'йедыцынскай дапамозе і перш за ўсё ў аказанні неадкладнай даўрачэбнай дапамогі. Вопыт Вялікай Айчыннай вайны паказаў, што 32,6 % параненых загінулі не ад пашкоджанняў, не сумяшчальных з жыццём, а ад таго, што ім своечасова не была аказана ддўрачэбная дапамога.
Даўрачэбная дапамога прадугледжвае перш за ўсё неадкладнае аказанне самаі ўзаемадапамогі ў першыя хвіліны пасля паражэння. Аднак своечасова аказаць такую дапамогу можна толькі пры адпаведнай папярэдняй падрыхтоўцы і авалоданні асновамі медыцынскіх ведаў. Для папаўнення такіх ведаў і прызначаны дадзены вучэбны дапаможнік.
Прагрэс у развіцці фізікі, хіміі і біяэнергетыкі паступова ўносіць свае карэктывы ў сумежныя і прыкладныя навукі і патрабуе сістэматычнага абнаўлення ўстаноўленых паняццяў. Аўтар імкнуўся абагульніць сучасныя дасягненні навукі ў разглядаемай вобласці з улікам іх практычнага прымянення. У кнізе выкарыстаны матэрыялы замежных і айчынных аўтараў, апублікаваныя ў адкрытым друку. Выклад вучэбнага матэрыялу вядзецца ў форме, даступнай для шырокага кола чытачоў, спецыяльная медыцынская тэрміналогія выкарыстана ў нязначным аб’ёме. Тэрміны, якія сустракаюцца ўпершыню, вытлумачаны ў форме, даступнай для ўсіх, хто не мае спецыяльнай медыцынскай адуканыі. 3 прычыны абмежаванасці аб’ёму кнігі матэрыял выкладзены ў кароткай форме без спасылак на апублікаваныя даныя.
Падчас падрыхтоўкі дапаможніка выдаўцы сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі ў тлумачэнні некаторых спецыяльных тэрмінаў на беларускай мове. У такіх выпадках браліся пад увагу рэкамендацыі тэрміналагічных камісій пры Інстытуце мовазнаўсгва АН Беларусі і Навукова-метадычным цэнтры вучэбнай кнігі і сродкаў навучання.
Пры разглядзе некаторых пытанняў сустракаліся значныя цяжкасці, таму што ў сучасных публікацыях і даведніках па шэрагу пытанняў змешчаны ўзаемавыключныя супярэчлівыя звесткі. Разумеючы ўсю складанасць задачы стварэння вучэбнага дапаможніка, мы загадзя прыносім падзяку рэцэнзентам і чытачам за магчымыя крытычныя заўвагі.
Л.А. Нікалаеў
АГУЛЬНЫ догляд ПАРАЖОНЫХ I ХВОРЫХ
1.1.	ЗНАЧЭННЕ ДОГЛЯДУ ХВОРЫХ.
УСТРОЙСТВА ЛЯЧЭБНЫХ УСТАНОЎ
1.1.1.	Азначэнне паняццяў «догляд хворых» і «лячэнне»
Догляд хворых — гэта частка лячэбнага працэсу, якая складаецца з мерапрыемстваў, што забяспечваюць палягчэнне стану хворага і поспех лячэння. Догляд хворых ажыццяўляе медыцынская сястра, якая для выканання некаторых працэдур можа прыцягваць малодшы медыцынскі персанал. Догляд прадугледжвае своечасовае выкананне ўсіх назначаных хвораму медыцынскіх маніпуляцый і выдачу прадпісаных лекаў, а таксама дапамогу ў задавальненні яго асноўных жыццёвых патрэб (яда, піццё, апаражненне кішэчніка, рух і інш.). Аб’ём гэтых мерапрыемстваў залежыць ад стану хворага.
Догляд хворага прадугледжвае стварэнне неабходных гігіенічных умоў, своечасовае выкананне ўсіх назначэнняў урача і нагляд за ўсімі зменамі ў стане хворага.
Усе мерапрыемствы па доглядзе хворых грунтуюцца на прынцыпе ахоўнага рэжыму, які накіраваны на ашчаджэнне псіхікі хворага. Ахоўны рэжым прадугледжвае ліквідацыю розных раздражняльнікаў, забеспячэнне спакою, цішыні, утульнасці, а таксама чулыя, уважлівыя адносіны. Калі лячэнне накіравана на барацьбу з хваробай, то задачай догляду з’яўляецца падтрыманне сіл арганізма ў гэтай барацьбе. Догляд неабходны заўсёды, і чым ён лепшы, тым хутчэй паправіцца хворы і тым больш паспяховымі будуць вынікі лячэння.
Шмат якія правілы догляду хворых былі вядомыя са старажытнасці. На першых этапах развіцця медыцыны, калі ўрач быў бездапаможны перад многімі хваробамі, толькі правільны догляд мог вяртаць хворым і параненым здароўе. Значэнне догляду асабліва ўзрастае ў ваенны час пры масавым паступленні хворых і паражо-
ных. Вопыт айчыннай ваеннай медыцыны з’яўляецца яркім сведчаннем значэння догляду, які садзейнічаў вяртанню ў строй параненых і хворых байцоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Нярэдка кажуць, што хворага не вылечылі, а выхадзілі. Даволі часта гэтае сцвярджэнне справядлівае. Вядома і другое: хворыя, пазбаўленыя правільнага догляду, і ачуньваюць марудна, у іх узнікаюць цяжкія ўскладненні, што нярэдка прыводзіць да смяротнага зыходу.
Арганізацыя правільнага догляду ў бальнічных умовах ускладзена на медыцынскі персанал. Дома гэта павінны рабіць блізкія хворага пры кансультацыі і пад кантролем медыцынскай сястры ці ўрача. Догляд вымагае не толькі пэўных ведаў, але і высокіх духоўных якасцяў.
Лячэнне — гэта сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на пазбаўленне хворага чалавека пакут і вяртанне яму здароўя. Папярэджванне хвароб і лячэнне хворых з’яўляюцца асноўнымі катэгорыямі медыцыны і складаюць яе канчатковую мэту.
У адпаведнасці з накіраванасцю лячэнне можа быць э т ы ят р о п н а е, накіраванае на ліквідацыю прычыны хваробы, патагенетычнае — уздзейнічае на працэсы развіцця хваробы з мэтай іх перарывання ці паслаблення, с і м п т аматычнае — устараняе тыя ці іншыя сімптомы хваробы і комплекснае, пры якім спалучаюцца этыялагічнае, патагенетычнае і сімптаматычнае лячэнне. Комплекснае лячэнне хворіях непарыўна звязана з іх доглядам, галоўная роля ў якім належыць медыцынскай сястры. Догляд хворых з’яўляецца часткай агульных лячэбных мерапрыемстваў, таму размяжоўваць паняцці «догляд» і «лячэнне» нельга. Медыцынская сястра самастойна не лечыць хворых, а толькі выконвае назначэнні ўрача, але, знаходзячыся каля хворых, яна заўважае ўсе змены ў іх стане і можа своечасова прыняць меры, каб палегчыць яго. Работа медыцынскай сястры вельмі адказная, патрабуе назіральнасці і няспыннай увагі да зменаў, якія могуць адбывацца ў стане хворых. Яна павінна хутка і правільна ацаніць яго пагаршэнне, прыняць адпаведныя меры, а пры неабходнаеці тэрмінова выклікаць урача.