Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Амаль уся агародніна, ягады і фрукты за невялікім выключэннем (шчаўе, рэдзька, бабы) належаць да дыетычных прадуктаў.
Біялагічна актыўныя рэчывы, якія спрыяюць выздараўленню, у вялікай колькасці змяшчаюцца ў малацэ, кефіры, сыраквашы, смятане, тварагу.
3 мясных прадуктаў да дыетычных належаць мяса птушкі, трусоў, нятлустая ялавічына, пячонка.
Значнае месца ў лячэбным харчаванні займаюць так званыя разгрузачныя дні, або колькаснае абмежаванне ў харчаванні. У разгрузачныя дні харчаванне абмяжоўваецца спажываннем аднаго прадукту (малако, тварог, яблыкі) у пэўнай колькасці на працягу дня. Колькасць разгрузачных дзён, іх частату на працягу тыдня або месяца і характар харчавання вызначае ўрач. Колькаснае абмежаванне харчавання са зніжэннем спажывання вады і солі паказана пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, гіпертанічнай хваробе, атэрасклерозе, атлусценні і інш.
Рэзка абмяжоўваць колькасць ежы можна толькі пад наглядам урача ў лячэбнай установе. Поўнае шматдзённае галаданне звязана з рызыкай для жыцця. Прычынай смерці можа быць раптоўнае спыненне сэрца, праяўленне скрытацечнага цукровага дыябету, гтрата здольнасці арганізма ўзнаўляць нармальнае страваванне, парушэнне функцыі печані і інш. He кожны арганізм здольны пераносіць поўнае галаданне, таму практыкаваць яго можна выключна індывідуальна пад наглядам урача ў стацыянарных умовах.
1.5.2. Асноўныя лячэбныя дыеты
У медыцынскіх установах харчаванне хворых наладжваецца па лячэбных дыетах, у аснове якіх ляжаць: розніца ў спосабах кулінарнай апрацоўкі ежы, колькасная і якасная адпаведнасць яе характару хваробы, збалансаванасць харчовых інгрэдыентаў і вітамінаў, адэкватнасць ежы стану хворага і яго індывідуальным асаблівасцям.
> Дыета нулявая. Паказанні: першыя дні пасля аперацыі на страўнікава-кішачным тракце, перадкаматозны стан. Характарыстыка: вадкія і жэлепадобныя стравы з абмежаваннем кухоннай солі. Харчовая і энергетычная каштоўнасць (ХК і ЭЮ: бялкі — 10 г, тлушчы — 12 г, вугляводы — 210 г, агульная каларыйнасць — 1000 ккал. Рэжым харчавання: дробнае, праз кожныя
2 гадзіны. Тэрмін дыеты — 2—3 дні.
> Дыета № 1. Паказанні: язвавая хвароба страўніка і дванаццаціперснай кішкі, востры і хранічны гастрыт. Характарыстыка: механічнае, хімічнае і тэрмічнае ашчаджэнне. ХК: бялкі — 100 г, тлушчы — 100 г, вугляводы — 400 г; ЭК — 2800 ккал. Рэжым харчавання: 4—5 разоў на дзень. Тэрмін — не менш як 2—3 месяцы.
> Дыета № 2. Паказанні: хранічны гастрыт з сакраторнай недастатковасцю, хранічны каліт у стадыі нярэзкага абвастрэння. Характарыстыка: механічнае і тэрмічнае ашчаджэнне. ХК: бялкі — 100 г, тлушчы — 100 г, вугляводы — 400 г; ЭК — 2800 ккал. Рэжым харчавання: 4—5 разоў на дзень. Тэрмін працяглы.
> Дыета № 3. Паказанні: хранічнае захворванне кішэчніка, якое суправаджаецца стойкімі запорамі. Характарыстыка: стымуляцыя перыстальтыкі кішэчніка. ХК: бялкі — 100 г, тлушчы — 100 г, вугляводы — 400 г; ЭК — 2800 ккал. Рэжым харчавання: 4—5 разоў на дзень. Тэрмін неабмежаваны.
> Дыета № 4. Паказанні: вострыя і хранічныя захворванні кішэчніка, якія суправаджаюцца паносамі, стан пасля аперацыі на кішэчніку. Характарыстыка: механічнае і фізічнае ашчаджэнне, зніжэнне брадзільных працэсаў у кішэчніку. ХК: бялкі — 110 г, тлушчы — 60 г, вугляводы — 200 г; ЭК — 1800 ккал. Рэжым харчавання: 5 разоў на дзень. Тэрмін — некалькі дзён. о Дыета № 5. Паказанні: хранічны гепатыт з прыметамі функцыянальнай недастатковасці печані, хранічны халецыстыт, жоўцекамянёвая хвароба, востры гепатыт у перыяд выздараўлення. Характарыстыка: хімічнае ашчаджэнне печані, механічнае — страўніка і кішэчніка. ХК: бялкі — 100 г, тлушчы — 70 г, вугляводы — 500 г; ЭК — 3000 ккал. Рэжым харчавання: 5 разоў на дзень. Тэрмін неабмежаваны.
> Дыета № 6. Паказанні: падагра і мачакіслы дыятэз. Характарыстыка: малочна-раслінная з умераным абмежаваннем вугляводаў і поўным выключэннем прадуктаў, багатых на солі шчаўевай кіслаты. 3 дыеты выключаюцца шпінат, шчаўе, салаты, грыбы, вострыя прыправы, курыныя і мясныя булёны, вантробы. ХК: бялкі — 100 г, тлушчы — 100 г, вугляводы — 400 г; ЭК — 2800 ккал. Рэжым харчавання: 4—5 разоў на дзень. Тэрмін працяглы.
> Дыета № 7. Паказанні: востры нефрыт у перыяд выздараўлення, абвастрэнне хранічнага нефрыту са з’яўленнем ацёкаў, нефрапатыя цяжарных, гіпертанічная хвароба і іншыя выпадкі, калі неабходная бяссолевая дыета. Характарыстыка: абмежаванне
кухоннай солі, вадкасці, экстрактыўных рэчываў. ХК: бялкі — 80 г, тлушчы — 70 г, вугляводы — 350—400 г; ЭК — 2500 ккал. Рэжым харчавання: 4—5 разоў на дзень. Тэрмін працяглы. > Дыета № 8. Паказанні: атлусценне пры адсутнасці захворванняў органаў стрававання, печані і сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія патрабуюць спецыяльных дыет. Характарыстыка: абмежаванне вугляводаў і солі. ХК: бялкі — 100 г, тлушчы — 60 г, вугляводы — 300 г; ЭК — 2000—2200 ккал. Рэжым харчавання: 5—6 разоў на дзень. Тэрмін працяглы.
> Дыета № 9. Паказанні: цукровы дыябет пры адсутнасці ацыдозу і адначасовых захворванняў унутраных органаў. Характарыстыка: выключаюцца цукар, цукровыя прадукты і тлушчы. ХК: бялкі — 100 г, тлушчы — 70 г (з улікам індывідуальных асаблівасцяў, полу, узросту, масы цела, дозы інсуліну, спадарожных захворванняў), вугляводы — 300 г; ЭК — 2200 ккал. Рэжым харчавання: 5 разоў на дзень. Тэрмін назначэння працяглы, а падчас і пажыццёвы.
> Дыета № 10. Паказанні: захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, гіпертанічная хвароба, захворванні нервовай сістэмы, хранічныя нефрыт і піеланефрыт. Характарыстыка: абмежаванне тлушчаў, вугляводаў, вадкасці, кухоннай солі. ХК: бялкі — 90 г, тлушчы — 60 г, вугляводы — 250—300 г; ЭК — 2100 ккал. Рэжым харчавання: 4—5 разоў на дзень. Тэрмін працяглы.
t> Дыета № 11. Паказанні: туберкулёз лёгкіх пры адсутнасці захворванняў унутраных органаў. Характарыстыка: узмоцненая дыета. ХК: бялкі — 150 г, тлушчы — 130 г, вугляводы — 500 г; ЭК — 3700 ккал. Рэжым харчавання: 4—5 разоў на дзень. Тэрмін — 1—2 месяцы і болей.
> Дыета № 12. Паказанні: захворванні нервовай сістэмы. Характарыстыка: мяшаная дыета з абмежаваннем вострых страў і прыпраў, а таксама ўзбуджальных рэчываў (моцны чай, кава, шакалад, алкагольныя напіткі). Па харчовай, энергетычнай каштоўнасці, рэжыме харчавання і тэрмінах назначэння набліжаецца да дыеты N? 15.
> Дыета № 13. Паказанні: вострыя інфекцыйныя хваробы ў гарачкавым перыядзе, стан пасля шырокіх аперацый. Характарыстыка: утрыманне бялкоў на ніжняй мяжы фізіялагічнай нормы, умеранае абмежаванне тлушчаў, вугляводаў і каларыйнасці. ХК: бялкі — 7080 г, тлушчы — 70 г, вугляводы — 400 г; ЭК — 2200 ккал. Рэжым харчавання: не меней як 6 разоў на дзень у абмежаванай колькасці. Тэрмін назначэння — не больш як 2 тыдні.
> Дыета № 14. Паказанні: фасфатурыя са шчолачнай рэакцыяй
мачы, мочакаменная хвароба. Характарыстыка: абмежаванне вугляводаў, тлушчаў, кухоннай солі і выключэнне прадуктаў, якія аказваюць ашчалачальнае дзеянне і багатыя на кальцый (малако, тварог, сыр), бабовых раслін, моцных мясных булёнаў, шакаладу, кавы. Агульная колькасць выпіваемай вадкасці — 1,5—2 л. ХК: бялкі — 80—100 г (з іх 60 % жывёльнага паходжання), тлушчы — 100 г, вугляводы — 400 г; ЭК — 2800—3100 ккал. Рэжым харчавання: 4—5 разоў на дзень, Тэрмін назначэння — да аднаўлення кіслай рэакцыі мачы, што прадухіляе ўтварэнне ў мачы асадку фосфарнакальцыевых соляў.
> Дыета № 15. Паказанні: розныя захворванні, пры якіх захоўваецца нармальны стан органаў стрававання і не патрабуецца спецыяльная дыета. Характарыстыка: састаў бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і каларыйнасць адпавядаюць нормам харчавання здаровага чалавека, не занятага фізічнай працай. ХК: бялкі — 100 г, тлушчы — 100 г, вугляводы — 400 г; ЭК — 2800 ккал. Рэжым харчавання: 4 разы на дзень. Тэрмін назначэння неабмежаваны.
1.5.3. Арганізацыя лячэбнага харчавання
У бальніцах арганізацыяй лячэбнага харчавання займаюцца дыетурачы, а ў аддзяленнях — дыетсёстры. Гэтыя абавязкі ў лячэбным аддзяленні могуць быць ускладзены на старшую медыцынскую сястру. Палатная медыцынская сястра штодзённа складае на хворых парцыённік і здае старшай сястры аддзялення, якая падае агульны парцыённік па аддзяленні ў бальнічную кухню. На хворых, якія паступілі ў начны час, парцыённік на кухню здае раніцай дзяжурная сястра прыёмнага аддзялення. На аснове парцыённікаў, якія паступілі з аддзяленняў, на кухні гатуюць ежу, якую дастаўляюць у тэрмасах у лячэбныя аддзяленні.
Апрача выканання лячэбных дыет, у сталовых аддзяленняў бальніцы звяртаюць увагу на сервіраванне стала, знешні выгляд страў, ахайны выгляд буфетчыцы. Гэтыя фактары спрыяюць з’яўленню апетыту, узбуджэнню стрававання і лепшаму засваенню ежы. Атмасфера ў сталовай павінна быць спакойная, спрыяльная для хворых.
Рэжым харчавання павінны адпавядаць назначаным лячэбным дыетам. Дзённы рацыён трэба размяркоўваць раўнамерна, на вячэрні час не павінна прыпадаць болей як 25—30 % сутачнага рацыёну.
У дзённы час інтэрвал паміж асобнымі прыёмамі ежы не павінны перавышаць 4 гадзіны (для дыет з чатырохразовым прыёмам ежы), а паміж апошнім прыёмам і снеданнем — 10—11 гадзін. Звычайна ўстанаўліваюць наступны рэжым кармлення: снеданне — 9.00—
10.00, абед — 13.00—14.00, вячэра — 18.00—19.00, кефір — 21.00. Пры 5-разовым кармленні дадаткова даюць другое снеданне, а пры 6-разовым — полудзень. Нельга доўгі час трымаць хворага на адной дыеце, таму што строгае захоўванне лячэбнага кармлення стварае пэўную непаўнацэннасць. Перыядычна трэба разнастаіць дыету, відазмяняць харчовы рэжым.
Акрамя арганізаванага харчавання ў бальніцы, харчовыя прадукты могуць паступаць хворым ад наведвальнікаў. Гэта дапускаецца толькі пад кантролем медыцынскай сястры, якая ведае дыету кожнага хворага і можа ўстанавіць, ці адпавядаюць прынесеныя прадукты назначанай дыеце. У месцах адпачынку хворых і прыёму перадач вывешваюць інструкцыі з пералікам прадуктаў, забароненых для перадач хворым. У кожным лячэбным аддзяленні павінны быць халадзільнікі для захоўвання прадуктаў, якія хутка псуюцца. Забараняецца захоўваць такія прадукты ў палатнай тумбачцы. Кан-
Рыс. 1.14. Кармленне цяжкахворых: a — з паілкі, б — з лыжкі, в — праз зонд