Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Кармленне дзіцяці павінна быць частае (да 10 разоў у суткі), але малымі порцыямі і лепш пасля прысгупу кашлю.
Прафілактыка коклюшу ў дзіцячым калектыве прадугледжвае ізаляцыю хворага, якая звычайна праводзіцца ў хатніх умовах. Ізаляцыя працягваецца да 30-га дня ад пачатку хваробы. Дзяцей да 7 гадоў, якія не хварэлі коклюшам, не былі вакцынаваныя і кантактавалі з хворым, адасобліваюць на 14 дзён. Дзеці старэй 7 гадоў, а таксама дарослыя, якія працуюць у дзіцячай
установе і былі ў кантакце з хворым, падлягаюнь медыцынскаму нагляду на працягу 14 дзён.
Эфектыўнай мерай прафілактыкі коклюшу з’яўляеода своечасовая вакцынацыя дзяцей. 3 гэтай мэтай прымяняюць вакцыну АКДС (адсарбіраваную коклюшна-дыфтэрыйна-слупняковую вакцыну). Яе прымяняюць з трохмесячнага ўзросгу трохразова з інтэрваламі ў 1,5 месяца; паўторная вакцынацыя — праз 1,5—2 гады.
3.8.5. Дыфтэрыя
Дыфтэрыя — вострая інфекцыйная хварсба, якая характарызуецца запаленнем слізістых абалонак носа, зева, гартані і паражэннем розных органаў. Паражэнне суправаджаецца ўзнікненнем тоўстых плевак на слізістых абалонках і цяжкім агульным атручваннем арганізма дыфтэрыйным таксінам. Хварэюць людзі ўсіх узростаў, але больш часта — дзеці ад 4 да 6 гадоў.
Этыялогія. Узбуджальнік дыфтэрыі — палачка Лефлера, якая добра захоўваецца ў навакольным асяроддзі, у вадзе і малацэ выжывае 7 дзён, на посудзе, кнігах, цацках і бялізне — некалькі тыдняў. Пад прамымі сонечнымі промнямі мікроб гіне праз некалькі гадзін, дэзінфекцыйныя сродкі (пераксід вадароду, хлорамін, фенол, лізол, фармалін) знішчаюць палачкі Лефлера ў звычайных канцэнтрацыях.
Крыніца інфекцыі — хворы чалавек ці бактэрыяносьбіт, якія выдзяляюць мікроб у паветра пры размове, кашлі і чханні з дробнымі капелькамі слінн, слізі і макроты. Заражэнне адбываецца пры ўдыханні заражанага паветра. Хворы чалавек небяспечны на працягу ўсяго перыяду хваробы, а таксама некаторы час пасля ачуньвання.
Дыфтэрыйная палачка паражае слізістыя абалонхі насаглоткі, зева і верхніх дыхальных шляхоў (гартань, трахея). На месцы паражэння ствараецца шэра-белая плеўка, шчыльна прыпаяная да слізістай. У залежнасці ад месца паражэння слізістых абалонак можа быць дыфтэрыя носа, зева, гартані, вачэй, вонкавых палавых органаў у дзяўчынак. Пры пашкоджанні скуры можа быць і дыфтэрыя скуры.
Клінічная карціна. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 2 да 10 дзён. Працягласць перыяду залежыць ад лакалізацыі і цяжкасці запалення. Больш часта сустракаецца дыфтэрыя зева — 85—90 % усіх захворванняў дыфтэрыяй.
Дыфтэрыя зева пачынаецца з агульнага недамагання і павышэння тэмпературы да 38—39 ° С. Пры гэтым узнікаюць боль у горле, прыпуханне падсківічных лімфатычных вузлоў, пачырваненне
нёбных міндалін і радзей мяккага нёба, на якіх паяўляюцца шэра-белыя плевачныя налёты. Чым шырэйшыя налёты, тым большан цяжкасць хваробы. Можа развіцца таксічная форма дыфтэрыі, якая характарызуецца больш бурным пачаткам, павышэннем тэмпературы да 39—40 °C, шырокімі налётамі ў зеве, якія распаўсюджваюцца на мяккае і цвёрдае нёба, ацёкам падскурнай клятчаткі. Па выражанасці ацёку падскурнай клятчаткі адрозніваюць тры ступені таксічнасці дыфтэрыі: 1) ацёк да сярэдзіны іпыі; 2) ацёк да ключыцы; ЗГацёк ніжэй ключыцы. Пры гэтым дыханне становіцца хрыпячае, рот паўадкрыты, паяўляюцца шчодрыя выдзяленні з носа.
Дыфтэрыя носа характарызуецца ўпартым насмаркам. Агульны стан дзіцяці можа быць здавальняючы, тэмпература нармальная.
Дыфтэрыя гартані, або дыфтэрыйны круп, сустракаецца ў 1—2 % усіх выпадкаў, часцей у дзяцей ад 1 да 4 гадоў. Запаленне лакалізуецца на слізісгай абалонцы гартані і можа распаўсюджвацца на трахею і бронхі. Характарызуецца вельмі цяжкім цячэннем, гаўклівым кашлем і хрыплым голасам.
Пачатак дыфтэрыі ў лёгкіх выпадках малапрыметны, у цяжкіх — хутка паяўляюцца гарачка, боль пры глытанні, нярэдка рвота, пагаршаецца агульны стан хворага.
Гарачка пры дыфтэрыі бывае рознага характару: ад субфебрыльнай пры лёгкіх выпадках да высокай — пры цяжкіх.
Пры даследаванні крыві выяўляецца ўмераны нейтрафільны лейкацытоз.
Сярод ускладненняў пры дыфтэрыі могуць быць парушэнні з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы (міякардыты), паражэнні нервовай сістэмы (паралічы, полінеўрыты) і нырак, часта ўзнікае пнеўманія.
Д ы я г н а з устанаўліваюць на аснове клінічных сімптомау хваробы і бактэрыялагічнага даследавання макроты на выяўленне бактэрый Лефлера.
Л я ч э н н е. Асноўным і эфектыўным спосабам лячэння дыфтэрыі з’яўляецца працідыфтэрыйная сываратка, якую ўводзяць па метадзе Бязрэдкі. Сываратка нейтралізуе дыфтэрыйны таксін. Пры лёгкіх формах дыфтэрыі можна абмежавацца аднаразовым увядзеннем сывараткі, а пры адсутнасці эфекту на наступны дзень ін’екцыю сывараткі паўтараюць у той жа самай або палавіннай дозе. Пры цяжкіх формах дыфтэрыі ўвядзенне сывараткі паўтараюць шматразова, да значнага памяншэння мясцовых налётаў. Доза сывараткі пры паўторных ін’екцыях памяншаецца супраць пачатковай у 2—3 разы.
Пры таксічнай форме дыфтэрыі сератэрапія абавязкова дапаўняецца процімікробнай тэрапіяй эрытраміцынам ці прэпаратамі
тэтрацыкліну, пераліваннем плазмазамяняльных раствораў, якія валодаюць дэзінтаксікацыйнымі ўласцівасцямі, а таксама вітамінатэрапіяй і гармонатэрапіяй.
Усе формы дыфтэрыі належыць лячыць у бальнічных умовах, дзе правільна арганізуецца рэжым і догляд хворага. У пачатковай стадыі хваробы абавязкова назначаюць пасцельны ашчаджальны рэжым.
Пры лёгкіх формах дыфтэрыі пасля знікнення вострых праяўленняў дзецям дазваляюць уставаць з пасцелі для прымання ежы і спакойнай гульні.
Пры таксічнай дыфтэрыі зева 1-й ступені пасцельны рэжым захоўваюць да 21—28-га дня хваробы, пры 2-й ступені — да 40-га, пры 3-й ступені — да 50-га. Строгі пасцельны рэжым захоўваецца пры ўзнікненні ўскладненняў (міякардыт, полінеўрыт).
У першыя дні дыфтэрыі зева назначаюць ашчаджальную лёгказасваяльную вадкую або напаўвадкую дыету.
Пры дыфтэрыйным крупе лячэнне дапаўняюць адсысаннем слізі і плевак з дыхальных шляхоў з дапамогай электраадсосу, назначаюць кіслародатэрапію, пры неабходнасці прыбягаюць да інтубацыі або трахеатаміі.
Прафілактыка. Асноўным метадам прафілактыкі дыфтэрыі з’яўляецца вакцынацыя дзяцей, якую выконваюць вакцынай АКДС. Пры адсутнасці проціпаказанняў яе пачынаюць з 3 месяцаў і праводзяць трохразова з інтэрвгламі ў 1—1,5 месяца. Рэвакцынацыя праводзіцца праз 1,5—2 гады, а потым у 6 і 11 гадоў.
У эпідэмічным ачагу хворага змяшчаюць у інфекцыйную бальніцу, а ў яго памяшканні праводзяць заключную дэзінфекцыю.
Ізаляцыя хворага працягваецца не менш як 2 тыдні ад пачатку захворвання. Хворага выпісваюць з бальніцы пасля двухразовага адмоўнага выніку бактэрыялагічнага даследавання на палачкі Лефлера з двухдзённым інтэрвалам. Пры адсутнасці бактэрыялагічнага кантролю тэрмін ізаляцыі працягваецца да 3 тыдняў.
Дзецям, якія знаходзіліся ў адным памяшканні з хворым, забараняецца наведваць дзіцячыя ўстановы на працягу 7 дзён. Яны падлягаюць урачэбнаму нагляду і даследаванню на бактэрыяносьбіцтва.
Нагляд за эпідэмічным ачагом працягваецца да 7 дзён пасля ізаляцыі хворага.
ЗМЕСТ
Прадмова 3
1. Агульны догляд паражоных і хворых
1.1. Значэнне догляду хворых. Устройства лячэбных устаноў 5
1.1.1. Азначэнне паняццяў «догляд хворых» і «лячэнне» 5
1.1.2. Роля палатнай медыцынскай сястры ў працэсе догляду хворьіх
1 ў лячэнні. Правілы захавання лекаў 8
1.1.3. Асноўныя тыпы лячэбных устаноў 10
1.1.4. Устройства 1 абсталяванне палат, ізалятараў і падсобных памяшканняў. Рэжым бальніцы 14
1.2. Асабістая гігіена хворых 18
1.2.1. Пасцель хворага 18
1.2.2. Змена нацельнай і пасцельнай бялізны 18
1.2.3. Догляд скуры. Прафілактыка пролежняў 20
1.2.4. Гігіенічныя ванны 23
1.2.5. Догляд поласці рота, носа, вачэй, вушэй 24
1.3. Тэмпература цела, пульс, артэрыяльны ціск, дыханне: методыка вымярэння і ацэнка 28
1.3.1. Вымярэнне тэмпературы цела. Догляд гарачкавых хворых 28
1.3.2. Пульс і артэрыяльны ціск 32
1.3.3. Нагляд за дыханнем. Догляд хворых пры расстройстве дыхання . . 34
1.4. Меры ўздзеяння на кровазварот 36
1.4.1. Банькі медыцынскія 36
1.4.2. Гарчычнікі 37
1.4.3. Грэлкі 39
1.4.4. Кампрэсы 40
1.4.5. Пузыр для лёду 41
1.4.6. Уздзеянне на кровазварот у дзяцей 42
1.5. Харчаванне хворых 44
1.5.1. Агульнае паняцце аб лячэбным харчаванні 44
1.5.2. Асноўныя лячэбныя дыеты 46
1.5.3. Арганізацыя лячэбнага харчавання 49
1.6. Догляд хворых з парушэннем функцый органаў стрававання 1 мочааддзялення 51
1.6.1. Асноўныя сімптомы пры захворванні органаў стрававання 51
1.6.2. Асноўныя сімптомы захворвання нырак і мочавывадных шляхоў . . 54
1.6.3. Зандзіраванне страўніка 56
1.6.4. Прамыванне страўніка 56
1.6.5. Дуадэнальнае зандзіраванне 57
1.6.6. Клізмы .’ 58
1.6.7. Падкладное судна. Газаадвядзенне 60
1.6.8. Мочапрыёмнікі. Катэтэрызацыя мачавога пузыра 61
1.7. Прымяненне лекавых рэчываў 64
1.7.1. Прыметы непрыгоднасці лекавых рэчываў. Фактары, якія ўплываюць на іх дзеянне ў арганізме 64
1.7.2. Шляхі ўвядзення і вывядзення лекавых рэчываў 66
1.7.3. Шпрыцы, іх устройства 1 прымяненне 70
1.7.4. Падрыхтоўка рук, зборка стэрыльнага шпрыца і запаўненне яго лякарствам для ін’екцыі 73
1.7.5. Падскурныя 1 ўнутрымышачныя ін’екцыі 75
1.8. Асаблівасці догляду здаровых і хворых дзяцей 77
1.8.1. Характарыстыка асаблівасцей дзіцячага ўзросту 77
1.8.2. Асаблівасці догляду нованароджаных 81
1.8.3. Асаблівасці догляду дзіцяці груднога ўзросту 85
1.8 4. Паняцце аб выкормліванні грудных дзяцей 89
1.9. Транспарціроўка хворых 98
1.9.1. Санітарныя насілкі 1 насілкавыя лямкі. Пераноска паражоных і хворых 98
1.9.2. Укладванне паражоных на насілкі 1 пераноска іх па перасечанай мясцовасці. Выкарыстанне падручных сродкаў 102
1.9.3. Пераноска паражоных на руках 106
1.9.4. Пагрузка (выгрузка) паражоных і хворьгх на транспартныя сродкі 108
1.9.5. Транспарціроўка хворых у лячэбнай установе 110
2. Даўрачэбная дапамога пры захворваннях і атручваннях
2.1. Уводзіны 112
2.1.1. Агульнае паняцце аб хваробе 112
2.1.2. Метады абследавання хворых 115
2.1.3. Прынцыпы лячэння хворых 126