Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Важнае месца ў прафілактыцы чумы адводзіцца прадухіленню ўвозу гэтай інфекцыі з-за мяжы.
Усе краіны абавязаны выконваць санітарныя правілы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і пры паяўленні выпадкаў чумы неадкладна паведамляюць аб гэтым.
У портах усіх краін маюцца каранцінныя станцыі, якія праводзяць прафілактыку ўвозу ў краіну чумы і іншых асабліва небяспечных інфекцый.
Пры выяўленні выпадку чумы ў час амбулаторнага прыёму хворых у медыцынскай установе неабходна:
> 1) неадкладна спыніць прыём хворых;
t> 2) спыніць уваход і выхад з памяшкання супрацоўнікаў і хворых, якія знаходзіліся ў медыцынскай установе;
t> 3) неадкладна па тэлефоне паведаміць аб выпадку органам аховы здароўя і на санітарна-эпідэміялагічную станцыю;
> 4) ізаляваць хворага ў асобнае памяшканне да прыбыцця дэзінфекцыйнага і эвакуацыйнага атрадаў;
> 5) сіламі медыцынскага персаналу ўстановы арганізаваць цякучую дэзінфекцыю прадметаў, да якіх дакранаўся хворы;
о 6) правесці ўлік усіх хворых і медыцынскага персаналу, якія былі ў кантакце з хворым;
t> 7) шпіталізаваць усіх кантактных асоб у каранціннае аддзяленне на 7 сутак;
с> 8) пасля шпіталізацыі правесці ў медыцынскай установе заключную дэзінфекцыю.
Чумныя палачкі з’яўляюцца найбольш верагодным агентам бактэрыялагічнай вайны. Пры ўзнікненні бактэрыялагічнага чумнага ачага ў населеным пункце неабходна ўстанавіць каранцін на 9 сутак і правесці ўсе прадугледжаныя проціэпідэмічныя і рэжымныя каранцінныя мерапрыемствы.
3.7.2. Тулярэмія
Тулярэмія — вострая інфекцыйная заанозная хвароба, якая характарызуецца гарачкай і паражэннем лімфатычных вузлоў. Ад-
носіцца да прыроднаачаговых захворванняў. Назву хвароба атрымала ад назвы мясцовасці Тулярэ ў Каліфорніі (ЗША), дзе ў 1911 г. упершыню Мак-Кой і Чапін вылучылі ўзбуджальніка гэтай хваробы з хворых суслікаў. Распаўсюджана ў многіх краінах свету.
Этыялогія. Узбуджальнікам інфекцыі з’яўляецца дробная кокабактэрыя дыяметрам 0,3—0,5 мкм. Яна ўстойлівая ў знешнім асяроддзі, пераносіць высушванне і нізкую тэмпературу, у вадзе захоўваецца да 90 дзён, у вільготнай глебе — больш 30 дзён, на харчовых прадуктах — месяцамі, працягла захоўваецца сярод пылу. Пры тэмпературы 60 °C кокабактэрыя гіне праз 20 хвілін, пры 100 °C — адразу ж, пры ўздзеянні дэзінфекцыйнымі сродкамі — праз некалькі хвілін.
Крыніца інфекцыі. Носьбітамі інфекцыі ў прыродзе з’яўляюцца грызуны (дамавыя мышы, палёўкі, андатры, хамякі і інш.), зайцы і трусы. Захворванне ў іх звычайна канчаецца гібеллю. Хварэюць тулярэміяй авечкі, козы, птушкі, амфібіі, некаторыя рыбы. Узбуджальнікі інфекцыі выдзяляюцца з арганізма хворых грызуноў з фекаліямі і мачой.
III л я х і перадачы інфекцыі могуць быць разнастайныя: аэрагенны — удыханне заражанага пылу ў час абмалоту збожжа, высушвання саломы і сена; кантактна-бытавы — праз пашкоджаную скуру, кан’юнктыву вачэй пры кантакце з хворымі жывёламі, купанні ў забруджаных вадаёмах, пры зняцці скуры з забітых жывёл; аліментарны — пры ўжыванні заражанай вады і ежы; трансмісійны — пры ўкусе камароў, кляшчоў, сляпнёў. Шлях пранікнення мікробаў у арганізм вызначае развіццё той або іншай клінічнай формы тулярэміі. Ад чалавека да чалавека тулярэмія не перадаецца.
Клінічная карціна. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад некалькіх гадзін да 3 тыдняў, у сярэднім 3—7 дзён. Адрозніваюць 4 асноўныя клінічныя формы тулярэміі: бубонную, абдамінальную, генералізаваную і лёгачную.
Па цяжкасці цячэння могуць быць цяжкія, сярэдняй цяжкасці і лёгкія формы тулярэміі.
Незалежна ад клінічнай формы хвароба звычайна пачынаецца востра, раптоўна. Паяўляецца азноб, хутка павышаецца тэмпература да 38—40 °C, адзначаюцца рэзкі галаўны боль, галавакружэнне, мышачныя болі ў нагах, спіне, паяснічнай вобласці, млоснасць і іншыя прыметы таксікозу, якія характэрны для ўсіх клінічных форм тулярэміі. Праз два—тры дні паяўляюцца лакальныя прыметы, характэрныя для той або іншай клінічнай формы хваробы. Гарачка можа працягвацца ад 7 да 30 дзён і болей. Пры даследаванні крыві на пачатку хваріобы можа адзначацца лейкапенія, у далейшым пры нагнаенні бубонаў — лейкацытоз, адносны лімфацытоз, па-
велічэнне ХАЭ. Печань павялічваецца з другога, селязёнка — з 6—9~га дня хваробы.
Бубонная форма тулярэміі бывае ў 3 клінічных варыянтах: ангінозна-бубонная, язвава-бубонная і вочна-бубонная. Для ўсіх варыянтаў характэрнае запаленне рэгіянарнага лімфавузла з развіццём лімфадэніту — бубона, які з’яўляецца кардынальным сімптомам гэтай формы тулярэміі. Бубоны могуць быць адзіночныя і множныя, памерам ад гарошыны да курынага яйка, a то і болыпыя. Тулярэмійны бубон, у адрозненне ад чумнага, развіваецца павольна, меншы па памеры, пакрыты нязменлівай скурай, поўнага развіцця дасягае на 6—7-ы дзень хваробы.
Ангінозна-бубонная форма паяўляецца пасля ўжывання вады і ежы, заражаных бактэрыямі тулярэміі. Пры гэтым развіваюцца падсківічны лімфадэніт і некроз міндалін.
Язвава-бубонная форма часцей развіваецца пры кантактным і трансмісійным шляхах заражэння. На месцы пранікнення інфекцыі на скуры ствараецца папула, якая хутка пераходзіць у язву і пакрываецца чорным струпам. Адначасова ўтвараецца рэгіянарны бубон (або некалькі). Бубоны не спаяныя паміж сабой, балючыя пры пальпацыі.
Вочна-бубонная форма ўзнікае пасля пранікнення бактэрый праз кан’юнктыву вачэй, характарызуецца ацёчнасцю павек, язвамі на кан’юнхтыве, сгварэннем рэгіянарнага бубона. Рагавіца запаленчым працэсам не паражаецца.
Бубоны могуць падвяргацца павольнаму разыходжанню на працягу 2—4 і болей месяцаў, размякчэнню і ўскрыццю праз 2—4 тыдні (30—50 % усіх выпадкаў), склеразіраванню з утварэннем рубца. Балючасць бубонаў і працягласць вырашэння запаленчага працэсу ў іх зацягваюць лячэнне хворых да 2—4 і больш месяцаў.
Абдамінальная форма тулярэміі характарызуецца моцнымі болямі ў жываце, якія могуць суправаджацца млоснасцю і рвотай, што нагадвае карціну «вострага жывата». У хворых бываюць запоры, часам паносы. Клінічная карціна абдамінальнай формы вызначаецца паражэннем лімфатычных вузлоў кішэчніка з утварэннем бубонаў.
Генералізаваная форма тулярэміі характарызуецца бурным развіццём агульных сімптомаў інтаксікацыі арганізма без папярэдніх мясцовых і лакальных сімптомаў. Хвароба можа працякаць з моцнымі галаўнымі і мышачнымі болямі, часам са стратай прытомнасці, трызненнем, эдынаміяй, што нагадвае сепсіс. І'арачка хвалепадобнага тыпу, можа працягвацца 3 тыдні і болей. Нярэдка паяўляецца сіметрычная высыпка ружова-чырвонага колеру на скуры шыі, грудзей, канечнасцяў, што вядома як тулярэмійныя «каўнер», «пальчаткі», «шкарпэткі» і інш. Высыпка ўтрымліваевда §—12 дзён, a потым скура пачынае лушчыцца, як пры шкарлятыне. Павялічаны
і пальпіруюцца печань і селязёнка. Хворыя папраўляюцца павольна, магчымы рэцыдывы хваробы.
Лёгачная форма тулярэміі развіваецца пасля ўдыхання бактэрый з пылам або пры занясенні іх у лёгкія гематагенным шляхам. Характарызуецца развіццём бронхапнеўманіі або пнеўманіі з зацяжным цячэннем. Цячэнне храробы працяглае, гарачка трымаецца ад 15 да 30 дзён. У лёгкіх могуць утварацца абсцэсы і поласці. Бубоны не знікаюць 2—4 месяцы; утвараюцца яны звычайна ў прыкаранёвых і паратрахеяльных лімфатычных вузлах.
Ускладненні пры тулярэміі бываюць параўнальна рэдка. Гэта другасныя пнеўманіі, менінгіт, менінгаэнцэфаліт, вегетатыўныя неўрозы.
Д ы я г н а з устанаўліваюць на падставе клінічнай карціны і лабараторнага даследавання. Для пацвярджэння дыягназу прымяняюць скурную алергічную пробу, а з 10-га дня хваробы — рэакцыю аглюцінацыі. Скурная алергічная проба з тулярынам станоўчая з 3—5-га дня хваробы. Пры дыферэнцыяльнай дыягносгыцы неабходна ў першую чаргу выключыць чуму, пнеўманію, сібірскую язву.
Ад бубоннай чумы тулярэмія адрозніваецца больш павольным развіццём бубонаў, меншай балючасцю іх, адсутнасцю перыадэніту, спрыяльным цячэннем.
Ад лёгачнай чумы лёгачная тулярэмія адрозніваецца адсутнасцю крывавай макроты, больш лёгкім і працяглым цячэннем, спрыяльным зыходам.
Ад крупознай пнеўманіі тулярэмійная пнеўманія адрозніваецца менш бурным пачаткам, працяглым цячэннем, адсутнасцю ржавай макроты, слабай інтаксікацыяй.
Л я ч э н н е хворых праводзіцца ў інфекцыйнай бальніцы. У якасці этыятропных сродкаў прымяняюцца антыбіётыкі: стрэптаміцын, тэтрацыклін, эрытраміцын, алеандаміцын, леваміцэцін, канаміцын, неаміцын.
Пры зацяжным цячэнні хваробы лячэнне антыбіётыкамі дапаўняюць вакцынатэрапіяй з інтэрваламі 3—6 дзён; на курс лячэння — 6—10 ін’екцый.
Пры наяўнасці бубонаў да развіцця нагнаення паказана мясцовае цяпло, а затым хірургічнае лячэнне.
Патагенетычная тэрапія прадугледжвае прымяненне дэзінтаксікацыйных сродкаў — увядзенне гемадэзу, энтэрадэзу, палідэзу, рэаполіглюкіну, ізатанічнага раствору глюкозы і інш. Пры неабходнасці выкарыстоўваюць сардэчна-сасудзістыя (кардыямін, кафеін і інш.) і антыгістамінныя (дымедрол, фенкарол, супрасцін і інш.) прэпараты.
П р а г н о з спрыяльны. Лятальныя зыходы назіраюцца рэдка, галоўным чынам пры абдамінальнай і лёгачнай формах тулярэміі.
Прафілактыка накіраваная ў першую чаргу на ахову прадуктаў харчавання і вады ад забруджвання грызунамі, санітарнатэхнічнае абсталяванне крыніц водазабеспячэння, знішчэнне грызуноў у жылых памяшканнях і надворных пабудовах.
У прыродных ачагах тулярэміі неабходнае абеззаражванне вады, забараняецца купанне ў адкрытых вадаёмах, прымяняюцца сродкі ад укусаў крывасмокаў (ахоўныя сеткі на вокны, накамарнікі, рэпеленты), прымаюцца меры па дэзінсекцыі тэрыторыі.
Людзям, якія вядуць паляўнічы промысел на грызуноў, а ў ачагах тулярэміі — усяму насельніцтву праводзяць прышчэпкі ад тулярэміі жывой вакцынай Гайскага—Эльберта. Для гэтага прымянягоць безыгольны ін’ектар або скарыфікуюць скуру невялікага ўчастка левага пляча і ўціраюць туды вакцыну.
3.7.3. Сібірская язва
Сібірская язва — вострая інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая характарызуецца цяжкай інтаксікацыяй, паражэннем скуры, лёгкіх і кішэчніка. Адносіцца да групы асабліва небяспечных інфекцый. Назву гэтай хваробе даў урач С. С. Андрэеўскі на Урале ў 1788—1789 гт., які даказаў тоеснасць яе для жывёл і чалавека і магчымасць перадачы ад жывёл чалавеку. У 1877 г. А. Асколі для дыягносгыкі сібірскай язвы прапанаваў рэакцыю прэцыпітацыі, якую сталі называць рэакцыяй Асколі. У 1881 г. Л. Пастэр распрацаваў і прапанаваў вакцыну для спецыфічнай прафілактыкі сібірскай язвы.