• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    троль за захоўваннем харчовых прадуктаў у лячэбным аддзяленні ўскладаецца на медыцынскую сястру.
    Кармленне цяжкахворых праводзіць медыцынская сястра пасля заканчэння лячэбных працэдур. Перад кармленнем трэба праветрыць і прыбраць палату, дапамагчы цяжкахворым памыць рукі. Хворым, якія не могуць сядзець на ложку, трэба надаць напаўсядзячую паставу, прыўзняўшы падгалоўнік ложка або падклаўшы пад спіну падушкі. Ежу ставяць на столік, які знаходзіцца ля ложка. Медыцынская сястра адной рукой прыўзнімае разам з падушкай галаву хворага, а другой падносіць да рота лыжку або спецыяльны паільнік з ежай (рыс. 1.14). Калі хворы не глытае, уліваць ежу сілком нельга — гэта можа прывесці да яе пападання ў дыхальныя шляхі і цяжкіх ускладненняў. Перад кармленнем хворага трэба пераканаць у неабходнасці прымаць ежу.
    Пры арганізацыі лячэбнага харчавання дзяцей бярэцца пад увагу болып хуткае цячэнне ў іх рэпарацыйных працэсаў і адмоўны ўплыў на малады арганізм доўгага абмежавання ў ежы. Таму поўнай адпаведнасці дыет і працягласці іх назначэння пры адной і той жа хваробе ў дзяцей і дарослых не бывае. Пры кожнай назалагічнай форме хваробы лячэбныя дыеты для дзяцей дыферэнцыруюцца па аб’ёме, якасці прадуктаў і кулінарна-тэхналагічнай апрацоўцы ў залежнасці ад узросгу дзіцяці. Пры гэтым перавага аддаецца больш часгым прыёмам ежы ў меншых аб’ёмах і захоўванню інтэрвалаў паміж імі.
    1.6.	ДОГЛЯД ХВОРЫХ 3 ПАРУШЭННЕМ ФУНКЦЫЙ ОРГАНАЎ СТРАВАВАННЯ
    I МОЧААДДЗЯЛЕННЯ
    1.6.1.	Асноўныя сімптомы пры захворванні органаў стрававання
    Пры захворваннях органаў стрававання могуць з’явіцца болі ў жываце, пагаршэнне апетыту, млоснасць, ірвота, адрыжка, пякотка, уадуцце жывата, запоры, панос і жаўтуха, якая спалучаецца з выдзяленнем цёмнай мачы, бясколернага калу і свербам скуры.
    Болі бываюць пастаянныя і перыядычныя, могуць мець характар прыступаў, звязаных з часам сутак і порамі года. Перыядычныя болі з’яўляюцца хутка пасля яды ці праз 2—3 гадзіны. Начныя і галодныя болі характэрныя для язвы дванаццаціперснай кішкі, яны могуць знікаць пасля першых глыткоў ежы.
    Коліка — гэта раптоўнае ўзнікненне прыступаў моцных боляў. Медыцынская сястра без назначэння ўрача не павінна даваць хво-
    раму болесуцішальныя сродкі нават пры самых моцных болях, таму што знікненне болю ці сцішанне яго можа ўскладніць дыягностыку і прывесці да памылкі. Да высвятлення прычын болю ў жываце без указання ўрача нельга класці грэлку на жывот, даваць хвораму слабіцельнае, ставіць клізмы.
    Пагаршэнне апетыту з’яўляецца прыметай парушэння сакраторнай функцыі стрававальных залоз пры страўнікава-кішачных захворваннях. Для ўзбуджэння апетыту немалую ролю адыгрываюць прыемныя пах і выгляд ежы, акуратна сервіраваны стол, чыстая сурвэтка.
    Млоснасць і рвота ўзнікаюць галоўным чынам пры харчовых атручваннях, захворваннях органаў брушной поласці і атручваннях моцнадзейнымі атрутнымі рэчывамі. У час ірвоты медыцынская сястра павінна знаходзіцца ля хворага, падаць міску для рвотных мас, аказаць неабходную дапамогу. Калі рвота скончыцца, хвораму трэба даць прапаласкаць рот, а аслабленаму хвораму — пачысціць поласць рота тампонамі. Калі ў ірвотных масах аказалася кроў, трэба пакласці хвораму на жывот пузыр з лёдам, забяспечыць абсалютны спакой і выклікаць урача. У выпадках ірвоты ў дзяцей трэба неадкладна звярнуцца да ўрача.
    Млоснасць можа быць ранняй прыметай апендыцыту, халецыстыту, можа сведчыць пра абвастрэнне цукровага дыябету і патрабуе аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.
    Нярэдка млоснасць узнікае пры моцных адмоўных эмоцыях, пры марской і паветранай хваробе. У такіх выпадках для аблягчэння стану трэба паднесці да носа хворага шматок ваты, змочанай нашатырным спіртам, або даць таблетку валідолу пад язык.
    Адрыжка — гэта мімавольнае раптоўнае выдзяленне газаў са страўніка праз рот, часам з прымессю стрававальных сокаў. Газ у страўніку можа збірацца пры ўжыванні газіраваных напояў, піва, а таксама пры заглынанні паветра ў час яды ўсухамятку. У такіх выпадках адрыжка бывае непастаянная, не мае паху, не з’яўляецца прыметай якога-небудзь захворвання і знікае пры нармалізацыі харчавання. Пастаянная адрыжка з’яўляецца пасля доўгай затрымкі ежы ў страўніку, што бывае пры спазме ці звужэнні прываротніка страўніка. Газ у страўніку ўтвараецца ў выніку разлажэння ежы, і адрыжка мае непрыемны пах. У такіх выпадках хворага неабходна ўважліва абследаваць і назначыць лячэнне.
    Пякотка — адчуванне пякоты па ходзе стрававода, больш моцнае ў ніжнім яго аддзеле. Звязана з выкідам кіслага змесціва страўніка ў стрававод. Уласцівая хворым з павышанай кіслотнасцю страўнікавага соку, але бывае і пры нармальнай ці паніжанай кіслотнасці.
    Пякотка можа суправаджаць розныя захворванні страўніка (гастрыт, язвавую хваробу). Хвораму рэкамендуюць не ўжываць чорны хлеб, вострыя і смажаныя стравы, розныя прысмакі, якія выклікаюць пякотку. Знімаюць пякотку харчовая сода, магнію аксід, шчолачныя воды. Аднак працяглае ўжыванне шчолачных сродкаў для зняцця пякоткі можа нанесці шкоду, таму прымаць іх трэба па рэкамендацыі ўрача.
    Метэарызм (уздуцце жывата) узнікае пры залішнім газаўтварэнні ў кішэчніку і запавольванні перыстальтыкі. Праяўляецца адчуваннем распірання, бурчаннем і схваткападобнымі болямі ў жываце, якія праходзяць пасля адыходжання газаў. Можа ўзнікаць у здаровых людзей пасля залішняга ўжывання бабовых, бульбы, капусты, вінаграду, чорнага хлеба, піва, квасу, натуральнага малака. Павышанае газаўтварэнне ў кішэчніку адбываецца і пры гніласных і брадзільных працэсах, якія могуць суправаджаць хранічны гастрыт, гастраэнтэракаліт, халецыстыт, панкрэатыт. У практычна здаровых людзей метэарызм спецыяльнага лячэння не патрабуе. Дастаткова абмежаваць ужыванне свежага чорнага хлеба, гароху, фасолі, капусты, бульбы, прысмакаў, газіраваных напояў. Хворым для палягчэння стану назначаюць прыём актываванага вугалю ці карбалену, рамонкавыя клізмы, а ляжачым, акрамя таго, уводзяць газаадводную трубку.
    Запор — хранічная затрымка стулу звыш 48 гадзін або штодзённае абцяжаранае няпоўнае апаражненне кішэчніка. Запоры — даволі пашыраная з’ява, на іх пакутуе ад 5 да 10 % насельніцтва. Яны могуць здарацца ў здаровага чалавека пры змяненні жыццёвага рытму, у час працяглай паездкі, пры змене звыклай абстаноўкі. У такіх выпадках запор працягваецца нядоўга і праходзіць без лячэння. Аднак запор можа быць і самастойным захворваннем, якое ўзнікае пры гемароі, трэшчынах задняга праходу, шматразовым падаўленні пазываў да дэфекацыі, звязаным з асаблівасцямі працоўнага працэсу, ухворых, якім назначаны строгі пасцельны рэжым, пры аднастайным, пераважна бялковым, харчаванні з недастатковым ужываннем вады, агародніны і садавіны, чорнага хлеба і пры маларухомым ладзе жыцця.
    Нярэдка запоры з’яўляюцца сімптомамі іншых захворванняў — хваробы страўніка, жоўцевых шляхоў, нырак, жаночых палавых органаў, неўрозаў, эндакрыннага расстройства.
    Запоры могуць прыводзіць да ўскладненняў. Часта моцнае напружванне пры дэфекацыі можа з’яўляцца прычынай узнікнення грыжы, гемарою, трэшчын задняга праходу, якія патрабуюць спецыяльнага лячэння.
    У многіх выпадках выкананне правільнага харчовага рэжыму поўнасцю вылечвае запор. Калі дыета не дапамагае, назначаюць
    сродкі, якія паскараюць перыстальтыку тоўстай кішкі. Гэтыя сродкі можна прымаць толькі кароткачасова, таму што яны могуць узмацняць запаленчыя працэсы ў кішэчніку. Па рэкамендацыі ўрача прымяняюць лекавыя свечкі і ставяць ачышчальныя клізмы.
    Панос (дыярэя) — шматразовае ці аднаразовае апаражненне кішэчніка з выдзяленнем вадкіх калавых мас, якое абумоўлена парушэннем фўнкцыі кішэчніка пры інфекцыйных і іншых захворваннях страўнікава-кішачыага тракту і атручваннях. Панос з’яўляецца сімптомам шматлікіх захворванняў і ўяўляе сабой ахоўную рэакцыю арганізма, накіраваную на вывядзенне хваробатворных мікробаў і атрутных рэчываў. Прычына ўзнікнення паносу можа быць устаноўлена толькі на аснове клінічных лабараторных і бактэрыялагічных даследаванняў. З’яўленне паносу сведчыць аб сур’ёзным захворванні, якое патрабуе комплекснага абследавання і спецыяльнага лячэння.
    Жаўтуха — жоўтае афарбаванне скуры, склераў вачэй і слізістых абалонак, звязанае з назапашваннем у тканках білірубіну — жоўцевага пігменту, які ўтвараецца ў печані. У залежнасці ад прычын узнікнення жаўтуха можа быць пячоначная, механічная і гемалітычная. Пячоначная жаўтуха ўзнікае пры вірусным гепатыце ці хранічным алкагалізме, механічная — пры з’яўленні перашкоды адтоку жоўці (закупорка агульнага жоўцевага пратоку каменем ці пухлінай), гемалітычная — пры ўзмоцненым распадзе эрытрацытаў у крыві і вызваленні білірубіну, які ўваходзіць у іх састаў; назіраецца пры гемалітычных анеміях. Пры пячоначнай і механічнай жаўтухах кал святлее, а мача цямнее, пры гемалітычнай — кал і мача маюць цёмную афарбоўку. Трэба мець на ўвазе, што хворы з пячоначнай жаўтухай, спрычыненай вірусным паражэннем печані, заразны, Такога хворага неадкладна шпіталізуюць, а памяшканне, у якім ён знаходзіўся, дэзінфіцыруюць. Асобы, якія кантактавалі з хворым, наглядаюцца на працягу 45 дзён.
    У нованароджаных на 2—3-і дзень жыцця можа ўзнікаць так званая фізіялагічная жаўтуха, абумоўленая часовай недастатковасцю функцыі печані. Такая жаўтуха лячэння не патрабуе, знікае самастойна на 1—2-м тыдні жыцця.
    1.6.2.	Асноўныя сімптомы захворваяня нырак і мочавывадных шляхоў
    Асноўнымі сімптомамі захворванняў нырак з’яўляюцца ацёкі, гіпертанія, болі ў паяснічнай вобласці, расстройствы мочааддзялення.
    Ацёкі на павеках і твары з’яўляюцца галоўнымі сімптомамі захворвання нырак. Яны пачынаюцца з твару, нярэдка пераходзяць
    на тулава, канечнасці; часам утвараецца вадзянка поласцяў. Ацёкі ўзнікаюць з прычыны затрымкі ў крыві вады і соляў. Паходжанне ацёкаў арыенціровачна можна вызначыць па знешнім выглядзе хворага. Пры сардэчнай недастатковасці твар не ацякае, ацёкі з’яўляюцца перш за ўсё на ступнях ног. Ныркавыя ацёкі пачынаюцца з павекаў і твару. Сардэчныя ацёкі суправаджаюцца сінюшнай афарбоўкай, ныркавыя — бледнасцю скуры. Пры ацёках, выкліканых сардэчнай недастатковасцю, хворыя пакутуюць на задышку і ў пасцелі прымаюць вымушаную напаўсядзячую паставу.