• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    слінных і малочных залоз. Падчас адно і тое ж лекавае рэчыва выдзяляецца з арганізма рознымі шляхамі.
    1.7.3.	Шпрыцы, іх устройства і прымяненне
    Шпрыц — гэта медыцынскі інструмент, прызначаны для ін’екцый. Увядзенне лекавых рэчываў унутрыскурна, падскурна, унутрымышачна, унутрывенна, унутрыкасцёва і ў спіннамазгавы канал называюць ін’ екцыямі. Шпрыцы могуць прымяняцца для дазіраванага ўвядзення ў тканкі арганізма вадкіх лекавых сродкаў, для прамывання поласцяў і адсысання вадкасці, што назапасілася ў іх.
    Шпрыц уяўляе сабой прасцейшы поршневы насос з ручным прывадам, які складаецца з трох асноўных частак: мернага цыліндра з меткамі, поршня і ін’екцыйнай іголкі.
    Шпрыцы адрозніваюцца па матэрыялах, з якіх яны выраблены, па канструкцыі і прызначэнні. Шпрыцы, прызначаныя спецыяльна для ін’екцый, бываюць наступных відаў: 1) шпрыц тыпу «Рекорд» са шкляным цыліндрам і металічным поршнем з арматурай; 2) шпрыц тыпу Люэра, выраблены са шкла; 3) шпрыц аднаразовага выкарыстання з палімерных матэрыялаў; 4) камбінаваны шпрыц, які ўяўляе сабой камбінацыю першых трох відаў (у ім можа быць шкляны поршань і металічны наканечнік цыліндра) і інш. На паверхні цыліндра нанесены меткі ў долях мілілітра, на канцы яго маецца наканечнік з конусам для злучэння з ін’екцыйнай іголкай. У шпрыцах, якія прымяняюцца для ўвядзення вадкасці ў гартань, чатку, для прамывання поласці зуба, замест ін’екцыйнай іголкі конус злучаецца са спецыяльнай насадкай ці здымным наканечнікам (рыс. 1.21).
    Шпрыцы тыпу «Рекорд», якія маюць спецыяльныя трайнікі-
    насадкі, могуць прымяняцца для ўлівання і адсысання з поласцяў значнай колькасці вадкасці. Для прывядзення ў дзеянне поршань шпрыца металічным штокам злучаны з ручкай. У шпрыцах, якія
    выкарыстоўваюцца для прамывання поласцей, ручка можа быць у выглядзе колца для вялікага пальца аператара.
    Ін’екцыйная іголка ўяўляе сабой тонкую металічную трубку з коса зрэзаным і завостраным канцом, другі канец якой мае спецыяльную муфту, ці канюлю, для злучэння з конусам наканечніка. Ін’екцыйныя іголкі ў залежнасці ад прызначэння бываюць розных памераў: даўжынёй 5—6 см з прасветам 0,3—0,5 мм — для ўнутрывенных ін’екцый; даўжынёй 8—10 см з прасветам 0,8— 1,5 мм — для ўнутрымышачных ін’екцый; даўжынёй 3—4 см з прасветам 0,5—1 мм — для падскурных ін’екцый. Вугал заточвання канца іголкі залежыць ад яе прызначэння і бывае ад 15 да 45°. Так, для накладвання пнеўматоракса, спіннамазгавой пункцыі вугал заточвання павінны быць 30° і г. д. Адтуліну ў муфце іголкі робяць канічнай з нахілам 2° 52' па міжнародным стандарце, каб яна забяспечвала шчыльную насадку на конус наканечніка шпрыца (рыс. 1.22).
    Рыс. 1.22. Ін’екцыйныя іголкі
    Перад ужываннем шпрыцы і іголкі да іх правяраюцца на спраўнасць. Каб вызначыць спраўнасць шпрыца, неабходна ўставіць поршань у цыліндр, закрыць указальным пальцам дзірку конуса, а другой паспрабаваць выцягнуть поршань.з цыліндра. Шпрыц спраўны, калі выцягнуць поршань не ўдаецца, і няспраўны, калі поршань свабодна выцягваецца з цыліндра. Прыгоднасць ін’екцыйнай іголкі вызначаецца праверкай яе праходнасці — прапусканнем праз яе са шпрыца вады ці ўвядзеннем у яе стальнога стрыжня — мандрэна.
    Да шпрыцоў аднаразовага карыстання адносяцца і спецыяльныя шпрыцы-цюбікі, прызначаныя для ўвядзення антыдотаў і іншых лекавых сродкаў, пры аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі, для самаі ўзаемадапамогі. Выпускаюцца такія шпрыцы з 0,1 % растворам атрапіну сульфату, 1—2 % растворам прамедолу, 1 % растворам лабеліну гідрахларыду, 1 % растворам дымедролу, 5 % растворам эфедрыну гідрахларыду, растворам кардыяміну і інш.
    Акрамя разгледжаных шпрыцоў, для ўнутрыскурнага, падскурнага і ўнутрымышачнага ўвядзення лекавых сродкаў могуць прымяняцца безыголкавыя ін’ектары, дзеянне якіх заснавана на здольнасці вадкасці пад высокім ціскам пранікаць праз скуру.
    Пасля выкарыстання шпрыцы добра ачышчаюць і прамываюць, дэзінфіцыруюць і стэрылізуюць. Якасць ачысткі правяраюць амідапірынавай пробай. Для гэтага змешваюць роўныя аб’ёмы 5 % раствору амідапірыну, 3 % раствору пераксіду вадароду і 30 % раствору воцатнай кіслаты. Некалькі капель атрыманага рэактыву ўносяць у цыліндр і на поршань шпрыца. Прысутнасць на іх слядоў крыві праявіцца зеленавата-сіняй афарбоўкай. Ін’екцыйныя іголкі правяраюць павольным прапусканнем капелькі рэактыву з дапамогай шпрыца праз іголку. З’яўленне зеленавата-сіняй каплі на канцы іголкі сведчыць пра яе недастатковую ачыстку.
    Рыс. 1.23. Стэрылізацыйны кіпяцільнік
    Стэрылізацыя шпрыцоў можа выконвацца кіпячэннем у дыстыляванай ці двойчы пракіпячонай вадзе на працягу 45 хвілін з моманту закіпання або гарачым паветрам у сухажаравым стэрылізатары на працягу 60 хвілін пры тэмпературы 180 °C ці ў паравым стэрылізатары — аўтаклаве на працягу 20 хвілін пры тэмпературы 132 °C (рыс. 1.23).
    Рыс. 1.24. Ахаладжэнне шпрыцоў і іголак пасля стэрылізацыі
    Стэрылізуюць шпрыцы ў разабраным выглядзе ў металічных футлярах-стэрылізатарах, у якіх пасля стэрылізацыі дастаўляюцца ў лячэбнае аддзяленне (рыс. 1.24).
    1.7.4.	Падрыхтоўка рук, зборка стэрыльнага шпрыца і запаўненне яго лякарствам для ін’екцыі
    Перад зборкай стэрыльнага шпрыца рукі старанна мыюць стэрыльнай шчоткай з мылам, пасля гэтага прасушваюць стэрыльнай марлевай сурвэткай, апрацоўваюць на працягу 3 хвілін этылавым спіртам і надзяваюць стэрыльныя пальчаткі (рыс. 1.25). Такая апрацоўка не дае поўнай стэрыльнасці рук, таму дакранацца рукамі да поршня, канюлі і іголкі нельга. Збіраюць шпрыц сгэрыльным пінцэтам. Для гэтага пінцэтам дастаюць цыліндр шпрыца і, не дакранаючыся да браншаў пінцэта, бяруць яго за вонкавую паверхню пальцамі другой рукі. Затым бяруць пінцэтам поршань і ўстаўляюць яго ў цыліндр да ўпору. У шпрыцы тыпа «Рекорд» поршань замацоўваецца крышкай цыліндра, гэта можна зрабіць рукой. Пасля гэтага пінцэтам бяруць за муфту ін’екцыйную іголку і, прытрымліваючы шпрыц другой рукой конусам уверх, насаджваюць на конус наканечніка іголку. Сабраны шпрыц кладуць у падрыхтаваны стэрыльны латок.
    Трэба памятаць, што лекі, прызначаныя для ін’екцый, унутры ампулы або флакона стэрыльныя, а вонкавая паверхня ўпаковак нестэрыльная. Перад ускрыццём ампулы яе звужаны канец надпільваюць, апрацоўваюць ватным шарыкам са спіртам і абломліваюць яго ў месцы надпільвання. Пасля гэтага бяруць сабраны шпрыц, уводзяць іголку ўнутр ампулы, не дакранаючыся іголкай да яе вонкавай паверхні, і, адцягваючы поршань, набіраюць патрэбны аб’ём лякарства. Пры дакрананні іголкі да вонкавай паверхні ампулы яе трэба замяніць (рыс. 1.26, 1.27).
    Рыс. 1.26. Этапы зборкі стэрыльнага шпрыца
    Рыс. 1.27. Правільнае трыманне ў руцэ сабранага шпрыца
    Каб набраць вадкае лякарства з флакона, закрытага гумавай пробкай з металічным каўпачком, трэба апрацаваць спіртам каўпачок, стэрыльным пінцэтам зняць яго цэнтральную частку, працерці ватным тампонам са спіртам адкрыты корак, у шпрыц набраць такі аб’ём паветра, колькі патрэбна лякарства, пракалоць іголкай гумавую пробку, увесці ў флакон набранае ў шпрыц паветра і набраць лякарства. Пасля гэтага знімаюць са шпрыца выкарыстаную іголку і ставяць стэрыльную (рыс. 1.28).
    Некаторыя лекавыя рэчывы, прызначаныя для ін’екцый, выпускаюцца ў выглядзе стэрыльнага парашка ў флаконе, і перад ужываннем іх належыць растварыць. У якасці растваральнікаў прымяняюць 0,25—0,5 % раствор навакаіну, ізатанічны раствор натрыю хларыду, дыстыляваную ваду, якія выпускаюцца ў стэрыльных ампулах. Для растварэння антыбіётыкаў, расфасаваных у адзінках дзеяння, у падрыхтаваны стэрыльны шпрыц набіраюць з
    Рыс. 1.28. Напаўненне шпрыца: a — з ампулы, б — з флакона
    a
    ампулы растваральнік з разліку 1 мл на 100000 АД антыбіётыку і ўводзяць у флакон з захаваннем умоў стэрыльнасці. Так, калі ў флаконе змяшчаецца доза антыбіётыку ў 1000000 АД, то ў флакон трэба ўвесці 10 мл растваральніка. Тады ў кожным мілілітры раствору будзё змяшчацца 100000 АД антыбіётыку, што палягчае дазіраванне невялікіх доз лякарства. Пасля растварэння набіраюць у шпрыц патрэбную дозу лякарства, знімаюць выкарыстаную іголку і насаджваюць на конус наканечніка шпрыца другую стэрыльную іголку.
    Ін’екцыі хадзячым хворым у лячэбным аддзяленні выконваюцца ў працэдурным кабінеце. Для выконвання ін’екцый у палаце ляжачым хворым шпрыц з набраным лякарствам кладуць у стэрыльны латок на стэрыльную сурвэтку, прыкрываючы яго і зверху. У латок кладуць таксама стэрыльныя ватныя шарыкі, змочаныя спіртам, для апрацоўкі скуры хворага.
    Забараняецца хадзіць па аддзяленні з адкрытым шпрыцам і насунутым на іголку ватным шарыкам, змочаным спіртам, бо гэта можа прывесці да пасляін’екцыйнага ўскладнення.
    1.7.5.	Падскурныя і ўнутрымышачныя ін’екцыі
    Ін’екцыі ў падскурную клятчатку робяць у тых месцах, дзе няма буйных сасудаў і нерваў. Больш зручна гэта рабіць у вонкавую паверхню пляча, пярэднюю і вонкавую паверхні бядра, пад лапатку, у міжлапатачную вобласць, пад скуру жывата (рыс. 1.29).
    Для падскурных ін’екцый карыстаюцца іголкамі даўжынёй 3— 4 см з прасветам 0,5—1 мм, водныя растворы ўводзяць больш
    Рыс. 1.29. Вобласці цела, у якія дапускаюцца падкожныя ін’екцыі
    тонкімі іголкамі, масляністыя — больш тоўстымі. Для палягчэння ін’екцый масляністыя растворы належыць падагрэць перад набіраннем у шпрыц да тэмпературы 37 0 С.
    Скуру на месцы падскурнай ін’екцыі праціраюць тампонам, змочаным спіртам. Пасля гэтага першым і другім пальцамі адной рукі адцягваюць апрацаванае месца скуры ў складку, другой рукой, утрымліваючы шпрыц пад вуглом да скуры ў 30—45°, энергічным рухам уводзяць іголку пад аснову складкі на глыбіню 2—3 см і, націскаючы на ручку поршня, уводзяць у падскурную клятчатку лякарства (рыс. 1.30). Пасля ўвядзення лякарства да месца праколу скуры прыкладваюць і прыціскаюць стэрыльны тампон, змочаны спіртам, і энергічна выцягваюць іголку. Боль у час ін’екцыі ўзнікае ў момант праходу іголкі праз скуру. Каб ін’екцыя не была балючая, уводзіць і выцягваць іголку трэба вельмі хутка. Кожнаму хвораму ін’екцыю робяць асобным шпрыцам з іголкай. Рабіць ін’екцыі не-
    Рыс. 1.30. Падкожная ін’екцыя
    калькім хворым адным шпрыцам, змяніўшы толькі іголку, забараняецца.