Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Пачынаецца паступовае адкладванне солей кальцыю ў касцях, якія на пачатку састаяць з храсткоў. Яны касцянеюць, робяцца болып цвёрдыя. Вялікае цемечка к канцу года або крыху пазней закрываецца. К 6—8 месяцам пачынаюць прарэзвацца зубы, спачатку ніжнія цэнтральныя разцы, потым — верхнія і затым — бакавыя. К канцу года дзіця ў норме мае 8 зубоў.
Развіваюцца грудная клетка і дыхальная мускулатура, павялічваецца ёмістасць лёгкіх. Дыханне становіцца больш глыбокае, а частата яго змяншаецца да 35—30 у хвіліну.
Развіваецца сардэчна-сасудзістая сістэма, паступова запавольваецца пульс і павялічваецца артэрыяльны ціск.
Паступова ўдасканальваецца стрававальная сістэма. У 3—4 месяцы апрача малака пачынаюць даваць прыкорм у выглядзе прадуктаў расліннага і жывёльнага паходжання. Колькасць дэфекацый змяншаецца і к году складае 1—2 разы на’ суткі.
Працягваецца развіццё мочапалавой сістэмы. Аб’ём мачавога пузыра павялічваецца, колькасць мочаспусканняў змяншаецца і к канцу года складае 16—15 разоў на суткі.
1.8.2. Асаблівасці догляду нованароджаных
Пакой для нованароджанага павінны быць сухі і светлы. Перад прыходам маці з дзіцём з радзільнага дому ў кватэры неабходна правесці вільготную ўборку. У пакоі для дзіцяці падтрымліваецца тэмпература 20—22 ° С. Кожныя 3 гадзіны яго праветрываюць па 10—15 хвілін, а ў цёплую пару года фортку трымаюць пастаянна адчыненай. У кватэры нельга курыць.
Загадзя трэба падрыхтаваць неабходныя прадметы догляду: камплект бялізны, стэрылізаваную вату — 1 пачак, стэрыльнае вазелінавае масла — 1 флакон, соскі — 6 штук, тэрмометр для вымярэння тэмпературы цела — 1, тэрмометр для вымярэння тэмпературы вады — 1, спрынцоўку (балончык) для клізмы (№ 1) — 1, грэлку — 1, вочныя піпеткі — 2, 2 % раствор борнай кіслаты — 1 флакон, слабы раствор калію перманганату свежапрыгатаваны,
спіртавы раствор ёду або брыльянтавага зялёнага — 1 флакон, эмаліраваны посуд для кіпячэння сосак, ванначку для купання, дзіцячы ложак. Новую дзіцячую бялізну перад карыстаннем абавязкова мыюць і кіпяцяць. У далейшым бялізну мыюць па меры ўзнікнення неабходнасці, карыстаючыся пры гэтым толькі дзіцячым мылам, і пасля сушкі прасуюць з абодвух бакоў.
Пасцель для нованароджанага павінна быць падрыхтаваная на асобным ложку, які ставяць далей ад ацяпляльных прыбораў, вокнаў і дзвярэй. Матрас павінны быць дастаткова цвёрды і гігіенічны — валасяны або саламяны. He рэкамендуецца карыстацца ватным або пуховым матрасам. 3 мэтай прафілактыкі скрыўлення пазваночніка дзіця кладуць у пасцель без падушкі. Для накрывання дзіцяці неабходна мець 3 коўдры: байкавую, шарсцяную і ватную, якой можна карыстацца зімой у час прагулак.
Спавіванне дзіцяці робяць 'на стале. Для гэтага на стол кладуць байкавую коўдру, на яе — цырату, фланелевую пялёнку, баваўняную пялёнку і апошнім — складзены у трохвугольнік марлевы падгузнік. Затым апранаюць дзіця спачатку ў баваўняную, потым у фланелевую распашонкі, ніжні край якіх павінны быць на ўзроўні пупка. Пры ўкладванні апранутага дзіцяці на стол трэба сачыць, каб верхні край падгузніка быў на ўзроўні падпахавых ямак. Пасля гэтага ніжні край падгузніка праводзяць паміж ножак і спачатку правым, потым левым канцом падгузніка абгортваюць бёдры. Пасля замацавання падгузніка спавіваюць дзіця ў баваўняную і фланелевую пялёнкі спачатку справа налева, потым злева направа. Верхні край пялёнкі павінны быць на ўзроўні падпахавых ямак. Ніжні край распростваюць, загінаюць і падводзяць пад ножкі дзіцяці. Рукі неабходна пакідаць свабоднымі. Касынку або чэпчык на галаву можна не надзяваць. Калі тэмпература ў пакоі 20—22 ° С, больш надзяваць нічога не трэба. У спавітым стане нованароджаны павінны знаходзіцца ўвесь час (рыс. 1.31, а—з).
Туалет нованароджанага складаецца са штодзённага ранішняга агляду скуры, умывання твару і рук кіпячонай вадой. Вушныя ракавіны праціраюць ватным тампонам, змочаным у кіпячонай вадзе. Месцы скурных складак (шыйныя, падпахавыя, лакцявыя, падкаленныя) змазваюць стэрыльным алеем. Уваход у нос чысцяць ватным жгуцікам (нельга накручваць вату на палачку), змочаным стэрыльным алеем. Павекі праціраюць у напрамку ад знешняга вугла вока да носа кавалачкам ваты, змочаным 2 % растворам борнай кіслаты (рыс. 1.32, a—в).
У першыя дні пасля выпіскі з раддома пупочную ранку штодзённа 3—4 разы змазваюць растворам брыльянтавага зялёнага ці калію перманганату. За гаеннем ранкі назіраюць дзіцячы ўрач і медсястра,
Рыс. 1.31. Этапы спавівання дзіцяці
без іх дазволу купаць дзіця нельга. Загойванне пупочнай ранкі звычайна заканчваецца к канцу першага тыдня пасля нараджэння.
Купанне звычайна дазваляюць праз 2—3 дні пасля адпадзення пупавіны. Карыстаюцца кіпячонай вадой, нагрэтай да 37 ° С, з дабаўленнем раствору калію перманганату да слаба-ружовай афарбоўкі. У ванным пакоі тэмпература паветра павінна быць 22—24 0 С. Ванначку для купання перад гэтым спачатку мыюць гарачай вадой з мылам і спалоскваюць кіпенем. Купанне праводзяць штодзённа,
Рыс. 1.32. Туалет нованароджанага
працягласць — 5—7 хвілін. Пры гэтым мыюць дзіця з мылам толькі 2—3 разы на тыдзень, намыльваюць асцярожна рукой, каб не пашкодзіць скуру мачалкай. Апускаюць у ваду асцярожна, падтрымліваючы галаву, спіну і ягадзіцы рукамі. Пасля купання дзіця спалоскваюць кіпячонай вадой (36—37 °C) і абсушваюць загортваннем у чыстую адпрасаваную прасціну. Пры купанні карыстаюцца дзіцячым мылам.
Прагулкі з дзіцём неабходныя штодзённа ў любую пару года. Чыстае прахладнае паветра садзейнічае загартоўванню, паляпшае апетыт, умацоўвае лёгкія, сонечныя промні дапамагаюць прадухіліць развіццё рахіту. У летні час прагулкі праводзяць з першых дзён пасля выпіскі з раддому, зімой — з другога тыдня. Апранаюць дзіця ў залежнасці ад надвор’я. У зімні час паверх дамашняга адзення яго апранаюць у цёплую кашулю і загортваЮць у байкавую, а затым у ватную коўдру. Твар пакідаюць адкрытым. Першая прагулка павінна быць кароткачасовая, не болей як 10 хвілін.
У летні час працягласць прагулкі паступова павялічваюць, даводзячы яе ў грудным узросце амаль да поўнага дня. Зімой прагулкі падаўжаюць штодзённа на 5—10 хвілін, аднак агульная іх працягласць для груднога дзіцяці не павінна перавышаць 4 гадзіны ў дзень.
1.8.3. Асаблівасці догляду дзіцяці груднога ўзросту
У грудным узросце доглад дзіцяці мае свае асаблівасці ў залежнасці ад росту і развіцця. У другім паўгоддзі дзеці становяцца дастаткова рухавыя і актыўныя, таму, каб пазбегнуць падзення, вышыня сценак ложка павінна быць не ніжэй узроўню грудзей. Усё, што даецца дэіцяці ў рукі, неабходна падвяргаць добрай санітарнай апрацоўцы ці йіпячэнню (соска, цацкі, харчовыя прадукты). Соску ці цацку, якая звалілася на падлогу, даваць дзіцяці без папярэдняй апрацоўкі нельга. Да 6 месяцаў купаць дзіця трэба штодзённа. Пазней купаюць 2—3 разы на тыдзень па 8 хвілін. 3 месячнага ўзросту можна апранаць паўзункі і мяккія чаравічкі. Паспяховаму развіццю дзіцяці садзейнічаюць правільна падабраныя цацкі і заняткі з ім бацькоў. Звычкі, набытыя дзіцём на першым годзе жыцця, залежаць ад правільнага догляду, рэжыму і выхавання.
Загартоўванне і фізічнае выхаванне маюць вялікае значэнне для дзіцяці груднога ўзросту. Загартаваныя і фізічна добра развітыя дзеці радзей хварэюць і лягчэй пераносяць хваробы. Загартоўванню і правільцаму фізічнаму развіццю дзіцяці спрыяе добра адладжаны догляд.
Прагулкі ў грудным узросце складаюць аснову фізічнага загартоўвання. Яны павінны быць штодзённыя незалежна ад пары года і надвор’я (выключэннем з’яўляюцца моцны вецер, дождж, снегапад, мароз). Дзіця месячнага ўзросту зімой павінна гуляць 2—3 разы на дзень, а агульная працягласць знаходжання на вольным паветры складае каля 40 хвілін. Сістэматычна прагулкі падаўжаюць на 5—10 хвілін і даводзяць іх да трохмесячнага ўзросгу ў зімовы час да 4 гадзін на дзень. У летні час гуляць з дзіцём можна ўвесь дзень. У час прагулкі трэба сачыць, каб рукі і нос дзіцяці не пераахалоджваліся і былі цёплыя і каб пры вяртанні ў кватэру яно не было ўспацелае.
Паветраныя ванны пачынаюць з 1 — 1,5-месячнага ўзросту пры тэмпературы паветра не ніжэй як 20—22 0 С. У час спавівання 2—3 разы на дзень пакідаюць дзіця аголеным на 1—2 хвіліны, пакрыху павялічваючы працягласць працэдуры к 6 месяцам да 8—10 хвілін, а к канцу года — да 12—15 хвілін. Летам паветраныя ванны праводзяць на вольным паветры, зімой — у памяшканні. У сонечнае надвор’е паветраныя ванны лепш праводзіць у цені, каб не перагрэць дзіця. Паветраныя ванны добра спалучаць з масажам ці гімнастыкай.
Абціранні цёплай вадой (35—36 0 С) пачынаюць з 6-месячнага ўзросту і праводзяць іх штодзённа як у летні, так і ў зімовы час.
Праз кожныя 5—7 дзён тэмпературу вады зніжаюць на 1 °C, даводзячы яе да канца першага года жыцця да 30 ° С. Абціранне робяць кавалкам змочанай і адціснутай фланелі або рукавіцай, пашытай з мяккай махровай тканіны. Пасля абцірання дзіця загортваюць у прасціну і насуха выціраюць да слабага пачырванення скуры, потым на 10—15 хвілін укладваюць у пасцель. Для абцірання малышоў перыяду ранняга дзяцінства тэмпературу вады паступова зніжаюць да 26—25 ° С, а для першага дзяцінства (дашкольны перыяд) — да пакаёвай тэмпературы з пераходам па індывідуальных паказаннях да аблівання халоднай вадой 2 разы на дзень па метадзе П. К. Іванова.
Загартоўванне сонцам дзяцей да года праводзіцца ў цені дрэваў. Ва ўзросце пасля года сонечныя ванны пачынаюцца з 5—6 хвілін, а пасля з’яўлення загару падаўжаюцца да 10 хвілін. Пры працяглым знаходжанні на сонцы з непакрытай галавой можа здарыцца сонечны ўдар, узнікаюць апёкі скуры, павышаецца тэмпература да 40 ° С.
Купанне дзяцей груднога ўзросту да 6 месяцаў праводзяць штодзённа такім жа чынам, што і ў перыяд нованароджанасці. У другім паўгоддзі жыцця ванну праводзяць праз дзень, ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў — 2—3 разы на тыдзень, з 4—5 гадоў — адзін раз на тыдзень ці часцей у залежнасці ад сезона года і ахайнасці дзіцяці. Пры гэтым карыстаюцца толькі нейтральным мылам («Детское» і інш.). Для дзяцей ва ўзросце да года працягласць ванны не павінна перавышаць 5—7 хвілін, на другім годзе жыцця — 8—10 хвілін, пасля 2 гадоў — 10—20 хвілін.