Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
► Другі с п о с а б — падыманне за адзенне — выконваецца ў той жа паслядоўнасці. Адрозненне заключаецца ў тым, што
сандружынніцы не апускаюцца на калена, а бяруць пацярпелага за адзенне і прытрымліваюць галаву. Гэты спосаб больш зручны і хуткі, але яго нельга прымяняць пры пераломах касцей.
Пасля ўкладвання пацярпелага на насілкі камандзір звяна падае каманду «Па месцах!», па якой сандружынніцы займаюць устаноўленыя месцы: адна становіцца ў галавах, другая — у нагах, трэцяя і камандзір звяна — з бакоў. Дружынніца, якая стаіць каля ног пацярпелага, паварочваецца да яго спіной, а тая, што стаіць у галавах — тварам. Затым па камандзе «На лямкі!» дружынніцы, што стаяць каля галаўнога і нажнога канцоў насілак, надзяваюць петлі «васьмёрак» на ручкі насілак бліжэй да палбтнішча. Пасля гэтага па камандзе «Падымай!» усе асцярожна падымаюць насілкі. Рух пачынаецца па камандзе «Уперад!». Каб пазбегнуць калыхання насілак, ісці трэба не ў нагу.
Па раўніннай мясцовасці і пры спуску з гары паражонага нясуць уперад нагамі, а на крутым пад’ёме — уперад галавой. Пры пад’ёме ўверх і спуску з гары насілкі павінны захоўваць гарызантальнае становішча, для чаго адзін з канцоў насілак прыўзнімаюць (рыс. 1.43, 1.44, 1.45).
У выпадках, калі трапляецца невялікая перашкода (плот, разбуранае збудаванне і інш.), ножкі пярэдняга канца насілак ставяць на ііерашкоду і пярэдні насілыпчык пераадольвае яе. Пасля гэтага насілкі падымаюць, праносяць іх над перашкодай і ставяць на яе ножкі задняга канца насілак. Задні насілыпчык пераадольвае перашкоду, прымае свой канец насілак і рух працягваецца.
Пры ўкладванні паражонага на насілкі трэба ўлічваць характар пашкоджання. Пацярпелых з пашкоджаннем шыйнага аддзела пазваночніка транспарціруюць на спіне, падклаўшы пад шыю і плечы невялікую падушку або скрутак з адзення. Паражоных з пашкоджаннем груднога і паяснічнага аддзелаў пазваночніка, касцей таза
Рыс. 1.43. Пераноска паражонага на раўніннай мясцовасці
Рыс'. 1.44. Пераноска паражонага пры крутым пад ёме
Рыс. 1.45. Пераноска паражонага пры спуску з гары
ўкладваюць спіной на цвёрдую шыну (фанера, дошка і інш.), a пад каленныя згібы падкладваюць валік з адзення або коўдры. Аднак лепш асцярожна пакласці пацярпелага на жывот, крыху прыўзняўшы верхнюю частку тулава і падклаўшы пад яе падушку або скрутак адзення.
Пацярпелага з пашкоджаннямі ніжняй сківіцы ўкладваюць на насілкі тварам уніз, пад галаву падкладваюць падушку або скрутак адзення, пры ўзнікненні рвоты галаву паварочваюць на бок.
Людзей з пашкоджаннямі ніжніх канечнасцяў пераносяць у пасгаве лежачы на спіне.
Пацярпелых у непрытомным стане трэба пераносіць і перавозіць у паставе лежачы на жываце. 3 мэтаю прафілактыкі асфіксіі пад лоб і грудзі трэба падкласці падушку або скрутак адзення і руку,
Рыс. 1.46Насілкі з падручных матэрыялаў
Рыс. 1.47. Пераноска паражонага з flanaMoiait падручных сродкаў
сагнутую ў лакцявым суставе.
Пры адсутнасці стандартных насілак для пераносу хворых можна выкарыстаць падручныя сродкі. Пры наяўнасці дзвюх трывалых палак даўжынёй 1,5—2 м можна зрабіць імправізаваныя насілкі, злучыўшы іх планкамі (рыс. 1.46). Замест палотнішча злучаныя палкі можна пераплесці насілкавай лямкай або вяроўкай, выпра-
стаць матрасную навалку або два мяшкі. Калі адсутнічаюць і гэтыя сродкі, палотнішчам можа служыць плашч або паліто, зашпіленыя' на ўсе гузікі і з вывернутымі ўнутр рукавамі, праз якія прапускаюць палкі. Можна пераносіць пацярпелага на коўдры або з дапамогай жэрдкі даўжынёй 2—2,5 м, да якой прымацоўваюць коўдру або прасціну (рыс. 1.47, а—г).
1.9.3. Пераноска паражоных на руках
Пры адсутнасці спецыяльных сродкаў пераносіць пацярпелых на невялікія адлегласці часам даводзіцца на руках. Спосабаў пераноскі на руках існуе шмат. Разгледзім некаторыя з іх, якія прымяняюцца болып часта.
Пераноска на руках перад сабой прымяняецца ў выпадках, калі пацярпелыя не маюць пераломаў касцей канечнасцяў і рэбраў і знаходзяцца ў прытомнасці. Для гэтага насільшчык апускаецца на калена і падхоплівае пацярпелага адной рукой пад бёдры, а другой — пад спіну. Паражоны павінны трымацца за шыю насілыпчыка. Пасля гэтага насілыпчык падымаецца і нясе перад сабой паражонага. Гэты спосаб патрабуе вялікай фізічнай напружанасці і прымяняецца ў асноўным для пераноскі дзяцей (рыс. 1.48).
Рыс. 1.48. Пераноска паражонага на руках перад сабой
Пераноска на спіне з дапамогай рук прымяняецца пераважна для дзяцей. Насілыпчык падымае пацярпелага і садзіць яго на стол, падаконнік або іншы высокі прадмет і паварочваецца да яго спіной. Пацярпелы абхоплівае насілыпчыка за плечы, а той трымае яго за бёдры сагнутых пад прамым вуглом ног.
Рыс. 1-49. Пераноска паражонага на плячы з дапамогай рук
Рыс. 1.50. Пераноска паражонага на «замку» з трох або чатырох рук
Пераноска на п л я ч ы з дапамогай рук можа прымяняцца для непрытомных пацярпелых, калі ў іх адсутнічаюць раненні жывата і пераломы касцей канечнасцяў, пазваночніка і грудной клеткі. Пры гэтым насілыпчык укладвае пацярпелага на правае плячо галавой назад і ўніз, правай рукой абхоплівае яго ногі, а левай прытрымлівае за кісць або прадплечча правай рукі (рыс. 1.49).
Пераноска на з а м к у з трох або ч а т ыр о х р у к прымяняецца двума насілыпчыкамі, калі пацярпелы ў прытомнасці і не мае пераломаў касцей. Для гэтага насільшчыкі становяцца побач і ствараюць «замок» з трох або чатырох рук (рыс. 1.50), абхопліваючы кісцю адной рукі ніжнюю частку перадплечча другой рукі, а кісцю гэтай рукі — ніжнюю частку перадплечча рукі партнёра. Пацярпелага садзяць на «замок», і ён трымаецца рукамі за плечы насілыпчыкаў. «Замок» з трох рук прымяняюць
у тых выпадках, калі ўзнікае неабходнасць падтрымліваць пацярпелага з боку спіны.
Пераноска «адзін за другім» ажыццяўляецца двума насільшчыкамі для пацярпелых, якія знаходзяцца ў непрытомным стане і не маюць пераломаў касцей. Адзін насільшчык падыходзіць да пацярпелага, які ляжыць на спіне, з боку галавы і прасоўвае свае рукі праз падпахавыя вобласці да лакцявых суставаў, захопліваючы іх. Другі насільшчык становіцца паміж ног паражонага спіной да яго і абхоплівае рукамі ягоныя ногі ў вобласці каленных суставаў. Пасля гэтага насілыпчыкі адначасова падымаюцца і рухаюцца па назначэнні.
1.9.4. Пагрузка (выгрузка) паражоных і хворых на транспартныя сродкі
Транспарціроўка паражоных і хворых можа ажыццяўляцца на спецыяльным санітарным, а таксама на прыстасаваным і спадарожным аўтамабільным, чыгуначным, авіяцыйным і водным транспарце.
Пры перавозцы пацярпелых на грузавым трансп а р ц е павінны быць зроблены спецыяльныя прыстасаванні для ўсганоўкі санітарных насілак у два ярусы. Пры скарыстанні грузавога аўтамабіля для эвакуацыі паражоных на дно кузава спачатку насыпаюць баласт (пясок) таўшчынёй не менш як 10 см, які змякчае трасяніну, а зверху яго пакрываюць мяккім насцілам (салома, сена, галлё, паралон і інш.) і закрываюць брызентам. Для транспарціроўкі паражоных лёгкай і сярэдняй цяжкасці ў кузаве ўстанаўліваюцца падвясныя драўляныя лаўкі. У зімовы час грузавы аўтамабіль павінны быць абсталяваны крытым кузавам.
Пры пагрузцы ў аўтатранспарт насілкі з паражонымі ўстанаўліваюць галавой уперад па накірунку руху. Спачатку ўстанаўліваюць насілкі на верхні ярус, а потым — на ніжні. Затым усаджваюць на лаўках пацярпелых, якія могуць сядзець. Выгружаюць паражоных у адваротным парадку. Насілкі з цяжкапаражонымі ўсганаўліваюць на ніжні ярус, каб у час руху біла магчымасць догляду і аказання ім першай медыцынскай дапамогі.
Насілкі для пагрузкі падносяць галаўным канцом да пагрузачных дзвярэй або да адкінутага борта грузавога аўтамабіля, затым іх падымаюць і ўстанаўліваюць ножкамі галаўнога канца ў кузаў (рыс. 1.51).
У кузаве насілкі прымае вадзіцель або адзін з насільшчыкаў. Спецыяльны санітарны транспарт мае прыстасаванне для ўстаноўкі ножак насілак і ўсоўвання іх у кузаў.
Для эвакуацыі паражоных на вялікія адлегласці скарыстоўваюцца спецыяльна абсталяваныя санітарныя цягнікі.
Рыс. 1.51. Пагрузка паражонага ў аўтатранспарт
Пагрузка пацярпелых у вагоны больш складаная, чым у аўтамашыны. Звычайна пагрузка праводзіцца з чыгуначнай платформы. У сувязі з цяжкасцю праходу праз тамбур вагона пагрузка можа праводзіцца праз адчыненыя вокны. Пры скарыстоўванні таварных вагонаў, у якіх няма прыстасаванняў для ўстаноўкі насілак, на падлогу вагонаў кладуць мяккі падсцілачны матэрыял (салому або сена) і пакрываюць яго брызентам. Перад пагрузкай у цягнік праводзіцца медыцынская сарціроўка хворых па цяжкасці паражэння, чарговасці эвакуацыі і месцы прызначэння, што адзначаецца ў медыцынскай картцы першаснага ўліку, у якой указваецца нумар вагона і месца. У санітарным цягніку павінны быць асобныя вагоны для лёгкаі цяжкапаражоных, для перавязачнай, аптэкі і ізалятара, для псіхічных і інфекцыйных хворых. Паражоных з падазрэннем на інфекцыйнае захворванне змяшчаюць у ізалятар. Вагон для інфекцыйных хворых і вагон-ізалятар, акрамя медыкаментаў для лячэння, забяспечваюцца сродкамі для правядзення прафілактычнай і ачаговай дэзінфекцыі, пасля разгрузкі ў гэтых вагонах праводзіцца заключная дэзінфекцыя.
Вялікае значэнне для эвакуацыі паражоных мае с а н і т а рная авіяцыя. Верталёты з’яўляюцца найбольш зручным і хуткасным транспартным сродкам. Яны могуць эвакуіраваць пацярпелых з тых мясцін, куды не праходзіць наземны транспарт. Акрамя гэтага, верталёт можа даставіць пацярпелых з ачага паражэння, мінуючы АПМ, непасрэдна ў прафіляваныя бальніцы бальнічнай базы загараднай зоны, у якіх яны атрымаюць неадкладную спецыялізаваную медыцынскую дапамогу. Адказнасць за пагрузку паражоных у верталёт ускладаецца на яго экіпаж, a рыхтуе іх да пагрузкі санітарная дружына. У абавязкі сандружынніц уваходзіць прывязванне паражонага да насілак, а потым, калі вер-
талёт выконвае пагрузку без пасадкі на зямлю, прымацаванне насілак да тросу верталёта (рыс. 1.52).
1.9,5. Транспарціроўка хворых у лячэбнай установе
Спосаб транспарціроўкі хворых у лячэбнай установе вызначае ўрач прыёмнага аддзялення. Хворых у здавальняючым стане, якія могуць рухацца самастойна, накіроўваюць у палату ў с у п р аваджэнні медыцынскай с я с т р ы. У іншых выпадках іх дастаўляюць у лячэбнае аддзяленне н а н а с і лк а х, устаноўленых на спецыяльнай каталцы, або, калі хворы можа сядзець, у к р э с л е-к а т а л ц ы. Кожная каталка павінна быць засцелена чыстай прасцінай, а ў халодную пару года — і коўдрай. Бялізну на каталцы мяняюць пасля кожнага хворага. У выпадку адсутнасці ў бальніцы ліфта цяжкахворых падымаюць па лесвіцы на насілках два або чатыры насілыпуыкі, якія ідуць у нагу. Хворага нясуць галавой уперад, прыўзнімаючы нажны канец, каб насілкі знаходзіліся ў гарызантальным становішчы. Пры спуску па лесвіцы паражонага нясуць нагамі ўперад, таксама прыўзнімаючы нажны канец насілак.