• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Цяжкахворых, якім нельга рухацца, перакладваюць з насілак на ложак з вялікай асцярожнасцю. Пры гэтым насілкі ставяць нажным канцом да галаўнога канца ложка, а калі плошча палаты не дазваляе, то паралельна ложку. Неабходна спачатку прадугледзець, як паставіць насілкі адносна ложка, каб пазбегнуць лішніх і нязручных рухаў. Хворых з невялікай масай цела перакласці з насілак на ложак і назад можа адзін чалавек. Для гэтага ён адну руку падводзіць хвораму пад лапаткі, а другую — пад бёдры, просіць трымаць яго за шыю, потым падымае з насілак і ўкладвае
    Рыс. 1.53. Перакладванне і транспарціроўка хворых у бальніцы (каталка, насілкі-каталка і крэсла-каталка)
    на ложак. Значна лягчэй перакладваць хворага з насілак на ложак пры наяўнасці двух або трох насільшчыкаў. Тады насілыпчыкі становяцца ўдоўж насілак, апускаюцца на адно калена, падсоўваюць свае рукі пад хворага: адзін — пад патыліцу і лапаткі, другі — пад паясніцу і ягадзіцы, трэці — пад бёдры і галёнкі, потым па камандзе першага насільшчыка «Падымай!» адначасова падымаюць хворага і ўкладваюць на ложак.
    Перакладваюць пацярпелых з ложка на насілкі-каталкі, а з іх — на перавязачны ці аперацыйны стол і наадварот, у той жа паслядоўнасці, як і з насілак на ложак. Розніца заключаецца толькі ў тым, што насільшчыкі не апускаюцца на калена (рыс. 1.53, а—г).
    2Л. УВОДЗІНЫ
    2.1.1.	Агульнае паняцце аб хваробе
    Хвароба — гэта парушэнне нармальнай жыццядзейнасці арганізма, абумоўленае ўздзеяннем надзвычайных раздражняльнікаў знешняга і ўнутранага асяроддзя, якое суправаджаецца функцыянальнымі ці марфалагічнымі зменамі.
    Надзвычайныя раздражняльнікі, ці хваробатворныя агенты, выклікаюць хваробу ў выпадках, калі сіла іх уздзеяння перавышае ахоўныя магчымасці арганізма. Пры гэтым хвароба можа ўзнікаць пасля аднаразовага ўздзеяння хваробатворнага агента (у выпадках атручвання, траўмы) ці развіваецца толькі пасля працяглага яго ўздзеяння (пры парушэнні рэжыму харчавання могуць развіцца дыябет, атлусценне і інш.). Хвароба можа быць абумоўлена спадчыннай схільнасцю да пэўных захворванняў, калі прыстасавальныя магчымасці арганізма да дзеяння шкодных фактараў навакольнага асяроддзя зніжаны.
    Шкоднае дзеянне хваробатворнага агента адначасова мабілізуе ахоўную здольнасць арганізма, якая праяўляецца болем — непрыемным, часам нясцерпным адчуваннем. Боль з’яўляецца сігналам небяспекі і біялагічным фактарам, які забяспечвае захаванне жыцця. У той жа час мабілізацыя ахоўных сіл арганізма можа суправаджацца надзвычайнымі рэакцыямі і часам ускладняць ход хваробы. Так, ірвота і панос садзейнічаюць выдаленню ядавітых і атрутных рэчываў са страўніка і кішэчніка, але адначасова могуць выклікаць абязводжванне аргаанізма; моцны боль можа прывесці да развіцця шоку. Адсюль узнікае неабходнасць медыцынскай дапамогі хвораму. Тое ці іншае захворванне выражаецца пераважнай лакалізацыяй паталагічнага працэсу ў якім-небудзь органе і ў той жа час парушае жыццядзейнасць усяго арганізма ў цэлым. Перанапружанне ў разумовай і фізічнай працы, хваляванні, парушэнне рэжыму працы і адпачынку, правіл асабістай гігіены, няправільнае харчаванне,
    нездаровы лад жыцця, шкодныя звычкі (курэнне, ужыванне алкаголю) з’яўляюцца фактарамі, якія аслабляюць ахоўныя здольнасці арганізма і служаць прычынамі многіх хвароб.
    Медыцынская навука аб прычынах, заканамернасцях развіцця, цячэння і зыходу хвароб называецца паталогіяй. Паталогія вывучае працэсы, якія адбываюцца ў арганізме пры розных захворваннях. Таму тэрмінам «паталогія» абазначаюць таксама хваробатворныя змены ў органах (паталогія печані, нервовай сістэмы, стрававання), узросгавыя змены арганізма (узроставая паталогія) і інш.
    Вучэнне аб прычынах і ўмовах узнікнення хвароб называецца этыялогіяй. Прычынай хваробы называюць той фактар, які выклікае хваробу і надае ёй спецыфічныя рысы. Так, прычынай прамянёвай хваробы з’яўляецца іанізацыйная радыяцыя, прычынай інфекцыйных хвароб — патагенныя мікробы.
    Прычыны хвароб могуць быць знешнія і ўнутраныя. Да знешніх прычын адносяць механічныя, фізічныя, хімічныя, біялагічныя і сацыяльныя фактары, да ўнутраных — спадчыннасць, канстытуцыю, узрост, пол. Аднак паняцце «ўнутраныя прычыны» ў нейкай ступені ўмоўнае, таму што фарміраванне іх адбываецца ў цесным узаемадзеянні са знешнім асяроддзем.
    Механічныя прычыны звязаны з уздзеяннем на арганізм рухомых прадметаў, якія могуць выклікаць траўмы, раненні, пераломы касцей, вывіхі суставаў, разрывы і раструшчванне тканак, страсенне галаўнога мозга і інш. Да фізічных прычын адносяць уздзеянне тэмпературы, прамянёвай энергіі, электрычнага току, змены атмасфернага ціску, да хімічных — уздзеянне хімічных злучэнняў. У хімічнай прамысловасці выкарыстоўваюцца моцнадзейныя ядавітыя рэчывы і моцныя яды: сінільная кіслата, азотная кіслата, фторысты вадарод, сярністы газ, серавадарод, аміяк, аксід вугляроду і інш. Да біялагічных прычын узнікнення хвароб адносяць уздзеянне на арганізм хваробатворных мікраарганізмаў, якія выклікаюць інфекцыйныя захворванні. Аднак некаторыя хваробатворныя мікробы могуць выклікаць хваробу толькі ў выніку аслаблення ахоўных сіл арганізма, якое ўзнікае пад уплывам неспрыяльных умоў працы і быту, шкодных звычак, нерацыянальнага ладу жыцця і іншых фактараў.
    Сацыяльныя прычыны захворванняў крыюцца ў адмоўным уздзсянні на псіхіку. Вядома, што на развіццё паталагічных працэсаў вялікі ўплыў аказваюць парушэннс нармальнай функцыі цэнтральнай нервовай сістэмы, адмоўныя эмоцыі (гнеў, страх, спалох і інш.), якія могуць прывесці да цяжкага захворвання сэрца, ускладніць цячэнне іншых захворванняў. Таму пры лячэнні хворых вялікае значэнне надаецца стварэнню ашчаджальнага рэжыму.
    Спрыяльныя знешнія абставіны, выключэнне фактараў, якія траўміруюць псіхіку хворага, добразычлівыя і чулыя адносіны да хворага садзейнічаюць больш хуткаму выздараўленню.
    Да ўнутраных прычын, якія спрыяюць узнікненню хваробы, адносяць спадчынную схільнасць да захворванняў, прыроджанае парушэнне абмену рэчываў (дыятэз), асаблівасці ранняга дзіцячага або старэчага ўзросту. Некаторыя захворванні (рахіт і інш.) уласцівыя толькі дзіцячаму ўзросту, іншыя ж (атэрасклероз і інш.) характэрныя для сталых людзей. Існуюць і палавыя адрозненні ў характары захворвальнасці: мужчыны болып схільныя да ішэмічнай хваробы сэрца, язвавай хваробы, жанчыны — да захворванняў шчытавіднай залозы, жоўцевага пузыра і інш.
    Патагенез — вучэнне аб механізмах развіцця хвароб. Патагенез цесна звязаны з этыялогіяй. Этыялагічны фактар дзейнічае як пускавы механізм развіцця хваробы. Аднак пры адной і той жа прычыне механізм развіцця хваробы можа быць розны. Так, запаленне лёгкіх можа ўзнікнуць пасля пранікнення хваробатворных мікробаў у лёгачную тканку па бронхах, крывяносных або лімфатычных сасудах, г. зн. можа быць бранхагенны, гематагенны або лімфагенны шлях развіцця хваробы. Прыступ бранхіяльнай астмы ўзнікае ў выніку спазма мускулатуры бронхаў, гіпертанічны крыз — у выніку звужэння дробных артэрый.
    Веданне этыялогіі і патагенезу хваробы дапамагае праводзіць адпаведнае рацыянальнае лячэнне, накіраванае на ліквідацыю як самой хваробы, так і механізму яе развіцця.
    Па працягласці цячэння хваробы падзяляюцца на вострыя — працягласцю да 15 сутак, падвострыя — да 45 сутак і хранічныя — звыш 45 сутак.
    У развіцці і цячэнні восгрых хвароб вылучаюць чатыры перыяды (стадыі): скрыты, прадрамальны, разгару і зыходу (заканчэння) хваробы. Раздзяленне хваробы на перыяды вельмі ўмоўнае, таму што многія хваробы значна адрозніваюцца па заканамернасцях развіцця і цячэння.
    Скрыты (латэнтны) перыяд (пры інфекцыйных хваробах яго называюць інкубацыйным) цягнецца з моманту шкоднага ўздзеяння хваробатворнага агента да першых сімптомаў хваробы. Ён можа працякаць ад некалькіх імгненняў (пры траўмах) да некалькіх гадоў (пры праказе і інш.).
    Прадрамальны перыяд — гэта час ад пачатку першых сімптомаў хваробы да поўнага іх праяўлення. У гэтым перыядзе назіраюцца агульныя для многіх хваробаў сімптомы (недамаганне, слабасць, галаўны боль, азноб, гарачка і інш.).
    Перыяд разгару характарызуецца ўзнікненнем тыповых для дадзенай хваробы сімптомаў, на аснове якіх устанаўліваюць дыягназ.
    Аднак пры сцёртых формах хваробы і ў гэтым перыядзе асноўныя сімптомы праяўляюцца невыразна. У гэтых выпадках для ўстанаўлення дыягназу ўзнікае неабходнасць у лабараторным даследаванні.
    Перыяд зыходу хваробы можа заканчвацца: 1) поўным выздараўленнем са знікненнем праяўленняў хваробы і нармалізацыяй парушаных функцый арганізма; 2) няпоўным выздараўленнем і пераходам хваробы ў хранічную форму; 3) спыненнем жыццядзейнасці арганізма — надыходЛм смерці (лятальны зыход).
    Пры поўным выздараўленні згасанне хваробы можа быць хуткае (крызіс) на працягу некалькіх гадзін (зваротны тыф) ці паступовае (лізіс) на працягу некалькіх дзён (брушны тыф).
    Хвароба праяўляецца пэўнымі прыметамі, ці сімптомамі, якія падзяляюць на суб’ектыўныя і об’ектыўныя. Суб’ектыўныя сімптомы высвятляюць са скаргаў хворага шляхам распытвання аб узнікненні і праяўленні хваробы. Аб’ектыўныя прыметы выяўляюць на аснове абследавання хворага з прымяненнем фізікальных і інструментальных метадаў даследавання.
    Заканамернае спалучэнне некалькіх сімптомаў, абумоўленае адзіным патагенезам, называюць сіндромам. Веданне сімптомаў і сіндромаў захворвання неабходнае для правільнага ўстанаўлення дыягназу і назначэння рацыянальнага лячэння.
    2.1.2.	Метады абследавання хворых
    Пры абследаванні хворага карыстаюцца аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі метадамі. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што суб’ектыўныя даныя часта з’яўляюцца адлюстраваннем аб’ектыўных змен у арганізме.
    Суб’ектыўныя метады абследавання засноўваюцца на анамнезе, г. зн. на распытванні хворага, які ўспамінае прыметы пачатку і цячэння хваробы. Распытванне хворага пачынаюць з в ы с в ятлення ў з р о с т у, полу, м е с ц а ж ы х а рства, прафесіі і м е с ц а работы. Веданне гэтых агульных, ці пашпартных, даных неабходнае для ўстанаўлення дыягназу. Вядома, што такія хваробы, як шкарлятына, адзёр, дыфтэрыя і інш., характэрныя для маладога ўзросгу, а злаякасныя пухліны, атэрасклероз больш уласцівыя пажылым людзям. Mae значэнне адпаведнасць знешняга выгляду хворага яго ўзросту. Пры цяжкай знясільваючай хваробе хворы выглядае старэй свайго ўзросту, і наадварот, калі хворы выглядае маладзей сваіх год, ёсць падстава меркаваць аб паталогіі з боку эндакрынных залоз.