Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
3 дапамогай перкусіі можна вызначыць межы органаў (сэрца, лёгкіх, печані), а таксама паталагічныя змены ў іх.
У залежнасці ад спосабу выстуквання адрозніваюць прамую, або непасрэдную, і апасродкаваную перкусію.
Непасрэдная перкусія выконваецца ўдарамі кончыкаў пальцаў па паверхні цела. Пры пасрэднай перкусіі удары пальцам наносяцца па пальцы другой рукі, прыкладзеным да цела. Пры гэтым для лепшага запамінання гуку робяць запар два-тры ўдары на кожным новым участку цела.
Пры перкусіі могуць узнікнуць наступныя перкуторныя гукі:
1) ясны перкуторны гук, які ўзнікае над нармальнай лёгачнай тканкай;
2) тупы перкуторны гук, які бывае пры перкусіі над органамі, што не ўтрымліваюць паветра (сэрца, мышцы, тлушчавая тканка);
3) прытуплены перкуторны гук, які ўтвараецца пры перкусіі груднрй клеткі, калі ў плеўральнай поласці маецца вадкасць, а таксама над печанню, прыкрытай краем лёгкага;
4) тымпанічны перкуторны гук, які ўзнікае пры перкусіі над органамі, што .ўтрымліваюць паветра (страўнік, трахея і г. д.). Часам тымпанічны перкуторны гук узнікае над лёгкім пры ўтварэнні ў ім поласці.
У адпаведнасці з дыягнастычнай мэтай перкусія можа быць параўнальная, прызначаная для параўнання і ацэнкі перкуторных гукаў двух анатамічна сіметрычных участкаў цела, і тапаграфічная, якая мае на мэце вызначыць межы органаў і магчымыя адхіленні ад нармальных памераў.
Аускультацыя, або выслухванне, — даследаванне ўнутраных органаў метадам выслухвання і ацэнка гукавых. з’яў, што ўзнікаюць у іх.
Аускультацыя можа быць непасрэдная, пры якой вуха прыкладваецца непасрэдна да цела хворага, і апасродкаваная, або з прымяненнем акустычных прыбораў — стэтаскопа і стэтафанендаскопа.
Стэтаскоп — монаўральны акустычны прыбор з цвёрдым гукаправодам. Уяўляе сабой пустую трубку, адзін канец якой прыкладваецца да цела хворага, а другі да вуха ўрача. Вырабляюць стэтаскопы галоўным чынам з дрэва і пластмасы. У выкарыстанні стэтаскопы не заўсёды зручныя, асабліва пры аускультацыі ляжачых хворых.
Стэтафанендаскоп — бінаўральны акустычны прыбор з гнуткім гукаправодам. У выкарыстанні больш зручны, чым стэтаскоп. Стэтафанендаскоп звычайна мае два раструбы: стэтаскапічны і фанендаскапічны, забяспсчаны мембранай. Стэтаскапічны раструб служыць для выслухвання нізкаі сярэднечастотных гукаў, а фанендаскапічны — для сярэднеі высокачастотных.
3 дапамогай аускультацыі ацэньваюць тоны і выяўляюць шумы ў сэрцы, дыхальныя шумы ў лёгкіх, перыстальтыку кішэчніка, вымяраюць артэрыяльны ціск.
Усе разгледжаныя метады абследавання хворых з прымяненнем органаў пачуццяў называюцца фізічнымі. Але біялагічныя зрухі ў здароўі могуць быць нязначныя і не адпавядаць вырашальнай здольнасці органаў пачуццяў. Таму пасля фізічнага абследавання выкарыстоўваюцца яшчэ лабараторныя і інструментальныя метады.
Лабараторныя метады прымяняюцца для даследавання крыві і выдзяленняў арганізма (мачы, макроты, экскрэментаў, страўнікавага і дуадэнальнага змесціва і інш.). Пры лабараторнай дыягностыцы прымяняюцца хімічныя, мікраскапічныя і бактэрыялагічныя метады даследавання.
Інструментальныя метады абследавання хворых выкарыстоўваюцца для выяўлення змен, якія нельга выявіць іншымі метадамі. 3 гэтай мэтаю прымяняюцца розныя інструменты і прыборы ад прасцейшых (для вымярэння тэмпературы цела, узважвання і г. д.) да надзвычай складаных (для электрафізіялагічных даследаванняў).
2.1.3. Прынцыпы лячэння хворых
Лячэнне — гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ўзнаўленне парушаных функцый арганізма, а ў канчатковым выніку — сіл і працаздольнасці хворага.
У адпаведнасці з канкрэтнай мэтай лячэнне можа быць этыятропнае, патагенетычнае, сімптаматычнае і комплекснае.
Этыятропнае лячэнне накіравана на ліквідацыю прычыны, якая выклікала хваробу.
Патагенетычнае л. ячэнне — уздзеянне на працэсы развіцця хваробы з мэтай іх устаранення абс замаруджвання.
Сімптаматычнае лячэнне прадугледжвае ліквідацыю сімптомаў хваробы, цяжкіх для хворага. Так, для зніжэння тэмпературы прымяняюць гарачкапаніжальныя сродкі, для ліквідацыі боляў — болесуцішальныя сродкі. Сімптаматычнае лячэнне павінна прымяняцца ў спалучэнні з этыятропным і патагенетычным. Самастойным відам лячэння яно можа быць у выпадках, калі адсутнічаюць сродкі для этыятропнага лячэння (СНІД і іншыя хваробы).
Комплекснае лячэнне — гэта камбінаванае прымяненне этыятропнага, патагенетычнага і сімптаматычнага метадаў лячэння. Яно найболып эфектыўнае.
Лячэнне павінна адпавядаць характару хваробы, індывідуальным асаблівасцям хворага і стану яго нервовай сістэмы.
У сістэме лячэння вялікая ўвага надаецца правільна арганізаванаму догляду і стварэнню ашчаджальнага рэжыму. Трыманне хворага ў чысціні, рацыянальнае харчаванне, своечасовае выконванне медыцынскіх працэдур, прафілактыка ўскладненняў — усё гэта абумоўлівае спрыяльны фон, ад якога залежаць вынікі лячэння, Догляд з’яўляецца састаўной часткай лячэння, якое садзейнічае хутчэйшаму выздараўленню.
2.1.4. Характарыстыка магчымых санітарных страт пры ўзнікненні надзвычайных абставін
Аварыі, катастрофы і стыхійныя бедствы мірнага часу, а таксама прымяненне зброі масавага паражэння ў ваенны час выклікаюць раптоўнае ўзнікненне вялікай колькасці пацярпелых, якім неабходна неадкланая даўрачэбная медыцынская дапамога.
Пры ядзерным выбуху непазбежныя санітарныя і незваротныя страты, якія складаюць агульныя страты сярод насельніцтва. Пад санітарнымі стратамі разумеюць пацярпелых, якія згубілі працаздольнасць і маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Пад незваротнымі стратамі разумеюць людзей, што атрымалі смяротныя паражэнні. Пры раптоўным ядзерным выбуху санітарныя страты могуць скласці трэцюю частку насельніцтва горада. У выпадку адсутнасці элементу нечаканасці і правядзення эвакуацыі насельніцтва ў загарадную зону санітарныя страты будуць у некалькі разоў меншыя.
Непасрэдна ў ачагу ядзернага паражэння страты маюць быць у асноўным хірургічнага профілю з перавагай камбінаваных, выкліканых адначасовым уздзеяннем некалькіх паражальных фактараў, па следзе радыеактыўнага воблака — тэрапеўтычнага профілю пераважна з прамянёвай хваробай.
Па следзе радыеактыўнага воблака пры выкарыстанні мясцовым насельніцтвам процірадыяцыйных укрыццяў мяркуюцца наступныя сярэднія санітарныя страты ад знешняга бэта-гама-апрамянення: прамянёвая хвароба 1-й ступені — 20 %, 2-й ступені — 20, 3-й ступені — 30, 4-й ступені — 30 % жыхароў.
Акрамя паражэнняў, якія выклікаюць паражальныя фактары ядзернай зброі, у ачагу могуць мець месца атручванні чадным і вуглякіслым газамі, а ў гарадах, якія маюць хімічную прамысловасць, — моцнадзейнымі атрутнымі рэчывамі хімічнай вытворчасці. Як паказаў вопыт працы амерыканскай карпарацыі «Юніон карбайд карпарэйшн», пагарджанне тэхнікай бяспекі на заводзе, размешчаным у Бхапале (Індыя), прывяло да ўцечкі атрутнага газу — метылізацыянату. У выніку загінула звыш 2500 чалавек, 50 тыс. атрымалі рознай цяжкасці атручванні.
Колькасць і структуру незваротных і санітарных страт сярод насельніцтва ад хімічнай зброі вызначаюць наступныя фактары: 1) нечаканасць нападзення; 2) таксічнасць і трываласць атрутных рэчываў, маштабы іх прымянення; 3) своечасовасць выяўлення нападу і абвяшчэння аб гэтым насельніцтва, фарміраванняў ГА; 4) забяспечанасць індывідуальнымі і калектыўнымі сродкамі абароны, прафілактыкі паражэння і дэгазацыі, уменне карыстацца імі; 5) гатоўнасць фарміраванняў ГА да работы ва ўмовах хімічнага нападу;
6) ступень падрыхтаванасці грамадзянскага насельніцтва да проціхімічнай абароны, аказання самадапамогі і ўзаемадапамогі пры паражэннях.
Згодна з прынятым у арміі ЗША нарматывам, магчымыя страты сярод насельніцтва пасля прымянення нервова-паралітычных атрутных рэчываў могуць быць такія: 25 % насельніцтва атрымаюць атручванні дозай атрутных рэчываў, якая перавышае смяротную ў 30—50 разоў, і складуць незваротныя страты, 25 % — смяротнай дозай, болыпай за пяціразовую, 25 % — 3—5-разовай дозай і 25 % — несмяротнай дозай. Апошнія тры групы складуць санітарныя страты і будуць мець патрэбу ў своечасовай і эфектыўнай медыцынскай дапамозе. Таму так неабходнае ўменне аказваць самаі ўзаемадапагу.
Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі пасля прымянення V-газаў супраць насельніцтва гарадоў можа выклікаць 50 % незваротных страт, калі не будзе аказана дапамога за некалькі секунд або хвілін; 25 % могуць загінуць, калі дапамога спозніцца на тэрмін ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін; 25 % могуць выжыць пры аказанні ім неабходнай дапамогі.
Асноўным спосабам прымянення бактэрыялагічнай зброі, на думку замежных спецыялістаў, лічыцца заражэнне прыземнага паветра мікробнымі аэразолямі. Таму заражэнне людзей у ачагу будзе ўзнікаць спачатку ў выніку ўдыхання заражанага паветра, а затым у выніку эпідэмічнага распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў. У сувязі з гэтым санітарныя страты сярод насельніцтва ў ачагу падзяляюць на першасныя і другасныя. Першасныя санітарныя страты ўзнікаюць пры заражэнні людзей бактэрыяльнымі аэразолямі, другасныя — пры распаўсюджванні інфекцыі сярод насельніцтва паветрана-капельным, водна-аліментарным, кантактным ці трансмісіўным шляхам.
Велічыня магчымых санітарных страт у ачагу будзе залежаць ад масы скарыстанай бактэрыяльнай аэразолі, сгупені дысперснасці аэразольных часцінак (найбольш эфектыўнымі лічацца часцінкі дыяметрам 4—5 мкм, якія складаюць 10 % аэразольнага воблака), тэрмінаў выяўлення факту прымянення бактэрыялагічнай зброі і апавяшчэння насельніцтва, наяўнасці індывідуальных і калектыўных сродкаў абароны, своечасовасці экстраннай прафілактыкі, проціэпідэмічных і дэзінфекцыйных мерапрыемстваў.
3 прычыны нераўнамернасці руху патокаў паветра і іншых аэрадынамічных умоў тэрыторыя ачага будзе заражана нераўнамерна, з’явяцца зоны інтэнсіўнага заражэння і слабазаражаныя або незаражаныя. Гэтаму будзе адпавядаць і велічыня першасных санітарных страт. У зоне інтэнсіўнага заражэння суадносіны зара-
жаных і незаражаных людзей будуць 3:1, а ў зоне ўмоўнага заражэння — 1:10.
Велічыня другасных санітарных страт вызначаецца памерамі першасных страт, вірулентнасцю і кантагіёзнасцю інфекцыі, якая ўзнікла. Другасныя санітарныя страты пры высокакантагіёзных інфекцыях могуць дасягаць 25 % ад першасна не паражонага насельніцтва.