Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
2.2.3. Лекавыя формы
Цвёрдыя лекавыя формы. Усе лекавыя формы па сваім агрэгатным стане падзяляюцца на цвёрдыя, вадкія, мяккія і газападобныя.
Да цвёрдых лекавых формаў належаць парашкі, таблеткі, дражэ, пілюлі, зборы і інш.
П а р а ш к і (pulveres — наз. скл., мн. л.; pulvis — наз. скл., адз. л.; pulveris — род. скл., адз. л.) — гэта лекавая форма ў выглядзе сухой сыпкай масы са здробненымі часцінкамі.
Парашкі адрозніваюць: 1) па ступені здрабнення: буйныя, дробныя і найдрабнейшыя; 2) па саставу: простыя і складаныя; 3) па дазіроўцы: падзеленыя на асобныя дробныя дозы і непадзеленыя; 4) па прызначэнні: унутраныя і вонкавыя.
Парашкі буйныя (pulveres grossi) выкарыстоўваюцца галоўным чынам для прыёму ўнутр. Перад ужываннем іх раствараюць у вадзе. Такімі парашкамі з’яўляюцца солевыя слабіцельныя — сульфаты магнію або натрыю, якія прымяняюцца ў вялікіх дозах, па 25—30 г.
Парашкі дробныя (pulveres subtilis) выкарыстоўваюцца для прыёму ўнутр у невялікіх дозах. Ступень здрабнення парашка аказвае ўздзеянне на хуткасць усмоктвання: чым драбнейшы парашок, тым хутчэй ён усмоктваецца праз слізістыя страўнікава-кішачнага тракту.
Парашкі найдрабнейшыя (pulveres subtilissimi) прымяняюцца для вонкавага ўжывання ў выглядзе прысыпак на пашкоджаныя ўчасткі скуры і ранавыя паверхні, а таксама ў выглядзе інсуфляцый на слізістыя абалонкі. Пры выпісванні такіх парашкоў у рэцэпце неабходна ўказваць ступень здрабнення. Напрыклад:
Rp.: Levomycetini subtilissimi 0,5
D.t.d. N 10
5. Па адным парашку для інсуфляцый.
Параійкі простыя (pulvis simplex) змяшчаюць адно лекавде рэчыва. Напрыклад:
Rp.: Magnesii sulfatis 25,0
D.S. Для прыёму парашок трэба растварыць у палове шклянкі цёплай вады і запіць 1—2 шклянкамі вады.
Парашкі складаныя (pulvis compositus) складаюцца з некалькіх лекавых інгрэдыентаў. Напрыклад:
Rp.: Zinci oxydi
Amyli ~aa 10,0
Talci ad 50,0
M.D.S. Прысыпка.
Парашкі нераздзеленыя (pulvis indivisus), або недазіраваныя, выпісваюцца агульнай масай у колькасці ад 5 да 100 г. Дзяленне іх на разавыя дозы для прыёму ажыццяўляе сам хворы. Адпускаюць гэтыя парашкі ў шклянках, папяровых пакетах, мяшэчках або кардонках. Напрыклад:
Rp.: Magnesii sulfatis 100,0
D.S. Адну сталовую лыжку парашка растварыць у шклянцы цёплай вады для прыёму ўнутр.
Парашкі раздзеленыя (pulveres divisi), ці дазіраваныя, выпісваюцца ў выглядзе аднолькавых доз, кожная з якіх прызначана для разавага прыёму. Маса аднаго парашка павінна быць ад 0,2 да 1—1,5 г, бо парашкі масай меней як 0,2 і болей за 1,5 г нязручна прымаць унутр. Калі лекавы прэпарат выпісваецца ў дозе меней як 0,1 г, то ў парашок абавязкова дадаюць напаўняльнік дзеля дасягнення зручнай для прыёму масавай колькасці. У якасці напаўняльніка для прыгатавання парашкоў звычайна прымяняюць малочны цукар (Saccharum lactis). Напрыклад:
Rp.: Papaverini hydrochloridi 0,02
Sacchari 0,25
Misce, fiat pulvis
D.t.d. N 10
5. Па адным парашку 3 разы на дзень.
Адпускаюць дазіраваныя парашкі ў папяровых капсулах з белай пісчай паперы, нарэзанай у выглядзе прамавугольнікаў памерамі 7,5 х 10 см. Для пакавання парашкоў, якія валодаюць гіграскапічнасцю, лятучасцю ці пахам, капсулы рыхтуюць з вошчанай або парафінавай паперы. Напрыклад:
Rp.: Pulveris Secalis cornuti 0,5
D.t.d. N 20 in charta c er ata
S. Па адным парашку 3 разы на дзень.
Парашкі з непрыемным смакам, раздражняльным дзеяннем ці фарбавальнымі якасцямі адпускаюць у крухмальных або жэлацінавых капсулах. Расфасаваныя ў капсулах парашкі адпускаюць у пляшачках ці кардонках.
Для вонкавага лячэння прымяняюцца галоўным чынам найдрабнейшыя нераздзеленыя простыя і складаныя парашкі.
Для прыёму ўнутр прымяняюцца парашкі рознай ступені здрабнення. Яны могуць быць простыя і складаныя, раздзеленыя і нераздзеленыя. У выглядзе нераздзеленых парашкоў для прыёму ўнутр могуць прымяняцца лекавыя прэпараты, якія не адносяцца да спісаў А і Б.
Пропісь парашкоў з раслін пачынаюць словам Pulveris (парашка), пасля якога ўказваюць, з якой часткі расліны належыць прыгатаваць лекі, назву самой расліны і колькасць парашка. Напрыклад:
Rp.: Pulveris radicis Rei 0,5
D.t.d. N 10
S. Па адным парашку нанач.
К а п с у л ы (capsula — наз. скл., адз. л.; capsulis — тв. скл., мн. л.) — гэта спецыяльна прыгатаваныя абалонкі для дазіраваных парашкоў, вадкіх і густых лекавых рэчываў, якія валодаюць непрыемнымі смакам і пахам, раздражняльным дзеяннем, фарбавальнымі ўласцівасцямі і прызначаны для прыёму ўнутр. Капсулы могуць быць крухмальныя (capsulae атуіасеае) і жэлацінавыя (capsulae gelatinosae).
Крухмальныя капсулы называюць яшчэ аплаткамі. Іх гатуюць з крухмалу і пшанічнай мукі. Па форме яны ўяўляюць сабой нізкія цыліндрычныя ёмістасці дыяметрам 11—23 мм, якія закрываюцца вечкамі. Аплаткі непрыгодныя для расфасоўкі лекавых сродкаў, якія валодаюць гіграскапічнасцю.
Жэлацінавыя капсулы маюць яйцападобную, шарападобную ці прадаўгаватую форму і змяшчаюць ад 0,1 да 1,5 г лекавага прэпарата. Па кансістэнцыі яны могуць быць эластычныя і цвёрдыя. Такія капсулы прыгодныя для расфасоўкі гіграскапічных парашкоў і вадкіх лекавых рэчываў. Прадаўгаватыя капсулы бываюць розных памераў, маюць дыяметр ад 3 да 9,5 мм і даўжыню 11—25 мм. Прыклады рэцэптаў:
Rp.: Olei Ricini 1,5
D.t.d. N 20 in capsulis gelatinosis elasticis
S. Па 10—20 капсул на прыём.
Rp.: Extracti Belladonnae 0,01
Bromcamphorae 0,25
M. f. pulvis
D.t.d. N 10 in capsulis amylaceis (seu in oblatis)
S. Па адной аплатцы 3 разы на дзень.
Т а б л е т к і (tabulettae — наз. скл., мн. л.; tabulettas — він. скл., мн. л.; tabulettis — тв. скл., мн. л.) — гэта дазіраваная лекавая форма, якая прызначана ў асноўным для прыёму ўнутр, а ў некаторых выпадках і для прыгатавання раствораў. Таблеткі маюць нізкацыліндрычную, дваякавыпуклую або авальную форму. Рыхтуюць іх на фармацэўтычных заводах з дапамогай спецыяльных аўтаматаў шляхам спрасоўвання лекавага рэчыва з разбаўляльнікам і разрыхляльнікам. У якасці разбаўляльніка прымяняюць крухмал, малочны цукар, бурачны цукар, глюкозу, каалін, маніт, сарбіт, кальцыю сульфат, натрыю хларыд, мачавіну і г. д. Разрыхляльнікі ўяўляюць сабой уведзеныя ў таблеткі дабаўкі, якія забяспечваюць іх распад у страўнікава-кішачным тракце. Працягласць распаду ўплывае на хуткасць усмоктвання вызваленага лекавага рэчыва і, такім чынам, на працягласць дзеяння ў арганізме. Каб палепшыць слізготнасць і пазбавіць непрыемнага смаку, таблеткі пакрываюць звонку абалонкамі з крухмалу, пшанічнай мукі і інш. 3 гэтай жа мэтай у склад таблеткі ўводзіцца крухмал, тальк, абястлушчаны малочны парашок, борная кіслата, парафін, стэарынавая кіслата і інш.
У састаў таблетак можа ўваходзіць адзін або некалькі лекавых прэпаратаў. Часам таблеткі, якія змяшчаюць некалькі лекавых рэчываў у пэўных дозах, выпускаюцца са спецыяльнай назвай (аэрон, цытрамон, пірамеін і г. д.). Так, напрыклад, у аэрон уваходзяць гіасцыямін (0,0004) і скапаламін (0,0001) і г. д. Таблеткі — партатыўная, зручная для захавання, транспарціроўкі і прыёму форма.
Пры выпісванні таблетак у рэцэпце ўказваюць назву лекавага прэпарата, разавую дозу і колькасць такіх доз, г. зн. таблетак. Колькасць і састаў дапаможных рэчываў, выкарыстаных пры вырабе таблетак, у рэцэпце не ўказваюцца.
Існуе некалькі спосабаў састаўлення пропісяў таблетак.
Першы спосаб. Спачатку пералічваюць назвы лекавых прэпаратаў (род. скл., адз. л.), якія ўваходзяць у склад адной таблеткі, і іх разавыя дозы, а затым — колькасць таблетак: D.t.d. N ... in tabulettis (тв. скл., мн. л.). Напрыклад:
Rp.: Amidopyrini 0,25
Coffeini 0,03
D.t.d. N 10 in tabulettis
S. Па адной таблетцы пры галаўным болі.
Р^угі спосаб. Пачынаюць пропісь са слова Tabulettam (він. скл.,
адз. л.), пасля якога ідзе назва прэпарата (род. скл., адз. л.) і яго разавая доза. Затым указваецца колькасць такіх доз. Напрыклад:
Rp.: Tabulettam Nor sulfazoli 0,5
D.t.d. N 30
5. Па 2 таблеткі праз кожныя 4 гадзіны.
Трэці спосаб. Пропісь таблетак са спецыяльнай назвай пачынаюць са слова Tabulettas (він. скл., мн. л.), затым указваюць іх назву (род. скл., адз. л.) і колькасць без пераліку лекавых прэпаратаў, якія ўваходзяць у састаў таблетак, і іх доз.
Напрыклад:
Rp.: Tabulettas Аёгопі N 10
D.S. Па 1 таблетцы за 30—40 хвілін перад вылетам на самалёце.
Д р а ж э (ад франц. dragee — пакрыццё цукровай абалонкай) — дазіраваная лекавая форма ў выглядзе шарыка, якая атрымоўваецца спосабам дражыравання — шматразовага наслаення лекавых і дапаможных рэчываў на цукровыя гранулы — і прызначаецца для ўжывання ўнутр. Вырабляюць дражэ на фармацэўтычных заводах. У якасці дапаможных рэчываў прымяняюць цукровы сіроп, крухмал, жэлацін, алей, воск, кававае масла, пшанічную муку, харчовыя лакі, фарбавальнікі і інш. Для аховы лекавага прэпарата ад дзеяння кіслага стрававальнага соку ў страўніку дражэ пакрываюць кіслотаўстойлівай абалонкай, якая лёгка раствараецца ў шчолачным змесціве кішэчніка. Маса дражэ не павінна быць больш як адзін грам. У выглядзе дражэ выпускаюць вітаміны, вакцыны і іншыя лекавыя рэчывы.
Пры выпісванні рэцэптаў пропісь пачынаюць з назвы лекавай формы (Dragee), затым у адным выпадку ідзе спецыяльная назва дражэ і іх колькасць, у другім — назва лекавага рэчыва, яго аднаразовая доза і колькасць доз, як і пры выпісванні таблетак (гл. другі і трэці спосабы).
Напрыклад:
Rp.: Dragee «Undevitum» N 50
D.S. Па адным дражэ 3 разы на дзень.
П і л ю л і (pilulae — наз. скл., мн. л.; pilula — наз. скл., адз. л.; pilulae — род. скл., адз. л.) — гэта дазіраваная лекавая форма ў выглядзе шарыкаў масай ад 0,1 да 0,5 г, прызначаных для прыёму ўнутр. Пілюлі рыхтуюць з больш або менш мяккай аднароднай пластычнай масы, у састаў якой, акрамя лекавага прэпарата, уваходзяць звычайныя дапаможныя рэчывы, якія валодаюць добрай растваральнай здольнасцю (вада, спірт, гліцэрына, цукровы сіроп і інш.) і клейкасцю (пшанічная мука, дэкстрын, гуміарабік,
arap, жэлатоза, экстракт лакрычнага кораня і г. д.), а таксама напаўняльнікі (цукроза, малочны цукар, крухмал, белая гліна і г. д.), прызначаныя галоўным чынам для стварэння патрэбнай масы і аб’ёму. Рыхтуюць пілюлі ў аптэках ручным спосабам, таму цяпер яны ўжываюцца рэдка: іх выцеснілі завадскія лекавыя формы — таблеткі і дражэ аналагічнага саставу.