• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    У аптэках для стэрылізацыі посуду і лекаў галоўным чынам прымяняюць метады ўздзеяння высокай тэмпературай, у завадскіх умовах — і іншыя метады.
    У адпаведнасці з указаннем Дзяржаўнай фармакапеі СССР могуць прымяняцца наступныя метады стэрылізацыі.
    Стэрылізацыя цякучай парай ажыццяўляецца на працягу 45—60 хвілін пры тэмпературы 100 °C у паравым стэрылізатары або аўтаклаве пад ціскам пары ў 1 атм. Метад прымяняецца для тэрмаўстойлівых лекавых рэчываў.
    Стэрылізацыя парай пад ціскам ажыццяўляецца ў аўтаклаве пры тэмпературы 110—112,7 °C (ціск пары 1,5 атм) на працягу 60 хвілін або пры тэмпературы 119,6—120 °C (ціск пары 2 атм) на працягу 15—20 хвілін. Пры гэтым, каб зменшыць ціск на сценку сасуда, яго запаўняюць вадкасцю не болей як на 80—85 %. Метад прымяняецца для тэрмаўстойлівых лекавых рэчываў. Працягласць стэрылізацыі залежыць ад ёмістасці, у якой стэрылізуецца вадкасць.
    Тындалізацыя (дробная пастэрызацыя) — награванне вадкасці пры тэмпературы 60—65 ° С па адной гадзіне штодзённа на працягу 5 дзён або пры тэмпературы 70—80 °C на працягу 3 дзён. У перапынках паміж награваннямі вадкасць захоўваюць у тэрмасгаце пры тэмпературы 25—37 ° С.
    Гэты метад адрозніваецца ад пастэрызацыі, заснаванай на аднаразовым награванні вадкасці на працягу адной гадзіны пры тэмпературы 60 ° С або на працягу 30 хвілін пры тэмпературы 70—80 ° С.
    Пасля першага награвання (пастэрызацыі) гінуць толькі вегетатыўныя формы мікробаў, а тэрмастойкія споры застаюцца. Пры насгупных награваннях зноў гінуць вегетатыўныя формы, якія прараслі (за час захоўвання ў тэрмастаце) са спор мікробаў.
    Метад тындалізацыі прымяняецца для стэрылізацыі лекаў, якія не вытрымліваюць працяглага награвання пры высокай тэмпературы.
    Стэрылізацыя сухім жарам праводзіцца награваннем у сушыльнай шафе на працягу адной гадзіны пры тэмпературы 160—170 °C (для тэрмастойкіх парашкоў), 20—40 хвілін — пры тэмпературы 180 ° С або 10—20 хвілін — пры тэмпературы 200 ° С (для шклянога і фарфоравага посуду, металічных прадметаў, тлушчу, вазеліну, гліцэрыны і інш.).
    Асептычнае гатаванне лекавых формаў праводзіцца ў стэрыльных боксах. Усе састаўныя лекавыя інгрэдыенты рыхтуюць ва ўмовах, якія выключаюць магчымасць мікробнага забруджвання. Посуд, інструменты для работы, растваральнік лекавых прэпаратаў стэрылізуюць да пачатку работы. Працуюць у такіх боксах у стэрыльнай вопратцы, трымаючыся правіл асептыкі. Гэты метад прымяняюць для гатавання лекаў, якія разбураюцца пры тэмпературы звыш 60 ° С.
    Асептычнае гатаванне лекаў з прымяненнем х і м і ч н ы х метадаў стэрылізацыі прадугледжвае ўвядзенне ў лекавую форму хімічных рэчываў, якія валодаюць бактэрыцыдным дзеяннем. 3 гэтай мэтай прымяняюць ніпагін у канцэнтрацыі 0,25 %, ніпазол — 0,03 %, хлорэтон — 0,5 %, трыкрэзол — 0,3 %. Гэты метад можа скарыстоўвацца для стэрылізацыі адчувальных да награвання лекавых рэчываў, а таксама рэчываў, якія падлягаюць працягламу захоўванню.
    Стэралізацыя філыправаннем (адносіцца да м е х а н і ч-
    ных метадаў) заключаецца ў аддзяленні мікробаў ад вадкасці шляхам фільтравання праз такія фільтры, поры якіх па дыяметры меншыя за цела мікробнай клеткі. Для стэрылізацыі гэтым метадам прымяняюць спецыяльныя бактэрыяльныя фільтры: мембранныя, з валакністых матэрыялаў, керамічныя свечкі. Фільтраванне праводзяць пад ціскам ці з дапамогай вакууму.
    Акрамя разгледжаных метадаў стэрылізацыі, могуць ужывацца і іншыя. Перспектыўнай лічыцца газавая стэрылізацыя, якая адносіцца да хімічных метадаў. Яна заключаецца ў апрацоўцы лекаў лятучым бактэрыцыдным рэчывам, якое потым лёгка выдаляецца з лякарства з дапамогай вакууму ці слабага падагрэву. 3 гэтай мэтай могуць прымяняцца аксід этылену, p-прапіялактон і інш.
    Лекавыя формы для ін’екцый выпускаюцца ў ампулах або флаконах. На шклянцы ўказваюцца назва лякарства, канцэнтрацыя яго і колькасць у мілілітрах або (для прэпаратаў біялагічнага паходжання) у адзінках дзеяння. Лякарствы, якія выпускаюцца ў ампулах, прызначаюцца для аднаразовага карыстання, таму што пасля ўскрыцця іх стэрыльнасць парушаецца. У рэцэптах на лякарства для ін’екцый у ампулах заводскага вырабу абавязкова ўказваюць, што адпусціць іх трэба менавіта ў гэтай расфасоўцы.
    У флаконах для ін’екцый выпускаюцца парашкі, таблеткі, суспензіі, гармоны і іншыя прэпараты біялагічнага паходжання. Растворы або суспензіі з такіх лекаў рыхтуюць асептычна непасрэдна перад ужываннем; калі ў флаконах змяшчаецца некалькі аднаразовых або сутачных доз лякарства, то ўзяцце кожнай разавай дозы для ін’екцыі праводзяць з захаваннем асептычных умоў. У рэцэптах на лекі для ін’екцый, якія рыхтуюць у аптэках, абавязкова ўказваюць на неабходнасць стэрылізацыі.
    Пры выпісванні лекаў для ік’екцый карыстаюцца скарочанай ці разгорнутай формай пропісі. Пры гэтым лякарствы завадскога прыгатавання, якія выпускаюцца ў ампулах і флаконах, выпісваюць скарочанай пропіссю, а аптэчнага — скарочанай або разгорнутай.
    Мяккія лекавыя формы. Да мяккіх лекавых форм адносяцца мазі, пасты, лініменты, супазіторыі і пластыры.
    М а з і (unguenta — наз. скл., мн. л.; unguentum — наз. скл., адз. л.; unguenti — род. скл., адз. л.) — гэта лекавая форма мяккай кансістэнцыі, прызначаная для вонкавага прымянення. У састаў мазей уваходзяць лекавыя рэчывы і мазевая аснова. Мазевай асновай могуць служыць вазелін, ланалін, свіны здор, гліцэрына, спермацэт, пчаліны воск, гідрагенізаваныя тлушчы і іншыя тлушчападобныя рэчывы. У аптэчнай практыцы ў якасці мазевай асновы часцей ужываюць вазелін, ланалін і свіны здор. Прымяненне той або іншай мазевай асновы дыктуецца неабходнасцю надання мазі пэўных уласцівасцей. Так, вазелін амаль не ўсмоктваецца скурай, таму
    яго ўжываюць у мазях, якія аказваюць лекавае дзеянне на паверхні скуры. Ланалін добра захоўваецца і лёгка ўсмоктваецца скурай, што забяспечвае пранікненне ў скуру лекавага рэчыва і стойкасць мазі. Свіны здор лёгка ўсмоктваецца скурай, але ён няўстойлівы пры захаванні, таму мазі, прыгатаваныя на такой тлушчавай аснове, нельга працягла захоўваць.
    Пры выпісванні мазі карыстаюцца скарочанай і разгорнутай пропісямі. Калі ў рэцэпце не адзначана аснова, то мазь рыхтуецца на вазеліне. Скарочаная пропісь пачынаецца словам Unguenti, пасля чаго ўказваюць назву лекавага рэчыва, яго канцэнтрацыю і колькасць мазі. Напрыклад:
    Rp.: Unguenti Levorini 5 % — 30,0
    D.S. Для змазвання паражоных участкаў скуры.
    Разгорнутая пропісь змяшчае пералік інгрэдыентаў, якія ўваходзяць у мазь, іх колькасць і прадпісанне аб прыгатаванні. Напрыклад:
    Rp.: Sulfonini 2,0
    Vaselini ~аа 20,0
    М. f. unguentum
    D.S. Для змазвання паражоных участкаў скуры.
    Мазі могуць мець лекавае, жывільнае і касметычнае прызначэнне. У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць: дэрматалагічныя мазі — для нанясення на скуру, вочныя, мазі для носа, рэктальныя — для ўвядзення ў прамую кішку, похвенныя — для ўвядзення ў похву і урэтральныя — для ўвядзення ва урэтру.
    П а с т ы (pastae — наз. скл., мн. л.; pasta — наз. скл., адз. л.; pastae — род. скл., адз. л.) — гэта густыя мазі, прызначаныя для вонкавага прымянення. У састаў пасты ўваходзяць не менш як 25 % (да 65 %) парашкападобных рэчываў і мазевая аснова. Калі маса лекавых рэчываў, якія ўваходзяць у састаў пасты, складае менш за 25 %, яе дапаўняюць індыферэнтнымі парашкамі (крухмал — атуійт, тальк — talcum, цынку аксід — zinci oxydum).
    Пры выпісванні рэцэптаў на пасты, якія маюць спецыяльную фармакапейную назву, карыстаюцца скарочанай формай пропісі. Напрыклад, паста борна-цынкава-нафталанная:
    Rp.: Pastae boro-zinc-naphthalani 50,0
    D.S. Для лячэння інфіцыраваных ран.
    Усе астатнія пасты выпісваюцца па разгорнутай пропісі. Напрыклад:
    Rp.: Acidi salicylici 1,0
    Zinci oxydi
    Amyli aa 12,5
    Vaselini ad 50,0
    M. f. pasta
    D.S. Для змазвання краёў раны.
    Пасты прымяняюцца галоўным чынам для лячэння пашкоджаных мокнучых участкаў скуры для падсушвання, а таксама ў зубалячэбнай справе.
    Л і н і м е н т ы (linimenta — наз. скл., мн. л.; linimentum — наз. скл., адз. л.; linimenti — род. скл., адз. л.) уяўляюць сабой растворы або завісі лекавага рэчыва ў вадкім дысперсійным асяроддзі. Прызначаны для вонкавага ўжывання метадам уцірання ў скуру. Аказваюць анальгезійнае або, наадварот, раздражняльнае дзеянне. Часам прымяняюць лініменты, якія валодаюць вяжучым, высушвальным, процізапаленчым або дэзінфекцыйным дзеяннем.
    Па характары дысперсійнага асяроддзя лініменты падзяляюць на 4 групы: тлустыя, прыгатаваныя на алеях, вазаліменты — на вазелінавым масле, спіртавыя і мыльна-спіртавыя. Пры выпісванні лініментаў, якія маюць спецыяльную фармакапейную назву, карыстаюцца скарочанай формай пропісі. Напрыклад:
    Rp.: Linimenti ammoniati 50,0
    D.S. Націранне.
    Усе астатнія лініменты выпісваюцца па разгорнутай пропісі. Напрыклад:
    Rp.: Mentholi 2,0
    Olei Helianthi ad 20,0
    Misce fiat linimentum
    D.S. Для змазвання запаленых лімфавузлоў.
    Супазіторыі (suppositoria — наз. скл., мн. л.; suppositorium — наз. скл., адз. л.; suppositorii — род. скл., адз. л.) — гэта дазіраваная лекавая форма, прызначаная для ўвядзення ў прамую кішку, похву і урэтру.
    У састаў супазіторыяў уваходзяць лекавыя рэчывы і аснова. Пры хатняй тэмпературы яны маюць цвёрдую кансістэнцыю і расплаўляюцца пры тэмпературы цела. Такая ўласцівасць супазіторыяў забяспечваецца іх асновай. У якасці асновы для супазіторыяў скарыстоўваюць масла какавы, алеі, жывёльныя, гідрагенізаваныя тлушчы і іх сплавы з воскам, спермацэтам, цвёрдым парафінам і г. д. Масла какавы (Oleum Cacao) мае тэмпературу плаўлення 30—34 0 С. Яно з’яўляецца здаўна вядомай традыцыйнай асновай супазіторыяў. Атрымоўваюць яго з зерня какавы.
    Супазіторыі могуць валодаць мясцовымі процізапаленчымі і болесуцішальнымі ўласцівасцямі, рэзарбтыўным дзеяннем, процізачаткавым эфектам. Характар дзеяння іх вызначаецца лекавымі рэчывамі.
    У залежнасці ад прызначэння супазіторыі бываюць: рэктальныя (suppositoria rectalia) — для ўвядзення ў прамую кішку, похвенныя (syppositoria vaginalid) — для ўвядзення ў похву і палачкі (bacilli') — для ўвядзення ва урэтру і іншыя вузкія праходы (канал шыйкі маткі, слыхавы праход). Рэктальныя супазіторыі, або свечы, выпускаюцца ў выглядзе конуса або цыліндра з завостраным канцом масай ад 1,1 да 4,0 г. Похвенныя супазіторыі могуць мець плоскую, яйцападобную форму або форму шарыка. Выпускаюцца масай ад 1,5 да 6,0 г. Палачкі могуць быць рознай даўжыні і таўшчыні.