Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 421с.
Мінск 1996
Прыклад назоўнікаў 1-га скланення з недапасаваным азначэннем: aqua, ае — вада, Mentha, ае — мята.
Nom. aqua Menthae — вада мятная
Gen. aquae Menthae — вады мятнай
Dat. aquae Menthae — вадзе мятнай
Acc. aquam Menthae — ваду мятную
Abi. aqua Menthae — вадой мятнай
Недапасаваныя азначэнні, якія стаяць у родным склоне, па іншых склонах не змяняюцца, скланяецца толькі азначаемы назоўнік.
Другое скланенне назоўнікаў. Да 2-га скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага і ніякага роду, якія маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчатак -і, а ў назоўным склоне адзіночнага ліку — канчаткі -us, -er (мужчынскі род) і -йт (ніякі род>. Напрыклад: bulbus, -і, т — цыбуля, цыбуліна; globulus, -і, т — шарык; cancer, -і, т — рак; magister, -і, т — настаўнік; атуійт, -і, п — крухмал; analginum, -і, п — анальгін.
У парадку выключэння да 2-га скланення адносяцца некаторыя назоўнікі жаночага роду, якія заканчваюцца на -us. Гэта назвы дрэў (alnus, -і, f — вольха; crataegus, -і, f — глог; pinus, -і, f —
хвоя; sorbus, -і, f — рабіна і г. д.), а таксама некаторыя іншыя словы: atomus, -і, f — атам; bolus, -і, / — гліна (пілюля).
Склонавыя канчаткі назоўнікаў 2-га скланення
Casus
• ’Л
Singularis
Pluralis
m
n
m
n '
Nom.
-us, -er
-um
-i
-a
Gen.
-i
-i
-orum
-orum
Dat.
-o
-o
-is
-is
Acc.
-um
-um
-os
-a
АЫ.
-o
-o
-is
-is
Прыклад назоўнікаў 2-га скланення з недапасаваным азначэннем: oleum, -і, п — масла, persicum, -і, п — персік.
Nom. oleum Persicorum — масла персікавае
Gen. olei Persicorum — масла персікавага
Dat. oleo Persicorum — маслу персікаваму
Acc. oleum Persicorum — масла персікавае
Abi. oleo Persicorum — маслам персікавым
Трэцяе скланенне назоўнікаў. Да 3-га скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, якія заканчваюцца ў родным склоне адзіночнага ліку на -is, а ў назоўным склоне адзіночнага ліку — на зычны гук ці на галосныя о, е. Напрыклад: liquor, liquoris — вадкасць, вадкасці; cortex, corticis — кара, кары; radix, radicis — корань, кораня; solutio, solutionis — раствор, раствору; digitalis, digitalis — наперстаўка, наперстаўкі; secale, secalis — жыта, жыта; rhizoma, rhizomalis — карэнішча, карэнішча.
Назоўнікі 3-га скланення ў родным і назоўным склонах адзіночнага ліку бываюць з аднолькавай колькасцю складоў — роўнаскладовыя, і з неаднолькавай — няроўнаскладовыя, у якіх у родным склоне складоў больш, чым у назоўным. Напрыклад: Nom. homo — чалавек; Gen. hominis — чалавека.
Каб змяняць назоўнікі 3-га скланення па склонах, трэба ад роднага склону адзіночнага ліку адкідваць канчатак -is і да атрыманай асновы далучаць канчаткі склонаў. Таму завучваць лацінскія словы трэба адначасова ў назоўным і родным склонах адзіночнага ліку. Пасля адкідвання канчаткаў роднага склону застаецца аснова слова, якая ў большасці выпадкаў не супадае з асновай назоўнага склону. Напрыклад: Nom. cortex, nux; Gen. cortic-is, nuc-is.
Назоўнікі мужчынскага і жаночага роду 3-га скланення змяняюцца па склонах аднастайна.
Назоўнікі ніякага роду маюць аднолькавыя канчаткі назоўнага і вінавальнага склонаў у адзіночным ліку і аднолькавыя канчаткі гэтых склонаў у множным ліку, у якіх заканчваюцца на -а.
Большасць назоўнікаў 3-га скланення маюць наступныя канчаткі:
Склонавыя канчаткі назоўнікаў 3-га скланення
Casus
Singularis
Pluralis
Norn.
розныя
-es
Gen.
-is
-um
Dat.
-i
-ibus
Acc.
-em
-es
АЫ.
-e
-ibus
Вылучаюць тры тыпы склонавых канчаткаў 3-га скланення: зычны, галосны і змешаны, якія адрозніваюцца канчаткамі некаторых склонаў.
Чацвёртае скланенне назоўнікаў. Да 4-га скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага і ніякага роду, якія маюць канчаткі -us у родным склоне адзіночнага ліку. У назоўным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мужчынскага роду заканчваюцца на -us, ніякага роду — на -й. Напрыклад: spiritus, spiritus — спірт, спірту; fructus, fructus — фрукт, фрукта; cornu, cornus — рог, рога; genu, genus — калена, калена.
Склонавыя канчаткі назоўнікаў 4-га скланення
Casus
Singularis
Pluralis
m
n
m
n
Nom.
-us
-u
-us
-ua
Gen
-us
-us
-uum
-uum
Dat.
-ui
-u
-ibus
-ibus
Acc.
-um
-u
-us
-ua
АЫ.
-u
-u
-ibus
-ibus
Пятае скланенне назоўнікаў. Да 5-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчатак -еі, а ў назоўным склоне адзіночнага ліку es. Напрыклад: species, speciei — збор, збора; facies, faciei — твар, твару.
Склонавыя канчаткі назоўнікаў 5-га скланення
Casus
Singularis 1 Pluralis
Nom.
-es -es
Gen.
-ei -erum
Dat.
-ei -ebus
Acc.
-em -es
АЫ.
-e -ebus
Рэцэпт і яго значэнне як юрыдычнага дакумента. Рэцепт — гэта пісьмовы зварот урача да фармацэўта, у якім змяшчаецца прадпісанне аб прыгатаванні неабходнага лякарства, а таксама ўказанне хвораму, як ім карыстацца.
Рэцэпт, акрамя медыцынскага прызначэння, з’яўляецца дакументам, які валодае юрыдычнай сілай, таму што дазваляе правяраць правільнасць прыгатавання лекаў. За няправільна выпісаны рэцэпт асабістую адказнасць нясе ўрач, а за прыняцце ў аптэку і прыгатаванне па такім рэцэпце лякарства — фармацэўт.
Рэцэпт выпісваецца чарніламі па дакладна ўстаноўленай форме. Выпраўленні і памаркі пры гэтым не дапускаюцца. Правілы выпісвання рэцэптаў устаноўлены Міністэрствам аховы здароўя.
Форма і састаўныя часткі рэцэпта. Рэцэпты выпісваюць на форменных бланках, якія выдаюцца органамі аховы здароўя. Для рэцэптаў на лекі, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы (какаін, марфін, амнапон, прамедол, тэкадын, эскадол і інш.), выпускаюцца спецыяльныя бланкі, якія падлягаюць асобаму ўліку.
Рэцэпт складаецца з 8 частак, якія пры прапісванні размяшчаюцца ў абавязковай паслядоўнасці:
1. Штамп медыцынскай установы, яе адрас і нумар тэлефона.
2. Прозвішча і ініцыялы хворага (для дзяцей і асоб старэй 60 год указваецца і ўзрост).
3. Дата выпісвання рэцэпта. На лякарствы, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, рэцэпт годны на працягу 5 дзён, ядавітыя — да 10 дзён. Рэцэпты на ўсе астатнія лекавыя рэчывы годныя два месяцы. Пасля сканчэння гэтага тэрміну рэцэпт губляе сваё значэнне і лекі па ім не адпускаюцца.
4. Прозвішча і ініцыялы ўрача (разборліва).
5. Састаў лякарства, ці пропісь, — лацінская назва інгрэдыентаў і іх колькасць. Скарачэнне абазначэнняў блізкіх па назве інгрэдыентаў не дапускаецца. Пятая частка рэцэпта лічыцца галоўнай. Пачынаецца яна са звароту ўрача да фармацэўта
словам Recipe (вазьмі). Пішуць гэтае слова скарочана дзвюма літарамі Rp., пасля чаго ставяць двукроп’е і пералічваюць лекавыя інгрэдыенты, патрэбныя для прыгатавання лякарсгва.
6. Абазначэнне лекавай формы і іншыя ўказанні фармацэўту. У шостай частцы рэцэпта ў адпаведнасці з прынятым скарачэннем указваюцца фармацэўтычныя аперацыі (змяшаць, расцерці, раздзяліць, прафільтраваць, прастэрылізаваць і г. д.), якія трэба правесці, каб прыгатаваць патрэбную лекавую форму (парашкі, пілюлі, мазі, шарыкі і інш.). Напрыклад:
Rp.: Extracti Оріі 0,02
Sacchari lactatis 0,25
Misce, ut fiat pulvis
Da tales doses Numero 6 in charta cerata
Signa. Па адным парашку пры болях у жываце
Калі ў пятай частцы рэцэпта ўказана толькі разавая доза лякарства, то ў шостай пішуць агульную колькасць такіх доз у скарочаным выглядзе — D. t. d. (Da tales doses Numero — дай такіх доз лікам ...). Пасля гэтага ўказваюць, у якую лекавую форму іх трэба ператварыць, а таксама ў якой упакоўцы ці посудзе адпусціць хвораму.
7. Сігнатура (ад лац. signare — абазначаць), ці абазначэнне спосабу прымянення лякарства. Пачынаецца сёмая частка рэцэпта словам Signa (абазнач), у скарочаным выглядзе — адной вялікай лацінскай літарай S., пасля якой ставіцца кропка. Гэтае слова азначае, што фармацэўт павінны абазначыць спосаб выкарыстання лякарства на ўпакоўцы, у якой яно выдаецца. У гэтай частцы ўказваюць, якую дозу лякарства патрэбна браць на адзін прыём, колькасць прыёмаў у суткі, час прыёму.
8. Асабісты подпіс урача (фельчара). У гэтай частцы рэцэпта на лякарствы, якія ўтрымліваюць ядавітыя рэчывы спісу А і этылавы спірт, ставіцца пячатка медыцынскай установы і асабістая пячатка ўрача.
Пятая і шостая часткі рэцэпта абавязкова пішуцца на лацінскай мове, астатнія — на рускай або нацыянальнай.
Правілы састаўлення пропісі. Пропісь (або пятую частку рэцэпта) састаўляюць зыходзячы з насгупных правіл.
1. Першае слова назвы кожнага лекавага інгрэдыента пішуць з новага радка з вялікай літары. Калі запіс назвы не змяшчаецца на адным радку, яго працягваюць з сярэдзіны наступнага. Напрыклад:
Rp.: Infusi herbae Adonidis vernalis
6,0 — 180 ml
2. Назва лекавага рэчыва або расліны пішацца з вялікай літары таксама і ў сярэдзіне радка, каб засяродзіць увагу фармацэўта на тым, што трэба ўзяць для прыгатавання лякарства або адпусціць хвораму. Напрыклад:
Rp.: Tincturae Valerianae 20 ml
3. 3 правага боку ад назвы лекавага рэчыва ўказваецца яго колькасць.
4. Калі ў састаў лекаў уваходзіць некалькі лекавых інгрэдыентаў у аднолькавай колькасці, тады колькасць прастаўляюць толькі пасля апошняга інгрэдыента, а перад лічбавым абазначэннем яго пішуць слова «апа» (пароўну) у выглядзе ўмоўнага скарачэння аа. Напрыклад:
Rp.: Atropini sulfatis 0,05
Lanolini
Vaselini aa 5,0
5. Назву кожнага лекавага рэчыва пішуць у родным склоне, таму што яна граматычна залежыць ад колькасці, якая ставіцца ў вінавальным склоне і ў сваю чаргу граматычна звязана з дзеясловам Recipe і залежным ад яго. Напрыклад: Rp.: Phthalazoli 1,0 — Вазьмі (што?) адзін грам (чаго?) фталазолу.
Рэцэпты простыя і складаныя. Рэцэпт, у якім прапісана адно лекавае рэчыва, называецца простым, а калі ў састаў пропісі ўваходзяць некалькі інгрэдыентаў — складаным.
Пры выпісванні складаных рэцэптаў лекавыя прэпараты размяшчаюць у наступным парадку: 1) асноўнае лекавае рэчыва; 2) дапаможны інгрэдыент, які ўзмацняе або змякчае дзеянне асноўнага; 3) рэчыва, якое выпраўляе смак, пах, колер лекаў. Напрыклад, горкага смаку асноўнага рэчыва пазбаўляюцца дабаўленнем цукру, непрыемнага паху — дабаўленнем мятнай вады ці лімоннага алею і г. д.; 4) формаўтваральнае рэчыва, якое дазваляе надаць лекам неабходную форму. Да формаўтваральных адносяць індыферэнтныя рэчывы (вада, цукар, крухмал, тлушчы і г. д.), якія не валодаюць хімічнай актыўнасцю ў адносінах да іншых інгрэдыентаў пропісі. Так, напрыклад, калі доза асноўнага рэчыва выражаецца ў сотых і больш дробных долях грама, то стварыць з такой колькасці зручную для ўжывання лекавую форму (парашок, пілюлі, таблеткі) немагчыма без дабаўлення індыферэнтных рэчываў.