• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей

    Асновы медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 421с.
    Мінск 1996
    142.72 МБ
    Наяўнасць усіх пералічаных інгрэдыентаў у складаным рэцэпце неабавязковая. Састаў інгрэдыентаў выбіраецца ў залежнасці ад якасцей асноўнага лекавага прэпарата. Колькасць індыферэнтных
    рэчываў у рэцэпце ўрач можа не ўказваць, а паставіць літары q. s. (quantum satis — колькі трэба). Тады фармацэўт сам вызначае патрэбную колькасць гэтых рэчываў і дапісвае на рэцэпце.
    На адным рэцэптным бланку можа быць прапісана толькі адно ядавітае лякарства. Пры выпісванні неядавітых лекаў дапускаюцца дзве пропісі. У такім выпадку паміж першай і другой пропісямі ставяць раздзяляльны знак #. Напрыклад:
    ПАЛІКЛІНІКА № 6
    (г. Мінск, 220030, Ульянаўская, 5, тэл. 229-34-62) (Прозвішча, імя, імя па бацьку і ўзрост хворага)
    Дата 01.10.1996 г.
    (Прозвішча і ініцыялы ўрача)
    Rp.: Chinini hydrochloridi
    Ac. borici ad 0,2
    Ac. salicylici 0,1
    Olei Cacao q. s.
    Misce fiat suppositorium vaginate
    D. t. d. N 10
    5.	Уводзіць y похву па 1 шарыку
    #
    Rp.: Isolanidi 0.00025
    Sacchari 0,3
    Misce fiat pulvis
    D.t.d. N 12
    S.: Па 1 парашку 3 разы на дзень.
    Урач	(Подпіс)
    Дадатковыя надпісы ў рэцэптах. Часам у рэцэптах прымяняюцца дадатковыя надпісы.
    1.	Пры неабходнасці неадкладна атрымаць з аптэкі лякарства ў правым верхнім вугле рэцэпта робяць адзін з наступных надпісаў: Cito — хутка, па-за чаргой; Citissime — вельмі хутка; Statim — неадкладна; Antidotum — проціяддзе.
    2.	Калі неабходна паўторна атрымаць з аптэкі лекі, якія ўтрымліваюць моцнадзейныя рэчывы ці яды, у левым верхнім вугле рэцэпта робяць надпіс: Repete — паўтары; Repetatur — паўтараць; Bis repetatur — паўтарыць двойчы. У выпадках, калі паўторны прыём лекаў проціпаказаны, робяць надпіс: Non repetatur — не паўтараць.
    3.	Калі запіс рэцэпта не змяшчаецца на правым баку рэцэптавага бланка, тады ў правым ніжнім вугле яго пішуць слова Verte!, або, скарочана, адну літару V (перавярні) і працягваюць выпісваць рэцэпт на адваротным баку.
    4.	Калі ўрач выпісвае лякарствы асабіста для сябе, то ў такім выпадку ў другой частцы рэцэпта замест прозвішча хворага можа быць зроблены наступны запіс: Pro me — для мяне, Pro usu proprio або Ad usum proprium — для асабістага ўжывання.
    Ядавітыя і прызначаныя для ін’екцый лекі, а таксама вочныя каплі і мазі, якія адпускаюцца аптэкай хвораму, павінны суправаджацца копіяй рэцэпта — аптэчнай сігнатурай.
    У сігнатуры указваюць спосаб ужывання лякарства, назву аптэкі, нумар рэцэпта, прозвішча і ініцыялы хворага і ўрача, які выпісаў рэцэпт. У залежнасці ад прызначэння лекаў сігнатуры бываюць рознага колеру: белага — для лекаў унутранага ўжывання, жоўтага або чырвонага — для лекаў вонкавага ўжывання, сіняга або блакітнага — для лекаў, прызначаных для ін’екцый.
    На ўпакоўку або шклянку з іншымі лекамі наклейваюць этыкеткі ўстаноўленай формы. Калі лекі маюць нейкія асаблівасці ўжывання, наклейваюць этыкеткі: «Перад ужываннем узбоўтваць», «Захоўваць у прахалодным месцы» і г. д.
    Асноўныя дапушчальныя скарачэнні ў рэцэптах
    Скарачэнне
    Поўнае напісанне
    Значэнне
    1
    2
    3
    аа
    ana
    пароўну, па
    ас.
    acidum
    кіслата
    атр.
    ampulla
    ампула
    aq. dest.
    aqua destillata
    дыстыляваная вада
    but.
    butyrum
    масла
    D.
    Da. Detur. Dentur
    Дай (адпусці). Хай будзе
    
    
    дадзена
    d.
    dosis, doses
    доза, дозы
    dec.
    decoctum
    адвар
    D.t.d.N.
    Da tales doses Numero
    Дай такіх доз лікам
    D.S.
    Da. Signa
    Дай (адпусці). Абазнач
    empl.
    emplastrum
    Пластыр
    extr.
    extractum
    Экстракт
    f
    fiat, fiant
    Хай будзе зроблена. Хай
    будуць зроблены
    Заканчэнне
    1
    2
    3
    fL
    flores
    кветкі
    foL
    folia (folium)
    лісце (ліст)
    fruct.
    fructus
    плод
    glob.
    globulus
    шарык
    gtt. (dtts.)
    gutta (guttas)
    капля (каплі)
    hb.
    herba
    трава
    inf.
    infusum
    настой
    in obL
    in oblatis
    у аплатках
    in tab.
    in tabulettis
    у таблетках
    Un.
    linimentum
    лінімент
    liq.
    liquor
    вадкасць
    M.
    Misce
    Змяшай
    M.D.S.
    Misce. Da. Signa
    Змяшай. Дай. Абазнач
    M.f.p.
    Misce (ut) fiat puluis
    Змяшай, каб атрымаўся
    
    
    парашок
    mixt.
    mixtura
    мікстура, сумесь
    N
    numero
    лікам
    oL
    oleum
    алей
    pit
    pilulae
    пілюлі
    pulv.
    pulvis
    парашок
    q. s.
    quantum satis
    колькі трэба
    rad.
    radix
    корань
    rectif.
    rectificatus
    ачышчаны
    Rp.
    Recipe
    Вазьмі
    S.
    Signa. Signetur
    Абазнач
    soL
    solutio
    раствор
    spec, (sp.)
    species
    збор, чай
    steriL
    sterilisa
    прастэрылізуй
    supp.
    suppositorium
    супазіторый
    tab. (tabul)
    tabuletta
    таблеткі
    tinct. (t-rae)
    tincturae
    настойкі
    ung.
    unguentum
    мазь
    ut f. pil.
    ut fiant pilulae
    каб атрымаліся пілюлі
    Дазіроўка лекавых рэчываў. Доза —
    гэта колькасць лекавага
    прэпарата, прызначаная для лячэння.
    У сярэднявеччы (XV—XVI ст.) у медыцыне існавала ўяўленне аб хваробе як аб чымсьці знешнім, што пранікла ў арганізм. Для выгнання хваробы тады ўжываліся вялікія дозы лекаў, якія выклікалі моцнае потааддзяленне, слінацячэнне, млоснасць, ірвоту, панос.
    У XVIII ст. ад лячэння масіўнымі дозамі адмовіліся. Венскі ўрач С. Ганеман (1755—1843) заўважыў, што вынікі лячэння тых хворых, што атрымалі вялікія дозы лекаў, значна горшыя, чым пры лячэнні меншымі дозамі, і прапанаваў знізіць дазіроўку лекаў у шмат разоў. Ганеман выказаў меркаванне, што любое лякарства выклікае «лекавую хваробу», якая пры лячэнні выцясняе «натуральную хваробу». Згодна з вучэннем Ганемана, лекавая хвароба падобная да натуральнай (ад грэч. homoios — падобны, pathos — пакута). Адсюль пайшла назва «гамеапатыя» — лячэнне падобнага падобным. Вучні і паслядоўнікі Ганемана сталі называцца гамеапатамі, таму што для лячэння прымянялі надзвычай малыя дозы лекаў. Пазней пры эксперыментальнай праверцы вучэнне Ганемана аказалася памылковым, а прынцыпы гамеапатыі ў лячэнні хворых — неабгрунтаванымі, паколькі лячэбнае дзеянне лекавага рэчыва пачынае выяўляцца з якойсьці мінімальнай дозы. Такая доза лекавага рэчыва, ніжэй якой лячэбнае дзеянне не выяўляецца, называецца м і н ім а л ь н а й або парогавай.
    Доза лекавага рэчыва, якая не перавышае мінімальную і не выклікае паталагічных зрухаў у арганізме пры лячэбным прымяненні, называецца лячэбнай або тэрапеўтычнай.
    Лячэбныя дозы ў залежнасці ад працягласці лячэння могуць быць разавыя, сутачныя, ударныя і курсавыя. Разавая доза {pro dost) — гэта лячэбная доза, прызначаная для аднаразовага прыёму. Сутачная доза {pro die) — гэта лячэбная доза, якая ўводзіцца ў арганізм на працягу сутак у выглядзе некалькіх разавых доз праз роўныя прамежкі часу або ў выглядзе аднаразовага прыёму пры доўгім дзеянні лекаў у арганізме. Ударная доза — гэта аднаразовая доза, якая перавышае звычайную разавую лячэбную дозу ў два-тры разы. Назначаюць ударную дозу для першага прыёму лекаў, іншы раз для першых двух-трох прыёмаў. Курсавая доза — гэта колькасць лекаў, прызначаная на ўвесь курс лячэння.
    3 лячэбнымі мэтамі прымяняюцца разавыя сярэднетэрапеутычныя і вышэйшыя дапушчальныя дозы. Доза лекавага рэчыва, якая перавышае лячэбную і выклікае паталагічныя з’явы ў арганізме, называецца таксічнай (ядавітай). Вялікія дозы лекавага прэпарата могуць выклікаць незваротныя зрухі ў арганізме і нават прывесці да смерці. Мінімальная смяротная доза — гэта мінімальная доза, якая можа выклікаць смяротны зыход. Такім чынам, лекавае рэчыва ў залежнасці ад дозы можа і аказваць лячэбны эфект, і быць ядам. Мінімальныя таксічныя і смяротныя дозы —
    паняцце ўмоўнае. Дзяржаўная фармакапея і рэцэптурныя даведнікі ўказваюць сярэднетэрапеўтычныя і вышэйшыя дапушчальныя дозы. Пры апісанні лекаў у звестках аб дозах указваюцца вышэйшыя разавыя, а ў дужках — вышэйшыя сутачныя дозы. У рэцэптах прыводзяцца сярэднія лекавыя дозы.
    Дзецям лекавыя рэчывы назначаюць у меншых дозах, чым дарослым. У Дзяржаўнай фармакапеі для дзяцей рознага ўзросту прыведзены вышэйшыя разавыя і сутачныя дозы ядавітых і моцнадзейных лекавых рэчываў. Дазіраванне астатніх лекавых прэпаратаў праводзіцца зыходзячы з дозы дарослага чалавека (узрост 25—60 гадоў):
    да 1/2 года — 1/24 частка дозы дарослага,
    ад 1/2 года да 1 года — ад 1/24 да 1/12 дозы дарослага, ад 1	да	2	гадоў	—	ад 1/12 да 1/8 дозы дарослага,
    ад 2	да	4	гадоў	—	1/8	дозы	дарослага,
    ад 4	да	6	гадоў	—	1/6	дозы	дарослага,
    ад 6	да	7	гадоў	—	1/4	дозы	дарослага,
    ад 7 да 14 гадоў — 1/3 дозы дарослага, ад 14 да 18 гадоў — 1/2 дозы дарослага, ад 18 да 25 гадоў — 3/4 дозы дарослага.
    Для асоб старэй 60 гадоў дозу памяншаюць да 3/4—1/2 звычайнай дозы дарослага.
    Дзеянне лекавага рэчыва залежыць ад шляху ўвядзення яго ў арганізм. Калі дозу лекавага рэчыва, прызначаную для ўвядзення ўнутр праз рот, прыняць за адзінку, то пры ўвядзенні ў прамую кішку такі ж эфект будзе ад 2/3 гэтай дозы, пры падскурным увядзенні — ад 1/3—1/2, пры ўнутрывенным — ад 1/5—1/3.
    Меры масы і аб’ёму. Колькасць лекавых рэчываў, якія выпісваюцца ў пятай частцы рэцэптаў, прынята ўказваць адзінкамі масы і аб’ёму. Некаторыя лекавыя рэчывы біялагічнага паходжання дазіруюць у біялагічных адзінках дзеяння (АД) або ў міжнародных адзінках (МА). Напрыклад: 5000 АД, 10 000 АД, 100 000 АД, 1 000 000 АД і г. д.
    За адзінку масы прыняты грам <г), за адзінку аб’ёму — мілілітр (мл). Колькасць грамаў і долей грама ўказваюць арабскімі лічбамі ў выглядзе дзесятковых дробаў. У тым выпадку, калі лічбы не дробавыя, абавязкова ставяць коску і нуль на тым месцы, дзе разумеецца адсутная дробавая частка. Напрыклад: 2,0; 0,2; 0,02 і г. д.
    Колькасць мілілітраў указваюць таксама арабскімі лічбамі, пасля якіх запісваецца слова «мілілітраў» у скарочаным выглядзе — ml. Напрыклад: 5 ml, 10 ml, 20 ml, 100 ml, 200 ml i г. д. Аб’ёмы вадкасцей, меншыя за 1 мл, указваюць рымскімі лічбамі ў каплях,
    якія прастаўляюць пасля слова «капель». Напрыклад: gtt. 1 (guttam — каплю), gtts. II (guttas — каплі), gtts. Ill, gtts. XII i г. д.
    Дозы вадкіх лекаў, прызначаных для прыёму ўнутр, у сёмай частцы рэцэпта абазначаюць лыжкамі або ў мілілітрах. У апошнім выпадку іх адпускаюць мерным стаканам (мензуркай). Лічаць, што адна сталовая лыжка воднага раствору лякарства ўтрымлівае 15 г, адна дэсертная — 7,5—10,0, адна чайная — 5,0 г. Адзін грам воднага раствору лякарства ўтрымлівае каля 20 капель, адзін грам спіртавога ці эфірнага раствору — 40—60 капель; адна капля воднага раствору мае масу 0,05 г.